• Газеты, часопісы і т.д.
  • Зборнік задач па хіміі 2023

    Зборнік задач па хіміі

    2023

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 267с.
    Мінск 2023
    67.1 МБ
    1152.	Якія масы аміяку і азотнай кіслаты неабходна ўзяць для атрымання 300 кг аміячнай салетры, калі страты вытворчасці складаюць 10 %?
    1153.	Якую масу мачавіны неабходна ўнесці на плошчу 5,46 га, калі маса ўнесенага азоту на 1 га поля павінна складаць 80 кг?
    1154.	Разлічыце масу мачавіны, што змяшчае столькі ж азоту, колькі яго прысутнічае ў аміячнай салетры масай 2,88 кг.
    1155.	Для ўнясення ў глебу марганцу часцей за ўсё выкарыстоўваецца гептагідрат сульфату марганцу(ІІ). Разлічыце, якую масу гэтай солі неабходна ўзяць, каб унесці ў глебу 526 мг марганцу. Вызначце масу раствору з масавай доляй сульфату марганцу(ІІ) 0,16 %, які заменіць такую навеску солі.
    1156.	Максімальная растваральнасць аміяку ў вадзе пры н. у. складае 700 аб’ёмаў у 1 аб’ёме вады. Прыняўшы, што шчыльнасць атрыманага раствору роўная шчыльнасці вады, разлічыце, якая маса азоту ўносіцца ў глебу пры распыленні такога раствору масай 26,6 кг.
    1157.	Якія масы вапняку і азотнай кіслаты неабходна ўзяць для атрымання нітрату кальцыю масай 350 кг? Масавая доля карбанату кальцыю ў вапняку роўная 90 %, a страты вытворчасці складаюць 12 %.
    1158.	Часта ў якасці калійнага ўгнаення выкарыстоўваюць хларыд калію. Аднак, калі ў глебе канцэнтрацыя хларыд-іонаў занадта высокая, якасць некаторых сельскагаспадарчых культур зніжаецца. У такім выпадку неабходна выкарыстоўваць сульфат калію. Разлічыце, якую масу сульфату калію трэба ўнесці ў глебу замест хларыду калію масай 250 кг.
    1159.	Якую масу драўнянага попелу трэба ўнесці на плошчу 1 га, каб задаволіць патрэбу раслін у боры? Вядома, што на 1 м2 з гэтай мэтай неабходна ўнесці 70 г попелу.
    1160.	Якая маса аміячнай салетры, масавая доля нітрату амонію ў якой складае 97 %, неабходна для ўнясення ў глебу 100 г азоту? Якая маса мачавіны можа быць выкарыстана замест такой колькасці аміячнай салетры?
    1161.	Якую масу падвойнага суперфасфату можна атрымаць дзеяннем фосфарнай кіслаты на фасфарыт масай 10 т з масавай доляй фасфату кальцыю 95 %?
    1162.	Якія масы сернай кіслаты і фасфарыту з масавай доляй фасфату кальцыю 94 % неабходна ўзяць для атрымання простага суперфасфату масай 500 кг?
    1163.	Разлічыце масавую долю дыгідрафасфату кальцыю ў саставе простага суперфасфату.
    1164.	Масавая доля фосфару ў саставе фасфарыту роўная 17 %. Разлічыце масавую долю фасс]эату кальцыю ў саставе фасфарыту.
    1165.	Злучэнні кальцыю ўносяць у глебу для паніжэння яе кіслотнасці. Разлічыце, якую масу нягашанай вапны СаО неабходна ўнесці ў глебу замест гашанай вапны Са(ОН)2 масай 450 кг.
    1166.	Разлічыце масавую долю аксіду фосфару(У) у саставе падвойнага суперфасфату.
    1167.	Масавая доля Р2О5 у саставе фасфарыту роўная 40 %. Разлічыце масавую долю фасфату кальцыю ў саставе фасфарыту.
    1168.	*Вільготнасць, г. зн. масавая доля вільгаці, узору амафосу складае 5,88 %. Чаму роўная масавая доля аксіду фосфару(У) у гэтым узоры амафосу, калі масавая доля азоту ў ім складае 16,4 %?
    1169.	-Масавая доля аксіду фосфару(У) у амафосе складае 55,8 %. Якую масу дыгідрафасфату амонію неабходна дадаць да гэтага ўзору амафосу масай 250 г, каб масавая доля аксіду фосфару павялічылася ў 1,05 разу?
    1170.	*Ва ўзоры амафосу на кожныя 100 атамаў фосфару прыпадае 128 атамаў азоту. Угнаенню з якой масавай доляй аксіду фосфару(У) адпавядае такі ўзор амафосу?
    1171.	*Масавая доля азоту ў сумесі сульфату амонію і хларыду амонію роўная 24,8 %. Чаму роўная масавая доля сульфату амонію ў гэтай сумесі?
    1172.	-Мачавіна з’яўляецца асноўным прадуктам распаду бялкоў. У працэсе сінтэзу мачавіны абясшкоджваецца аміяк — вельмі таксічнае для арганізма чалавека рэчыва, асабліва для мозгу. У сярэднім на працягу сутак з арганізма дарослага чалавека выдаляецца 20-35 г мачавіны. Разлічыце, якая маса аміяку абясшкоджваецца ў арганізме дарослага чалавека за тыдзень.
    1173.	*Утрыманне калію ў калійных угнаеннях прынята паказваць з дапамогай масавай долі К2О, эквівалентнай па каліі такому ўгнаенню. У якасці калійнага ўгнаення ў сельскай гаспадарцы выкарыстоўваюць мінерал карналіт KC1 • MgCl2 • 6Н2О. Калійнаму ўгнаенню з якой масавай доляй К2О эквівалентны карналіт?
    § 41. Элементы IVA-групы. Вуглярод і крэмній
    1174.	Адзначце правільныя сцвярджэнні:
    а)	вуглярод і крэмній знаходзяцца ў групе VIA;
    б)	у няўзбуджаным стане на знешнім энергетычным узроўні крэмнію знаходзяцца 4 няспараныя электроны;
    в)	максімальная валентнасць вугляроду роўная чатыром;
    г)	мінімальная ступень акіслення крэмнію роўная -4;
    д)	электраадмоўнасць вугляроду вышэйшая, чым у крэмнію;
    е)	вуглярод у злучэннях можа праяўляць любыя ступені акіслення ад -4 да +4;
    ё) сувязь С—С з’яўляецца кавалентнай палярнай;
    ж)	крэмній — другі па распаўсюджанасці ў зямной кары хімічны элемент;
    з)	у цвёрдым стане крэмній мае атамную крышталічную рашотку;
    і)	радыус атама крэмнію меншы за радыус атама вугляроду.
    1175.	Састаўце формулу электроннай канфігурацыі атамаў вугляроду і крэмнію.
    1176.	У цвёрдым стане гексафторсілікат калію K2SiF6 мае іонную будову. Яго крышталічная рашотка складаецца з катыёнаў калію К+ і аніёнаў гексафторсілікату SiFf-. Чаму роўная валентнасць крэмнію ў гэтым злучэнні? Ці можа вуглярод, аналаг крэмнію па групе, утварыць аналагічнае па саставе злучэнне K2CF6? Коратка растлумачце чаму.
    1177.	Якая з электронных канфігурацый знешняга электроннага слоя належыць хімічнаму элементу, размешчанаМУ Ў групе IVA:
    a)	2s22^3;	в) 3s23p1;
    б)	4s24p2;	г) 5s25/?4?
    1178.	У арганічных злучэннях вуглярод можа праяўляць ступені акіслення ад -4 да +4. Прывядзіце па адным прыкладзе арганічных злучэнняў з рознымі ступенямі акіслення.
    1179.	Замяніце знакі пытання на формулы неабходных рэчываў і састаўце малекулярныя ўраўненні адпаведных рэакцый:
    а)	? + СаО -> ? + CO;
    б)	Si + ? -^ Fe + SiO2;
    в)	? + ? -> Mg2Si;
    г)	? + СО2 -> CO;
    д)	? + ? ^ СН4;
    е)	? + Н2О С2Н2 + ?;
    ё) ? + О2 —> SiO2;
    ж)	? + ? -> CO + Fe.
    1180.	Прывядзіце малекулярныя ўраўненні хімічных рэакцый, з дапамогай якіх можна ажыццявіць наступныя ператварэнні:
    a)	CO -> СО2 -> С -> СаС2 -> С2Н2 -> СО2;
    б)	СаО -> СаС2 -> Са(ОН)2 -> СаСО3 -> СО2 -> CO;
    в)	СО2 -» CO СН3ОН -> СО2 -> СаСО3 -4СО2 -4СН4.
    1181.	Чаму роўны лік элементарных часціц у саставе нуклідаў 14С і 12С?
    1182.	Вызначце ступені акіслення атамаў усіх хімічных элементаў у наступных рэчывах: SiO2, С, SiC, CO, SiCl4, Si, 3MgO • 2SiO2 • 2H2O, SiF4, Na2CO3, H2SiO3.
    1183.	Вызначце ступені акіслення кожнага атама вугляроду ў наступных арганічных злучэннях: СН4, С2Н4, С2Н2, С3Н8, СН3ОН, С2Н5ОН, СН3СООН.
    1184.	Крышталічную рашотку якога тыпу мае графіт у цвёрдым агрэгатным стане? Выкарыстоўваючы асаблівасці будовы графіту, растлумачце, чаму ён валодае высокай цеплаі электраправоднасцю.
    1185.	Чаму роўны валентны вугал паміж хімічнымі сувязямі С—С у алмазе?
    1186.	Якое з рэчываў, што сустракаюцца ў прыродзе, мае самую высокую цвёрдасць?
    1187.	Метадам электроннага балансу расстаўце каэфіцыенты ў схеме акісляльна-аднаўленчай рэакцыі:
    С + HNO3 -> СО2 + NO + Н2О.
    Укажыце акісляльнік і адноўнік.
    1188.	Прьтвядзіце тры прыклады злучэнняў, што змяшчаюць крэмній, у якіх ён праяўляе ступень акіслення -4.
    1189.	Які лік оі л-сувязей утварае атам вугляроду ў малекулах чаднага і вуглякіслага газаў?
    1190.	Чаму роўны валентны вугал сувязі О—С—О у малекуле вуглякіслага газу?
    1191.	Якога тыпу крышталічныя рашоткі ўтвараюць аксіды вугляроду і крэмнію ў цвёрдым агрэгатным стане?
    1192.	У сістэме ўстанавілася хімічная раўнавага:
    СО2 + Н2 CO + Н2О.
    Як неабходна змяніць умовы працякання рэакцыі (ціск, тэмпературу), каб зрушыць раўнавагу ўправа?
    1193.	Які лік атамаў вугляроду змяшчаецца ў графіце масай 3,55 нг?
    1194.	Які аб’ём (н. у.) паветра спатрэбіцца для поўнага спальвання вугалю масай 7,55 кг, што змяшчае 95,1 % (па масе) вугляроду і негаручыя прымесі, калі аб’ёмная доля кіслароду ў паветры роўная 21,2 %?
    1195.	Пры прапусканні вадзяной пары над распаленым вугалем атрымліваюць так званы вадзяны газ, які ўяўляе сабой сумесь аксіду вугляроду(П) і вадароду. Разлічыце адносную шчыльнасць вадзяной пары па паветры.
    1196.	Узор масай 40,0 г, што змяшчае СаС2 і А14С3 у роўных хімічных колькасцях, апрацавалі лішкам вады. Які аб’ём (н. у.) газу вылучыцца пры гэтым?
    1197.	На аднаўленне металу з яго аксіду масай 8,00 г быў затрачаны вуглярод масай 1,20 г. Вызначце метал, калі вядома, што яго валентнасць у аксідзе роўная двум, a ў выніку рэакцыі ўтвараецца аксід вугляроду(П).
    1198.	Чысты крэмній атрымліваюць аднаўленнем хларыду крэмнію(ІУ) вадародам пры павышанай тэмпературы:
    SiCl4 + Н2 -> Si + HC1T.
    Разлічыце, якая маса вадароду спатрэбіцца для рэакцыі з хларыдам крэмнію(ІУ) масай 250 г і якая маса крэмнію пры гэтым будзе атрымана.
    1199.	Крэмній рэагуе толькі з адным прадстаўніком галагенавадародаў — фторавадародам:
    Si + HF -> H2SiF6 + Н2.
    Які аб’ём (н. у.) вадароду вылучыцца пры ўзаемадзеянні крэмнію масай 44,8 г з лішкам фторавадароду?
    1200.	Разлічыце масавую долю крэмнію ў саставе азбесту 3MgO • 2SiO2 • 2Н2О.
    1201.	На згаранне сумесі вугляроду і крэмнію масай 4,0 г спатрэбіўся кісларод хімічнай колькасцю 0,30 моль. Разлічыце масавую долю крэмнію ў сумесі.
    1202*. Сумесь, што змяшчае магній і крэмній, масы якіх адпаведна роўныя 2,40 і 0,70 г, загартавалі і потым апрацавалі лішкам салянай кіслаты. Утвораны ў выніку першай рэакцыі сіліцыд магнію рэагуе з салянай кіслатой з вылучэннем газу сілану:
    Mg2Si + HC1 -> SiH4t + MgCl2.
    Разлічыце аб’ём (н. у.) газу, што вылучыўся ў выніку эксперымента.
    1203.	Чаму роўная хімічная колькасць вуглякіслага газу ў порцыі, у якой змяшчаецца 1,806 • 1024 атамаў?
    1204.	Пры пакаёвых умовах у 1 аб’ёме вады раствараецца адзін аб’ём вуглякіслага газу. Якая хімічная колькасць вуглякіслага газу неабходна для атрымання яго насычанага воднага раствору аб’ёмам 1 см3? Змяненне аб’ёму пры растварэнні не трэба браць да ўвагі.
    1205.	Разлічыце масу сілікату натрыю, які ўтвараецца пры сплаўленні гідраксіду натрыю масай 8,22 г і кварцу масай 6,52 г.
    1206.	Якая колькасць цеплаты вылучыцца пры згаранні чаднага газу масай 154 г, калі пры згаранні CO хімічнай колькасцю 1 моль вылучаецца 283 кДж цеплаты?