• Часопісы
  • Зборнік задач па хіміі 2023

    Зборнік задач па хіміі

    2023

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 267с.
    Мінск 2023
    67.1 МБ
    в)	Са(ОН)2 + ? -> Са(НСО3)2;
    г)	КНСО3 -> ? + СО2 + ?;
    д)	? + ? ^ Са(Н2РО4)2 + Н2О;
    е)	KC1 + Н2О -> КОН + ? + ?;
    ё) ? + ? ^ КО2;
    ж)	NaHCO3 + ? -> Na2CO3 + ?.
    1342.	Прывядзіце малекулярныя ўраўненні хімічных рэакцый, з дапамогай якіх можна ажыццявіць наступныя ператварэнні:
    a)	Na2O NaHCO3 -> Na2CO3 -> NaOH -» NaH2PO4 -> -> Na3PO4;
    б)	К -> КО2 -> К2О -> K2SiO3 -> KNO3 -> KNO2 > K2SO4;
    в)	Li2SO3 -» Li2SO4 -> LiNO3 -> Li2SO4 -» LiCl -> Li;
    r) NaOH -> Na2CO3 -> Na2SiO3 -> NaCl —> Na -> Na2O2;
    д)	K -> K3N -> KNO3 -> K2SO4 KOH -> K2HPO4.
    1343.	Узор сільвініту змяшчае 8,66 % пустой пароды па масе. 3 такога сільвініту масай 12,2 кг метадам электролізу быў атрыманы сплаў двух металаў. Разлічыце масавыя долі кампанентаў гэтага сплаву і яго масу, калі агульныя вытворчыя страты на ўсіх стадыях склалі 4,12 %.
    1344.	Натрый масай 12,3 г растварылі ў вадзе. Які максімальны аб’ём (н. у.) вуглякіслага газу можа паглынуць атрыманы раствор?
    1345.	Масавыя долі кіслароду, вугляроду і вадароду ў солі калію адпаведна роўныя 32,60; 24,48; 3,081 %. Вызначце эмпірычную формулу гэтай солі.
    1346.	У растворы гідраксіду літыю масай 40,8 г з масавай доляй 5,22 % растварылі літый масай 2,82 г. Разлічыце масавую долю шчолачы ў атрыманым растворы.
    1347.	Якая маса асадку ўтвараецца пры зліванні раствору масай 12,2 г з масавай доляй хларыду медзі(П) 5,32 % і раствору масай 5,28 г з масавай доляй гідраксіду калію 21,2 %?
    1348.	Масавая доля раствораных рэчываў у растворах гідраксіду натрыю і гідраксіду барыю роўная 0,048. Прыняўшы, што шчыльнасці абодвух раствораў роўныя шчыльнасці вады, вызначце, у якім растворы малярная канцэнтрацыя гідраксід-іонаў вышэйшая і ў колькі разоў.
    1349.	Растваральнасць карбанату натрыю пры 20 °C складае 21,8 г. Разлічыце масу крышталічнай соды, якая неабходна для прыгатавання 24,8 кг насычанага пры 20 °C раствору карбанату натрыю.
    1350.	Пры ўзаемадзеянні водных раствораў борнай кіслаты і гідраксіду натрыю ўтвараецца тэтрабарат натрыю Na2B4O7. Разлічыце масу тэтрабарату натрыю, што ўтвараецца пры зліванні раствораў, кожны з якіх мае масу 200 г і масавую долю растворанага рэчыва 2,88 %.
    1351.	Які аб’ём гідраксіду калію з малярнай канцэнтрацыяй 0,122 моль/дм3 спатрэбіцца для нейтралізацыі раствору масай 53,0 г з масавай доляй сернай кіслаты 34,7 %?
    1352.	Натрый можна атрымаць гартаваннем пры высокай тэмпературы сумесі карбанату натрыю з лішкам коксу. Пры 208
    гэтым акрамя натрыю ўтвараецца аксід вутляроду(П). Якая маса натрыю і які аб’ём (н. у.) чаднага газу ўтвараюцца пры гартаванні сумесі 50 г карбанату натрыю і 50 г коксу, масавая доля вугляроду ў якім складае 88 % ?
    1353.	*Хлор аб’ёмам (н. у.) 2,24 дм3 прарэагаваў з лішкам вадароду. Утвораны хлоравадарод паглынуўся растворам масай 52,2 г з масавай доляй гідраксіду натрыю 16,7 %. Да атрыманага раствору дадалі раствор нітрату серабра масай 350 г з масавай доляй солі 13,7 %. Разлічыце масу асадку, што выпаў.
    1354.	*Растваральнасць сульфату натрыю пры 10 і 60 °C адпаведна роўная 13,2 і 31,3 г. Навеску сульфату натрыю масай 92,0 г пры 60 °C растварылі ў вадзе масай 350 г, а потым атрыманы раствор астудзілі да 10 °C. Разлічыце масу асадку, што выпаў.
    1355.	*Праз раствор гідраксіду натрыю масай 15,5 г прапусцілі вуглякіслы газ аб’ёмам (н. у.) 0,448 дм3. У выніку ўтварылася сумесь дзвюх солей масай 1,90 г. Разлічыце масавую долю гідраксіду натрыю ў зыходным растворы.
    1356.	*3-за высокай хімічнай актыўнасці шчолачныя металы захоўваюць або ў запаяных ампулах, або пад слоем інертнай вадкасці (напрыклад, газы), якая прадухіляе доступ кіслароду да металу. Гексан не рэагуе са шчолачнымі металамі, аднак не можа выкарыстоўвацца для захоўвання натрыю і калію замест газы. Паспрабуйце растлумачыць чаму.
    1357.	*Для аналізу ўзору сільвініту яго навеску масай 1,157 г растварылі ў 25 см3 дыстыляванай вады. Прыгатаваны раствор прафільтравалі і да фільтрату дадалі 50,00 см3 раствору з масавай доляй нітрату серабра 8,00 % і шчыльнасцю 1,04 г/см3. Асадак, што выпаў, быў адфільтраваны, высушаны і ўзважаны. Яго маса склала 2,092 г. Разлічыце па выніках апісанага аналізу масавыя долі калію і натрыю ва ўзоры сільвініту. Які максімальны аб’ём (н. у.) хлору і якім чынам можна атрымаць з 50,00 г такога сільвініту ў лабараторных умовах?
    1358.	*Сумесь масай 40,0 г, што змяшчае гідраксід натрыю і карбанат натрыю ў роўных хімічных колькасцях, змяшалі з аксідам крэмнію(ІУ) масай 40,0 г і загартавалі пры высокай тэмпературы. Якая маса сілікату натрыю ўтварылася пры гэтым?
    1359.	*Якія солі і якой хімічнай колькасцю ўтвараюцца пры растварэнні аксіду серы(УІ) хімічнай колькасцю 0,15 моль у растворы гідраксіду натрыю, што змяшчае 8,00 г растворанага рэчыва?
    1360.	*Над нагрэтай сумессю хларыду натрыю і браміду натрыю агульнай масай 16,0 г прапусцілі лішак хлору. Пасля заканчэння рэакцыі маса цвёрдага прадукту склала 13,55 г. Разлічыце масавую долю хларыду натрыю ў сумесі.
    1361.	*Сумесь стружак цынку і медзі апрацавалі лішкам раствору гідраксіду калію. Пры гэтым вылучыўся газ аб’ёмам (н. у.) 2,24 дм3. Для поўнага хларавання такога ж узору спатрэбіўся хлор аб’ёмам (н. у.) 8,96 дм3. Разлічыце масавую долю медзі ва ўзоры.
    1362.	*У сумесі сульфату і сульфіту аднавалентнага металу яго масавая доля роўная 71,05 %, а серы — 0,1053. Вызначце метал і масавыя долі солей.
    1363.	*Сумесь масай 25,1 г, што складаецца з сульфату калію, нітрату калію і гідракарбанату калію, загартавалі пры 450 °C. Пры гэтым вылучыўся газ, аб’ём якога пры нармальных умовах склаў 2,24 дм3. Газ прапусцілі праз лішак раствору гідраксіду кальцыю, што прывяло да ўтварэння асадку масай 5,00 г. Разлічыце масавую долю сульфату калію ў зыходнай сумесі.
    1364.	-Важная галіна прымянення пераксідаў шчолачных металаў — рэгенерацыя кіслароду ў ізаляваных памяшканнях (касмічных караблях, падводных лодках і інш.). Неабходны для дыхання касманаўтаў кісларод на касмічных караблях серый «Восток» і «Восход» атрымлівалі з дапамогай надпераксіду калію КО2 па схеме:
    КО2 + СО2 -> К2СО3 + О2.
    Прыняўшы, што адзін касманаўт на працягу сутак выдыхае 500 дм3 (н. у.) вуглякіслага газу, разлічыце масу
    надпераксіду калію, неабходнага экіпажу з двух касманаўтаў для забеспячэння палёту працягласцю адзін тыдзень.
    1365.	*Існуе прымаўка: «Каб спазнаць чалавека, трэба з’есці з ім пуд солі». У сярэднім малярная канцэнтрацыя іонаў натрыю ў крыві складае 140 ммоль/дм3. Сутачная патрэба ў натрыі — каля 2,50 г. Разлічыце, колькі гадоў спатрэбіцца, каб з сябрам на дваіх з’есці пуд солі. Вызначце масавую долю іонаў натрыю ў крыві, прыняўшы шчыльнасць крыві роўнай 1,06 г/см3. Вылічыце масу іонаў натрыю, што змяшчаецца ў крыві аднаго школьніка, прыняўшы аб’ём крыві ў яго арганізме роўным 4 л.
    1366.	*Цвёрдае пры н. у. рэчыва А захоўваюць ва ўмовах, якія не дапускаюць кантакту з паветрам, паколькі яно ўступае ў рэакцыю з некаторымі яго кампанентамі. Пры дадаванні дыстыляванай вады аб’ёмам 200 см3 да навескі А масай 980 мг утвараецца газ, аб’ём якога пры 20,0 °C і ціску 96,6 кПа складае 616,3 см3, і раствор, што набывае малінавую афарбоўку пры дадаванні фенолфталеіну. Вызначце формулу рэчыва А. Ці зменіцца рашэнне задачы, калі замест 200 см3 ва ўмове задачы будзе 20 см3 або 2000 см3 дыстыляванай вады? Растлумачце чаму.
    § 47. Металы ІІА-групы перыядычнай сістэмы
    1367.	Адзначце правільныя сцвярджэнні:
    а)	да шчолачназямельных металаў належаць шэсць элементаў групы ПА;
    б)	аксіды кальцыю і барыю рэагуюць з вадой з утварэннем шчолачаў;
    в)	у атаме стронцыю ёсць 10 s-электронаў;
    г)	тэмпература плаўлення кальцыю ніжэйшая, чым калію;
    д)	іоны кальцыю афарбоўваюць бясколернае полымя ў цагляна-чырвоны колер;
    е)	магній атрымліваюць электролізам воднага раствору яго хларыду;
    ё) аксід і гідраксід берылію рэагуюць з кіслотамі, але не рэагуюць са шчолачамі;
    ж)	асноўным рэчывам мармуру і вапняку з’яўляецца карбанат кальцыю;
    з)	пры награванні алебастру атрымліваецца гіпс;
    і)	накіп складаецца ў асноўным з карбанатаў кальцыю і магнію.
    1368.	У які колер афарбоўваюць бясколернае полымя іоны барыю, кальцыю і стронцыю?
    1369.	Прывядзіце пяць ураўненняў рэакцый, з дапамогай якіх можна атрымаць карбанат стронцыю.
    1370.	Састаўце ўраўненні рэакцый, якія працякаюць пры змешванні названых колькасцей рэагентаў:
    а)	2 моль Са(ОН)2 і 3 моль KHSO4;
    б)	0,1 моль Ва(ОН)2 і 0,2 моль LiHSO4;
    в)	0,5 моль Sr(OH)2 і 0,5 моль KHSO4;
    г)	0,3 моль Sr(OH)2 і 0,1 моль NaHSO4;
    д)	2 моль Ва(ОН)2 і 1 моль KHSO4.
    1371.	Адзначце, у якім выпадку правільна ўказана назва рэчыва або мінералу:
    a)	CaSO4 • 0,5Н2О — гіпс;
    б)	СаСО3 — вапняк;
    в)	MgCO3 • СаСО3 — магнезіт;
    г)	MgSO4 • 7Н2О — горкая соль;
    д)	СаО — нягашаная вапна;
    е)	MgCO3 — даламіт;
    ё) CaSO4 • 2Н2О — алебастр;
    ж)	Са(ОН)2 — гашаная вапна.
    1372.	Які лік пратонаў, электронаў і нейтронаў змяшчаецца ў:
    а)	атаме 138Ва;	в) катыёне 87Sr2+;
    б)	атаме 40Са;	г) катыёне 228Ra2+?
    1373.	Прывядзіце электронна-графічную схему знешняга электроннага слоя атама магнію. Зыходзячы са схемы растлумачце, чаму ў магнію ў злучэннях толькі адна ступень акіслення. Якая?
    1374.	Укажыце тып хімічнай сувязі ў злучэннях: нітрат берылію, аксід стронцыю, нітрыд барыю, гідраксід магнію, гідрыд кальцыю.
    1375.	Замяніце знакі пытання на формулы неабходных рэчываў і састаўце малекулярныя ўраўненні адпаведных рэакцый:
    а)	? + ? ^ Mg(NO3)2 + Н2О;
    б)	ВеО + ? -> К2ВеО2;
    в)	? + ? ^ ВаН2;
    г)	? -> СаО + СО2 + ?;
    д)	Mg(OH)2 + ? -4Mg(H2PO4)2 + ?;
    е)	? + Н2О -4Sr(OH)2 + ?;
    ё) СаН2 + ? ^ Н2 + ?;
    ж)	? + ? -> ВаСО3.
    1376.	Прывядзіце малекулярныя ўраўненні хімічных рэакцый, з дапамогай якіх можна ажыццявіць наступныя ператварэнні:
    a)	Be -> ВеО -> Na2BeO2 -► ВеС12 -> Ве(ОН)2 -> Ва[Ве(ОН)4];
    б)	Mg Mg3N2 -> MgBr2 -> Mg(OH)2 -> MgO -> MgCl2 -> -> Mg;
    b)	Ca(OH)2 -> CaO -> CaCl2 Ca CaC2 -> Ca(OH)2 -> -> Ca(H2PO4)2;
    r) Ba(OH)2 —> Ba(HCO3)2 —> BaCO3 —> BaO —> Ba(NO3)2 —> -> BaO.
    1377. Паміж якімі хімічныя рэакцыі:
    з названых рэчываў магчымыя
    а)	Ва + Н2;
    б)	Ве(ОН)2 + К2О;
    в)	ВеО + Н2О;
    г)	Mg + Вг2;
    д)	СаО + Р2О5;
    е)	Mg(OH)2 + К2О;
    ё) СаО + Н2О;
    ж)	Mg + N2;
    з)	ВаН2 + Н2О;