• Часопісы
  • Зборнік задач па хіміі 2023

    Зборнік задач па хіміі

    2023

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 267с.
    Мінск 2023
    67.1 МБ
    і) Са(НСО3)2 + NaOH?
    Састаўце ўраўненні, што працякаюць.
    1378. Каб атрымаць гідраксід берылію, да воднага раствору ВеС12 дадалі лішак воднага раствору КОН. Чаму такі
    спосаб атрымання Ве(ОН)2 не дазволіць атрымаць жаданы прадукт? Коратка растлумачце і прывядзіце ўраўненні адпаведных рэакцый.
    1379.	Да раствору нітрату кальцыю масай 32,4 г з масавай доляй солі 5,12 % дадалі раствор карбанату калію масай 56,0 г з масавай доляй солі 4,55 %. Разлічыце масу ўтворанага асадку.
    1380.	Які аб’ём (н. у.) вадароду вылучыцца пры поўным тэрмічным раскладанні гідрыду кальцыю масай 184 г?
    1381.	Які аб’ём (н. у.) газу вылучыцца пры дзеянні лішку сернай кіслаты на мел масай 17,8 г, масавая доля карбанату кальцыю ў якім роўная 0,95?
    1382.	Якая маса сульфату кальцыю ўтвараецца пры ўзаемадзеянні аксіду кальцыю хімічнай колькасцю 0,42 моль і аксіду серы(УІ) масай 18,8 г?
    1383.	Аксід вугляроду(ІУ) аб’ёмам (н. у.) 224 см3 прапусцілі праз лішак раствору гідраксіду барыю. Асадак, што выпаў, адфільтравалі і потым загартавалі ў інертнай атмасферы да таго часу, пакуль маса не перастала памяншацца. Разлічыце масу цвёрдага астатку, атрыманага пасля гартавання.
    1384.	Магній масай 3,12 г апусцілі ў раствор масай 74,4 г з масавай доляй сульфату медзі(ІІ) 6,32 %. Разлічыце масу адноўленай медзі.
    1385.	У вадзе масай 52,4 г растварылі аксід барыю масай 3,52 г. Разлічыце масавую долю растворанага рэчыва ў атрыманым растворы.
    1386.	Асадак якой масы ўтвараецца пры зліванні раствору масай 45,0 г з масавай доляй гідраксіду барыю 3,32 % з растворам аб’ёмам 52,2 см3 і малярнай канцэнтрацыяй сульфату натрыю 0,024 моль/дм3?
    1387.	Разлічыце масу гідраксіду барыю, які ўтвараецца пры ўзаемадзеянні з лішкам вады сумесі, што складаецца з барыю масай 12,2 г і аксіду барыю масай 11,3 г.
    1388.	Узор масай 23,6 г, што складаецца з аксіду і гідраксіду кальцыю, загартавалі да пастаяннай масы.
    У выніку маса ўзору паменшылася на 1,80 г. Разлічыце масавую долю аксіду кальцыю ва ўзоры.
    1389.	Сумесь, што складаецца з аксіду кальцыю масай 11,2 г і коксу масай 8,00 г, загартавалі пры высокай тэмпературы. Масавая доля вугляроду ў саставе коксу роўная 96,0 %. У выніку рэакцыі атрымалі карбід кальцыю і аксід вугляроду(ІІ). Потым атрыманы прадукт апрацавалі лішкам вады. Разлічыце аб’ём (н. у.) вылучанага газу, калі яго выхад роўны 94,6 %.
    1390.	Праз раствор, што змяшчае 3,90 г гідраксіду кальцыю, прапусцілі аксід вугляроду(ІУ) аб’ёмам (н. у.) 0,56 дм3. Утвораны асадак адфільтравалі і загартавалі. Маса астатку пасля гартавання склала 1,20 г. Чаму роўны практычны выхад канчатковага прадукту рэакцыі?
    1391.	Масавыя долі вадароду, вугляроду і кіслароду ў некаторай солі кальцыю адпаведна роўныя 0,0124, 0,1482 і 0,5922. Вызначце эмпірычную формулу гэтай солі.
    1392.	*Аксід невядомага двухвалентнага металу масай 28,8 г цалкам аднавілі да металу сумессю вадароду і аксіду вугляроду(ІІ). У выніку рэакцыі ўтварыліся вада масай 3,60 г і вуглякіслы газ аб’ёмам (н. у.) 4,48 дм3. Вызначце невядомы метал.
    1393.	*Да навескі нягашанай вапны дадалі ваду. Пры гэтым масавая доля кальцыю ў атрыманым цвёрдым прадукце змянілася на 18,5 % у параўнанні з зыходнай навескай. Якая доля зыходнага рэчыва ўступіла ў рэакцыю?
    1394.	*Пры тэрмічным раскладанні карбанату невядомага металу масай 10,0 г атрымалі аксід вугляроду(ІУ) масай 4,40 г. Вызначце невядомы метал.
    1395.	*Пры ўзаемадзеянні сумесі карбанату і сульфіду шчолачназямельнага металу з лішкам салянай кіслаты ўтварылася газавая сумесь, шчыльнасць якой пры н. у. роўная 1,7248 г/дм3. Маса карбанату ў сумесі на 20,0 % перавышала масу сульфіду. Вызначце метал.
    1396.	*Масавая доля шчолачназямельнага металу ў саставе сумесі, што складаецца з аксіду і карбанату гэтага
    металу, роўная 75,14 %. Хімічная колькасць карбанату ў сумесі ў 2 разы болыпая за аксід. Вызначце метал.
    1397.	*Дзве шклянкі, што змяшчаюць па 100 г салянай кіслаты з масавай доляй HC1 7,30 %, памясцілі на шалі. Шалі ўраўнаважылі, а потым у першую шклянку дадалі карбанат кальцыю масай 5,00 г. Разлічыце, якую масу карбанату натрыю трэба дадаць у другую шклянку, каб шалі ўраўнаважыліся.
    § 48. Алюміній і яго злучэнні
    1398.	Адзначце правільныя сцвярджэнні:
    а)	на знешнім электронным слоі атам алюмінію мае адзін электрон;
    б)	атам алюмінію ў злучэннях праяўляе толькі адну ступень акіслення;
    в)	у зямной кары алюміній знаходзіцца ў выглядзе металу;
    г)	алюміній — цяжкі метал;
    д)	алюміній з’яўляецца малаактыўным металам, таму ўстойлівы ў кіслародзе;
    е)	паверхня алюмінію на паветры хутка пакрываецца тонкай і шчыльнай плёнкай аксіду;
    ё) алюміній плавіцца пры тэмпературы вышэйшай за 1000 °C;
    ж)	асноўным рэчывам прыроднага мінералу карунду з’яўляецца аксід алюмінію;
    з)	аксід і гідраксід алюмінію праяўляюць амфатэрныя ўласцівасці;
    і)	у прамысловасці алюміній атрымліваюць аднаўленнем яго аксіду вугляродам.
    1399.	Састаўце электронную формулу атама і іона алюмінію.
    1400.	Разлічыце лік элементарных часціц у саставе атама і іона алюмінію.
    1401.	Састаўце ўраўненні хімічных рэакцый узаемадзеяння алюмінію з гідраксідам калію, салянай, разбаўленай азотнай і канцэнтраванай сернай кіслотамі.
    1402.	Састаўце ўраўненні хімічных рэакцый узаемадзеяння аксіду і гідраксіду алюмінію з гідраксідам натрыю і салянай кіслатой.
    1403.	Прывядзіце ўраўненА1С13	1	А1(ОН)3
    ні рэакцый, з дапамогай якіх
    можна ажыццявіць наступ-	Na[Al(OH) ]
    ныя ператварэнні.	r jf
    А1
    А12О3
    1404. Вызначце X:
    А1С13 + 3NaOH = 3NaCl + A; ЗХ + A = Na3[Al(OH)6].
    1405.	Састаўце ўраўненні хімічных рэакцый, што працякаюць пры гартаванні наступных рэчываў і сумесей рэчываў на паветры:
    a)	А1;
    б)	А1(ОН)3;
    в)	A1(NO3)3;
    г)	Na[Al(OH)4];
    д) MgO + А1(ОН)3;
    е) СаСО3 + А1(ОН)3; ё) А1(ОН)3 + NaOH;
    ж) Na2CO3 + А12О3.
    1406.	Коратка растлумачце, з якой мэтай крыяліт выкарыстоўваюць пры атрыманні алюмінію ў прамысловых умовах.
    1407.	Састаўце формулы наступных злучэнняў алюмінію: аксід алюмінію, нітрат алюмінію, сульфід алюмінію, гідраксід алюмінію, тэтрагідроксаалюмінат натрыю, хларыд алюмінію. Адзначце, якія з іх з’яўляюцца моцнымі электралітамі ў водным растворы, і састаўце ўраўненні іх электралітычнай дысацыяцыі.
    1408.	Замяніце знакі пытання на формулы неабходных рэчываў і састаўце малекулярныя ўраўненні адпаведных рэакцый:
    а)	? + ? ^ A12S3;
    б)	NaOH + ? -> А1(ОН)3 + ?;
    в)	А1 + КОН + Н2О -> Н2 + ?;
    г)	? -> NaAlO2 + Н2О;
    д)	Ва(ОН)2 + ?	Ва(А1О2)2 + ?;
    е)	? -> А12О3 + ? + N02;
    ё) ?	Н20 + А12О3;
    ж) ? + ? -> A1(NO3)3 + Н20.
    1409.	Прывядзіце малекулярныя ўраўненні хімічных рэакцый, з дапамогай якіх можна ажыццявіць наступныя ператварэнні:
    а)	А12О3 -> Al -> A12S3 -> А1(ОН)3 -> LiA102 -> А1(ОН)3;
    б)	A1(NO3)3 -» Ва[А1(ОН)4]2 -> Ва(АЮ2)2 -» А1С13 -> А1;
    в)	Са(А1О2)2 -> A12(SO4)3	A1(NO3)3	А12О3 ->
    -> К2О • А12О3 • 2SiO2.
    1410.	Які лік атамаў алюмінію мае такую ж масу, як і 250 формульных адзінак сульфату алюмінію?
    1411.	Разлічыце малярную канцэнтрацыю іонаў алюмінію ў растворы, у 400 см3 якога змяшчаецца сульфат алюмінію масай 23,2 г.
    1412.	Які мінімальны аб’ём раствору з масавай доляй гідраксіду натрыю 30,0 % і шчыльнасцю 1,33 г/см3спатрэбіцца для растварэння навескі, што складаецца з алюмінію, аксіду алюмінію і гідраксіду алюмінію, масы якіх адпаведна роўныя 5,4; 10,2; 15,6 г?
    1413.	Гідраксід натрыю масай 14,5 г змяшалі з гідраксідам алюмінію масай 19,8 г і загартавалі пры высокай тэмпературы. Разлічыце масу ўтворанай солі.
    1414.	На растварэнне алюмінію быў затрачаны раствор масай 32,1 г з масавай доляй гідраксіду натрыю 30,0 %. Які аб’ём салянай кіслаты з масавай доляй хлоравадароду 22,8 % і шчыльнасцю 1,12 г/см3 спатрэбіцца для поўнага растварэння такога ж узору алюмінію?
    1415.	Разлічыце масу навескі нанагідрату нітрату алюмінію, што змяшчае 4,75 • 102° атамаў.
    1416.	Вызначце формулу баксіту, калі масавая доля вадароду ў яго саставе роўная 2,00 %.
    1417.	Пры гарэнні тэрміту масай 10,0 г вылучаецца 35,31 кДж цеплаты. Разлічыце колькасць цеплаты, што вылучыцца пры згаранні тэрміту, для прыгатавання якога выкарысталі алюміній масай 10,0 г.
    1418.	Разлічыце масы аксіду жалеза(ІІ, III) і алюмінію, якія неабходны для прыгатавання 10,0 кг тэрміту.
    1419.	Якую масу алюмінію неабходна ўзяць для атрымання кальцыю масай 300 кг з аксіду кальцыю метадам алюматэрміі, калі выхад кальцыю складае 92,2 %, а акрамя мэтавага прадукту ўтвараецца метаалюмінат кальцыю?
    1420.	Якую масу алюмінію можна атрымаць з дапамогай электролізу з 20,0 т баксіту, масавая доля аксіду алюмінію ў якім роўная 87,9 %, а сумарны выхад працэсу атрымання алюмінію складае 95,5 %?
    1421.	*Алюміній масай 12,2 г змяшалі з серай масай 12,2 г і нагрэлі без доступу паветра. Раствор якога мінімальнага аб’ёму з масавай доляй гідраксіду калію 10,0 % і шчыльнасцю 1,12 г/см3 спатрэбіцца для поўнага растварэння цвёрдага астатку, атрыманага пасля награвання зыходнай сумесі? Які аб’ём (н. у.) газу вылучыцца пры гэтым?
    1422.	*Сплаў алюмінію з цынкам масай 4,22 г цалкам растварылі ў 400 г раствору з масавай доляй КОН 12,2 %. Пры гэтым вылучыўся газ аб’ёмам (н. у.) 2,91 дм3. Разлічыце масавую долю алюмінію ў сплаве.
    1423.	*Пры награванні гідраксіду алюмінію яго маса паменшылася на 25 % у параўнанні з зыходнай. Разлічыце масавыя долі кампанентаў у атрыманым пасля награвання цвёрдым астатку.
    1424.	*Слюды — група алюмасілікатных мінералаў, якія валодаюць слаістай структурай. У састаў слюды абавязкова ўваходзяць аксіды алюмінію і крэмнію, могуць уваходзіць аксіды Na, К, Са, Mg, Fe і шэрага іншых металаў. Фармальна, з пункту гледжання колькаснага саставу, можна лічыць, што слюда складаецца з аксідаў названых элементаў у пэўных мольных суадносінах. Часта ў яе састаў уваходзяць атамы вадароду, якія фармальна ў саставе слюды можна прадставіць у выглядзе малекул вады. Па выніках колькаснага аналізу масавыя долі калію, кіслароду і вадароду ва ўзоры слюды адпаведна роўныя
    9,816; 48,20; 0,5061 %. Вызначце састаў формульнай адзінкі ўказанага ўзору слюды. Прывядзіце формулу і назву яшчэ аднаго вядомага вам прыроднага алюмасілікату, што шырока выкарыстоўваецца ў прамысловасці.
    §	48.1. *Агульная характарыстыка металаў В-груп