• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зборнік задач па хіміі 2023

    Зборнік задач па хіміі

    2023

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 267с.
    Мінск 2023
    67.1 МБ
    965.	Крышталегідраты сульфатаў шэрага двухвалентных металаў часам называюць купарвасамі. Масавая доля жалеза ў жалезным купарвасе складае 20,09 %. Вызначце формулу жалезнага купарвасу і разлічыце масавую долю кіслароду ў ім.
    966.	Колькасны аналіз невядомай кіслаты паказаў, што масавыя долі серы і кіслароду ў ёй адпаведна роўныя 37,26 і 61,96 %. Вызначце малекулярную формулу гэтай кіслаты і пакажыце яе структурную формулу.
    967.	*У сумесі сульфіту і сульфату аднавалентнага металу масавая доля металу роўная 0,3365, серы — 0,2341, кіслароду — 0,4294. Чаму роўная масавая доля сульфіту ў гэтай сумесі?
    968.	*Метал А, які мае ружавата-чырвоную афарбоўку, растварылі ў канцэнтраваным растворы кіслаты. У выніку рэакцыі вылучыўся газ Б, што рэагуе з растворам шчолачы з утварэннем кіслай і сярэдняй солей, і ўтварылася соль В. Пры ахалоджванні насычанага раствору солі В
    утвараецца асадак Г блакітнага колеру, у якім на адну формульную адзінку солі прыпадае пяць малекул вады. Вызначце хімічныя формулы рэчываў А, Б, В і Г і састаўце ўраўненні апісаных хімічных рэакцый.
    § 35. Серная кіслата
    969.	Па якіх знешніх прыкметах можна адрозніць канцэнтраваную серную кіслату і ваду, што знаходзяцца ў дзвюх розных шкляных прабірках?
    970.	Які лік оі л-сувязей утварае атам серы ў малекуле сернай кіслаты?
    971.	У малекуле сернай кіслаты атам серы звязаны з чатырма атамамі кіслароду. Якасна параўнайце міжатамныя адлегласці сера — кісларод у гэтай малекуле. Якія з іх большыя і чаму?
    972.	Да якога тыпу адносяцца хімічныя сувязі Н—О—S у малекуле сернай кіслаты? Якая з гэтых сувязей з’яўляецца болып палярнай? Растлумачце чаму.
    973.	У якіх выпадках пры развядзенні сернай кіслаты вадой можа назірацца распырскванне раствору? Растлумачце, з чым гэта звязана. Як неабходна правільна рыхтаваць разбаўлены раствор сернай кіслаты з канцэнтраванай сернай кіслаты і вады?
    974.	Састаўце хімічныя формулы наступных солей:
    а)	сульфат калію;
    б)	сульфід свінцу;
    в)	гідрасульфат магнію;
    г)	гідрасульфід цынку:
    д)	сульфіт натрыю;
    е)	гідрасульфіт літыю.
    975.	Назавіце наступныя солі:
    a)	Ca(HSO3)2;
    б)	Na2S;
    в) Fe2(SO4)3;
    г) NH4HSO4;
    Д) K2SO3;
    е) Ba(HS)2.
    976.	Прывядзіце хімічную формулу і трывіяльную назву кожнага з наступных злучэнняў:
    а)	пентагідрат сульфату медзі(ІІ);
    б)	гептагідрат сульфату жалеза(ІІ);
    в)	гептагідрат сульфату магнію;
    г)	дэкагідрат сульфату натрыю;
    д)	дыгідрат сульфату кальцыю.
    977.	Дзякуючы якой уласцівасці канцэнтраванай сернай кіслаты яе выкарыстоўваюць у лабараторнай практыцы для асушкі газаў ад пары вады? Якія з пералічаных газаў нельга высушыць з дапамогай канцэнтраванай сернай кіслаты: хлоравадарод, ёдавадарод, вуглякіслы газ, аміяк, кісларод? Растлумачце чаму.
    978.	3 якімі рэчывамі разведзены водны раствор сернай кіслаты будзе ўступаць у хімічныя рэакцыі: серабро, аксід крэмнію(ІУ), карбанат кальцыю, сульфат амонію, гідраксід літыю, сульфід жалеза(ІІ), аксід берылію, магній, аксід жалеза(ІІ, III), сульфат магнію, аміяк? Прывядзіце малекулярныя ўраўненні рэакцый, што працякаюць.
    979.	Знакі пытання замяніце на формулы неабходных рэчываў і састаўце малекулярныя ўраўненні адпаведных рэакцый:
    a)	Li2O + ? -> Li2SO4 + ?;
    б)	Mg + ? ^ MgSO4 + ?;
    в)	? + ? ^ CuSO4 + СО2 + Н2О;
    г)	SO3 + ? -> Na2SO4;
    д)	? + SO3 -> KHSO4;
    е)	BaSO4 + H2SO4(KaH4) -4?;
    ё) ? + ? —> BaSO4 + KOH;
    ж)	? + ? ^ H2S + FeSO4.
    980.	Састаўце малекулярныя ўраўненні хімічных рэакцый, з дапамогай якіх можна ажыццявіць наступныя ператварэнні:
    S -> FeS2 -> SO2 -> SO3 H2SO4 -4KHSO4 -> K2SO4.
    981.	Разлічыце масу H2SO4 y растворы аб’ёмам 54,9 cm3 ca шчыльнасцю 1,25 г/см3 i масавай доляй сернай кіслаты 35,5 %.
    982.	У выніку ўзаемадзеяння серабра з канцэнтраванай сернай кіслатой утварыліся сульфат серабра, вада і аксід з масавай доляй серы 50 %. Састаўце ўраўненне рэакцыі растварэння серабра ў канцэнтраванай сернай кіслаце.
    983.	Які лік малекул сернай кіслаты прыпадае на 100 малекул вады ў канцэнтраванай 98% -най сернай кіслаце?
    984.	Сусветная вытворчасць сернай кіслаты складае прыкладна 200 млн тон у год. Разлічыце масу руды, што змяшчае 67,7 % пірыту па масе, неабходную для атрымання такой колькасці кіслаты.
    985.	Да раствору, што змяшчае карбанат натрыю хімічнай колькасцю 0,20 моль, дадалі раствор, які ўтрымлівае серную кіслату хімічнай колькасцю 0,10 моль. Якія солі і ў якой хімічнай колькасці ўтварыліся ў гэтым доследзе?
    986.	Да раствору масай 528 г з масавай доляй H2SO4 24,5 % дадалі 312 г вады. Разлічыце масавую долю сернай кіслаты ў атрыманым растворы.
    987.	Серная кіслата ўтварае крышталегідраты. Масавая доля кіслароду ў адным з іх складае 71,58 %. Вызначце формулу гэтага крышталегідрату і назавіце яго па сістэматычнай наменклатуры.
    988.	Для прыгатавання разведзеных раствораў сернай кіслаты ў лабараторнай практыцы выкарыстоўваюць яе канцэнтраваны раствор шчыльнасцю 1,84 г/см3, які змяшчае 96,6 % асноўнага рэчыва па масе. Разлічыце аб’ём канцэнтраванай сернай кіслаты, неабходны для прыгатавання 400 см3 раствору з масавай доляй 21,8 % і шчыльнасцю 1,14 г/см3.
    989.	Якая маса асадку ўтворыцца, калі да раствору сернай кіслаты масай 45,2 г з масавай доляй кіслаты 5,11 % дадаць лішак хларыду барыю?
    990.	Які аб’ём раствору з масавай доляй H2SO4 87,8 % і шчыльнасцю 1,80 г/см3 неабходна ўзяць для прыгатавання 100 см3 раствору з масавай доляй H2SO4 12,8 % і шчыльнасцю 1,08 г/см3?
    991.	Да раствору сернай кіслаты масай 20,8 г дадалі лішак нітрату барыю. Выпаў асадак масай 15,2 г. Разлічыце масавую долю сернай кіслаты ў растворы.
    992.	Сульфат барыю раствараецца ў канцэнтраванай сернай кіслаце з утварэннем празрыстага раствору гідрасульфату барыю. Прывядзіце хімічнае ўраўненне гэтага працэсу. Чаму пры дадаванні вады да атрыманага раствору з яго выпадае белы асадак? Які састаў гэтага асадку?
    993.	Медзь масай 8,48 г апусцілі ў лішак канцэнтраванай сернай кіслаты. Газ, што вылучыўся, растварылі ў вадзе масай 250 г. Разлічыце масавую долю кіслаты ў атрыманым растворы.
    994.	Якую масу вады неабходна дадаць да олеуму масай 220 г з масавай доляй аксіду серы(УІ) 11,2 %, каб атрымаць 100%-ную серную кіслату?
    995.	*Цвёрдае простае рэчыва X пры награванні раствараецца ў канцэнтраванай сернай кіслаце. Прадуктамі гэтай рэакцыі з’яўляюцца толькі два аксіды, прычым масавая доля кіслароду ў адным з іх складае 49,95 %. Састаўце ўраўненне рэакцыі рэчыва X з сернай кіслатой.
    996.	-'Навеска серабра масай 866 мг цалкам прарэагавала з растворам масай 18,8 г з масавай доляй сернай кіслаты 96,6 %. У колькі разоў масавая доля сернай кіслаты большая за масавую долю сульфату серабра ў атрыманым растворы?
    997.	*Якую масу глаўберавай солі неабходна дадаць да раствору масай 200 г з масавай доляй сульфату натрыю 12,4 %, каб павялічыць масавую долю солі ў растворы ў 2 разы?
    998.	*Цынкавую пласцінку апусцілі ў раствор сульфату ртуці(П). Праз некаторы час маса пласцінкі павялічылася на 13,6 г. Разлічыце масу ртуці, што ўтварылася.
    999.	*Сульфід медзі CuS масай 2,40 г абпалілі ў лішку кіслароду. Да цвёрдага астатку дадалі раствор масай 12,25 г з масавай доляй сернай кіслаты 20,2 %. Пры ахалоджванні
    гэтага раствору да 22 °C выпаў асадак крышталегідрату CuSO4 • 5Н2О масай 2,54 г. Разлічыце растваральнасць (у г рэчыва на 100 г вады) сульфату медзі ў вадзе пры 22 °C.
    1000.	*Масавая доля серы ў олеуме роўная 36,2 %. Разлічыце масу раствору з масавай доляй гідраксіду натрыю 24,1 %, які неабходны для поўнай нейтралізацыі такога олеуму масай 9,68 г.
    § 36. Элементы VA-групы. Азот і фосфар
    1001.	Адзначце правільныя сцвярджэнні:
    а)	чырвоны фосфар у цвёрдым агрэгатным стане мае малекулярную крышталічную рашотку;
    б)	хімічныя і фізічныя ўласцівасці белага і чырвонага фосфару розныя;
    в)	пры растварэнні азоту ў вадзе ўтвараецца азоцістая кіслата;
    г)	пры ўзаемадзеянні азоту з магніем утвараецца нітрыт магнію;
    д)	лік атамаў у малекуле белага фосфару ў 2 разы большы за лік атамаў у малекуле азоту;
    е)	формула калійнай салетры — Ca(NO3)2;
    ё) максімальная валентнасць азоту роўная чатыром, a фосфару — пяці;
    ж)	пры згаранні фосфару ў кіслародзе можа ўтварыцца сумесь аксідаў;
    з)	пры пакаёвай тэмпературы азот не рэагуе з металамі;
    і)	азот у хімічных рэакцыях можа быць як акісляльнікам, так і адноўнікам.
    1002.	Прывядзіце па адным прыкладзе формул злучэнняў азоту, у якіх ён праяўляе ўсе магчымыя для яго ступені акіслення.
    1003.	3 якімі з указаных рэчываў будзе рэагаваць чырвоны фосфар: кальцый, аксід кальцыю, вадарод, хлор, кісларод, азот? Прывядзіце малекулярныя ўраўненні рэакцый, што працякаюць.
    1004.	Які максімальны лік кавалентных сувязей можа ўтварыць атам азоту? Колькі з іх утвараецца па абменным, а колькі — па донарна-акцэптарным механізме?
    1005.	Прывядзіце электронна-графічную схему будовы знешняга электроннага слоя атама азоту. Зыходзячы з прыведзенай схемы, коратка растлумачце, чаму самая нізкая ступень акіслення атама азоту роўна -3, а самая высокая	1-5.
    1006.	Коратка растлумачце, чаму атам фосфару праяўляе вышэйшую валентнасць, роўную нумару групы, а атам азоту — не.
    1007.	Электраадмоўнасць атама азоту вышэйшая, чым атама хлору. Вядома злучэнне, у якім на 1 атам азоту прыпадаюць 3 атамы хлору. Як правільна запісаць формулу гэтага злучэння — NC13 ці C13N? Чаму? Якая назва ў гэтага злучэння — хларыд азоту(ПІ) або нітрыд хлору(І)?
    1008.	У выглядзе якіх злучэнняў расліны атрымліваюць азот з глебы?
    1009.	У арганізм чалавека азот паступае ў саставе бялковых малекул. У выглядзе якога злучэння азот, не выкарыстаны ў будове новых бялкоў, выводзіцца з арганізма чалавека?
    1010.	Які лік сті л-сувязей у малекуле азоту? Якая з гэтых сувязей разрываецца першай пры разбурэнні малекулы азоту?
    1011.	Чаму роўны валентны вугал Р—Р—Р у малекуле белага фосфару?
    1012.	Крышталічную рашотку якога тыпу мае белы фосфар у цвёрдым агрэгатным стане? Якія фізічныя ўласцівасці белага фосфару пацвярджаюць такую яго будову?
    1013.	Ці можна чырвоны фосфар ператварыць у белы? Коратка растлумачце, як гэта зрабіць.
    1014.	Разлічыце сумарную колькасць элементарных часціц у атамах нуклідаў loN, 33Р і іоне 15N3-.