Зборнік задач па хіміі
2023
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 267с.
Мінск 2023
1300. Які аб’ём раствору з масавай доляй хлоравадароду 20,8 % і шчыльнасцю 1,10 г/см3 спатрэбіцца для поўнага растварэння жалеза масай 35,6 г?
1301. Узор сумесі цынкавых і алюмініевых стружак агульнай масай 11,8 г растварылі ў лішку раствору шчолачы. Масавая доля цынку ва ўзоры роўная 32,2 %. Разлічыце аб’ём (н. у.) вылучанага вадароду.
1302. *Сплаў літыю і кальцыю масай 5,40 г растварылі ў вадзе. Вылучаны вадарод спалілі і атрымалі ваду масай 3,60 г. Разлічыце масу літыю ў сплаве.
1303. У раствор нітрату серабра масай 120 г з масавай доляй солі 17,1 % апусцілі цынкавую стружку масай 12,8 г. Разлічыце масу вылучанага пры гэтым серабра.
1304. Алавяную пласцінку змясцілі ў раствор нітрату свінцу(ІІ). Праз некаторы час маса пласцінкі павялічылася на 7,10 г. Разлічыце масу свінцу, які асеў на пласцінцы.
1305. Цынкавую пласцінку апусцілі ў раствор хларыду ртуці(ІІ). Да канца рэакцыі маса пласцінкі павялічылася на 0,60 г. Разлічыце масу ўтворанай у выніку рэакцыі ртуці.
1306. У раствор сульфату медзі(П) масай 50,0 г апусцілі жалезную пласцінку. Праз некаторы час маса пласцінкі павялічылася на 0,40 г. Разлічыце масавую долю сульфату жалеза ў растворы.
1307. *Двухвалентны метал масай 2,00 г прарэагаваў з хлорам. Утвораную соль растварылі ў вадзе і да атрыманага раствору дадалі лішак нітрату серабра. Выпаў асадак масай 14,35 г. Вызначце невядомы метал.
1308. *Сплаў цынку з невядомым металам агульнай масай 10,5 г растварылі ў салянай кіслаце. Масавая доля цынку ў сплаве роўная 61,9 %. У выніку рэакцыі вылучыўся вадарод аб’ёмам (н. у.) 4,48 дм3. Які метал уваходзіў у састаў сплаву?
1309. *На шалях ураўнаважаны дзве шклянкі з разбаўленай сернай кіслатой. У першую шклянку змясцілі 4,80 г магнію, метал цалкам прарэагаваў з сернай кіслатой. Разлічыце масу сульфіду натрыю, якую неабходна змясціць у другую шклянку, каб шалі зноў ураўнаважыліся.
1310. *Магній масай 20,0 г апусцілі ў раствор сульфату невядомага двухвалентнага металу. Праз некаторы час маса пласцінкі склала 23,2 г, утварыўся сульфат магнію масай 12 г. Вызначце невядомы метал.
1311. *Пласцінку невядомага двухвалентнага металу апусцілі ў раствор масай 200 г з масавай доляй сульфату
A 201
8 Зак. 509
медзі 10,00 %. Праз некаторы час маса пласцінкі павялічылася на 4,00 г, а масавая доля CuSO4 склала 2,04 %. Які метал быў узяты для доследу?
1312. *Пласцінку невядомага двухвалентнага металу апусцілі ў раствор сульфату медзі. Праз некаторы час маса пласцінкі павялічылася на 0,90 г, а маса сульфату невядомага металу склала 15,1 г. Вызначце невядомы метал.
1313. *У колбу, што змяшчае 20,79 г воднага раствору хларыду медзі(ІІ) з масавай доляй 32,80 %, унеслі навеску парашку металу масай 6,313 г, які не рэагуе з вадой ва ўмовах доследу. Колбу закрылі коркам і пакінулі да заканчэння працякання рэакцыі. Потым сумесь прафільтравалі і атрымалі цвёрды астатак, маса якога пасля высушвання ў інертнай атмасферы склала 13,14 г, а масавая доля медзі ў ім — 72,53 %. Вызначце, парашок якога металу выкарыстоўваўся ў апісаным доследзе.
§ 45. Агульныя спосабы атрымання металаў
1314. Адзначце правільныя сцвярджэнні:
а) калій і натрый прысутнічаюць у зямной кары толькі ў выглядзе металаў;
б) у састаў руды часта ўваходзіць пустая парода;
в) сульфідныя руды металаў падвяргаюць абпалу ў кіслародзе;
г) серабро і золата сустракаюцца ў прыродзе як у свабодным выглядзе, так і ў выглядзе злучэнняў;
д) асноўнымі адноўнікамі пры вытворчасці металаў з’яўляюцца вуглярод, аксід вугляроду(ІІ), вадарод і актыўныя металы;
е) формульная адзінка магнетыту складаецца з 5 атамаў;
ё) масавая доля вугляроду ў чыгуне перавышае 2 %;
ж) сталь можна атрымаць з чыгуну;
з) актыўныя металы атрымліваюць электролізам водных раствораў іх солей.
1315. Ад чаго залежыць, у якім выглядзе — у свабодным стане ці ў выглядзе злучэнняў — будзе сустракацца метал у прыродных умовах? Растлумачце свой адказ і прывядзіце адпаведныя прыклады.
1316. Запішыце ўраўненні хімічных рэакцый, якія працякаюць пры:
а) гартаванні сумесі магнетыту з коксам;
б) награванні гіпсу;
в) гартаванні малахіту;
г) электролізе раствору баксіту ў расплаўленым крыяліце (растваральнік);
д) абпале меднага бляску;
е) гартаванні вапняку пры высокай тэмпературы.
1317. Прывядзіце ўраўненні хімічных рэакцый, што працякаюць пры аднастадыйным прамым спосабе атрымання сталі з магнетыту.
1318. Састаўце ўраўненні хімічных рэакцый, што працякаюць пры электролізе:
а) воднага раствору хларыду натрыю;
б) расплаву браміду алюмінію;
в) расплаву хларыду кальцыю;
г) воднага раствору сульфату калію;
д) расплаву хларыду цынку;
е) воднага раствору нітрату медзі(ІІ).
1319. Адзначце, у якім выпадку можна атрымаць чысты метал з яго солі гідраметалургічным спосабам:
a) Cu + Zn(NO3)2; г) Hg + Au(NO3)3;
б) Na + CuSO4; д) Fe + MgCl2;
в) Fe + AgNO3; e) Ba + A12(SO4)3.
1320. Масавая доля хрому ў адным з яго аксідаў складае
61,90 %. Вызначце эмпірычную формулу гэтага аксіду.
1321. Прывядзіце ўраўненні хімічных рэакцый, з дапамогай якіх можна ажыццявіць наступныя ператварэнні:
a) CuO -> Cu -» Cu(NO3)2 -> Cu(OH)2 -> CuO -> Cu;
6) Fe2O3 —> Fe3O4 —> Fe —-> FeCl3 —> Fe2O3 —> Fe;
в) Na -» NaOH —> Na2CO3 —> Na —> Na2O —> NaOH -> NaBr -» Na;
r) A12O3 -> A1(OH)3 -> Al A1C13 -» A1(OH)3 -> A12O3 -> -» Al.
1322. Чым чыгун адрозніваецца ад сталі? Які з гэтых сплаваў у прамысловасці атрымліваюць першым?
1323. Чаму аксіды актыўных металаў практычна немагчыма аднавіць вадародам да металу?
1324. Разлічыце масу калію, што ўтворыцца пры электролізе, калі праз расплаў хларыду калію пройдзе 12,04 • 1024 электронаў.
1325. Цынк з сульфіду цынку атрымліваюць у дзве стадыі. Спачатку яго падвяргаюць абпалу ў кіслародзе:
ZnS + О2 —> ZnO + SO2.
Потым аксід цынку аднаўляюць коксам:
ZnO + С -> Zn + CO.
Разлічыце, якую масу сульфіду цынку неабходна ўзяць для атрымання цынку масай 12,2 т, калі вытворчыя страты складаюць 3,44 %.
1326. Разлічыце масу аксіду вальфраму(УІ), якая неабходна для атрымання вальфраму масай 10 т, калі вытворчыя страты складаюць 8,12 %.
1327. Масавая доля вугляроду ва ўзоры чыгуну складае 1,12 %. Прыняўшы, што ён увесь уваходзіць у састаў цэментыту, разлічыце масавую долю апошняга ў гэтым узоры.
1328. Сумесь масай 34,6 г, што складаецца з аксідаў медзі(ІІ) і цынку, змяшалі з лішкам вугляроду і загартавалі пры высокай тэмпературы. У выніку была атрымана латунь, масавая доля медзі ў якой роўная 68,8 %. Разлічыце масавую долю аксіду цынку ў зыходнай сумесі і масу атрыманай латуні.
1329. Масавая доля магнетыту ў саставе руды роўная 84,2 %. Якую масу жалеза можна атрымаць з такой руды масай 300 т, калі вытворчыя страты складаюць 7,12 %?
1330. Які аб’ём (н. у.) вуглякіслага газу вылучыцца пры абпале даламіту масай 13,8 кг, у якім масавая доля пустой пароды складае 8,66 %, а тэхналагічныя страты — 5,84 %?
1331. Разлічыце масавую долю медзі ў яе сплаве з волавам, калі вядома, што на 11 атамаў волава прыпадае 53 атамы медзі.
1332. *У вадзе аб’ёмам 320 см3 растварылі 12,2 г меднага купарвасу. У атрыманы раствор унеслі чыгунную стружку масай 3,66 г, што змяшчае 4,22 % вугляроду па масе ў выглядзе цэментыту. Разлічыце масу вылучанай у гэтым эксперыменце медзі.
§ 45.1. *Атрыманне металаў электролізам водных раствораў солей
1333. *Адзначце правільныя сцвярджэнні:
а) электраметалургія — гэта выкарыстанне металаў для вырабу праваднікоў электрычнага току;
б) магній можна атрымаць электролізам воднага раствору яго хларыду;
в) пры электролізе воднага раствору сульфату медзі(ІІ) на катодзе аднаўляецца медзь;
г) пры электролізе воднага раствору сульфату магнію на катодзе і на анодзе вылучаюцца газы;
д) калій нельга атрымаць электролізам воднага раствору яго солей;
е) пры электролізе на анодзе можа працякаць як акісленне, так і аднаўленне, у залежнасці ад палярнасці току;
ё) калі ў працэсе электролізу ўдзельнічаюць брамідіоны, то на анодзе вылучаецца бром;
ж) пры электролізе воднага раствору сульфату натрыю на катодзе аднаўляецца вада, а на анодзе акісляюцца сульфат-іоны;
з) для атрымання актыўных металаў выкарыстоўваюць метад электролізу расплаваў іх солей.
1334. *Пры электролізе водных раствораў якіх солей можна практычна атрымаць адпаведны метал: AgNO3,
CaBr2, LiCl, Hg(NO3)2, SnSO4) Mg(NO3)2, K3PO4, Pb(CH3COO)2, (NH4)2CrO4, Bal2, ZnSO4?
1335. *3апішыце сумарныя малекулярныя ўраўненні рэакцый, што працякаюць у працэсе электролізу з інертнымі электродамі водных раствораў наступных солей: хларыд медзі(ІІ), сульфат цынку, брамід калію, сульфат хрому(ІІІ), нітрат серабра, карбанат натрыю.
§ 46. Шчолачныя металы
1336. Адзначце правільныя сцвярджэнні:
а) у атаме калію 4 s-электроны;
б) радыус атама цэзію меншы за атам рубідыю;
в) дзеянне вады на калій прыводзіць да вылучэння кіслароду;
г) натрый рэагуе з хлорам, але не рэагуе з бромам;
д) электраадмоўнасць літыю вышэйшая, чым калію;
е) пры рэакцыі шчолачных металаў з кіслародам утвараюцца аксіды;
ё) злучэнні натрыю афарбоўваюць бясколернае полымя ў жоўты колер;
ж) гідраксіды шчолачных металаў — моцныя электраліты.
1337. У які колер афарбоўваюць бясколернае полымя іоны літыю, натрыю і калію?
1338. Адзначце, у якім выпадку правільна ўказана назва рэчыва або мінералу:
a) KC1 — галіт;
б) Na2SO4 • ЮН2О — крышталічная сода;
в) NaNO3 — чылійская салетра;
г) NaHCO3 — пітная сода;
д) KNO3 — калійная соль;
е) Na2SiO3 — вадкае шкло;
ё) Na2CO3 • 10Н2О — мірабіліт; ж) NaOH — каўстык.
1339. * Прывядзіце малекулярныя ўраўненні хімічных рэакцый, з дапамогай якіх можна ажыццявіць наступныя ператварэнні, і ўкажыце ўмовы іх працякання.
1340. Гідраксіды якіх хімічных элементаў з электроннымі канфігурацыямі знешняга электроннага слоя атамаў — 3s23p4, 3s23p1, 3s23p3, 3s2, 3s23p° — будуць рэагаваць з вышэйшым аксідам хімічнага элемента з электроннай канфігурацыяй знешняга электроннага слоя атамаў 3s1? Прывядзіце ўраўненні рэакцый, што працякаюць.
1341. Замяніце знакі пытання на формулы неабходных рэчываў і састаўце малекулярныя ўраўненні адпаведных рэакцый:
a) Li2O + ? —> Li2SiO3;
б) ? + ? -> K2SO3;