Зборнік задач па хіміі
2023
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 267с.
Мінск 2023
М(КВг) = 119 г/моль.
М(КСІ) = 74,5 г/моль.
Няхай х моль — хімічная колькасць КВг у сумесі. 3 ураўнення вынікае, што хімічная колькасць утворанага
з яго KC1 таксама будзе роўная х моль.
Выразім масы KBr і KC1, што ўдзельнічаюць у рэакцыі: m(KBr) = М(КВг) • п(КВг) = 119 • х г.
т(КС1) = М(КС1) • п(КС1) = 74,5 • х г.
Змяненне масы ў ходзе эксперыменту роўнае розніцы мас KBr і KC1, што ўдзельнічаюць у рэакцыі:
Am = m(KBr) m(KCl) = 119 • х 74,5 • х.
Згодна з умовай задачы гэта велічыня роўная 2,225 г.
Можам саставіць ураўненне:
119 • х 74,5 • х = 2,225.
Рашаючы яго, атрымаем х = 0,050 моль.
Маса КВг у сумесі роўная:
m(KBr) = /г(КВг) • М(КВг) = 0,050 моль • 119 г/моль = 5,95 г.
Разлічым масавую долю КВг у зыходнай сумесі:
a т(КВг) “(КВг) т(КВг + КС1)
5,95 г
20,00 г
= 0,2975 = 29,75 %.
Адказ: <в(КВг) = 29,75 %.
831. Што азначае тэрмін «галагены», замацаваны за назвай хімічных элементаў, якія ўваходзяць у групу VIIA?
832. Якія асаблівасці будовы атамаў галагенаў дазваляюць аднесці іх да элементаў неметалаў?
833. Прывядзіце электронную канфігурацыю знешняга электроннага слоя атамаў фтору і ёду. У чым прынцыповае адрозненне будовы знешняга электроннага слоя атама фтору ад такога для атамаў астатніх галагенаў? У чым праяўляецца асаблівасць электроннай будовы атама фтору? Прывядзіце адпаведныя прыклады.
834. Састаўце формулы электронных канфігурацый для атамаў фтору, хлору і іх аніёнаў.
835. На знешнім энергетычным узроўні атама фтору і атама хлору змяшчаецца па 7 электронаў — 2 s-электроны і 5 р-электронаў. Коратка растлумачце, чаму валентныя магчымасці атама фтору рэзка адрозніваюцца ад такіх для атама хлору, хоць у элементаў адной групы варта было б чакаць пэўнага падабенства.
836. У фтарыд-іона канфігурацыя ўсіх электронных слаёў такая ж, як і ў атама неону. Ці можна з гэтага зрабіць выснову, што паводзіны фтарыд-іона і атама неону
ў адносінах да любых іншых часціц у розных працэсах будуць аднолькавымі? Коратка растлумачце свой адказ.
837. Вызначце ступені акіслення атамаў галагенаў у наступных рэчывах: HC1, FeCl3, Са(С1О)2, НС1О2, КС1О3, Ва(С1О4)2, OF2, C1F, NaBr, HL
838. Які хімічны элемент групы VIIA найбольш распаўсюджаны ў зямной кары? Прывядзіце два прыклады формул мінералаў, у састаў якіх уваходзяць атамы гэтага элемента, і іх трывіяльныя назвы.
839. Якую роля адыгрываюць злучэнні фтору, хлору і брому ў арганізме чалавека? Растлумачце свой адказ і прывядзіце неабходныя прыклады.
840. Расстаўце каэфіцыенты ў схемах акісляльна-аднаўленчых рэакцый:
а) С12 + І2 + Н2О -> НІО3 + HC1;
б) С12 + Ва(ОН)2 -> ВаС12 + Ва(С1О)2 + Н2О;
в) І2 + КСЮ3 -> КІО3 + KC1;
г) NH4Br + С12 -> NH4C1 + Вг2;
д) КС1О3 -> KC1 + О2;
е) СН4 + Вг2 -> СН2Вг2 + НВг;
ё) СН3С1 + О2 -> СО2 + HC1 + Н2О.
Для кожнай рэакцыі ўкажыце акісляльнік і адноўнік.
841. Прывядзіце хімічныя формулы і назвы мінералаў, у саставе якіх галагены сустракаюцца ў прыродзе.
842. Разлічыце лік электронаў, пратонаў і нейтронаў у іонах:
а) 35СГ; г) 37С117О“;
б) 19F"; д) 35C119F3;
в) 79Br3; е) 127I35CU.
843. Разлічыце масавую долю фтору ў саставе крыяліту.
844. Які газ лягчэйшы — хлор ці фтор? Пацвердзіце свой адказ разлікам іх шчыльнасці пры н. у.
845. Якую масу хлору неабходна ўзяць для атрымання ёду з тэхнічнага ёдыду калію масай 150 г, у якім масавая доля прымесей, што не змяшчаюць ёд, роўная 6,22 %?
846. Разлічыце аб’ём (н. у.), які зойме хлор масай 3,56 • 104 кг.
847. Разлічыце адносную шчыльнасць пары брому па паветры.
848. Алюмініевы парашок змясцілі ў пасудзіну з хлорам. У выніку рэакцыі атрымалі хларыд алюмінію масай 2,44 г. Разлічыце масы рэчываў, што прарэагавалі.
849. Які аб’ём зоймуць 8,45 • 1022 малекул фтору пры н. у.?
850. Ёдаваная соль у сярэднім змяшчае 3,00 мг ёдату калію КІО3 на 100 г хларыду натрыю. Разлічыце, які лік атамаў хлору прыпадае на адзін атам ёду ў ёдаванай солі.
851. Рэкамендаваная Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ) сутачная норма спажывання кухоннай солі складае 5 г. Ёдаваная соль у сярэднім змяшчае 3,00 мг ёдату калію КЮ3 на 100 г солі. Разлічыце масу атамаў ёду, што трапляюць у арганізм чалавека, які за дзень з прадуктамі харчавання спажывае падвойную, у параўнанні з рэкамендаванай, норму солі.
852. Пры пакаёвых умовах рэакцыя алюмініевага парашку з парашкападобным ёдам працякае вельмі марудна, але рэзка паскараецца пры дадаванні да рэакцыйнай сумесі маленькай кропелькі вады. Гэта адзін з унікальных выпадкаў у неарганічнай хіміі, калі вада выконвае незвычайную для сябе ролю. Прывядзіце ўраўненне гэтай рэакцыі і выкажыце меркаванне, якую ролю можа выконваць вада ў гэтай рэакцыі.
853. Разлічыце масу ёду хімічнай колькасцю 15,8 ммоль.
854. Разлічыце масавую долю хлору ў газавай сумесі, што змяшчае хлор, вадарод і азот, аб’ёмы якіх пры н. у. адпаведна роўныя 2,24, 4,48 і 4,48 дм3.
855. *Сумесь вадароду і хлору аб’ёмам (н. у.) 15,0 дм3 апраменілі святлом. У выніку рэакцыі ўтварыўся хлоравадарод аб’ёмам (н. у.) 5,00 дм3. Разлічыце аб’ёмную долю хлору ў зыходнай сумесі.
856. *Масавая доля вадароду ў саставе галагенавадароду роўная 1,246 %. Вызначце хімічную формулу галагенавадароду. Састаўце схему ўтварэння яго малекулы з дапамогай электроннай і графічнай формул. Якая колькасць звязаных і непадзеленых электронных пар ёсць у малекуле гэтага галагенавадароду?
857. *Хлор у прыродзе прадстаўлены двума нуклідамі — 35С1 і 37С1. Разлічыце, які лік атамаў 35С1 прыпадае на 100 атамаў 37С1 у прыроднай сумесі, калі адносная атамная маса прыроднага хлору роўная 35,4527.
858. *Сумесь хлору і брому масай 17,75 г прарэагавала з лішкам воднага раствору браміду калію. Пасля ўпарвання атрыманага раствору маса цвёрдага астатку стала на 2,225 г меншая за масу браміду калію ў зыходным растворы. Разлічыце масавую долю хлору ў зыходнай сумесі.
859. *Газавая сумесь, што складаецца з вадароду і хлору, аб’ёмам (н. у.) 6,72 дм3 мае масу 7,50 г. Разлічыце аб’ёмную долю хлору ў сумесі.
860. *Пры ўзаемадзеянні сумесі хлору і брому агульнай масай 23,1 г з лішкам медзі ўтварылася сумесь хларыду і браміду медзі(П) агульнай масай 35,8 г. Разлічыце масавую долю брому ў зыходнай сумесі.
§ 31. Злучэнні галагенаў
861. 3 галагенавадародаў толькі фторавадарод пры н. у. знаходзіцца ў вадкім агрэгатным стане. Чым можна растлумачыць гэты факт?
862. Прывядзіце ўраўненні электралітычнай дысацыяцыі фторавадароду і хлоравадароду ў водным растворы. У чым адрозненне гэтых працэсаў?
863. Прывядзіце малекулярныя ўраўненні хімічных рэакцый, з дапамогай якіх можна ажыццявіць наступныя ператварэнні:
а) С12 -> CuCl2 С12 -> FeCl3 -> Fe(OH)3 -> FeBr3;
6) NaCl -» HC1 -> Cl2 -> FeCl2 -> Cl2 -> PC15 -> HC1;
в) Ca(C10)2 -> HC10 -> HC1 -4CaCl2 -> Cl2 -> HC1O;
r) MgCl2 -4HC1 -► Cl2 -> KC1O -> KC1O3 -> KC1;
д) KC1O3 -» KC1 -> HC1 -» FeCl3 -* Cl2 -4CC14;
e) Cl2 -> KC1 -» Cl2 -> HC1O -> HC1 -> Cl2 -> CaCl2.
864. Паміж якімі з прыведзеных рэчываў магчымы хімічныя рэакцыі: HI, Mg, HC1, Br2, KOH, Al, MnO2? Прывядзіце малекулярныя ўраўненні адпаведных рэакцый і ўкажыце ўмовы іх ажыццяўлення.
865. У якіх выпадках працякае працэс акіслення атамаў галагену:
a) КСЮ -> С12; г) СГ -> СЮ ;
б) С12 -> ВаС12; д) СЮ" -> С1О3;
в) CuCl2 CuCl; е) С1О3 -> С12?
866. Як паўплываюць на раўнавагу ў сістэме
Нг(г) + І2(г) 2НІ(Г) — Q:
а) павелічэнне ціску;
б) павышэнне тэмпературы;
в) паніжэнне малярнай канцэнтрацыі ёдавадароду;
г) павышэнне малярнай канцэнтрацыі вадароду;
д) унясенне ў рэакцыйную пасудзіну каталізатара?
867. Як эксперыментальна можна адрозніць водныя растворы фтарыду і хларыду натрыю? Растлумачце свой адказ.
868. Якія з названых ператварэнняў могуць працякаць пры пэўных умовах:
a) Al + F2 —> A1F3;
б) Br2 + NaF -» NaBr + F2;
в) HF + Са(ОН)2 CaF2 + Н2О;
г) HF + О2 -> Н2О + F2;
д) С12 + NaBr -> NaCl + Br2;
е) НСЮ HC1 + О2;
ё) Cu + Br2 -> CuBr2;
ж) Ag2SO4 + KI Agl + K2SO4?
869. Якая маса фтарыду цынку ўтвараецца пры ўзаемадзеянні цынку масай 6,5 г з лішкам фтору?
870. Якая колькасць цеплаты вылучыцца пры ўзаемадзеянні лішку вадароду з фторам аб’ёмам (н. у.) 466 см3, калі пры ўтварэнні фторавадароду хімічнай колькасцю 1 моль вылучаецца 269 кДж цеплаты?
871. Які максімальны аб’ём (н. у.) кіслароду можа ўтварыцца, калі праз лішак вады прапусціць фтор масай 3,44 г?
872. Чаму роўная маса хлору, што ўступіў у рэакцыю з ёдыдам калію, калі ў выніку рэакцыі вылучыўся ёд масай 2,54 г?
873. Праз раствор ёдыду калію прапусцілі паветра аб’ёмам (н. у.) 2,24 дм3 з прымессю хлору. У выніку рэакцыі ўтварыўся ёд масай 0,120 г. Разлічыце аб’ёмную долю хлору ў паветры.
874. Які аб’ём (н. у.) хлоравадароду неабходны для прыгатавання салянай кіслаты аб’ёмам 4,50 дм3 з масавай доляй HC1 30 % і шчыльнасцю 1,149 г/см3?
875. Які аб’ём (н. у.) фторавадароду неабходна растварыць у вадзе масай 130 г, каб атрымаць раствор плавікавай кіслаты з масавай доляй HF 25 %?
876. Якую масу ёдавадароду неабходна дадаць да раствору масай 30,8 г з масавай доляй HI 3,12 %, каб атрымаць раствор з масавай доляй HI 15,0 %?
877. Крышталічны хларыд натрыю масай 11,7 г апрацавалі лішкам канцэнтраванай сернай кіслаты пры награванні. Вылучаны газ прапусцілі праз раствор нітрату серабра (узяты ў лішку). Разлічыце масу ўтворанага асадку.
878. Вызначце формулу злучэння, што змяшчае хлор, масавыя долі вадароду і кіслароду ў якім адпаведна роўныя 1,472 і 46,74 %.
879. Фтор аб’ёмам (н. у.) 11,2 дм3 цалкам прарэагаваў з двухвалентным металам масай 20,0 г з утварэннем солі. Вызначце метал.
880. Актыўным рэчывам хлорнай вапны («хлоркі») з’яўляецца гіпахларыт кальцыю Са(ОС1)2, што ўтвараецца 142
пры дзеянні хлору на гашаную вапну. Які аб’ём (н. у.) хлору і якая маса гашанай вапны неабходны для атрымання 1,50 т хлоркі, масавая доля актыўнага рэчыва ў якой складае 22,4 %?
881. Навеску масай 16,5 г, што складаецца з жалеза і аксіду жалеза(П), растварылі ў лішку салянай кіслаты. У выніку рэакцыі вылучыўся вадарод аб’ёмам (н. у.) 3,30 дм3. Разлічыце масавую долю аксіду жалеза(ІІ) у навесцы.
882. Разлічыце ступень дысацыяцыі хларнаватай кіслаты НСЮ3 у растворы, што змяшчае іоны СЮ3 хімічнай колькасцю 0,95 моль і малекулы кіслаты хімічнай колькасцю 0,15 моль.