Зборнік задач па хіміі
2023
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 267с.
Мінск 2023
745. *Праз раствор масай 50 г з масавай доляй гідраксіду натрыю 0,20 прапусцілі сярністы газ. У выніку рэакцыі ўтварыліся роўныя масы кіслай і сярэдняй солей. Разлічыце масавыя долі солей у атрыманым растворы.
§ 27.1. *Тідроліз солей
746. *Адзначце правільныя сцвярджэнні:
а) у рэакцыю гідролізу ўступаюць толькі солі;
б) паколькі рэакцыя нейтралізацыі з’яўляецца экзатэрмічнай, то гідроліз солей узмацняецца пры павышэнні тэмпературы;
в) рэакцыю гідролізу трэба аднесці да рэакцый раскладання;
г) водны раствор карбанату літыю мае кіслае асяроддзе;
д) водны раствор хларыду алюмінію мае кіслае асяроддзе;
е) хларыд амонію ў водным растворы гідролізу не падвяргаецца;
ё) гідроліз сульфіду калію працякае па аніёне;
ж) некаторыя солі адначасова падвяргаюцца гідролізу як па катыёне, так і па аніёне;
з) пры зліванні водных раствораў сульфіду натрыю і нітрату алюмінію выпадае асадак сульфіду алюмінію.
747. *Прывядзіце па тры прыклады солей, утвораных:
а) слабай кіслатой і моцнай асновай;
б) моцнай кіслатой і слабай асновай;
в) слабай кіслатой і слабай асновай;
г) моцнай кіслатой і моцнай асновай.
748. *Састаўце ў малекулярнай і іонна-малекулярнай формах ураўненні гідролізу наступных солей у водным растворы: нітрат жалеза(ІІІ), сульфід цэзію, ацэтат барыю, хларыд магнію, ёдыд кальцыю, фтарыд калію, сульфат цынку. Укажыце рэакцыю асяроддзя ў кожным выпадку.
749. *3апішыце формулы солей, якія падвяргаюцца гідролізу ў водным растворы: хларыд рубідыю, нітрат барыю, фарміят кальцыю, сульфід амонію, брамід жалеза(ІІ), сульфат медзі(ІІ), гідрафасфат натрыю, фтарыд амонію, карбанат калію. Для кожнай солі ўкажыце від гідролізу (па катыёне, па аніёне).
750. *Назавіце солі, у водным растворы якіх будзе кіслае асяроддзе: NaF, CuCl2, А1Вг3, NH4I, BaCl2, MgSO4, Zn(NO3)2, Ca(CH3COO)2, Fe(NO3)2.
751. *Назавіце солі, y водным растворы якіх будзе шчолачнае асяроддзе: К3РО4, Mgl2, Li2S, Cs2CO3, Ва(НСОО)2, CoBr2, NaNO3, AgNO3, BeCl2.
752. *Пры поўным гідролізе сярэдняй солі ўтварыліся злучэнні Н2Х і Y(OH)3, масавая доля вадароду ў саставе Н2Х роўная 0,05915, а масавая доля Y у Y(OH)3 — 0,3459. Вызначце формулу солі. Састаўце ўраўненне яе гідролізу ў малекулярнай форме.
РАЗДЗЕЛ 6.
НЕМЕТАЛЫ
§ 28. Агульная характарыстыка неметалаў
Прыклад 14. Газавая сумесь, што складаецца з аргону і гелію, мае малярную масу 16,0 г/моль. Разлічыце масу гелію ў сумесі аб’ёмам (н. у.) 6,34 дм3.
Д адзена:
M(Ar + He) = 16,0 г/моль У(Аг + He) = 6,34 дм3 т(Не) — ?
Р а ш э н н е Разлічым хімічную колькасць газавай сумесі:
n(Ar + He) =
6,34 дм3
22,4 дм3/моль
V( Ar + He)
Vm
= 0,283 моль.
Maca газавай сумесі роўная:
/п(Аг + He) = n(Ar + He) • M(Ar + He) = = 0,283 моль • 16,0 г/моль = 4,53 г.
М(Аг) = 40 г/моль.
М(Не) = 4 г/моль.
Няхай маса гелію ў сумесі роўная х г, тады яго хімічная am (Н е) х
колькасць у сумесі роўная п(Не) = — = — моль.
Маса аргону ў сумесі роўная:
m(Ar) = m(Ar + He) m(He) = (4,53 х) г.
Хімічная колькасць аргону ў сумесі роўная:
m(Ar) п(Аг) = ч v ’ М(Аг)
4,53 х —— моль.
40
Хімічная колькасць газаў
Саставім ураўненне:
0,283 = у
4
у сумесі роўная 0,283 моль.
4,53 х
Рашаючы яго, атрымаем х = 0,754.
Адказ: т(Не) = 0,754 г.
753. Адзначце правільныя сцвярджэнні:
а) ва ўсіх групах А перыядычнай сістэмы ёсць хімічныя элементы неметалы;
б) элементы, размешчаныя ў адной групе, падобныя па фізічных і хімічных уласцівасцях;
в) элементаў металаў у перыядычнай сістэме больш, чым неметалаў;
г) максімальная валентнасць неметалаў роўная васьмі, а мінімальная — адзінцы;
д) мінімальная ступень акіслення неметалаў роўная -8, а максімальная Н8;
е) малекулы простых рэчываў неметалаў могуць складацца з аднаго атама;
ё) простыя рэчывы неметалы ў цвёрдым агрэгатным стане могуць мець іонную, атамную і малекулярную рашоткі.
754. На падставе чаго хімічныя элементы падзяляюць на металы і неметалы? Растлумачце свой адказ.
755. Адзначце правільны парадак распаўсюджанасці хімічных элементаў у зямной кары:
a) 0 >
■ Al >
> Si;
r) 0 >
Si >
■ Al;
6) Si ;
> Al :
> 0;
Д) Si >
> 0 >
> Al;
b) Al :
> 0 >
> Si;
e) Al :
> Si
> 0.
756. Вызначце ступені акіслення атамаў усіх хімічных элементаў у рэчывах: О2, HBr, NO, Cl2, H2SO4, HNO3, Na2SiO3, K2FeO4, Mg3N2, KH2PO4, NaH, NH4NO3.
757. Вызначце ступені акіслення ўсіх хімічных элементаў у рэчывах: FeS2, Н2О2, А1(Н2РО4)3, NH4C1O4, CH3NH2 • HC1, С3Н8, Fe(OH)(NO3)2, Ва(МпО4)2, РН3, NC13.
758. Вызначце ступені акіслення атамаў усіх хімічных элементаў у іонах: СГ, Н+, С1О4, В4О2_, NH4, SO2-.
759. Вызначце ступені акіслення атамаў усіх хімічных элементаў у іонах: А1(ОН)2+, Н2РО7, C2Hg, Fe(OH)2, Cr2O2-, МпОГ, [Fe(CN)6]3“, CuOH+.
760. У кожнай пары адзначце правільную формулу і назву злучэння:
a) F2O — аксід с])тору або OF2 — фтарыд кіслароду;
б) IF3 — фтарыд ёду(ІІІ) або F3I — ёдыд фтору;
в) C13N — нітрыд хлору(І) або NC13 — хларыд азоту(ІІІ);
г) І3Р — фасфід ёду(І) або РІ3 — ёдыд фосфару(ІІІ);
д) ВгСІ — хларыд брому(І) або СІВг — брамід хлору(І).
761. Расстаўце каэфіцыенты ў схеме акісляльна-аднаўленчых рэакцый, для кожнай рэакцыі ўкажыце акісляльнік і адноўнік:
a) С + HNO3 -> СО2 + Н2О + NO;
б) S + H2SO4 SO2 + Н2О;
в) С + Na2CO3 -> Na + CO;
г) Р + KOH + Н2О КН2РО2 + РН3;
д) S + Ва(ОН)2 —> BaS + BaSO3 + Н2О;
е) С12 + NaOH -» NaCI + NaClO + Н2О.
762. У арганізме дарослага чалавека масай 70 кг змяшчаецца прыкладна 15 мг селену. Разлічыце, якая колькасць атамаў селену прыходзіцца на 1 кг вагі.
763. Разлічыце сумарную масавую долю элементаў неметалаў у саставе палявога шпату К2О • А12О3 • 6SiO2.
764. Разлічыце колькасць электронаў, пратонаў і нейтронаў у атамах наступных нуклідаў; 79Se, 32S, 35С1.
765. Разлічыце колькасць электронаў, пратонаў і нейтронаў у часціцах:
а) 35СГ; е) NH4;
б) 32S2’; ё) NO3;
в) 37С1; ж) 238U;
г) 22Na; з) НРОГ.
Д) А13+;
766. Атам неметалу на трэцім электронным слоі мае 5 электронаў. Састаўце электронную формулу атама гэтага элемента. Вызначце неметал.
767. Якое простае рэчыва, утворанае атамамі неметалу, можа праяўляць толькі акісляльныя ўласцівасці ў хімічных рэакцыях? Прывядзіце два прыклады ўраўненняў хімічных рэакцый з удзелам гэтага рэчыва.
768. Простыя рэчывы, утвораныя атамамі неметалаў, у большасці сваёй з’яўляюцца дыэлектрыкамі, г. зн. дрэнна праводзяць электрычны ток. Аднак адно з простых рэчываў неметалаў выкарыстоўваецца ў якасці матэрыялу для вырабу токаправодных кантактаў у электрарухавіках. Назавіце рэчыва і пералічыце яго фізічныя ўласцівасці.
769. У цяперашні час сярод простых рэчываў неметалаў вядома толькі адно, якое знаходзіцца пры н. у. у вадкім агрэгатным стане. Назавіце рэчыва і прывядзіце яго формулу. Якім тыпам хімічнай сувязі ў ім звязаны атамы? Які тып крышталічнай рашоткі мае гэтае рэчыва ў цвёрдым агрэгатным стане?
770. Малекула неметалу двухатамная. Узор гэтага неметалу масай 2,80 г займае аб’ём (н. у.) 2,24 дм3. Вызначце неметал.
771. Прывядзіце па пяць прыкладаў простых рэчываў, утвораных неметаламі, якія пры н. у. знаходзяцца ў цвёрдым і газападобным агрэгатным стане.
772. Якую масу коксу з масавай доляй вугляроду 0,95 неабходна ўзяць для атрымання жалеза масай 5,44 т з аксіду жалеза(ІІІ), калі ў рэакцыі ўтвараецца аксід вугляроду(П)?
773. Назавіце наступныя бінарныя злучэнні: СаС2, Cs3N, Ва3Р2, С12О, Cu2S, А14С3, SF4, MgH2.
774. 3 атамаў якіх хімічных элементаў у асноўным складаецца жывая матэрыя? Як называюцца такія элементы?
775. Якія простыя рэчывы неметалы выкарыстоўваюцца ў якасці адноўнікаў для атрымання металаў з аксідаў? Прывядзіце ўраўненні адпаведных хімічных рэакцый.
776. Які аб’ём (н. у.) вадароду спатрэбіцца для поўнага аднаўлення аксіду медзі(П) масай 2,38 г?
777. Які аб’ём (н. у.) серавадароду быў раствораны ў вадзе, калі ў выніку ўтварыўся раствор аб’ёмам 0,44 дм3 і шчыльнасцю 1,02 г/см3 з масавай доляй H2S 0,34 %?
778. Масавая доля неметалу ў яго вадародным злучэнні роўная 97,51 %. Неметал у гэтым злучэнні мае ступень акіслення -2. Вызначце неметал.
779. Аб’ём (н. у.) газавай сумесі, што складаецца з азоту і кіслароду, роўны 82,8 дм3, прычым аб’ём кіслароду ў сумесі ў 3 разы болыпы за аб’ём азоту. Якую масу мае гэтая газавая сумесь?
780. Які аб’ём (н. у.) займаюць 6,02 • 1022 малекул азоту і якая іх маса?
781. Самым распаўсюджаным хімічным элементам у зямной кары з’яўляецца кісларод. Яго масавая доля ў зямной кары роўная 47 %, а фтору — 0,0625 %. Разлічыце, які лік атамаў фтору прыходзіцца ў зямной кары на кожны мільён атамаў кіслароду.
782. *Газавая сумесь, што складаецца з фтору і гелію, мае сярэднюю малярную масу 21,0 г/моль. Разлічыце аб’ём (н. у.) гелію ў такой сумесі масай 9,20 г.
783. *Разлічыце масу газавай сумесі аб’ёмам (н. у.) 4,48 дм3, што складаецца з вадароду і аксіду вугляроду(ІУ), масавая доля вадароду ў якой роўная 0,100.
784. *У вадзе аб’ёмам 240 см3 растварылі фторавадарод масай 0,280 г. Разлічыце малярную канцэнтрацыю фторавадароду ў атрыманым растворы, калі яго шчыльнасць роўная 1,01 г/см3. Які лік іонаў вадароду змяшчаецца ў 1,00 см3 прыгатаванага раствору, калі ступень дысацыяцыі HF у гэтым растворы складае 9,60 %?
785. *Разлічыце масавую долю вадароду ў саставе сумесі, якая змяшчае азот і вадарод, калі вядома, што гэтая сумесь аб’ёмам (н. у.) 4,48 дм3 мае масу 3,00 г.
§ 29. Вадарод
786. У прыроднай сумесі кісларод прысутнічае ў выглядзе нуклідаў 16О, ПО і 18О. Які лік розных малекул вады знаходзіцца ў прыроднай сумесі? Прывядзіце формулы ўсіх • 129
5 Зак. 509
магчымых малекул вады, якія прысутнічаюць у прыроднай сумесі.
787. Укажыце зыходныя рэчывы, якія можна выкарыстаць для атрымання невялікіх колькасцей вадароду ў
лабараторных умовах:
a) Na2O + Zn;
б) Zn + Н3РО4;
в) СаН2 + Н2О;
г) Al + NaOH + Н2О;
д) Zn + HNO3(pa36);
е) LiH + HC1;
ё) Fe + H2SO4(KaH4),
ж) Ва(ОН)2 + Zn + Н2О;
з) Fe + H2SO4(pa36);
і) ZnO + KOH + Н2О.
Састаўце малекулярныя ўраўненні тых рэакцый, якія можна выкарыстаць для атрымання вадароду ў лабараторных умовах.
788. Адзначце рэчывы, з якімі вадарод уступае ў рэакцыі: Н2О, Na2O, F2, Cu2O, Fe3O4, Mg(OH)2, H2S, CO2, C2H6, H2SO4, C2H4, MgH2. Прывядзіце ў малекулярнай форме ўраўненні рэакцый, што працякаюць, і ўкажыце ўмовы іх правядзення.