• Часопісы
  • Зборнік задач па хіміі 2023

    Зборнік задач па хіміі

    2023

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 267с.
    Мінск 2023
    67.1 МБ
    1489.	*У выніку аднаўлення ўзору аксіду жалеза вугляродам утварылася жалеза масай 16,8 г, а таксама сумесь чаднага і вуглякіслага газаў аб’ёмам (н. у.) 6,72 дм3, у якой масавая доля кіслароду роўная 64,0 %. Вызначце формулу аксіду жалеза ва ўзоры.
    1490.	*Самай высокатэмпературнай керамікай у цяперашні час з’яўляецца HgBa2Ca2Cu3O8, для якой тэмпература пераходу ў звышправодны стан роўная прыкладна 135 К (або -138 °C). Для яе атрымання змешваюць шэраг злучэнняў (або раствораў). Атрыманую сумесь (шыхту) высушваюць, а потым гартуюць пры пэўнай тэмпературы. Мяркуючы, што ў вашым распараджэнні ёсць цвёрдыя ВаСО3, СаСО3, Cu(NO3)2 • ЗН2О і раствор Hg(NO3)2 з масавай доляй 5,12 % (шчыльнасць 1,14 г/см3), разлічыце, якія навескі солей і які аб’ём раствору неабходны для атрымання 120 г керамікі саставу HgBa2Ca2Cu3O8. Прывядзіце
    9 Зак. 509
    малекулярныя ўраўненні рэакцый, што могуць працякаць пры гартаванні кожнай з названых вышэй солей. Прывядзіце сумарнае ўраўненне рэакцыі, што працякае пры атрыманні керамікі.
    1491.	*Вітаміны з’яўляюцца важнымі кампанентамі ежы і забяспечваюць нармальнае працяканне многіх біялагічных працэсаў. Адным з прадстаўнікоў вітамінаў з’яўляецца вітамін B12 (цыянкабаламін). Яго хімічная формула: СезН88СоМ14О14Р. Штодзённая патрэба чалавека ў вітаміне B12 складае прыкладна 2 мкг. Разлічыце, які лік атамаў кобальту змяшчаецца ў порцыі вітаміну B12, што пакрывае патрэбу ў ім 10 чалавек на працягу аднаго тыдня.
    BE ^РАЗДЗЕЛ 8.
    ХІМІЧНЫЯ РЭЧЫВЫ Ў ЖЫЦЦІ I ДЗЕЙНАСЦІ ЧАЛАВЕКА
    § 51. Роля хіміі ў развіцці цывілізацыі
    1492.	Адзначце правільныя сцвярджэнні:
    а)	цытата «Шырока распасцірае хімія рукі свае ў справы чалавечыя» належыць Д. I. Мендзялееву;
    б)	усе вядомыя ў цяперашні час хімічныя рэчавы былі знойдзены ў прыродных аб’ектах;
    в)	папярэдніцай хіміі з’яўляецца алхімія;
    г)	хімікі даўно расшыфравалі састаў «філасофскага каменю»;
    д)	буйнатанажнымі неарганічнымі рэчывамі з’яўляюцца хлор, карбанат натрыю, хлорная кіслата;
    е)	серу, аксід крэмнію(ІУ), сульфат натрыю для хімічнай прамысловасці здабываюць у прыродзе ў выглядзе мінералаў;
    ё) для вытворчасці цэменту, шкла і аміячнай салетры неабходны кварцавы пясок;
    ж)	зыходнай сыравінай для вытворчасці аміячнай салетры з’яўляюцца азот, кісларод, метан і вада;
    з)	бутэлькі для газіраваных напояў і вады вырабляюць у асноўным з поліэтылентэрафталату (ПЭТФ);
    і) аспірын з’яўляецца складаным эфірам саліцылавай і воцатнай кіслот.
    1493.	Прывядзіце па пяць прыкладаў простых і складаных рэчываў, з якімі вам даводзіцца сутыкацца ў штодзённым жыцці, і назавіце іх. Якія з іх выкарыстоўваюцца ў чыстым выглядзе, а якія ўваходзяць у састаў сумесей?
    1494.	Якія з пералічаных рэчываў вырабляюцца ў прамысловых маштабах у вялізных колькасцях на хімічных прадпрыемствах: кальцынаваная сода, сульфат калію,
    воцатная кіслата, сярністая кіслата, метан, вінілхларыд, стырол, бензол? Прывядзіце формулы гэтых рэчываў.
    1495.	Кісларод на нашай планеце ўтвараецца ў выніку адзінага працэсу. Назавіце яго і прывядзіце сумарнае ўраўненне, якое з’яўляецца вынікам вялікай колькасці элементарных працэсаў. Прывядзіце пяць прыкладаў працэсаў, у якіх расходуецца кісларод. Які з іх патрабуе найбольшай колькасці кіслароду?
    1496.	Злучэнне крэмнію з вугляродам — карбарунд SiC — па цвёрдасці блізкае да алмазу. Таму яго выкарыстоўваюць для вырабу тачыльных камянёў і шліфавальных колаў. У прамысловасці карбарунд атрымліваюць у электрапечах з пяску і коксу:
    SiO2 + С -> SiC + COT.
    Якую масу чыстага кварцавага пяску і коксу з масавай доляй вугляроду 94,0 % неабходна ўзяць, каб атрымаць карбарунд масай 450 кг?
    1497.	У прамысловасці крэмній атрымліваюць у электрапечах пры высокай тэмпературы з кварцавага пяску і коксу:
    SiO2 + С -> Si + CO?.
    Якую масу кварцавага пяску і коксу з масавай доляй вугляроду 95,0 % неабходна ўзяць, каб атрымаць крэмній масай 280 кг, калі вытворчыя страты складаюць 10,0 %?
    1498.	Аксід серы(ІУ) выкарыстоўваецца для дэзынфекцыі памяшканняў. Які максімальны аб’ём (н. у.) аксіду серы(ІУ) можна атрымаць пры спальванні серы масай 3,60 кг у лішку кіслароду?
    1499.	Для сярэдняга школьніка старэйшага класа сутачная патрэба ў энергіі складае 2400 ккал (1 кал = 4,19 Дж). Прыняўшы, што ўся сутачная патрэба ў энергіі вылучаецца ў выніку поўнага акіслення глюкозы кіслародам паветра, разлічыце, які аб’ём (н. у.) паветра (21 % кіслароду па аб’ёме) неабходны старшакласніку ў суткі. Пры поўным акісленні глюкозы масай 18 г кіслародам вылучаецца 280 кДж энергіі.
    1500.	Якая колькасць цеплаты вылучыцца і які аб’ём (н. у.) кіслароду будзе затрачаны пры згаранні вугалю масай 5,50 кг з масавай доляй вугляроду 0,950, калі пры згаранні 1 моль вугляроду вылучаецца 393,5 кДж цеплаты?
    1501.	Пераксід вадароду шырока выкарыстоўваецца ў штодзённым жыцці. Аднак гэтае рэчыва паступова раскладаецца з утварэннем вады і кіслароду. Раствор масай 100 г з масавай доляй пераксіду вадароду 30 % у выніку захоўвання стаў лягчэйшы на 3,20 г. Разлічыце масавую долю пераксіду вадароду ў растворы, атрыманым у выніку захоўвання.
    1502.	У адным з рэцэптаў марынавання грыбоў сказана, што для прыгатавання марынаду аб’ёмам 1 дм3 неабходна ўзяць адну чайную лыжку (5,0 г) воцатнай эсэнцыі з масавай доляй воцатнай кіслаты 70 %. Разлічыце малярную канцэнтрацыю воцатнай кіслаты ў марынадзе.
    1503.	Для папярэджання карыесу ў многія зубныя пасты дадаюць фтарыд натрыю. Якую масу фтарыду натрыю трэба ўзяць для прыгатавання зубной пасты масай 300 кг з масавай доляй фтарыду натрыю 0,10 %?
    1504.	У арганізме дарослага чалавека змяшчаецца каля 1,50 кг кальцыю. Кальцый галоўным чынам змяшчаецца ў саставе фасфату кальцыю, што ўваходзіць у састаў касцей і зубоў, дадаючы ім цвёрдасць. Разлічыце масу фасфату кальцыю ў арганізме чалавека.
    1505.	Паступленне з ежай ёду ў арганізм неабходна для сінтэзу гармонаў шчытападобнай залозы трыёдтыраніну і тыраксіну. Пры недахопе ёду ў прадуктах харчавання можа назірацца павелічэнне шчытападобнай залозы — просты валляк. Развіццё валляку лёгка папярэдзіць. 3 гэтай мэтай у кухонную соль дадаюць ёдыд калію. Ёдаваная кухонная харчовая соль «Палессе» змяшчае каля 40 мг ёдыду калію на 1 кг солі. Разлічыце хімічную колькасць тыраксіну, для сінтэзу якога дастаткова ёду, які змяшчаецца ў 1 кг солі «Палессе». Улічыце, што ў састаў малекулы тыраксіну ўваходзяць 4 атамы ёду.
    1506.	Раней для ёдавання кухоннай солі выкарыстоўвалі ёдыд натрыю ці калію. Аднак пры працяглым захоўванні
    такой солі на паветры эфект ёдавання знікаў. У цяперашні час ёдаванне ажыццяўляюць з дапамогай ёдату калію КЮ3. Коратка растлумачце, чаму пры выкарыстанні ёдыдаў эфект знікаў праз некаторы час. Разлічыце, якую масу ёдату калію неабходна выкарыстаць для ёдавання кухоннай солі замест ёдыду натрыю масай 100 мг.
    1507.	Пераксід натрыю выкарыстоўваюць на падводных лодках для паглынання вуглякіслага газу, што ўтвараецца пры дыханні членаў экіпажа. Паглынанне вуглякіслага газу пераксідам натрыю суправаджаецца вылучэннем кіслароду і ўтварэннем карбанату натрыю. Разлічыце, якая маса пераксіду натрыю спатрэбіцца для звязвання вуглякіслага газу, што быў выдыхнуты на працягу сутак камандай са 100 чалавек на падводнай лодцы, калі вядома, што дарослы мужчына ў сярэднім на працягу гадзіны выдыхае СО2 аб’ёмам (н. у.) 20 дм3.
    1508.	Жанчыны Усходу ўжо тысячы гадоў таму падфарбоўвалі павекі ў блакітны колер тоўчанай бірузой. Біруза мае састаў CuA16(PO4)4(OH)8 • 4Н2О. Разлічыце масавую долю алюмінію ў саставе гэтага мінералу.
    1509.	Прэпараты для лячэння пацыентаў, у якіх назіраецца недахоп жалеза, утрымліваюць гептагідрат сульфату жалеза(ІІ). Якая маса жалеза паступае ў арганізм пры прыёме таблеткі, што змяшчае названую соль масай 500 мг?
    1510.	Многія хімічныя рэчывы выкарыстоўваюцца ў побыце для самых розных мэт. У большасці з вас дома ёсць: у аптэчцы — марганцоўка, борная кіслата, перакіс вадароду, на лецішчы — аміячная салетра, медны купарвас, на кухні — воцат, пітная сода. Прывядзіце формулы і хімічныя назвы гэтых рэчываў. Што адбываецца пры награванні кожнага з іх? Паміж якімі з іх магчымыя хімічныя рэакцыі? Прывядзіце ўраўненні адпаведных рэакцый.
    § 51.1. *Хімія і сельская гаспадарка
    1511.	*Якія станоўчыя і якія адмоўныя наступствы мае выкарыстанне сучасных дасягненняў хіміі ў сельскай гаспадарцы?
    1512.	*Прывядзіце па тры хімічныя элементы, якія адносяцца да мікраі макраэлементаў.
    1513.	*Прывядзіце формулы трох рэчываў, якія выкарыстоўваюцца для зніжэння кіслотнасці глеб. Якія хімічныя рэакцыі працякаюць у глебе пасля іх унясення?
    1514.	*Які аб’ём (н. у.) кіслароду вылучыўся ў выніку фотасінтэзу, калі зялёныя расліны паглынулі вуглякіслы газ масай 100 кг?
    1515.	*Масавая доля азоту ва ўзоры амафосу роўная 18,4 %. Якая маса такога ўзору амафосу неабходна для ўнясення ў глебу фосфару масай 100 г?
    1516.	*3а адзін сонечны дзень 1 гектар лесу вылучае прыкладна 190 кг кіслароду. Разлічыце масу каменнага вугалю, пры згаранні якога вылучыцца такі аб’ём (н. у.) вуглякіслага газу, што паглынае лес плошчай 100 га за адзін сонечны дзень, калі ўтрыманне негаручых прымесей у вугалі складае 13,6 %.
    1517.	*Для нармальнага развіцця карпа ў вадзе аб’ёмам 1 дм3 павінна змяшчацца не менш за 4,0 мг кіслароду. Разлічыце, якая мінімальная маса кіслароду для вырошчвання карпа павінна змяшчацца ў басейне, даўжыня якога роўная 40 м, шырыня — 10 м, глыбіня — 1,5 м. Які аб’ём займае гэты кісларод пры н. у.?
    1518.	"'Раствор сульфату медзі(ІІ) з’яўляецца эфектыўным сродкам для барацьбы з захворваннямі раслін. Разлічыце, якую масу меднага купарвасу неабходна дадаць да раствору сульфату медзі(ІІ) масай 20 кг з масавай доляй 0,50 %, каб атрымаць раствор з масавай доляй солі 1,0 %.
    1519.	*Для ўнясення азоту і фосфару ў глебу выкарысталі сумесь амафосу і аміячнай салетры. Разлічыце масу сумесі, якая неабходна для ўнясення ў глебу азоту масай 5,56 кг і
    фосфару масай 2,66 кг, калі масавая доля азоту ў амафосе складае 16,8 %.
    1520.	*Утрыманне фосфару ў фосфарных угнаеннях прынята паказваць з дапамогай масавай долі аксіду фосфару(У) у іх. Разлічыце, угнаенню з якой масавай доляй Р2О5 адпавядае пажыўная сумесь, што складаецца з 200 г амафосу з масавай доляй азоту 18,8 % і 100 г мачавіны.