Зборнік задач па хіміі
2023
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 267с.
Мінск 2023
1425. *Адзначце правільныя сцвярджэнні:
а) ва ўсіх d-металаў валентнымі з’яўляюцца толькі cZ-электроны;
б) два d-металы чацвёртага перыяду праяўляюць пастаянную валентнасць;
в) атамы скандыю, тытану і ванадыю ў няўзбуджаным стане маюць аднолькавы знешні электронны слой;
г) на знешнім электронным слоі іона Сг2+ няма электронаў;
д) у няўзбуджаным стане атам медзі мае такую ж будову і канфігурацыю знешняга электроннага слоя, як і атам калію;
е) жоўта-карычневую афарбоўку воднаму раствору сульфату жалеза(ІІІ) надаюць сульфат-іоны;
ё) ва ўсіх с/-металаў чацвёртага перыяду вышэйшая ступень акіслення не перавышае нумар групы;
ж) у рэакцыі хрому з салянай кіслатой утвараецца хларыд хрому(ІІІ);
з) жалеза ўтварае злучэнні, у якіх яго ступень акіслення роўная +6;
і) для ванадыю, хрому і марганцу вышэйшая валентнасць роўная нумару групы.
1426. *3апішыце электронную формулу наступных іонаў: Mn2+, Cu+, Ті3+, V2+, Со3+, Mn3+, V4+.
1427. *Солі кіслародных кіслот, што змяшчаюць марганец у аніённай форме, па сістэматычнай наменклатуры называюцца манганатамі. Састаўце хімічныя формулы наступных солей: манганат(У) калію, манганат(УП) барыю, манганат(ІУ) кальцыю, манганат(УІ) натрыю. Якую другую назву манганату(УІІ) барыю вы ведаеце?
1428. *Адзначце, у якім выпадку колер воднага раствору солі ўказаны правільна:
a) Na2Cr2O7 — аранжавы;
б) ZnCl2 — бясколерны;
в) FeSO4 — жоўта-карычневы;
г) ВаМпО4 — фіялетавы;
д) К2СгО4 — жоўты;
е) NiSO4 — зялёны;
ё) Cu(NO3)2 — жоўты;
ж) Co(NO3)2 — ружовы.
1429. *Расстаўце каэфіцыенты ва ўраўненнях рэакцый:
a) Au + HC1 + HNO3 -> HAuC14 + NO + Н2О;
б) МпО2 + К2О2 + КОН -> К2МпО4 + Н2О;
в) KMnO4 + K2S + H2SO4 MnSO4 + K2SO4 + H2O;
г) Cr2O3 + KNO3 + KOH -> K2CrO4 + KNO2 + H2O;
д) Fe3O4 + KC1O3 + K2CO3 -> K2FeO4 + KC1 + CO2;
e) (NH4)2Cr2O7 Cr2O3 + N2 + H2O.
1430. *Мольная доля хрому ў сумесі храмату К2СгО4 і дыхрамату калію К2Сг2О7 роўная 16,39 %. Разлічыце масавую долю храмату калію ў гэтай сумесі.
1431. *Пры награванні навескі аксіду марганцу(ГУ) яе маса паменшылася на 6,44 % у параўнанні з зыходнай. Чаму роўная масавая доля аксіду марганцу(ІІІ) у цвёрдым астатку, атрыманым у гэтым доследзе?
1432. *У сумесі аксідаў хрому(ІІ) і хрому(ІІІ) лік атамаў кіслароду ў 1,143 разу большы за лік атамаў хрому. Разлічыце масавую долю аксіду хрому(ІІ) у гэтай сумесі.
§ 48.2. *Агульная характарыстыка кіслотна-асноўных уласцівасцей аксідаў і гідраксідаў металаў В-груп
1433. *Адзначце правільныя сцвярджэнні:
а) усе вышэйшыя аксіды d-элементаў чацвёртага перыяду праяўляюць кіслотныя ўласцівасці;
б) з павышэннем ступені акіслення атама с?-металу асноўныя ўласцівасці яго аксіду ўзмацняюцца;
в) аксіды ўсіх d-металаў не рэагуюць з вадой;
г) у аксіду хрому(ІІІ) кіслотныя ўласцівасці выяўлены слабей, чым у аксіду хрому(УІ);
д) гідраксід жалеза(П) праяўляе асноўныя ўласцівасці;
е) аксід марганцу(УІ) з’яўляецца кіслотным аксідам марганцавай кіслаты;
ё) з павышэннем ступені акіслення атама хрому кіслотныя ўласцівасці яго аксідаў узмацняюцца;
ж) аксіды і гідраксіды хрому(ІІІ) і марганцу(ІУ) праяўляюць амфатэрныя ўласцівасці;
з) атамы марганцу і хрому ў вышэйшай ступені акіслення ўтвараюць солі, у якіх яны ўваходзяць у састаў аніёнаў.
1434. *Састаўце малекулярныя і іонныя ўраўненні гідролізу наступных солей: сульфат жалеза(ІІІ), хларыд цынку, нітрат хрому(ПІ), ацэтат медзі(ІІ), ёдыд марганцу(П). Укажыце рэакцыю асяроддзя ў кожным з раствораў.
1435. *Для кожнай пары адзначце, якая з солей у водным растворы будзе падвяргацца гідролізу ў большай ступені пры іншых роўных умовах:
а) СгС13 — СгС12; г) Mn(NO3)2 — Mn2(SO4)3;
б) КМпО4 — К2МпО4; д) ТіВг3 — ТіВг4;
в) Fe2(SO4)3 — FeSO4; е) NaCrO2 — Na2CrO4.
1436. *Адзначце пары рэчываў, для якіх суадносіны іх кіслотных уласцівасцей указаны правільна:
a) МпО2 > MnO; г) FeO < Fe2O3;
б) СгО > Сг2О3; д) V2O5 < VO2;
в) Мп2О7 > МпО2; е) СоО < Со2О3.
1437. *Сумесь, што складаецца з роўных па масе навесак аксіду хрому(ПІ) і карбанату кальцыю, загартавалі пры высокай тэмпературы. Разлічыце, у колькі разоў павялічылася масавая доля хрому ў сумесі пасля гартавання ў параўнанні з зыходнай.
1438. *Да раствору масай 100 г з масавай доляй карбанату калію 10,0 % дадалі раствор масай 100 г з масавай доляй
сульфату хрому(ІІІ) 10,0 %. Разлічыце масавую долю сульфату калію ў атрыманым растворы.
§ 49. Жалеза і яго злучэнні
1439. Адзначце правільныя сцвярджэнні:
а) у няўзбуджаным стане атам жалеза мае 4 няспараныя электроны;
б) на знешнім энергетычным узроўні атам жалеза мае 3 электроны;
в) жалеза — самы распаўсюджаны метал у зямной кары;
г) жалеза і сплавы на яго аснове валодаюць ферамагнітнымі ўласцівасцямі;
д) сульфат жалеза(ІП) атрымліваюць растварэннем жалеза ў разбаўленай сернай кіслаце;
е) пры згаранні жалеза ў кіслародзе ўтвараецца жалезная акаліна Fe3O4;
ё) жалеза — цяжкі і тугаплаўкі метал;
ж) у вільготным паветры жалеза падвяргаецца карозіі;
з) пры награванні жалеза рэагуе з вадародам і кіслародам.
1440. Састаўце электронна-графічную формулу катыёнаў жалеза Fe2+ і Fe3+.
1441. Вызначце ступень акіслення атама жалеза ў злучэннях:
a) FeCl2, Fe2O3, Fe(OH)2;
б) K2FeO4, FeCl3, FeOOH;
в) Fe3O4, K3[Fe(CN)6], [Fe(H2O)6]Cl3;
r) K[Fe(NH3)2(CN)4], [Fe(H2O)2(CN)4]-, [Fe(H2O)6]3+.
1442. Састаўце ўраўненні электралітычнай дысацыяцыі наступных солей у водным растворы: FeCl2, Fe2(SO4)3, FeOHSO4, K4[Fe(CN)6].
1443. Вызначце рэчыва X:
a) 2Fe + O2 = 2A; в) 2B + 3C12 = 2X.
6) A + CO = B + CO2;
1444. У якой паслядоўнасці ажыццяўляецца аднаўленне аксідаў жалеза пры яго прамысловым атрыманні:
a) FeO -» Fe2O3 -> Fe3O4 -> Fe;
6) Fe3O4 —> Fe2O3 —> FeO —> Fe;
b) Fe2O3 -> Fe3O4 -> FeO -> Fe;
r) Fe2O3 -> FeO -> Fe3O4 -> Fe?
1445. Як трэба змяніць умовы (тэмпературу, ціск) у сістэмах, у якіх працякаюць хімічныя рэакцыі:
a) Fe2O3(UB) + СО(Г) Fe3O4(4Bj + СО2(г) Q;
б) Fe2O3(uB) + Н2(г) Fe(4B) + Н2О(г) Q, каб хімічную раўнавагу зрушыць управа?
1446. Адзначце правільныя сцвярджэнні:
а) кантакт жалеза з золатам запавольвае працэс карозіі;
б) для абароны жалеза ад карозіі яго пакрываюць слоем болып актыўнага металу — кальцыю;
в) у вадзе, што не змяшчае растворанага кіслароду, карозія жалеза працякае вельмі павольна;
г) састаў іржы можна выразіць формулай Fe2O 3 • хН2О;
д) наяўнасць у атмасферы пары бромавадароду ўзмацняе карозію жалеза;
е) у аднолькавых знешніх умовах адпаліраваная жалезная дэталь іржавее хутчэй, чым неадпаліраваная;
ё) для абароны ад карозіі ў састаў сталі ўводзяць дабаўкі хрому і нікелю.
1447. Для абароны швейных іголак ад карозіі было прапанавана пакрываць іх золатам. 3-за дарагоўлі золата яго слой быў вельмі тонкі. Аднак неўзабаве выявілася, што пазалота не прыводзіць да жаданага эфекту і праз некаторы час іголкі пачыналі ржавець. Як вы думаеце чаму?
1448. Пры памяншэнні памераў часціц хімічныя ўласцівасці рэчываў могуць істотна змяняцца. Так, напрыклад, жалеза ў кампактным стане (г. зн. у выглядзе масіўнага кавалка) дастаткова ўстойлівае ў сухім паветры. Аднак тое самае жалеза, раздробненае на вельмі маленькія часціцы («пірафорнае жалеза»), здольнае самазагарэцца пры кантакце з паветрам пры пакаёвай тэмпературы. Паспрабуйце
растлумачыць, з чым можа быць звязана такая значная змена ўласцівасцей жалеза.
1449. У адносінах да якіх іонаў жалеза можа выступаць у якасці адноўніку: Ag+, Zn2+, Sn2+, Al3+, Mg2+? Прывядзіце іонныя ўраўненні рэакцый, што працякаюць.
1450. Жалезную дэталь змясцілі ў цыліндр з вадой, аб’ём выцесненай вады склаў 23,7 см3. Разлічыце масу жалезнай дэталі.
1451. Жалеза масай 15,6 г цалкам прарэагавала з хлорам. Утвораную соль растварылі ў вадзе і потым да атрыманага раствору дадалі лішак раствору гідраксіду натрыю, а асадак, што выпаў пры гэтым, аддзялілі і загартавалі. Разлічыце масу цвёрдага астатку, атрыманага пасля гартавання.
1452. Над распаленай жалезнай стружкай масай 30,8 г прапусцілі лішак вадзяной пары. Разлічыце аб’ём (н. у.) вылучанага вадароду, калі яго выхад роўны 76,6 %.
1453. Сумесь жалеза і аксіду жалеза(ІП) цалкам прарэагавала з хлорам аб’ёмам (н. у.) 2,24 дм3. На поўнае растварэнне такога ж узору была затрачана саляная кіслата масай 100 г з масавай доляй хлоравадароду 14,6 %. Разлічыце масавую долю жалеза ў зыходнай сумесі.
1454. Аксід жалеза масай 2,32 г цалкам прарэагаваў з чадным газам масай 1,12 г. У выніку рэакцыі было атрымана металічнае жалеза. Вызначце формулу аксіду.
1455. Над нагрэтым узорам аксіду жалеза(ІІ, III) прапусцілі вадарод. Пасля ахалоджвання ўзору яго маса стала на 12,6 % меншая за зыходную. У колькі разоў змянілася масавая доля жалеза ва ўзоры ў выніку гэтага эксперыменту?
1456. *Сплаў жалеза і цынку растварылі ў лішку салянай кіслаты. Пасля заканчэння рэакцыі маса солей у растворы стала на 7,30 г большая за масу зыходнага сплаву. Разлічыце аб’ём (н. у.) вылучанага ў выніку рэакцыі вадароду.
1457. *Жалезную стружку масай 2,30 г апусцілі ў раствор масай 200 г, што змяшчае нітрат натрыю, нітрат
медзі(П) і нітрат серабра, масавыя долі якіх адпаведна роўныя 5,0; 3,2; 2,5 %. Разлічыце сумарную масу атрыманых металаў.
1458. *Масавая доля металу ў саставе сумесі, што складаецца з роўных хімічных колькасцей аксіду металу і яго хларыду, роўная 58,54 %. Метал у аксідзе праяўляе ступень акіслення +3, а у хларыдзе Н2. Разлічыце масавыя долі рэчываў у зыходнай сумесі.
1459. *Сумесь аксіду жалеза(ІІ) і аксіду жалеза(ІІІ) працяглы час награвалі на паветры. Пры гэтым яе маса павялічылася на 2,66 % у параўнанні з зыходнай. Разлічыце масавую долю аксіду жалеза(ІІ) у зыходнай сумесі.
1460. *Сумесь масай 9,34 г, што складаецца з парашкоў жалеза і медзі, змясцілі ў трубчастую печ і працяглы час награвалі ў струмені сухога хлору. Атрыманы цвёрды прадукт масай 19,67 г змясцілі ў мерную колбу аб’ёмам 250 см3, што змяшчае 100 см3 36%-най салянай кіслаты шчыльнасцю 1180 г/дм3. Пасля поўнага растварэння цвёрдага прадукту раствор разбавілі да меткі дыстыляванай вадой, прычым утвораны раствор меў шчыльнасць 1196 г/дм3. У шклянку змясцілі порцыю прыгатаванага раствору аб’ёмам 50,0 см3 і ўнеслі жалезную пласцінку масай 35,54 г. Праз некаторы час пласцінку дасталі з раствору, прамылі дыстыляванай вадой і ўзважылі. Маса пласцінкі стала роўная 32,20 г. Разлічыце масавую долю жалеза ў зыходнай сумесі металаў, прыняўшы да ўвагі, што страты канчатковага прадукту хларавання пры выманні з печы склалі 5,46 %. Вызначце якасны састаў раствору ў шклянцы пасля заканчэння эксперыменту і разлічыце масавую долю солі жалеза Ў ім.