Зборнік задач па хіміі
2023
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 267с.
Мінск 2023
1255. *Жэмчуг традыцыйна адносіцца да каштоўных камянёў. Ён з’яўляецца прадуктам анамальнага росту мантыі малюска. Жамчужыны складаюцца з карбанату кальцыю і абавязкова ўтрымліваюць бялок канхіялін. Канхіялін утварае каркас жамчужыны — тонкую сетку, у дробных ячэйках якой знаходзяцца мікраскапічныя крышталікі карбанату кальцыю. На жаль, жэмчуг недаўгавечны. Праз 150-200 гадоў жэмчуг «захворвае», г. зн. цьмянее і трэскаецца з прычыны высыхання канхіяліну, страчваючы сваю прыгажосць. Памер жамчужын складае ад некалькіх міліметраў да некалькіх сантыметраў. Сярэдні хімічны састаў жэмчугу: СаСО3 — 91,7 %, канхіялін — 6,0 %, вада — 2,3 %. Самая буйная жамчужына знойдзена на Філіпінах у 1934 годзе. Яна была авальнай формы памерам 24 см х 16 см і масай 6,40 кг. Разлічыце аб’ём гэтай жамчужыны і масу кальцыю ў яе саставе. Для вызначэння шчыльнасці жэмчугу жамчужыну масай 0,534 г апусцілі ў ваду, аб’ём выцесненай вады склаў 0,199 см3.
Ж РАЗДЗЕЛ 7. МЕТАЛЫ
§ 43. Металы. Агульная характарыстыка
1256. Адзначце правільныя сцвярджэнні:
а) у перыядычнай сістэме лік неметалаў перавышае лік металаў;
б) металы ёсць сярод s-, р-, dі / элементаў;
в) самым распаўсюджаным у зямной кары металам з’яўляецца жалеза;
г) малаактыўныя металы сустракаюцца ў прыродзе ў выглядзе простых рэчываў;
д) золата валодае самой высокай электраправоднасцю;
е) самым тугаплаўкім металам з’яўляецца вальфрам;
ё) уласцівасці сплаваў металаў могуць адрознівацца ад уласцівасцей металаў, з якіх яны складаюцца;
ж) чыгун і сталь — гэта сплавы на аснове жалеза;
з) бронза і латунь змяшчаюць медзь.
1257. Ахарактарызуйце становішча хімічных элементаў металаў у перыядычнай сістэме.
1258. Назавіце вядомыя вам металы, якія адыгрываюць важную ролю ў жыцці раслінных і жывёльных арганізмаў.
1259. Да металаў адносяцца амаль усе s-элементы. Назавіце s-элементы, якія адносяцца да неметалаў.
1260. Якія з пералічаных элементаў металаў праяўляюць у сваіх злучэннях пераменныя ступені акіслення: натрый, медзь, жалеза, кальцый, алюміній, марганец? Укажыце для кожнага з іх магчымыя ступені акіслення і прывядзіце па адным прыкладзе адпаведных злучэнняў.
1261. Ці могуць металы мець адмоўныя ступені акіслення? Коратка растлумачце чаму.
1262. На падставе якой уласцівасці можна параўнаць аднаўленчую актыўнасць металаў?
1263. Якія металы змяшчаюцца ў наступных рэчывах:
а) цыянкабаламін (вітамін B12);
б) гемаглабін;
в) хларафіл?
1264. Разлічыце лік элементарных часціц у саставе нуклідаў 119Sn, 238U і іонаў 24Mg2+, 32S2 .
1265. Састаўце формулы электронных канфігурацый для атамаў літыю, алюмінію, кальцыю і іонаў магнію і кальцыю.
1266. Вызначце ступені акіслення атамаў металаў у наступных рэчывах: Na, Fe, K2S, FeO, Fe3O4, CaH2, K2FeO4, NaOH, Na2O2, KO2, BaSO4, KMnO4, K2Cr2O7, KA1(SO4)2.
1267. Разлічыце масу атама жалеза-56. У колькі разоў ён цяжэйшы за малекулу вады?
1268. Масавая доля скандыю ў зямной кары складае 1,0 • 10 3 %. Які лік атамаў скандыю можа быць атрыманы з 10,0 т зямной кары?
1269. Масавыя долі тытану і гафнію ў зямной кары аднолькавыя і складаюць 3,0 • 10-4 %. Разлічыце, які лік атамаў гафнію прыпадае на 1000 атамаў тытану ў зямной кары.
1270. У чым падабенства і адрозненне паміж кавалентнай і металічнай сувязямі?
1271. У чым адрозненне іоннай крышталічнай рашоткі і металічнай? Да якога адрознення ў фізічных уласцівасцях рэчываў з такім тыпам крышталічнай рашоткі гэта прыводзіць?
1272. Чаму пры пэўным падабенстве ў будове атамаў і будове крышталічнай рашоткі многія фізічныя ўласцівасці металаў рэзка адрозніваюцца?
1273. Пералічыце фізічныя ўласцівасці, характэрныя для металаў.
1274. Прывядзіце прыклады тугаплаўкіх і легкаплаўкіх металаў.
1275. Чаму металы ў адрозненне ад неметалаў валодаюць высокай электраправоднасцю?
1276. Назавіце мінімальную тэмпературу, якую можна вымераць ртутным тэрмометрам. Растлумачце свой адказ.
1277. Метадам электроннага балансу расстаўце каэфіцыенты ў схемах акісляльна-аднаўленчых рэакцый:
a) KMnO4 + HC1 -> МпС12 + С12 + KC1 + Н2О;
б) Fe + О2 -> Fe3O4;
в) Fe3O4 + NH3 —> Fe + N2 + H2O;
r) Zn + K2Cr2O7 + H2SO4 -> ZnSO4 + Cr2(SO4)3 + K2SO4 + + H2O.
1278. Устаўце замест знакаў пытання неабходныя часціцы і закончыце ўраўненні наступных ядзерных рэакцый:
а) 27А1 + 4Не = ? + п;
б) 14N + ? = 17О + 4Н;
в) 242Pu + 22Ne = ? + 4n.
1279. У пласцінцы таўшчынёй 0,1 см, шырынёй 2,0 см і даўжынёй 1,0 см змяшчаецца 5,08 • 1021 атамаў натрыю. Разлічыце шчыльнасць натрыю.
1280. Трохлітровы слоік запоўнілі ртуццю. Якая маса ртуці спатрэбілася для гэтага, калі яе шчыльнасць роўная 13,6 г/см3?
1281. Які аб’ём вады мае такую ж масу, як і кубік са свінцу з даўжынёй рабра 1,0 см? Шчыльнасць свінцу роўная 11,3 г/см3.
1282. Які аб’ём вады выцесніць узор золата, калі лік атамаў у ім роўны 6,02 • 1022, а шчыльнасць золата складае 19,3 г/см3?
1283. Якую масу будзе мець узор алюмінію, у якім змяшчаецца столькі ж атамаў, колькі і ва ўзоры ртуці аб’ёмам 2,8 см3? Шчыльнасць ртуці роўная 13,6 г/см3.
1284. Якую масу алюмінію, медзі, марганцу і магнію неабходна ўзяць, каб атрымаць сплаў дзюралюмінію масай 100 т? Масавыя долі алюмінію, медзі, марганцу і магнію ў саставе сплаву адпаведна роўныя 94; 4; 1; 1 %.
1285. Разлічыце масавую долю ванадыю ў саставе руды, масавая доля VS4 у якой роўная 95,2 %.
1286. *Узор магнію змяшчае два нукліды: 24Mg і 2oMg. Адносная атамная маса магнію ва ўзоры роўная 24,25. Чаму роўная мольная доля нукліда 24Mg ва ўзоры?
1287. *Прыродная медзь складаецца з двух нуклідаў: 63Cu і 65Cu. Мольная доля нукліда 65Cu складае 27,0 %. Разлічыце адносную атамную масу медзі.
1288. Простае нерастваральнае ў вадзе рэчыва А жоўтага колеру прарэагавала з ружавата-чырвоным металам Б. У выніку рэакцыі ўтварылася рэчыва В, пры гартаванні якога ў прысутнасці кіслароду атрымалі цвёрды аксід Г чорнага колеру і газ Д з рэзкім пахам. Пры растварэнні рэчыва Д у вадзе ўтварылася рэчыва Е, якое рэагуе з растворам гідраксіду натрыю з утварэннем кіслай солі Ж і сярэдняй солі 3. Вызначце хімічныя формулы рэчываў А, Б, В, Г, Д, Е, Ж і 3. Састаўце ўраўненні хімічных рэакцый.
§ 44. Агульныя хімічныя ўласцівасці металаў
Прыклад 17. Жалезную пласцінку масай 10,0 г апусцілі ў раствор сульфату медзі(ІІ). Да канца рэакцыі маса пласцінкі склала 10,8 г. Разлічыце масу жалеза, што прарэагавала.
Д ад зена: m0(Fe) = 10,0 г m(Fe + Cu) = 10,8 г
Р а ш э н н е
Працякае рэакцыя:
Fe + CuSO4 = FeSO4 + Cu.
m(Fe) — ?
У выніку рэакцыі жалеза з пласцінкі пераходзіць у раствор, а на пласцінцы асаджваецца медзь.
У залежнасці ад металаў пласцінка можа як павялічваць сваю масу, так і памяншаць. Гэта залежыць ад малярных мас металаў (пласцінкі і ў растворы) і стэхіяметрыі рэакцыі.
Задачу можна рашыць рознымі спосабамі, разгледзім два з іх.
Спосаб 1
Змяненне масы пласцінкі роўнае:
Am = m(Fe + Cu) m0(Fe) = 10,8 10,0 = 0,80 г.
Гэта рознасць мас вылучанай медзі і жалеза, што растварылася:
m(Cu) m(Fe) = 0,80 г.
Адсюль вынікае, што:
m(Cu) = 0,80 + m(Fe).
Няхай х — маса жалеза, што ўступіла ў рэакцыю.
Тады маса асаджанай медзі роўная (0,80 + х) г.
M(Fe) = 56 г/моль.
M(Cu) = 64 г/моль.
Выразім хімічныя колькасці жалеза і медзі, што ўдзельнічаюць у рэакцыі:
ш(Ре) х
= M(Fe) = 56 МОЛЬ‘
, m(Cu) 0,80 + х " “ МІС^ ‘ «1 моль'
3 ураўнення рэакцыі вынікае, што хімічныя колькасці металаў, якія ўдзельнічаюць у рэакцыі, роўныя:
n(Fe) = n(Cu).
Саставім ўраўненне:
х 0,80 + х
56 = 64 '
Рашыўшы яго, атрымаем х = 5,6 г.
Спосаб 2
M(Fe) = 56 г/моль.
M(Cu) = 64 г/моль.
3 ураўнення рэакцыі вынікае, што пры растварэнні 1 моль Fe (у раствор пяройдзе 56 г Fe) вылучыцца 1 моль медзі (64 г медзі асядзе на пласцінцы).
Такім чынам, пры растварэнні 1 моль Fe змяненне (у дадзеным выпадку павелічэнне) масы пласцінкі складзе:
64 г 56 г = 8 г.
Калі растворыцца любая іншая колькасць Fe, напрыклад у 5 разоў большая (5 моль), то маса пласцінкі павялічыцца ў 5 разоў: Am = 8 г • 5 = 40 г.
1
Калі растворыцца 0,20 моль жалеза (гэта ў q = 5 разоў менш, чым 1 моль), то і маса пласцінкі паменшыцца ў 8 г
5 разоў: Am = —g= 1,6 г.
Матэматычна гэта можна запісаць так:
1 моль 8 г . Am
—. = , адсюль n(Fe) = 1 моль • —— .
n(Fe) Am 8 г
Змяненне масы пласцінкі роўнае:
Am = m(Fe + Cu) m0(Fe) = 10,8 г 10,0 г = 0,80 г.
Такім чынам, колькасць жалеза, что прарэагавала, будзе роўная:
Am 0,80 г
n(Fe) = 1 моль • —— = 1 моль • —5 = 0,10 моль.
О Г О Г
Тады маса Fe, што прарэагаваў, роўная:
m(Fe) = n(Fe) • M(Fe) = 0,10 моль • 56 г/моль = 5,6 г.
Адказ: m(Fe) = 5,6 г.
1289. Што такое рад актыўнасці металаў? Ад чаго залежыць становішча металу ў гэтым радзе?
1290. Закончыце схемы наступных рэакцый:
a) Fe + Вг2
б) А1 + Н2О
в) К + О2
г) Са + S
д) Fe + Н2О
е) Mg + HNO3
ё) Zn + Н2О + КОН
ж) Zn + AuCl3 —>.
1291. У якіх кіслотах можна растварыць металы, што стаяць у радзе актыўнасці пасля вадароду? Прывядзіце два прыклады ўраўненняў такіх працэсаў.
1292. Прывядзіце ўраўненні электралітычнай дысацыяцыі наступных солей у водным растворы:
a) Fe2(SO4)3;
б) CuCl2;
в) А1Вг3;
г) K2SO3;
д) Be(NO3)2;
е) Zn(C103)2.
1293. Як зменіцца маса металічнай пласцінкі — павялічыцца ці паменшыцца — пры апусканні яе ў раствор солі:
a) Zn — AgNO3;
б) Cu Hg(NO3)2;
в) Fe — CuCl2;
r) Cu — AgNO3;
д) Al Pb(NO3)2;
e) Pb — AgNO3?
1294. Якія з названых металаў выцясняюць нікель з водных раствораў яго солей: Zn, Ag, Sn, Mg, Fe?
1295. Адзначце, з якімі рэчывамі — H2SO4(pa36), Br2, Cu(NO3)2, Ba(OH)2(p.p), 03 — будуць уступаць у рэакцыю:
а) медзь;
б) жалеза;
в) серабро;
г) алюміній.
1296. Як зменіцца — павялічыцца, паменшыцца ці не зменіцца — маса цынкавай пласцінкі праз некаторы час пасля таго, як яе апусцілі ў раствор: хларыду жалеза(ІІ), нітрату волава(П), сульфату магнію? Коратка растлумачце чаму.
1297. Адзначце металы, якія могуць акісляцца катыёнамі нікелю(ІІ): Zn, Ag, Mg, Fe, Au. Састаўце іонна-малекулярныя ўраўненні рэакцый, што працякаюць.
1298. Які сумарны аб’ём (н. у.) кіслароду спатрэбіцца для рэакцыі з сумессю магнію і цынку, масы якіх адпаведна роўныя 4,0 і 7,0 г?
1299. Якая максімальная маса серы прарэагуе з сумессю медзі і алюмінію агульнай масай 25 г, у якой масавая доля медзі роўная 44,2 %?