• Часопісы
  • Зборнік задач па хіміі 2023

    Зборнік задач па хіміі

    2023

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 267с.
    Мінск 2023
    67.1 МБ
    1207.	Разлічыце, які аб’ём (н. у.) вуглякіслага газу ўступіў у рэакцыю з магніем, калі маса ўтворанага аксіду магнію роўная 31,5 г.
    1208.	Газ, атрыманы пры дзеянні лішку салянай кіслаты на карбанат натрыю масай 10,6 г, прапусцілі праз раствор масай 50 г з масавай доляй гідраксіду калію 22,4 %. Разлічыце масавую долю солі ў атрыманым растворы.
    1209.	Масавая доля чаднага газу ў сумесі з вуглякіслым газам роўная 20,8 %. Разлічыце аб’ёмную долю вуглякіслага газу ў сумесі.
    1210.	Сумесь аксіду вугляроду(ІІ) і аксіду вугляроду(ІУ) прапусцілі праз раствор гідраксіду кальцыю. У выніку гэтага выпаў асадак масай 5,00 г, а аб’ём (н. у.) газу стаў роўны 2,24 дм3. Разлічыце масавую долю аксіду вугляроду(П) у зыходнай сумесі газаў.
    1211.	Над лішкам распаленага вугляроду прапусцілі аксід вугляроду(ІУ) масай 18,8 г. Атрыманы аксід вугляроду(П) прапусцілі над нагрэтым аксідам медзі(ІІ) масай 98,2 г. Чаму роўная маса цвёрдага астатку, атрыманага пасля заканчэння доследу?
    1212.	Газавая сумесь складаецца з чаднага і вуглякіслага газаў і мае аб’ём (н. у.) 4,48 дм3. На кожныя 40 атамаў вугляроду ў сумесі прыпадае 60 атамаў кіслароду. Чаму роўная маса чаднага газу ў сумесі?
    1213.	Да сумесі аксіду вугляроду(ІІ) і аксіду вугляроду(ІУ) агульным аб’ёмам (н. у.) 10 дм3 дадалі кісларод аб’ёмам (н. у.) 15 дм3 і падпалілі. У выніку рэакцыі аб’ём (н. у.) сумесі паменшыўся на 2 дм3. Разлічыце аб’ёмную долю аксіду вугляроду(ІУ) у зыходнай газавай сумесі.
    1214.	*На сумесь карбанату цынку і сульфіду цынку падзейнічалі лішкам салянай кіслаты. У выніку рэакцыі вылучыўся газ, адносная шчыльнасць якога па вадародзе роўная 20. Разлічыце масавыя долі солей у зыходнай сумесі.
    1215.	*Газавая сумесь, што складаецца з аксіду вугляроду(ІІ) і кіслароду, мае масу 30,0 г і займае аб’ём (н. у.), роўны 22,4 дм3. Разлічыце масавую долю аксіду вугляроду(П) у гэтай сумесі.
    1216.	*Адносная шчыльнасць па вадародзе газавай сумесі, што складаецца з аксіду вугляроду(ІІ) і кіслароду, роўная 15. Якая маса аксіду вугляроду(ІУ) утвараецца пры згаранні такой сумесі масай 68,8 г?
    1217.	*У сістэме ўстанавілася раўнавага:
    CO + О2 = СО2.
    Раўнаважныя хімічныя колькасці CO, О2 і СО2 адпаведна роўныя 2,0; 3,0; 3,0 моль. Разлічыце зыходныя хімічныя колькасці чаднага газу і кіслароду.
    1218.	*Які аб’ём (н. у.) вуглякіслага газу неабходна прапусціць праз раствор масай 76 г з масавай доляй гідраксіду калію 12,3 %, каб масавая доля сярэдняй солі ва ўтвораным растворы была ў 2 разы большая за масавую долю кіслай солі?
    1219.	*Навеску бензіну масай 1,450 г спалілі ў лішку кіслароду. Пасля ахалоджвання да н. у. газападобныя прадукты згарання былі цалкам паглынуты ў шклянцы з растворам гідраксіду натрыю, пры гэтым яе маса павялічылася на 4,48 г. (Пры разліках прыміце, што паветра складаецца з азоту і кіслароду, а аб’ёмная доля апошняга складае 21,0 %.) Разлічыце масу паветра, неабходнага для поўнага спальвання такога ж, як і ў апісаным доследзе, бензіну масай 800 г.
    § 42. Вугальная і крэмніевая кіслоты, іх солі
    1220.	Адзначце правільныя сцвярджэнні:
    а)	у малекуле вугальнай кіслаты пяць о-сувязей;
    б)	вугальная кіслата з’яўляецца моцным электралітам;
    в)	кіслыя солі вугальнай кіслаты называюцца гідракарбанатамі;
    г)	пры тэрмічным раскладанні гідракарбанату калію ўтвараецца карбанат кальцыю;
    д)	пры дзеянні гідраксіду натрыю на карбанат натрыю ўтвараецца гідракарбанат натрыю;
    е)	ортакрэмніевая кіслата добра раствараецца ў вадзе;
    ё) у састаў шкла ўваходзяць аксіды натрыю, кальцыю і крэмнію;
    ж)	для вытворчасці цэменту выкарыстоўваюць гліну;
    з)	кварцавае шкло складаецца з аксіду крэмнію.
    1221.	Прывядзіце грас]эічную формулу вугальнай кіслаты. Колькі оі л-сувязей у яе малекуле?
    1222.	Што такое сілікагель і як яго можна атрымаць у лабараторных умовах?
    1223.	Якія кампаненты выкарыстоўваюцца для атрымання цэменту? Якія злучэнні з’яўляюцца асноўнымі яго кампанентамі?
    1224.	Што служыць сыравінай для вытворчасці керамікі? Што вырабляецца з керамікі? Для чаго гэтыя вырабы выкарыстоўваюцца?
    1225.	Як зменяцца ўласцівасці шкла, калі замест карбанату натрыю пры яго варцы выкарыстаць карбанат калію?
    1226.	Як можна якасна выявіць прысутнасць карбанатаў і гідракарбанатаў? Прывядзіце ўраўненні адпаведных рэакцый і коратка растлумачце свой адказ.
    1227.	3 якога рэчыва ў асноўным складаецца накіп у чайніку? На чым заснавана выкарыстанне дамашняга воцату для частковага выдалення накіпу?
    1228.	Замяніце знакі пытання на формулы неабходных рэчываў і састаўце малекулярныя ўраўненні адпаведных рэакцый:
    a)	? —> SiO2 + H20;
    б)	? + ? -> K2SiO3;
    в)	СаСО3 + ? -> ? + CaSiO3;
    г)	? -> СаСО3 + СО2 + Н2О;
    д)	? + ? ^ Na2CO3;
    е)	? + Na2CO3 + ? ^ NaHCO3;
    ё) КОН + КНСО3 ->? + ?;
    ж)	? + ? ^ Са(НСО3)2.
    1229.	Прывядзіце малекулярныя ўраўненні хімічных рэакцый, з дапамогай якіх можна ажыццявіць наступныя ператварэнні:
    a)	NaHCO3 -> СО2 СаСО3 -4СаО -> Са(НСО3)2 -> СО2;
    б)	CO СО2 -> СаСО3 -> СаО -> СаС2 -> С2Н2 -> CO;
    в)	Li2CO3 -> LiHCO3 -» Li2CO3 -> СО2 -> Н2СО3 -> КНСО3;
    г)	Si -> Mg2Si -> SiO2 -> CaSiO3 -» H2SiO3 -> SiO2;
    д)	K2CO3 -> K2SiO3 -> H2SiO3 -> SiO2 > Si Mg2Si.
    1230.	У лабараторыі знаходзяцца наступныя рэчывы: аксід натрыю, карбанат натрыю, гідраксід натрыю, аксід крэмнію(ІУ), карбанат кальцыю, аксід кальцыю, гідраксід кальцыю. Прапануйце максімальна магчымую колькасць спосабаў прыгатавання з названых рэактываў аконнага шкла. Прывядзіце ўраўненні адпаведных рэакцый.
    1231.	У растворы, што змяшчае вугальную кіслату хімічнай колькасцю 0,018 моль, утрымліваецца 3,01 • 1019 іонаў вадароду. He беручы да ўвагі дысацыяцыю вугальнай кіслаты па другой ступені, разлічыце ступень яе дысацыяцыі ў гэтым растворы.
    1232.	Разлічыце масавую долю кіслароду ва ўзоры даламіту, масавая доля асноўнага рэчыва ў якім складае 93,8 %, а астатняе прыпадае на рэчывы, што не змяшчаюць кісларод.
    1233.	Якая хімічная колькасць гідраксіду натрыю неабходна для нейтралізацыі ўсёй вугальнай кіслаты, што змяшчаецца ў 200 г яе раствору з масавай доляй 0,14 %?
    1234.	Які аб’ём (н. у.) газу вылучыцца пры дзеянні лішку сернай кіслаты на гідракарбанат натрыю масай 5,44 кг?
    1235.	Разлічыце масу асадку, што ўтвараецца пры кіпячэнні раствору гідракарбанату кальцыю масай 100 г з масавай доляй солі 0,46 %.
    1236.	У вадзе масай 54,0 г растварылі крышталічную соду Na2CO3 • ЮН20 масай 872 мг. Разлічыце масавую долю карбанату натрыю ў атрыманым растворы.
    1237.	Якую масу крышталічнай соды Na2CO3 • ЮН20 неабходна ўзяць для прыгатавання раствору карбанату натрыю аб’ёмам 2,44 дм3 з малярнай канцэнтрацыяй солі 0,54 моль/дм3?
    1238.	Гідракарбанат натрыю масай 5,44 г загартавалі. Разлічыце масу цвёрдага астатку.
    1239.	Якую масу раствору з масавай доляй гідраксіду натрыю 10 % неабходна ўзяць для поўнага асаджэння солі з раствору масай 100 г з масавай доляй гідракарбанату кальцыю 0,32 %?
    1240.	Разлічыце масу асадку, які ўтвараецца пры зліванні раствору, што змяшчае сілікат калію масай 12,4 г, і раствору масай 58,8 г з масавай доляй сернай кіслаты 14,2 %.
    1241.	Разлічыце масавую долю крэмнію ў саставе аконнага шкла.
    1242.	Якія масы пяску, соды і вапняку неабходна ўзяць для атрымання аконнага шкла масай 2,18 т?
    1243.	Разлічыце аб’ёмную долю аксіду вугляроду(ІУ) у саставе газу, што мае тэмпературу 120 °C, які ўтвараецца пры раскладанні карбанату амонію.
    1244.	Сумесь масай 20,0 г, што змяшчае карбанат натрыю і гідракарбанат натрыю, загартавалі. Утвораны газ прапусцілі праз лішак раствору гідраксіду кальцыю. Выпаў асадак масай 10,0 г. Разлічыце масавую долю карбанату натрыю ў зыходнай сумесі.
    1245.	Узор невядомага злучэння змяшчае калій, вадарод, вуглярод і кісларод, масы якіх адпаведна роўныя 3,90; 0,10; 1,20; 4,80 г. Вызначце формулу злучэння.
    1246.	Сумесь, што змяшчае карбанат калію і сілікат калію, растварылі ў вадзе. Потым да раствору дадалі лішак
    сернай кіслаты. У выніку рэакцыі вылучыўся газ аб’ёмам (н. у.) 4,48 дм3 і выпаў асадак масай 3,90 г. Разлічыце масавую долю сілікату калію ў зыходнай сумесі.
    1247.	Якая маса асадку ўтвараецца пры зліванні раствору масай 10,8 г з масавай доляй сілікату натрыю 8,82 % і салянай кіслаты аб’ёмам 36,6 см3 з масавай доляй хлоравадароду 6,33 % і шчыльнасцю 1,03 г/см3?
    1248.	Вапняк масай 22,7 г апрацавалі лішкам салянай кіслаты. У выніку рэакцыі вылучыўся газ аб’ёмам (н. у.) 4,51 дм3. Разлічыце масавую долю карбанату кальцыю ў складзе вапняку.
    1249.	*Газ, утвораны ў выніку дзеяння лішку салянай кіслаты на раствор масай 100 г з масавай доляй карбанату калію 20,7 %, прапусцілі праз раствор, які змяшчае гідраксід кальцыю масай 7,40 г. Асадак якой масы ўтварыўся пры гэтым?
    1250.	*Некаторыя солі з вадой утвараюць злучэнні, якія называюцца крышталегідратамі. Пры захоўванні на паветры некаторыя з крышталегідратаў трацяць частку крышталізацыйнай вады. Гэты працэс, названы выветрываннем, прыводзіць да змены саставу рэчыва. У працэсе захоўвання на паветры ўзору дэкагідрату карбанату натрыю масавая доля кіслароду ва ўзоры паменшылася ў 1,065 разу. Разлічыце, якая хімічная колькасць малекул вады прыпадае на 10 моль карбанату натрыю ў прадукце, што захоўваўся.
    1251.	*Сумесь карбанату натрыю, сульфату натрыю і карбанату калію агульнай масай 7,72 г апрацавалі лішкам салянай кіслаты. Вылучыўся газ аб’ёмам (н. у.) 0,896 дм3. Потым да раствору дадалі лішак раствору хларыду барыю, у выніку чаго выпаў асадак масай 4,66 г. Разлічыце масавую долю карбанату калію ў сумесі.
    1252.	*Разлічыце масу асадку, што ўтвараецца пры прапусканні вуглякіслага газу хімічнай колькасцю 15,0 ммоль праз раствор, які змяшчае 0,74 г гідраксіду кальцыю.
    1253.	*Які мінімальны аб’ём (н. у.) вуглякіслага газу неабходна прапусціць праз раствор вапнавай вады, якая
    змяшчае 0,74 г гідраксіду кальцыю, каб асадак, што выпаў спачатку, потым цалкам растварыўся?
    1254.	*Пры дадаванні да воднага раствору солі А раствору гідраксіду натрыю могуць утварыцца тры солі: адна нерастваральная соль Б і дзве растваральныя солі В і Г. Солі А, Б, В і Г рэагуюць з азотнай кіслатой з вылучэннем газу Д, які ўтвараецца таксама і ў выніку дыхання. Метал, што ўваходзіць у састаў растваральнай солі А, утрымліваецца ў саставе мармуру. Пры тэрмічным раскладанні солі A ўтвараюцца рэчывы Е, Д і вада. Вызначце хімічныя формулы рэчываў А, Б, В, Г і Д. Састаўце ўраўненні апісаных хімічных рэакцый.