Зборнік задач па хіміі
2023
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 267с.
Мінск 2023
1057. Якая сумарная хімічная колькасць іонаў утвараецца пры растварэнні ў вадзе нітрату амонію масай 22,5 г?
1058. Сумесь хларыду натрыю і хларыду амонію масай 22,6 г нагрэлі да 300 °C. Пасля награвання маса цвёрдага астатку склала 15,1 г. Разлічыце масавую долю хларыду амонію ў зыходнай сумесі.
1059. *На поўнае аднаўленне аксіду медзі(П) хімічнай колькасцю 0,015 моль спатрэбіўся газ X аб’ёмам (н. у.) 224 см3. Пры гэтым утварылася медзь масай 0,96 г, вада масай 0,27 г і азот аб’ёмам (н. у.) 112 см3. Вызначце хімічную формулу газу X.
1060. *У вадзе масай 80 г растварылі аміяк аб’ёмам (н. у.) 2,24 дм3. Атрыманы раствор мае шчыльнасць 0,98 г/см3, а малярная канцэнтрацыя гідраксід-іонаў у ім роўная 4,6 • 10-5 моль/дм3. Прыняўшы, што ўвесь раствораны аміяк прарэагаваў з утварэннем гідрату аміяку, разлічыце, які лік малекул гідрату аміяку прыпадае на адну яго малекулу, што распалася на іоны.
1061. *Адносная шчыльнасць пары злучэння X па вадародзе роўная 8,50. Пры поўным спальванні гэтага злучэння масай 6,80 г у кіслародзе ўтварылася вада масай 10,8 г і азот аб’ёмам (н. у.) 4,48 дм3. Якая малекулярная формула рэчыва X?
1062. *Адносная шчыльнасць па вадародзе газавай сумесі, якая складаецца з аміяку і вадароду, роўная 7,00. Разлічыце аб’ёмную долю аміяку ў сумесі.
1063. *Якія солі і ў якіх колькасцях утвараюцца пры прапусканні аміяку аб’ёмам (н. у.) 3,36 дм3 праз раствор масай 100 г з масавай доляй сернай кіслаты 9,80 %?
1064. *Разлічыце адносную шчыльнасць па паветры газападобнай сумесі з тэмпературай 110 °C, што ўтвараецца пры тэрмічным раскладанні нітрыту амонію.
1065. *Пры ўзаемадзеянні асновы з ортафосфарнай кіслатой утварыўся дыгідраортафасфат А, масавая доля вадароду ў якім роўная 5,258 %. Вызначце малекулярную формулу дыгідраортафасфату А.
1066. *У цяперашні час вадарод у прамысловых маштабах атрымліваюць у выніку двухстадыйнага працэсу паравой канверсіі прыроднага газу. На першай стадыі сумесь прыроднага газу і вадзяной пары прапускаюць праз рэакцыйную калону з каталізатарам пры павышанай тэмпературы, у выніку чаго ўтвараецца сінтэз-газ. Пасля аддзялення вадароду атрыманы газ зноў змешваюць з вадзяной парай і накіроўваюць на другую стадыю, якая таксама працякае пры павышанай тэмпературы ў прысутнасці каталізатара. Разлічыце аб’ём прыроднага газу, што змяшчае 94,0 % асноўнага рэчыва, неабходнага для атрымання 100 т вадароду па апісанай тэхналогіі, калі выхад на першай стадыі канверсіі роўны 90,0 %, а на другой — 80,0 %. Аміяк якога максімальнага аб’ёму можна атрымаць, маючы ў сваім распараджэнні 100 м3 паветра (па аб’ёме: 78,0 % азоту, 21,0 % кіслароду і 1,00 % астатніх газаў) і 100 м3 прыроднага газу, калі практычны выхад працэсу сінтэзу аміяку складае 92,0 %?
§ 37.1. *Аксіды азоту(ІІ) і азоту(М)
1067. *Адзначце правільныя сцвярджэнні:
а) валентнасць азоту ў яго вышэйшым аксідзе роўная пяці;
б) аксіды азоту(І) і азоту(ІІ) з’яўляюцца нясолеўтваральнымі;
в) ступень акіслення азоту ў яго вышэйшым аксідзе роўная +5;
г) любы аксід азоту можна атрымаць шляхам узаемадзеяння простых рэчываў пры розных тэмпературах;
д) аксід азоту(ІУ) з’яўляецца кіслотным аксідам азоцістай кіслаты HNO2;
е) аксіды азоту(І) і азоту(ІІ) могуць пераходзіць адзін у другі пры награванні і ахалоджванні;
ё) азотную кіслату можна атрымаць пры ўзаемадзеянні аксіду азоту(У) з вадой;
ж) малекула аксіду азоту(ІУ) мае вуглавую будову;
з) пры ўзаемадзеянні металаў з азотнай кіслатой амаль заўсёды ўтвараецца некалькі аксідаў азоту.
1068. *Састаўце ўраўненне хімічнай рэакцыі паміж меддзю і азотнай кіслатой, у якой утвараецца газ з адноснай шчыльнасцю па вадародзе 17.
1069. *Прывядзіце малекулярныя ўраўненні хімічных рэакцый, з дапамогай якіх можна ажыццявіць наступныя ператварэнні:
N2 NO N2O3 -» NO2 -> N2O5 -» NH4NO3 -> N2O -» N2.
1070. *Састаўце ўраўненні магчымых хімічных рэакцый паміж указанымі парамі рэчываў:
a) NO2 + Н2О;
б) NO + NO2;
в) NO2 + Ва(ОН)2;
г) NO2 + О3;
д) NO + О2;
е) CO + NO2;
ё) NO + HNO3;
ж) N2O3 + Н2;
з) NO2 + О3;
і) СН4 + N2O.
1071. ‘“Прывядзіце ўраўненні хімічных рэакцый, з дапамогай якіх у лабараторных умовах можна атрымаць невялікія колькасці кожнага з аксідаў азоту.
1072. ■'Терметычную пасудзіну, запоўненую аксідам азоту(І), кароткачасова нагрэлі. Пры гэтым частка аксіду азоту(І) падвергнулася раскладанню. Разлічыце ступень раскладання аксіду азоту(І), калі пасля ахалоджвання пасудзіны да зыходнай тэмпературы ціск у ёй стаў на 6,54 % вышэйшы за зыходны.
1073. *Газавая сумесь аксіду азоту(П) і аксіду азоту(ІУ) масай 64,10 г і аб’ёмам (н. у.) 34,72 дм3 была цалкам паглынутая растворам масай 940 г з масавай доляй гідраксіду калію 12,4 %. Разлічыце масавыя долі солей у атрыманым растворы.
1074. *У герметычнай пасудзіне знаходзіцца паветра, у якім палова кіслароду (па аб’ёме) замешчана на аксід азоту(І). Пасудзіну нагрэлі да поўнага раскладання аксіду азоту(І), а потым астудзілі да зыходнай тэмпературы. Чаму роўная аб’ёмная доля кіслароду ў атрыманай газавай сумесі? Пры рашэнні задачы прыміце, што ў састаў паветра ўваходзяць толькі азот (79,0 % па аб’ёме) і кісларод.
§ 38. Азотная кіслата
1075. Адзначце правільныя сцвярджэнні:
а) формула азотнай кіслаты HNO2;
б) валентнасць атама азоту ў азотнай кіслаце роўная чатыром;
в) атам азоту ў азотнай кіслаце ўтварае чатыры с-сувязі;
г) лік с-сувязей у малекуле азотнай кіслаты роўны чатыром;
д) растваральнасць азотнай кіслаты ў вадзе павялічваецца з павышэннем тэмпературы;
е) азотная кіслата ўступае ў рэакцыю толькі з металамі, якія знаходзяцца ў радзе актыўнасці да вадароду;
ё) трынітрагліцэрына — гэта складаны эфір гліцэрыны і азотнай кіслаты;
ж) пры тэрмічным раскладанні нітрату амонію ўтвараецца кісларод;
з) пры растварэнні медзі ў азотнай кіслаце можа вылучацца газ шчыльнасцю 1,875 г/дм3.
1076. Колькі і якія хімічныя сувязі ўтварае атам азоту ў малекуле азотнай кіслаты? Па якім механізме ўтвараюцца гэтыя сувязі?
1077. Чаму канцэнтраваны раствор азотнай кіслаты пры працяглым захоўванні (асабліва на святле) мае жоўтакарычневую афарбоўку?
1078. Назавіце тыпы хімічных сувязей у нітраце амонію. Якога тыпу крышталічную рашотку ўтварае гэтае рэчыва ў цвёрдым агрэгатным стане?
1079. Замяніце знакі пытання на формулы неабходных рэчываў і састаўце малекулярныя ўраўненні адпаведных рэакцый:
а) ? —> О2 + KNO2;
б) ? + ? + Н2О -> HNO3;
в) NH3 + ? -> NH4NO3;
г) ? + ? ^ Cu(NO3)2 + ? + Н2О;
д) ? + ? -> HNO3 + NO;
е) ? —> Н2О + NO2 + ?;
ё) ? + HN03 -> NH4NO3 + СО2 + Н2О;
ж) ? + ? ^ NO + Н2О.
1080. Прывядзіце малекулярныя ўраўненні хімічных рэакцый, з дапамогай якіх можна ажыццявіць наступныя ператварэнні:
a) HNO3 -> KNO3 -> О2 -> NO -> NO2 -> HNO3;
б) NO -> NO2 -> N2 -> NH3 -> NH4NO3 N2O;
b) AgNO3 NO2 N2 Ca3N2 -4NH3 -> NH4C1;
r) N2 —> NO —> NO2 —> KNO2 —> KNO3 —> O2;
д) Mg(NO3)2 NO2 -> Ba(NO3)2 O2 NO.
1081. Пры тэрмічным раскладанні якіх з указаных солей утвараецца метал: Pb(NO3)2, Hg(NO3)2, AgNO3, Au(NO3)3, Ni(NO3)2? Прывядзіце ўраўненні адпаведных рэакцый.
1082. Састаўце ўраўненне хімічнай рэакцыі паміж магніем і азотнай кіслатой, у якой не ўтвараюцца газападобныя прадукты.
1083. Разлічыце сумарны лік іонаў, якія змяшчаюцца ў растворы, атрыманым растварэннем у вадзе азотнай кіслаты масай 680 мг.
1084. Якую масу азотнай кіслаты можна атрымаць з 2,44 т аміяку, калі страты вытворчасці складаюць 15 %?
1085. Разлічыце масу раствору з масавай доляй азотнай кіслаты 64 %, якая неабходна для растварэння 100 г сплаву медзі з серабром, масавая доля медзі ў якім роўная 30 %.
1086. Якую масу раствору з масавай доляй HN03 54,7 % можна атрымаць з 8,66 кг азоту, калі вытворчыя страты складаюць 10 %?
1087. Якую масу нітрату натрыю неабходна ўзяць, каб у лабараторных умовах, падзейнічаўшы на яго канцэнтраванай сернай кіслатой, атрымаць азотную кіслату масай 100 г?
1088. Разлічыце малярную канцэнтрацыю іонаў вадароду ў растворы аб’ёмам 2,66 дм3, які змяшчае азотную кіслату масай 212,6 г.
1089. Які аб’ём (н. у.) аксіду азоту(ІУ) вылучыцца пры ўзаемадзеянні цынку масай 913 мг з лішкам канцэнтраванай азотнай кіслаты?
1090. Якую масу сернай кіслаты можна атрымаць, падзейнічаўшы лішкам канцэнтраванай азотнай кіслаты на серу масай 5,62 г?
1091. *На фосфар масай 10,5 г падзейнічалі лішкам канцэнтраванай азотнай кіслаты. Вылучаны газ у прысутнасці лішку кіслароду растварылі ў вадзе масай 100 г. Разлічыце масавую долю кіслаты ў атрыманым растворы.
1092. Пры раскладанні якой солі — нітрату медзі(ІІ) або нітрату серабра(І), узятых у роўных хімічных колькасцях, вылучыцца болыпы аб’ём газу, вымераны пры аднолькавых умовах? Адказ пацвердзіце разлікамі.
1093. Якая маса нітрату калію неабходна для ўзаемадзеяння з вугляродам масай 300 г пры награванні?
1094. Разлічыце адносную шчыльнасць (па азоце) газу, што вылучаецца пры гартаванні нітрату серабра.
1095. *Сумесь, што змяшчае нітрат медзі(П) і нітрат серабра, масы якіх адпаведна роўныя 10,0 і 20,0 г, загартавалі да пастаяннай масы. Разлічыце масавую долю рэчываў у атрыманым цвёрдым астатку.
1096. Пры тэрмічным раскладанні нітрату калію вылучыўся кісларод масай 13,2 г. Якая маса нітрату калію расклалася пры гэтым?
1097. 3 тэхнічнага аміяку аб’ёмам (н. у.) 23,58 дм3, аб’ёмная доля прымесей у якім роўная 10 %, атрымалі канцэнтраваную азотную кіслату. У раствор кіслаты апусцілі медзь масай 1,22 г. Разлічыце аб’ём (н. у.) газу, што вылучыўся пры гэтым.
1098. Разлічыце малярную канцэнтрацыю іонаў вадароду ў растворы азоцістай кіслаты з малярнай канцэнтрацыяй 0,54 моль/дм3, калі ступень яе дысацыяцыі ў гэтым растворы роўная 2,44 %.
1099. *Які аб’ём (н. у.) кіслароду вылучыцца пры награванні сумесі нітрату натрыю і нітрату калію масай 500 г, што змяшчае солі ў роўных хімічных колькасцях?
1100. *Малярная маса солі складае 96 г/моль. Пры яе тэрмічным раскладанні ўтварыліся аміяк, вада і аксід вугляроду(ІУ), масы якіх адпаведна роўныя 6,8; 3,6; 8,8 г. Вызначце формулу солі.
1101. *Пасля гартавання нітрату медзі(П) маса цвёрдага астатку стала меншая на 2,16 г за масу зыходнай солі. Разлічыце аб’ём (н. у.) кіслароду, які вылучыўся ў гэтым доследзе.