• Газеты, часопісы і т.д.
  • Зборнік задач па хіміі 2023

    Зборнік задач па хіміі

    2023

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 267с.
    Мінск 2023
    67.1 МБ
    Агульная хімічная колькасць HNO2 да дысацыяцыі ў растворы роўная:
    n0(HNO2) = ra(HNO2) + n^HNOg) = = 0,20 моль + 1,10 моль = 1,30 моль.
    Тады ступень дысацыяцыі HNO2 роўная: n(HNO2) 0,20 моль
    a(HNO2) =		 = 0,154 = 15,4 %.
    v	n0(HNO2) 1,30 моль
    Адказ: a(HNO2) = 15,4 %.
    658.	Адзначце правільныя сцвярджэнні:
    а)	усе вадкія пры н. у. рэчывы з’яўляюцца электралітамі;
    б)	да электралітаў адносяцца толькі рэчывы, якія ў чыстым выглядзе пры н. у. праводзяць электрычны ток;
    в)	усе солі з’яўляюцца электралітамі;
    г)	пры працяканні электрычнага току праз водны раствор электраліту электрычны зарад пераносяць іоны;
    д)	у водным растворы любога электраліту зарад у асноўным пераносяць іоны Н+ і ОН’;
    е)	электралітам можа быць рэчыва любога класа неарганічных злучэнняў — аксід, кіслата, аснова і соль;
    ё) усе неарганічныя кіслоты з’яўляюцца моцнымі электралітамі, а арганічныя — слабымі;
    ж)	па саставе іоны бываюць простыя і складаныя;
    з)	пры працяканні току праз раствор электраліту аніёны рухаюцца да катода, які мае дадатны зарад;
    і)	водныя растворы арганічных кіслот зусім не праводзяць электрычны ток.
    659.	Жалеза ў расплаўленым стане праводзіць электрычны ток. Ці можна на падставе гэтага аднесці жалеза да электралітаў? Растлумачце свой адказ.
    660.	Электралітамі могуць быць толькі кіслоты, асновы і солі. Аднак калі аксід серы(УІ) растварыць у вадзе, то атрыманы раствор будзе праводзіць электрычны ток і, такім чынам, з’яўляцца электралітам. Ці можна на падставе гэтага эксперыментальнага факта аднесці аксід серы(УІ) да электралітаў? Коратка растлумачце свой адказ.
    661.	*Уважліва разгледзьце мал. 56 (с. 137) вучэбнага дапаможніка «Хімія. 11 клас». Чаму ў эксперыменце з водным растворам NaOH на электродах бурбалкі газу вылучаюцца, а ў эксперыменце з расплавам — не? Коратка растлумачце свой адказ.
    662.	Рэчывы з якім тыпам хімічнай сувязі могуць быць электралітамі? Прывядзіце па тры прыклады кожнага варыянта рэчываў.
    663.	Якія часціцы з’яўляюцца носьбітамі току ў водным растворы электраліту? Прывядзіце тры прыклады электралітаў і назавіце для кожнага з іх, якія часціцы з’яўляюцца носьбітамі электрычнага току ў растворы.
    664.	Сярод рэчываў якіх класаў неарганічных злучэнняў ёсць электраліты з іонным тыпам сувязі? Прывядзіце па тры прыклады такіх рэчываў кожнага з гэтых класаў.
    665.	Састаўце ўраўненне ўтварэння іона гідраксонію. Укажыце, якая з часціц у гэтым працэсе з’яўляецца донарам электроннай пары, а якая — акцэптарам.
    666.	Чым прынцыпова адрозніваюцца працэсы электралітычнай дысацыяцыі ёдыду калію і ёдавадароду ў водным растворы? Коратка растлумачце свой адказ і прывядзіце ўраўненні гэтых працэсаў.
    667.	Да якога электрода ў электрычным полі будуць рухацца наступныя іоны: NH4, Вг“, SO4~, К+, Н3О+, СГ?
    668.	3 дапамогай якой велічыні можна колькасна ахарактарызаваць працэс распаду электраліту на іоны?
    669.	3 пераліку рэчываў выберыце моцныя, слабыя электраліты і неэлектраліты: SO2, CuCl2, CsOH, HF, H2SO3, Na3PO4, Al, FeCl3, AgNO3, S8, CO2.
    670.	Укажыце тып хімічнай сувязі паміж атамамі ў наступных рэчывах: LiBr, CO, F2, H2SO4, NH3, Fe2O3, NaNO3. Якія з ix з’яўляюцца электралітамі?
    671.	Слабыя асновы, як і слабыя кіслоты, дысацыіруюць у некалькі стадый. Лік стадый роўны ліку гідроксагруп у аснове. Састаўце ўраўненне пастадыйнай дысацыяцыі гідраксіду свінцу(П).
    672.	Ад якіх фактараў залежыць ступень электралітычнай дысацыяцыі электраліту?
    673.	Пры дысацыяцыі якіх рэчываў утвараюцца:
    а)	катыёны вадароду;
    б)	гідраксід-аніёны?
    Прывядзіце па два прыклады адпаведных рэчываў і састаўце ўраўненні іх электралітычнай дысацыяцыі ў водным растворы.
    674.	Якія з ураўненняў электралітычнай дысацыяцыі састаўлены правільна:
    а)	Н3РО4	Н+ + H2POJ;
    б)	H2SO4	2Н+ + SO2-;
    в)	HNO2	Н+ + КГО2;
    г)	H2S Н+ + HS";
    д)	НС1О4	Н+ + СІО4;
    е)	СН3СООН Н+ + СН3СОО ?
    675.	Якія з ураўненняў электралітычнай дысацыяцыі састаўлены правільна:
    a)	СН3СООК СН3СОСГ + К+;
    б)	CuCl2 Cu2+ + 2СГ;
    в)	NH4NO3 NH4 + NO3;
    г)	К2СО3 2К+ + CO2-;
    д)	Mg(OH)2 MgOH+ + 0Н“;
    е)	Ва(ОН)2 Ва2+ + 2ОН~?
    676.	Злілі водныя растворы дзвюх розных солей. У канчатковым растворы прысутнічаюць наступныя іоны: Na+, К+, СГ. Якія солі маглі змяшчацца ў зыходных растворах?
    677.	У вадзе растварылі нітрат калію і хларыд літыю. Якія іоны будуць прысутнічаць у атрыманым растворы? Для кожнай солі састаўце ўраўненне яе электралітычнай дысацыяцыі ў растворы.
    678.	Ці могуць у растворы знаходзіцца:
    а)	толькі аніёны;
    б)	толькі катыёны;
    в)	адначасова аніёны і катыёны?
    679.	Якія солі можна ўзяць для прыгатавання раствору, што змяшчае катыёны К і Са2' і аніёны NO3 і СГ? Прапануйце два варыянты адказу.
    680.	Водны раствор рэчыва праводзіць электрычны ток. Да якога класа адносіцца гэтае рэчыва, калі вядома, што яно не афарбоўвае лакмус ні ў чырвоны, ні ў сіні колер?
    681.	Цыянід калію KCN з’яўляецца наймацнейшым ядам. У водным растворы гэтая соль дысацыіруе на іоны К+ і CN”. Які іон вызначае ядавітасць гэтай солі? Ці будзе атрутнай соль NaCN?
    682.	Раствор быў прыгатаваны шляхам растварэння воцатнай кіслаты масай 12,8 г у вадзе аб’ёмам 240 см3 і мае шчыльнасць 1,02 г/см3. Чаму роўная малярная канцэнтрацыя воцатнай кіслаты ў прыгатаваным растворы?
    683.	Якая хімічная колькасць іонаў SO2прысутнічае ў растворы, што змяшчае сульфат калію масай 7,20 г?
    684.	У растворы змяшчаюцца толькі катыёны Li+ і аніёны NO3 сумарнай хімічнай колькасцю 566 ммоль. Разлічыце масу солі ў гэтым растворы.
    685.	У растворы змяшчаюцца іоны медзі, натрыю і хлору. Хімічныя колькасці іонаў Cu2+ і СГ адпаведна роўныя 0,10 і 0,30 моль. Разлічыце хімічную колькасць катыёнаў натрыю ў растворы.
    686.	Разлічыце ступень дысацыяцыі аднаасноўнай кіслаты, калі вядома, што ў растворы змяшчаюцца яе аніёны хімічнай колькасцю 0,20 моль і малекулы хімічнай колькасцю 0,60 моль.
    687.	Разлічыце ступень электралітычнай дысацыяцыі воцатнай кіслаты ў растворы з малярнай канцэнтрацыяй 0,010 моль/дм3, калі лік аніёнаў у растворы аб’ёмам 0,10 дм3 складае 1,204 • 102.
    688.	Неабходна прыгатаваць раствор, які змяшчае 2 моль іонаў А13+, 3 моль іонаў Ва2н, 6 моль іонаў NO3 і 6 моль іонаў СГ. Якія солі неабходна ўзяць для прыгатавання такога раствору? Якая сумарная маса гэтых солей?
    689.	-Разлічыце хімічную колькасць аніёнаў HS” у растворы, што змяшчае 0,25 моль серавадароднай кіслаты. Ступень дысацыяцыі серавадароднай кіслаты па першай ступені роўная 0,40 %. Дысацыяцыю па другой ступені не браць да ўвагі.
    690.	*Разлічыце хімічную колькасць аніёнаў НА' у растворы, што змяшчае кіслату Н2А хімічнай колькасцю 0,20 моль. Ступень дысацыяцыі двухасноўнай кіслаты Н2А па першай ступені роўная 100 %, па другой — 10 %.
    691.	*Агульны лік іонаў Н3О+, СН3СОО“ і малекул СН3СООН у водным растворы воцатнай кіслаты масай 112 г роўны 6,08 • 1022. Разлічыце масавую долю воцатнай кіслаты ў растворы, калі ступень яе дысацыяцыі ў гэтым растворы роўная 1,34 %.
    692.	*Пасля растварэння двухасноўнай кіслаты хімічнай колькасцю 0,30 моль у растворы ўтварылася 0,35 моль часціц. Прыняўшы, што дысацыяцыя працякае толькі па першай ступені, разлічыце ступень дысацыяцыі кіслаты.
    693.	*Малако з’яўляецца адным з найважнейшых прадуктаў харчавання. У яго састаў уваходзяць такія кампаненты ежы, як бялкі, вугляводы, тлушчы, мінеральныя рэчывы, вітаміны і інш. На долю бялкоў у каровіным малацэ прыходзіцца каля 4 %, з іх на долю казеіну — 80 %. Казеін з’яўляецца харчовым бялком, які змяшчае ў сваім саставе кальцый і фосфар. Масавая доля кальцыю ў малацэ складае каля 0,12 %. Ён прысутнічае ў малацэ ў трох формах:
    •	у выглядзе свабоднага або іанізаванага кальцыю — 10 % ад усяго кальцыю;
    •	у выглядзе фасфатаў і цытратаў кальцыю — каля 68 %;
    •	у выглядзе кальцыю, трывала звязанага з казеінам, — каля 22 %.
    Выкарыстоўваючы прыведзеныя звесткі, разлічыце масавую долю кальцыю ў саставе казеіну.
    § 26. Паняцце аб вадародным паказчыку (pH) раствору
    Прыклад 13. Серную кіслату масай 12,2 г растварылі ў вадзе аб’ёмам 250 см3. Разлічыце велічыню pH прыгатаванага раствору, калі яго шчыльнасць роўная 1,04 г/см3.
    Дадзена:
    m(H2SO4) = 12,2 г
    Р(Н2О) = 250 см3 p(H2SO4 + Н2О) = 1,04 г/см3
    pH — ?
    Р а ш э н н е
    Серная кіслата — моцны электраліт і дысацыіруе цалкам:
    H2SO4 -> 2Н+ + SO42’.
    M(H2SO4) = 98 г/моль.
    Хімічная колькасць сернай кіслаты ў прыгатаваным растворы:
    ,тт . m(H2SO4) 12,2 г
    n(H2SO4) = ------	= од—-	 = 0,124 моль.
    M(H2SO4) 98 г/моль
    3 ураўнення дысацыяцыі вынікае, што хімічная колькасць утвораных пры дысацыяцыі іонаў Н+ у 2 разы большая за хімічную колькасць кіслаты:
    я(Н+) = 2 • n(H2SO4) = 2 • 0,124 моль = 0,248 моль.
    Для вылічэння велічыні pH неабходна разлічыць малярную канцэнтрацыю іонаў Н+ у растворы. Шчыльнасць вады роўная 1,00 г/см3.
    тп(Н2О) = У(Н2О) • р(Н2О) = 250 см3 • 1,00 г/см3 = 250 г.
    Разлічым масу і аб’ём раствору:
    m(H2SO4 + Н2О) = m(H2SO4) + zn(H2O) = = 12,2 г + 250 г = 262,2 г.
    V(H2SO4 + Н2О) =
    m(H2SO4 + Н2О) p(H2SO4 + Н2О)
    262,2 г 1,04 г/см3
    = 252 см3 = 0,252 дм3.
    Малярная канцэнтрацыя іонаў Н+ у растворы роўная:
    +	п(Н+)	0,248 моль	о
    С(Н * ~ V(H2SO4 + Н2О) " 0,252 дм3 “ °’98 моль/дм ’
    Велічыня pH раствору роўная:
    pH = -lg(c(H+)) = -lg0,984 = -(-0,007) = 0,007.
    Адказ: pH = 0,007.
    694.	Адзначце правільныя сцвярджэнні:
    а)	калі ў водным растворы на 2,0 дм3 вады прыходзіцца 0,60 моль кіслаты, то яе малярная канцэнтрацыя роўная 0,30 моль/дм3;
    б)	велічыню pH раствору можна вызначыць з дапамогай фенолфталеіну;
    в)	у любым водным растворы павелічэнне канцэнтрацыі іонаў Н+ прыводзіць да памяншэння канцэнтрацыі ОН“;
    г)	пры пастаяннай тэмпературы здабытак малярных канцэнтрацый іонаў Н+ і ОН ёсць велічыня пастаянная, яна не залежыць ад таго, якія рэчывы прысутнічаюць у растворы;
    д)	дадаванне кіслаты ў водны раствор з pH = 10 прыводзіць да памяншэння велічыні вадароднага паказчыка;
    е)	велічыня вадароднага паказчыка ў растворах фторавадароднай і бромавадароднай кіслот з аднолькавай малярнай канцэнтрацыяй будзе аднолькавая;
    ё) пры зліванні аднолькавых аб’ёмаў водных раствораў сернай кіслаты і гідраксіду калію з аднолькавай малярнай канцэнтрацыяй атрымліваецца раствор з pH < 7;