Зборнік задач па хіміі
2023
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 267с.
Мінск 2023
ж) пры дадаванні вады да воднага раствору сернай кіслаты з pH = 2 велічыня вадароднага паказчыка памяншаецца.
695. Як называюцца рэчывы, якія змяняюць сваю афарбоўку ў прысутнасці кіслот і шчолачаў? Прывядзіце тры прыклады такіх рэчываў і ўкажыце іх афарбоўку ў вадзе, у прысутнасці кіслот і шчолачаў.
696. У раствор фосфарнай кіслаты дадалі хларыд натрыю. Якое будзе асяроддзе раствору — кіслым або шчолачным? Адказ растлумачце.
697. У раствор разбаўленай сернай кіслаты дадалі лішак кальцыю. Якім будзе асяроддзе атрыманага пасля заканчэння рэакцыі раствору? Чаму?
698. Прывядзіце тры прыклады біялагічных вадкасцей, што змяшчаюцца ў арганізме чалавека, і пазначце, чаму прыкладна роўны вадародны паказчык кожнай з іх.
699. Якая хімічная колькасць іонаў вадароду змяшчаецца ў 2,50 дм3 раствору, што мае pH = 7?
700. Які лік малекул распадаецца на іоны пры 25 °C у 50 см3 вады?
701. У вадзе растварылі аксід серы(УІ). Якім будзе вадародны паказчык атрыманага раствору — большы або меншы за 7? Адказ абгрунтуйце.
702. У ваду апусцілі кавалачак натрыю. Якім будзе вадародны паказчык атрыманага раствору — большы або меншы за 7? Чаму?
703. Ведаючы, што ступень дысацыяцыі вады пры 25 °C прыкладна роўная 10 °, разлічыце, які лік іонаў вадароду і гідраксід-іонаў змяшчаецца ў вадзе аб’ёмам 200 см3.
704. Чаму роўны вадародны паказчык, калі ў растворы аб’ёмам 5,0 дм3 змяшчаюцца іоны вадароду хімічнай колькасцю 0,050 моль?
705. Разлічыце pH раствору гідраксіду натрыю, малярная канцэнтрацыя шчолачы ў якім роўная 0,10 моль/дм3.
706. Чаму роўны вадародны паказчык, калі ў растворы аб’ёмам 200 см3 змяшчаецца 12,04 • 1019 іонаў вадароду?
707. Разлічыце малярную канцэнтрацыю хлоравадароду ў салянай кіслаце, калі вядома, што pH гэтага раствору роўны 2.
708. У растворы аб’ёмам 0,50 дм3 змяшчаецца H2SO4 масай 2,45 г. Разлічыце малярную канцэнтрацыю іонаў вадароду ў гэтым растворы і яго pH.
709. Які лік іонаў вадароду змяшчаецца ў растворы моцнай кіслаты НА з малярнай канцэнтрацыяй 10 0 моль/дм3 і аб’ёмам 100 см3? Чаму роўны pH гэтага раствору?
710. Якую хімічную колькасць КОН неабходна дабавіць да раствору аб’ёмам 600 см3 з малярнай канцэнтрацыяй іонаў вадароду 0,15 моль/дм3, каб раствор стаў нейтральным?
711. Да раствору масай 20 г з масавай доляй NaOH 10 % дадалі саляную кіслату масай 10 г з масавай доляй HC1 30 %. Якое асяроддзе будзе ў атрыманым растворы?
712. *Да раствору масай 100 г з масавай доляй гідраксіду натрыю 4,0 % дадалі саляную кіслату, якая змяшчае
0,11 моль хлоравадароду. Аб’ём раствору давялі вадой да 1,00 дм3. Разлічыце pH прыгатаванага раствору.
713. *Да раствору масай 50 г з масавай доляй азотнай кіслаты 12,6 % дадалі раствор гідраксіду калію, які змяшчае 0,11 моль КОН. Аб’ём раствору давялі вадой да 100 см3. Разлічыце pH прыгатаванага раствору.
714. *Разлічыце pH раствору, у 4,56 дм3 якога змяшчаецца 18,6 г сернай кіслаты.
715. *У 244 см3 вады растварылі навеску гідраксіду барыю масай 4,68 г. Разлічыце велічыню pH прыгатаванага раствору, калі яго шчыльнасць роўная 1,012 г/см3.
716. *Вадародны паказчык воднага раствору азотнай кіслаты роўны 1,18. Разлічыце масавую долю азотнай кіслаты ў гэтым растворы, калі яго шчыльнасць роўная 1012 г/дм3.
§ 27. Хімічныя ўласцівасці кіслот, асноў, солей у святле тэорыі электралітычнай дысацыяцыі
717. Адзначце правільныя сцвярджэнні:
а) умовамі неабарачальнасці рэакцыі іоннага абмену ў водным растворы з’яўляюцца толькі ўтварэнне асадку і вылучэнне газу;
б) рэакцыі іоннага абмену працякаюць без змянення ступені акіслення ўсіх хімічных элементаў;
в) рэакцыі паміж любой моцнай асновай і любой моцнай кіслатой у водным растворы апісваюцца адным і тым жа скарочаным іонным ураўненнем;
г) для некаторых рэакцый іоннага абмену поўнае і скарочанае іонныя ўраўненні супадаюць;
д) узаемадзеянне солі і кіслаты ў растворы заўсёды прыводзіць да ўтварэння новай солі і новай кіслаты;
е) пры электралітычнай дысацыяцыі гідракарбанату калію ў водным растворы ўтвараюцца катыёны вадароду, і таму гэтае рэчыва з’яўляецца кіслатой;
ё) пры электралітычнай дысацыяцыі солі ў водным растворы могуць утварыцца гідраксід-іоны;
ж) кіслотна-асноўныя ўласцівасці кіслот у водных растворах абумоўлены катыёнамі вадароду.
718. Укажыце ўсе часціцы, якія прысутнічаюць у разбаўленым водным растворы кожнага з наступных рэчываў: H2S, H2SO4, KOH, CuSO4.
719. Якія рэчывы растварылі ў вадзе, калі атрыманы раствор змяшчае наступныя іоны: Na+, Cu2+, NO3, СГ, SO2-? Ці адназначны адказ на пастаўленае пытанне?
720. Прапануйце прадукты, якія могуць утварыцца пры ўзаемадзеянні рэчываў:
a) HC1 + AgNO3
б) СаСО3 + HNO3
в) Mg(OH)2 + H2SO4
г) FeCl2 + NaOH -4-;
д) CuCl2 + Са(ОН)2 е) СаС12 + Na2CO3 ё) Н3РО4 + LiOH
ж) А1(ОН)3 + NaOH
Састаўце адпаведныя малекулярныя, поўныя і скарочаныя іонныя ўраўненні.
721. Напішыце ўраўненні рэакцый іоннага абмену, з дапамогай якіх у водным растворы можна атрымаць:
а) хларыд натрыю;
б) сульфат барыю;
в) гідраксід жалеза(ІІ);
г) азотную кіслату.
722. У трох прабірках без надпісаў знаходзяцца растворы карбанату калію, нітрату серабра, сульфату натрыю. 3 дапамогай якіх рэчываў можна вызначыць, у якой з прабірак знаходзіцца кожная з солей? Прывядзіце адпаведныя малекулярныя, поўныя і скарочаныя іонныя ўраўненні.
723. Да раствору хларыду натрыю дадалі лішак раствору нітрату серабра. Якія іоны знаходзяцца ў растворы пасля працякання рэакцыі? Якое рэчыва ўтварылася ў выніку хімічнай рэакцыі?
724. Якія пары іонаў не могуць адначасова прысутнічаць у водным растворы ў значных колькасцях:
a) Na+ і F“;
б) Cu2+ і S2’;
в) Fe3+ і СГ;
г) Са2+ і СО3”;
д) Ва2+ і ОН“; е) Ag+ і СГ?
725. Выберыце з прыведзенага пераліку пары іонаў, паміж якімі магчымая хімічная рэакцыя: Cu2+, CO.2-, Са2+, OH, Na+, SO2-, Zn2+. Для тых nap, паміж якімі магчымая
хімічная рэакцыя, састаўце малекулярныя і скарочаныя іонныя ўраўненні хімічных рэакцый.
726. Прывядзіце па адным прыкладзе рэакцый абмену ў выніку якіх:
а) утвараецца адзін асадак;
б) утвараюцца два асадкі;
в) вылучаецца газ;
г) вылучаецца газ і ўтвараецца асадак;
д) не ўтвараецца асадак і не вылучаецца газ.
727. Прывядзіце ўраўненні электралітычнай дысацыяцыі наступных электралітаў: Н3РО4, Ba(NO3)2, HBr, Cu(NO3)2, Н2СО3. Назавіце, якім электралітам — моцным або слабым — з’яўляецца кожны з іх у водным растворы.
728. Малярная канцэнтрацыя якіх іонаў з’яўляецца найбольшай у водным растворы гідракарбанату кальцыю?
729. Састаўце формулы і назавіце рэчывы, пры растварэнні якіх у вадзе ў атрыманым растворы будуць адначасова прысутнічаць наступныя іоны:
a) Н+, NO3; г) Sr2+, ОН';
б) К+, РО3-; д) Cu2+, СГ;
в) А13+, Вг“; е) Н+, НСО3, СО|“.
730. У чатырох прабірках знаходзяцца водныя растворы нітрату, хларыду, фасфату натрыю і аміяку з масавай доляй кожнага 5 %. 3 дапамогай якога аднаго дадатковага рэактыву можна распазнаць, што за рэчыва ў якой прабірцы знаходзіцца? Коратка растлумачце ход прапанаванага вамі аналізу. Напішыце ўраўненні адпаведных рэакцый у малекулярным і іонна-малекулярным выглядзе.
731. Запішыце формулы ўсіх часціц, якія прысутнічаюць у разбаўленым водным растворы фосфарнай кіслаты. Растлумачце свой адказ.
732. Для кожнага са скарочаных іонных ураўненняў састаўце адпаведнае малекулярнае ўраўненне:
a) ОН" + Н+ = Н2О; в) Ва2+ + COj“ = ВаСО3;
б) РОГ + ЗН+ = Н3РО4; г) ЗОН’ + Fe3+ = Fe(OH)3.
733. Састаўце ўраўненні рэакцый, з дапамогай якіх можна ажыццявіць наступныя ператварэнні:
a) Na -> NaOH -> Na2CO3 -> СО2 -» СаСО3 -> СО2 -» Н2СО3;
б) Cl2 -> HC1 -> ZnCl2 -> Zn(OH)2 -> ZnO Zn(NO3)2 ZnS;
в) CuO -> Cu -> CuCl2 -> Cu -> Cu(NO3)2 -> Cu(OH)2;
г) P2O5 Na3PO4 -> Na2SO4 -> NaOH -> Na2S.
Ураўненні запішыце ў малекулярнай, поўнай і скарочанай іонных формах.
734. Да раствору, што змяшчае серную кіслату хімічнай колькасцю 0,20 моль, дадалі раствор, які змяшчае хларыд барыю хімічнай колькасцю 0,30 моль. Разлічыце масу ўтворанага асадку і хімічныя колькасці кожнага з іонаў, што знаходзяцца ў растворы.
735. У раствор хларыду барыю масай 70 г з масавай доляй солі 7,20 % дадалі раствор сернай кіслаты з малярнай канцэнтрацыяй 0,10 моль/дм3 аб’ёмам 0,30 дм3. Разлічыце масу ўтворанага асадку.
736. У раствор масай 15,0 г з масавай доляй сернай кіслаты 9,80 % дадалі сульфід натрыю масай 3,90 г. Вылучаны газ прапусцілі праз лішак раствору сульфату медзі(ІІ). Разлічыце масу ўтворанага асадку.
737. Якую хімічную колькасць сернай кіслаты неабходна дадаць да раствору, што змяшчае гідраксід калію масай 18,6 г, каб зрабіць раствор нейтральным?
738. У вадзе аб’ёмам 500 см3 растварылі 14,8 г хларыду кальцыю. Разлічыце малярную канцэнтрацыю аніёнаў С1~ у атрыманым растворы, калі яго шчыльнасць роўная 1,034 г/см3.
739. Раствор хларыду двухвалентнага металу (масавая доля солі роўная 5,55 %) масай 200 г змяшчае 0,30 моль іонаў. Вызначце метал.
740. *Разлічыце масы салянай кіслаты з масавай доляй HC1 30 %, раствору гідраксіду натрыю з масавай доляй NaOH 20 % і вады, якія неабходны для прыгатавання раствору хларыду натрыю масай 60 г з масавай доляй NaCl 5,0 %.
741. *Да раствору, што змяшчае серную і азотную кіслоты, дадалі лішак нітрату барыю. У выніку рэакцыі выпаў асадак масай 4,66 г. На нейтралізацыю такога ж раствору было затрачана 3,36 г гідраксіду калію. Разлічыце масу азотнай кіслаты ў зыходным растворы.
742. *Порцыю аднаасноўнай кіслаты хімічнай колькасцю 1,00 моль растварылі ў вадзе і давялі аб’ём раствору да 1,00 дм3. Лік іонаў у атрыманым растворы роўны ліку малекул кіслаты, што не распаліся на іоны. Разлічыце канцэнтрацыю іонаў вадароду ў растворы.
743. *Узор масай 1,18 г, які змяшчае калій і кальцый, цалкам растварылі ў лішку вады. Атрыманы раствор нейтралізавалі салянай кіслатой. На нейтралізацыю было затрачана HC1 хімічнай колькасцю 0,040 моль. Вызначце масавую долю кальцыю ў зыходным узоры.
744. "'Да раствору масай 100 г, што змяшчае галагенід шчолачнага металу, дадалі нітрат серабра масай 8,50 г. У выніку рэакцыі выпаў асадак, а масавая доля галагеніду ў растворы паменшылася на 0,07752. Вызначце хімічную формулу галагеніду.