• Часопісы
  • Зборнік задач па хіміі 2023

    Зборнік задач па хіміі

    2023

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 267с.
    Мінск 2023
    67.1 МБ
    1102.	*Разлічыце аб’ёмную долю кіслароду ў саставе газу, што ўтвараецца пры тэрмічным раскладанні нітрату медзі(ІІ).
    1103.	*Пры гартаванні сумесі цынку і нітрату медзі на паветры да пастаяннай масы маса ўзору паменшылася на 10,0 %. Разлічыце масавыя долі кампанентаў у зыходнай сумесі.
    1104.	*Пры гартаванні да пастаяннай масы сумесі, што складаецца з нітрату медзі(ІІ) і карбанату кальцыю, атрымалі газавую сумесь аб’ёмам (н. у.) 8,96 дм3, у якой аб’ёмная доля СО2 роўная 25,0 %. Разлічыце масавыя долі солей у зыходнай сумесі.
    1105.	*Сумесь нітрату натрыю і нітрату невядомага двухвалентнага металу загартавалі да пастаяннай масы. Нітрат невядомага металу раскладаецца з утварэннем двух аксідаў і кіслароду. У выніку раскладання нітрату ўтварыліся цвёрды астатак масай 14,9 г і газавая сумесь хімічнай колькасцю 0,30 моль. Пры прапусканні газавай сумесі праз лішак раствору шчолачы аб’ём (н. у.) газу паменшыўся на 5,60 дм3. Вызначце невядомы метал.
    1106.	*Аксід азоту(ІУ) хімічнай колькасцю 0,40 моль быў цалкам паглынуты растворам гідраксіду натрыю аб’ёмам 100 см3 з малярнай канцэнтрацыяй NaOH 1,00 моль/дм3. Разлічыце хімічныя колькасці рэчываў, што ўтварыліся ў выніку гэтай рэакцыі.
    1107.	*У растворы азоцістай кіслаты змяшчаецца 8,60 моль малекул і 0,054 моль іонаў. Разлічыце ступень дысацыяцыі азоцістай кіслаты ў гэтым растворы.
    § 39. Кіслародзмяшчальныя злучэнні фосфару
    1108.	Адзначце правільныя сцвярджэнні:
    а)	пры згаранні фосфару ў лішку кіслароду ўтвараецца Р 2^35
    б)	пры акісленні аксіду фосфару(ІІІ) утвараецца аксід фосфару(У);
    в)	ортафосфарнай кіслаце адпавядае аксід Р2О3;
    г)	пры н. у. ортафосфарная кіслата знаходзіцца ў цвёрдым агрэгатным стане;
    д)	ортафосфарная кіслата нерастваральная ў вадзе;
    е)	ортафосфарная кіслата з’яўляецца слабым электралітам;
    ё) у водным растворы ортафосфарнай кіслаты няма малекул Н3РО4;
    ж)	у прамысловых умовах ортафосфарную кіслату атрымліваюць з фасфарыту;
    з)	ортафасфаты ўсіх металаў добра растваральныя ў вадзе;
    і)	фасфат-іоны ў растворы можна выявіць па ўтварэнні жоўтага асадку Ag3PO4.
    1109.	Прывядзіце формулы аксідаў, якія ўтварае фосфар, і назавіце іх.
    1110.	Аксіды, якія ўтварае фосфар, з’яўляюцца кіслотнымі. Якому з іх адпавядае ортафосфарная кіслата? Растлумачце чаму.
    1111.	Пры якіх умовах у рэакцыі паміж фосфарам і кіслародам утвараецца аксід фосфару(ІІІ)? Прывядзіце ўраўненне гэтай рэакцыі.
    1112.	Аксід фосфару(ІП) і аксід фосфару(У) у цвёрдым агрэгатным стане ўяўляюць сабой дымеры з шасцічленнымі цыкламі, дзе чаргуюцца атамы фосфару і кіслароду. Прывядзіце графічныя формулы гэтых злучэнняў.
    1113.	Дзякуючы якой уласцівасці аксід фосфару(У) шырока выкарыстоўваецца як асушальнік?
    1114.	Якія з названых газаў нельга асушыць ад слядоў вільгаці з дапамогай аксіду фосфару(У): СО2, CO, NH3, О2, N2O? Растлумачце чаму.
    1115.	Пры нармальных умовах ортафосфарная кіслата ўяўляе сабой бясколернае цвёрдае крышталічнае рэчыва. Які тып крышталічнай рашоткі мае ортафосфарная кіслата ў цвёрдым стане?
    1116.	Намалюйце графічную формулу ортафосфарнай кіслаты. Які лік аі я-сувязей утварае атам фосфару ў ортафосфарнай кіслаце?
    1117.	Фосфарная кіслата ў водным растворы дысацыіруе ступеньчата. На якой ступені дысацыяцыі ўтвараецца больш за ўсё іонаў вадароду? Растлумачце чаму.
    1118.	Ортафосфарная кіслата ўтварае тры віды солей. Прывядзіце па адным прыкладзе солей кожнага віду і назавіце іх.
    1119.	3 якімі з пералічаных рэчываў будзе ўзаемадзейнічаць аксід фосфару(У): Li2O, HC1, ВаСО3, CsOH, С02? Састаўце ўраўненні магчымых рэакцый і назавіце прадукты, што ўтвараюцца.
    1120.	Замяніце знакі пытання на формулы неабходных рэчываў і састаўце малекулярныя ўраўненні адпаведных рэакцый:
    а)	? + ? ^ NH4H2PO4;
    б)	? + Н2О -> НРО3;
    в)	NH3 + ? -> (NH4)2HPO4;
    г)	Р2О5 + ? К3РО4 + Н2О;
    д)	? + ? -> СаНРО4;
    е)	? + Na2CO3 -> Na3PO4 + СО2 + ?;
    ё) ? + ? —> N2O5 + НРО3;
    ж)	? + О2 -> Р2О5.
    1121.	Прывядзіце малекулярныя ўраўненні хімічных рэакцый, з дапамогай якіх можна ажыццявіць наступныя ператварэнні:
    а)	Р4 Р2О5 -> Са(Н2РО4)2 Са3(РО4)2 Р4 > Р2О3;
    б)	К3РО4 -> КН2РО4 -> К2НРО4 -> СаНРО4 -> Са3(РО4)2 -> -> CaSiO3;
    в)	Н3РО4 (NH4)2HPO4 -> NH3 NH4H2PO4 -> СаНРО4 -> Са3(РО4)2;
    г)	(NH4)2CO3 NH4H2PO4 -> Н3РО4 К2НРО4 -> КН2РО4 -> -> К3РО4.
    1122.	Якая маса аксіду фосфару(У) утвараецца пры спальванні фосфару масай 1,18 кг у лішку кіслароду?
    1123.	Пры награванні ортафосфарнай кіслаты пры пэўных умовах можна атрымаць злучэнне, у якім масавыя долі фосфару і кіслароду адпаведна роўныя 34,81 і 62,93 %. Вызначце эмпірычную формулу гэтага рэчыва і састаўце ўраўненне адпаведнай рэакцыі.
    1124.	Якую масу ортафасфату кальцыю можна атрымаць пры ўзаемадзеянні аксіду кальцыю масай 288 г з аксідам фосфару(У) хімічнай колькасцю 2,38 моль?
    1125.	У вадзе масай 52,8 г растварылі аксід фосфару(У) масай 11,2 г. У выніку рэакцыі ўтварыўся раствор ортафосфарнай кіслаты. Разлічыце масавую долю ортафосфарнай кіслаты ў атрыманым растворы.
    1126.	Якія масы аксіду фосфару(У) і гідраксіду калію неабходна ўзяць, каб атрымаць ортафасфат калію масай 5,66 г?
    1127.	Які аб’ём (н. у.) вадароду вылучыцца пры ўзаемадзеянні магнію масай 14,8 г з лішкам фосфарнай кіслаты?
    1128.	Чаму роўная малярная канцэнтрацыя фосфарнай кіслаты ў яе растворы з масавай доляй кіслаты 22,4 % і шчыльнасцю 1,13 г/см3?
    1129.	Які аб’ём раствору з масавай доляй фосфарнай кіслаты 40,2 % і шчыльнасцю 1,25 г/см3 можна атрымаць з фосфару масай 25,2 г?
    1130.	Якія хімічныя колькасці гідраксіду калію і фосфарнай кіслаты неабходна ўзяць для атрымання дыгідрафасфату калію масай 62,4 кг?
    1131.	Разлічыце, якую масу раствору з масавай доляй ортафосфарнай кіслаты 75 % можна атрымаць з фасфарыту масай 3,88 т, калі вытворчыя страты складаюць 12 %. Масавая доля ортафасфату кальцыю ў саставе фасфарыту роўная 94,6 %.
    1132.	Разлічыце хімічную колькасць іонаў у растворы, які змяшчае сульфат амонію масай 124 г.
    1133.	Разлічыце хімічную колькасць іонаў вадароду ў растворы, што змяшчае фосфарную кіслату масай 14,9 г, у якім ступень яе дысацыяцыі па першай ступені роўная 6,40 %. Дысацыяцыю па другой і трэцяй ступенях можна не браць да ўвагі.
    1134.	Пры награванні метафосфарная кіслата НРО3 рэагуе з вадой з утварэннем ортафосфарнай кіслаты. Разлічыце масавую долю ортафосфарнай кіслаты ў растворы, атрыманым пры награванні раствору метафосфарнай кіслаты з масавай доляй НРО3 5,44 %.
    1135.	*Масавая доля металу ў саставе яго ортафасфату роўная 0,7601. Вызначце метал.
    1136.	*Пры згаранні фосфару масай 24,8 г у кіслародзе аб’ёмам (н. у.) 17,92 дм3 утварылася сумесь аксідаў фосфару. Разлічыце масавую долю аксіду фосфару(У) у атрыманай сумесі прадуктаў.
    1137.	*Якую масу аксіду фосфару(У) неабходна растварыць у вадзе масай 122 г, каб атрымаць раствор з масавай доляй ортафосфарнай кіслаты 15,8 %?
    1138.	*На нейтралізацыю раствору масай 10 г, што змяшчае гідраксід калію і гідраксід натрыю агульнай масай 2,88 г, затрачаны раствор фосфарнай кіслаты масай 10 г з масавай доляй кіслаты 19,6 %. У выніку нейтралізацыі ўтварыліся сярэднія солі. Разлічыце масавыя долі гідраксідаў у зыходным растворы.
    1139.	*Якія солі і ў якіх хімічных колькасцях утвараюцца, калі ў раствор, што змяшчае фосфарную кіслату хімічнай колькасцю 0,10 моль, дадаць гідраксід натрыю масай 10,0 г?
    1140.	*Масавая доля металу ў саставе яго дыгідраортафасфату роўная 0,4145. Вызначце метал.
    1141.	*Цвёрдае простае рэчыва А цёмна-чырвонага колеру, утворанае хімічным элементам, на знешнім электронным слоі якога знаходзяцца 5 электронаў, спалілі ў лішку кіслароду. У выніку рэакцыі ўтварылася рэчыва Б. Пры растварэнні рэчыва Б у лішку вады ўтварылася рэчыва В, раствор якога афарбоўвае лакмус у чырвоны колер. Рэчыва В, рэагуючы з гідраксідам калію, можа ўтварыць адну сярэднюю соль Г і дзве кіслыя солі Д і Е. Пры ўзаемадзеянні раствору сярэдняй солі Г з растворам хларыду кальцыю ўтвараецца асадак Ж. Вызначце хімічныя формулы рэчываў А, Б, В, Г, Д, Е і Ж. Састаўце ўраўненні хімічных рэакцый.
    1142.	*Якія солі і ў якіх хімічных колькасцях утвараюцца пры растварэнні аксіду фосфару(У) хімічнай колькасцю 0,010 моль у растворы аб’ёмам 100 см3 з малярнай канцэнтрацыяй гідраксіду калію 0,50 моль/дм3?
    1143.	*Існуе шмат кіслот, якія змяшчаюць атамы фосфару. Адной з іх з’яўляецца фасфарнавацістая кіслата Н3РО2.
    Пры н. у. яна ўяўляе сабой бясколерныя пласціністыя крышталі, якія плавяцца пры 26,5 °C, добра растваральныя ў вадзе. Пры награванні бязводнай кіслаты да 130-140 °C яна раскладаецца з вылучэннем газу А і ўтварэннем яшчэ адной фосфарнай кіслаты Б, масавая доля фосфару ў якой складае 37,77 %. Кіслата Б пры далейшым награванні таксама раскладаецца з вылучэннем газу А і ўтварэннем яшчэ адной фосфарнай кіслаты В. Вызначце састаў і запішыце малекулярныя і структурныя формулы рэчываў А, Б і В. Прывядзіце ўраўненні апісаных ва ўмове ператварэнняў.
    1144.	*Навеску крышталічнай соды масай 17,67 г цалкам растварылі ў растворы аб’ёмам 169 см3 з масавай доляй карбанату натрыю 4,50 % і шчыльнасцю 1045 г/дм3, а потым у атрыманы раствор дадалі навеску аксіду фосфару(У) масай 7,38 г. Утвораны раствор павольна ўпарвалі да таго часу, пакуль яго маса не паменшылася ў 2 разы. Разлічыце масавыя долі ўсіх рэчываў у растворы, атрыманым у апісаным эксперыменце, калі крышталічная сода змяшчала 4,50 % па масе нерастваральных прымесей.
    § 40. Найважнейшыя мінеральныя ўгнаенні
    1145.	Што такое ўгнаенні і з якой мэтай яны выкарыстоўваюцца?
    1146.	Чым адрозніваюцца арганічныя азотныя ўгнаенні ад мінеральных?
    1147.	Ці можа прымяненне ўгнаенняў прывесці да паніжэння ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур? Растлумачце чаму.
    1148.	Чаму ў кіслых глебах фасфарытная мука дазваляе лепш забяспечыць расліны фосфарам, чым у нейтральных і шчолачных?
    1149.	Азот, што змяшчаецца ў мачавіне, непасрэдна раслінамі не засвойваецца. Якім чынам азот мачавіны ператвараецца ў лёгказасваяльную форму? Коратка растлумачце свой адказ і прывядзіце ўраўненне адпаведнай рэакцыі.
    1150.	У колькі разоў масавая доля азоту ў сульфаце амонію меншая, чым у хларыдзе амонію?
    1151.	Якая маса карбанату амонію можа ўтварыцца, калі ў глебу ўнесці 12,4 кг мачавіны?