Зборнік задач па хіміі
2023
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 267с.
Мінск 2023
883. *Хлоравадарод вельмі добра раствараецца ў вадзе: пры 20 °C у 1 аб’ёме вады раствараецца 450 аб’ёмаў хлоравадароду. Разлічыце масавую долю хлоравадароду ў яго насычаным пры 20 °C водным растворы.
884. Посуд з антыпрыгарным пакрыццём, што шырока выкарыстоўваецца ў побыце, вырабляецца шляхам нанясення на паверхню посуду спецыяльнага рэчыва — тэфлону. Ён атрымліваецца шляхам полімерызацыі злучэння, у якім масавыя долі вугляроду і фтору адпаведна роўныя 24,02 і 75,98 %. Адносная шчыльнасць пары гэтага манамеру па паветры роўная 3,448. Вызначце формулу манамеру і прывядзіце ўраўненне яго полімерызацыі.
885. *Сумесь браміду натрыю і хларыду натрыю агульнай масай 16,15 г растварылі ў вадзе. Да атрыманага раствору дадалі лішак раствору нітрату серабра, пры гэтым утварыўся асадак масай 33,15 г. Разлічыце масу хларыду натрыю ў сумесі.
886. *Узор жалеза прарэагаваў з лішкам хлору. Такі ж узор жалеза прарэагаваў з лішкам салянай кіслаты. Высветлілася, што маса хлору, які ўступіў у рэакцыю, большая за масу хлоравадароду, што прарэагаваў, на 6,70 г. Разлічыце масу жалеза ва ўзоры.
887. *Сумесь, што змяшчае хларыд медзі(ІІ) і хларыд барыю, растварылі ў вадзе. Да раствору дадалі лішак сульфіду
натрыю. У выніку рэакцыі выпаў асадак масай 4,80 г. Потым да раствору дадалі лішак раствору сульфату натрыю — выпаў асадак масай 23,3 г. Разлічыце масавую долю хларыду медзі(П) у зыходнай сумесі.
888. *Хлор і бром з невядомым хімічным элементам утвараюць злучэнні, малярныя масы якіх адпаведна роўныя 154 і 332 г/моль. Невядомы хімічны элемент праяўляе ў абодвух злучэннях аднолькавую валентнасць. Вызначце невядомы хімічны элемент.
889. *Рэчыва А выкарыстоўваецца ў якасці фторзмяшчальнай дабаўкі да зубных паст і з’яўляецца соллю монафторафосфарнай кіслаты. Масавая доля фтору ў рэчыве A роўная 13,20 %, натрыю — 31,94 %, кіслароду — 33,34 %. Вызначце найпрасцейшую формулу рэчыва А.
890. *Пры асцярожным награванні берталетавай солі без каталізатара адначасова працякаюць два працэсы. У выніку аднаго з іх зыходная соль ператвараецца ў сумесь перхларату калію КСЮ4 і хларыду калію, а ў выніку другога — утвараецца кісларод. Пры награванні навескі берталетавай солі масай 4,86 г вылучыўся кісларод аб’ёмам (н. у.) 620 см3. Мяркуючы, што ўся берталетава соль уступіла ў рэакцыі, разлічыце, якая хімічная колькасць перхларату калію змяшчаецца ў атрыманай сумесі цвёрдых прадуктаў раскладання.
891. *Гармоны адыгрываюць найважнейшую ролю ў рэгуляцыі шматлікіх біялагічных працэсаў. Самай важнай залозай унутранай сакрэцыі чалавека з’яўляецца шчытападобная залоза. У ёй утвараюцца два ёдзмяшчальныя гармоны — тыраксін і трыёдтыранін. У састаў малекулы трыёдтыраніну ўваходзяць тры атамы ёду, а яго малярная маса роўная 651 г/моль. Малярная маса тыраксіну большая за малярную масу трыёдтыраніну ў 1,1935 разу, а масавая доля ёду ў саставе тыраксіну болыпая за масавую долю ёду ў саставе трыёдтыраніну на 6,85 %. Разлічыце лік атамаў ёду, што змяшчаюцца ў малекуле тыраксіну.
§ 32. Элементы VIA-групы. Кісларод і сера
892. Які лік:
а) нейтронаў у ядры атама нукліда 80Se;
б) электронаў у іоне Те2 ;
в) пратонаў і электронаў у іоне HSe“;
г) пратонаў і нейтронаў у малекуле 2H234S?
893. Якія хімічныя элементы называюць халькагенамі? Коратка растлумачце, што азначае гэтая назва, і прывядзіце адпаведныя прыклады.
894. Прывядзіце электронна-графічную схему будовы знешняга электроннага слоя атама кіслароду. 3 дапамогай схемы коратка растлумачце, чаму мінімальная ступень акіслення атама кіслароду роўная -2.
895. Чаму сера ў сваіх злучэннях праяўляе найвышэйшую валентнасць, роўную нумару групы, а кісларод — не?
896. Якую максімальную валентнасць у злучэннях можа праяўляць атам кіслароду, зыходзячы з будовы яго знешняга электроннага слоя? Прывядзіце формулу часціцы, у якой атам кіслароду праяўляе валентнасць, роўную тром, і коратка растлумачце яе будову.
897. Які лік электронаў павінен прыняць ці аддаць атам серы, каб ён набыў электронную канфігурацыю найбліжэйшага высакароднага газу?
898. Састаўце формулы электронных канфігурацый атамаў кіслароду і серы, а таксама іонаў О2 і S2-.
899. Атам толькі аднаго хімічнага элемента мае электраадмоўнасць вышэйшую, чым атам кіслароду. Назавіце гэты хімічны элемент. Якія ступені акіслення праяўляе атам кіслароду ў злучэннях з атамамі гэтага элемента? Прывядзіце прыклады двух такіх злучэнняў.
900. У выглядзе якіх рэчываў кісларод і сера сустракаюцца ў прыродных умовах? Прывядзіце прыклады адпаведных простых і складаных рэчываў і назавіце іх.
901. Вызначце ступень акіслення атамаў кіслароду ў рэчывах:
a) 02, BaO2, A1OHC12, Na3[Al(OH)6], C2H5OH;
6) H2O2, 0F2, NaOH, CH3CHO, O3;
b) H2O, Fe3O4, Li2[Be(OH)4], Cs2O, C6H12O6.
902. Вызначце ступень акіслення атамаў серы ў рэчывах:
a) S8, H2S, MgSO3, A1(HSO4)3, Cu2S;
6) Na2S, SO2, SOC12, (CuOH)2SO4, KHSO4;
b) Ba(HS)2, SO2(OH)2, FeS2, Na2S2O3, NH4HS.
903. Прывядзіце малекулярныя ўраўненні хімічных рэакцый, з дапамогай якіх можна ажыццявіць наступныя ператварэнні:
а) КС103 О2 -> О3 -► SO2 -> Na2SO3;
б) H2S -> S -> SO2 -> BaSO3 -> BaSO4;
в) S -> H2S -> Na2S -> Na2S2 -> FeS2;
r) FeS2 -> SO2 -» SO3 -> H2SO4 -> H2S2O7.
904. Замяніце кожны атам з указанай ступенню акіслення на рэальнае рэчыва, якое змяшчае такі атам. Састаўце малекулярныя ўраўненні хімічных рэакцый, з дапамогай якіх можна ажыццявіць ператварэнні рэчываў у атрыма-
ных ланцужках:
2 0-10
a) О ->О^О 0 О
б)
0-2 0+4 +6
S S -» S -> S -> S;
-1 +4 0 -2 +4
b)S^S^-S^S^S.
905. Якую масу кіслароду можна атрымаць з паветра аб’ёмам (н. у.) 100 м3, у якім аб’ёмная доля кіслароду роўная 21 %?
906. Масавая доля кіслароду ў яго сумесі з геліем роўная 80 %. Разлічыце аб’ёмную долю кіслароду ў сумесі.
907. Кісларод якога максімальнага аб’ёму (н. у.) можна атрымаць пры поўным электролізе вады масай 3,22 т?
908. Які аб’ём (н. у.) кіслароду вылучыўся ў працэсе фотасінтэзу, калі ўтварылася глюкоза масай 300 кг?
909. Які аб’ём (н. у.) паветра з аб’ёмнай доляй кіслароду 21,0 % спатрэбіцца для поўнага згарання алюмінію масай 15,4 г?
910. Якая маса кіслароду спатрэбіцца для згарання сумесі вадароду і метану аб’ёмам (н. у.) 140 м3, аб’ёмная доля вадароду ў якой роўная 42,5 %?
911. Тэрмахімічнае ўраўненне згарання метану ў кіслародзе мае выгляд:
СН4 + 2O2 = СО2 + 2Н2О + 802 кДж.
Разлічыце, якая колькасць цеплаты вылучыцца пры поўным згаранні метану масай 248 кг у лішку кіслароду.
912. Разлічыце, пры тэрмічным раскладанні якога рэчыва — перманганату калію ці берталетавай солі — масай 100 г вылучыцца больш кіслароду.
913. Навеску серы масай 42,3 г акіслілі недахопам кіслароду ў прысутнасці каталізатара. Пры гэтым утварылася сумесь двух аксідаў серы сумарнай масай 99,1 г. Разлічыце аб’ём (н. у.) кіслароду, што ўступіў у рэакцыю.
914. Вадарод аб’ёмам (н. у.) 20,8 дм3 змяшалі з кіслародам масай 160 г. Разлічыце адносную шчыльнасць атрыманай газавай сумесі па паветры.
915. Пры награванні навескі перманганату калію яе маса паменшылася на 8,44 % у параўнанні з зыходнай. Якая частка зыходнага перманганату калію расклалася ў гэтым доследзе?
916. -Масавая доля металу ў сумесі, што складаецца з роўных хімічных колькасцей яго аксіду і хларыду, роўная 44,26 %. Метал у аксідзе праяўляе ступень акіслення +4, а ў хларыдзе 1-3. Вызначце метал.
917. *Пры абпале сульфіду медзі(ІІ) у кіслародзе маса цвёрдага астатку стала на 3,60 % меншая за масу зыходнага рэчыва. Разлічыце масавыя долі кампанентаў у канчатковай сумесі.
918. *Пры награванні парашкападобнай медзі з серай можа ўтварыцца сульфід медзі(І) і сульфід медзі(ІІ) у залежнасці ад мольных суадносін кампанентаў і ўмоў правядзення рэакцыі. Разлічыце масавую долю сульфіду медзі(ІІ) у сумесі, атрыманай награваннем медзі масай 15,0 г з серай масай 4,00 г.
919. *На гарэнне вуглевадароду аб’ёмам (н. у.) 224 см3 быў затрачаны кісларод масай 2,88 г. Утвораны вуглякіслы
газ прапусцілі праз раствор гідраксіду кальцыю, у выніку чаго ўтварыўся асадак масай 5,50 г. Адносная шчыльнасць вуглевадароду па вадародзе не перавышае 45. Вызначце формулу вуглевадароду.
920. “Пры раскладанні невядомай вадкасці ўтвараюцца два газы. Абодва з’яўляюцца простымі рэчывамі і складаюцца з двухатамных малекул. Маса атама, што ўтварае лягчэйшы газ, роўная 1,66 • 10 2) г, а маса атама, што ўтварае больш цяжкі газ, — 26,56 • 10“24 г. Калі гэтыя газы змяшаць у аб’ёмных суадносінах 2 : 1 і падпаліць, то адбудзецца рэакцыя з выбухам. Разлічыце лік малекул у саставе 1,0 кг невядомай вадкасці.
921. *Пры тэмпературы, вышэйшай за тэмпературу кіпення, у пары прысутнічаюць малекулы, лік атамаў серы ў якіх можа складаць ад 1 да 8. У адным з доследаў было вызначана, што ў газавай фазе прысутнічаюць два віды малекул серы, састаў якіх адрозніваецца на 1 атам, a шчыльнасць пары ў пераліку на н. у. складае 4,457 г/дм3. Разлічыце мольную долю малекул, што змяшчаюцца ў газавай фазе, з меншай малярнай масай.
922. *Кроў малюскаў мае блакітны колер. Гэта звязана з наяўнасцю ў яе саставе гемацыяніну. Апошні з’яўляецца медзьзмяшчальным бялком. Гемацыянін членістаногіх мае адносную малекулярную масу, роўную прыблізна 72 000. Адна малекула гэтага бялку змяшчае 2 атамы медзі і можа звязаць адну малекулу кіслароду. Разлічыце, які лік атамаў медзі ўтрымлівае ўзор гемацыяніну масай 32,0 мг і які аб’ём (н. у.) кіслароду максімальна можа далучыць гемацыянін такой порцыі.
§ 32.1. *Азон
923. *Адзначце правільныя сцвярджэнні:
а) малекула азону мае лінейную будову — усе 3 атамы кіслароду ў малекуле азону размяшчаюцца на адной прамой лініі;
б) цэнтральны атам кіслароду ў малекуле азону знаходзіцца ў зр2-гібрыдным стане;
в) утварэнне азону з кіслароду з’яўляецца экзатэрмічным працэсам;
г) у прыродзе азон утвараецца з кіслароду дзякуючы жорсткаму УФ-выпраменьванню сонца;
д) адносная шчыльнасць азону па вадародзе роўная 16;
е) азон выкарыстоўваюць для дэзынфекцыі пітной вады; ё) хімічная актыўнасць азону ніжэйшая, чым кіслароду; ж) азон уступае ў рэакцыю з серабром, а кісларод — не. 924. *Прапануйце магчымыя прадукты ў рэакцыях паміж названымі рэагентамі і састаўце адпаведныя ўраўненні хімічных рэакцый: