• Часопісы
  • Зборнік задач па хіміі 2023

    Зборнік задач па хіміі

    2023

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 267с.
    Мінск 2023
    67.1 МБ
    1521.	*Гашаную вапну Са(ОН)2 выкарыстоўваюць для нейтралізацыі кіслых глеб. Якую масу гашанай вапны можна атрымаць з мелу масай 200 кг з масавай доляй СаСО3 97 %?
    1522.	*Масавая доля азоту ў саставе мінеральнага ўгнаення «Сульфат амонію» роўная 20,6 %. Разлічыце масавую долю прымесей у гэтым угнаенні.
    1523.	*Адным з кампанентаў высокаселектыўных сродкаў барацьбы з пустазеллем з’яўляецца рэчыва «Феноксапроп-П-этыл», у малекуле якога змяшчаецца па адным атаме хлору і азоту, а масавыя долі вугляроду, кіслароду і вадароду адпаведна роўныя 59,76; 22,11; 4,458 %. Вызначце малекулярную формулу гэтага рэчыва.
    § 52. Хімічная прамысловасць Рэспублікі Беларусь у інтарэсах устойлівага развіцця краіны
    1524.	Адзначце правільныя сцвярджэнні: а) мачавіна — эфектыўнае фосфарнае ўгнаенне; б) асноўным рэчывам калійнай солі з’яўляецца хларыд калію;
    в)	сільвініт складаецца з хларыдаў натрыю і кальцыю;
    г)	для вытворчасці аўтамабільных шын неабходны каўчук, сера і сажа;
    д)	мазут атрымліваюць з прыроднага газу;
    е)	асноўнымі прадуктамі перапрацоўкі нафты з’яўляюцца бензін і газа;
    ё) суперфасфат — фосфарнае ўгнаенне;
    ж)	поліэтылен здабываюць з прыродных крыніц;
    з)	пігментамі ў фарбах могуць быць неарганічныя злучэнні.
    1525.	Вызначце, у якім выпадку горад, дзе вырабляецца адпаведны прадукт, указаны правільна:
    а)	аміячная салетра — Віцебск;
    б)	амафос — Гомель;
    в)	аўтамабільныя шыны — Бабруйск;
    г)	азотная кіслата — Гродна;
    д)	шкловалакно — Светлагорск;
    е)	калійная соль — Мазыр;
    ё) бензін, газа, мазут — Наваполацк;
    ж)	поліэфірныя валокны — Брэст;
    з)	вугляроднае валакно — Магілёў;
    і)	лакі і фарбы — Ліда.
    1526.	Якімі рэчывамі можна замяніць недахоп бялкоў у корме жывёл? Прывядзіце назву і формулу аднаго такога рэчыва.
    1527.	Якія масы медзі, волава і цынку неабходна ўзяць для прыгатавання бронзы масай 300 кг, калі масавыя долі названых металаў адпаведна роўныя 85, 12, 3 %?
    1528.	Бронзамі называюцца сплавы на аснове медзі, што змяшчаюць невялікія колькасці іншых металаў, акрамя цынку. Разнастайныя бронзы знайшлі шырокае прымяненне ў прамысловасці. Напрыклад, берыліевая бронза выкарыстоўваецца ў прыборабудаванні для вырабу спружын, мембран і да т. п. У адным з саставаў берыліевай бронзы на 1800 атамаў медзі прыпадае 69 атамаў берылію і 10 атамаў нікелю. Разлічыце масавую долю берылію ў берыліевай бронзе. Якім тыпам хімічнай сувязі звязаны атамы медзі і берылію ў бронзе?
    § 53. Ахова навакольнага асяроддзя ад шкоднага ўздзеяння хімічных рэчываў. «Зялёная хімія»
    1529.	Як на экалогію ўплывае развіццё прамысловасці? Што неабходна зрабіць, каб знізіць негатыўны ўплыў прамысловых прадпрыемстваў на навакольнае асяроддзе?
    1530.	Якія прамысловыя прадпрыемствы знаходзяцца ў вашым населеным пункце? Якія адходы і выкіды
    ўтвараюцца ў выніку працы гэтых прадпрыемстваў? На ваш погляд, як яны ўплываюць на экалагічны стан вашай мясцовасці?
    1531.	Як вы думаеце, чаму неабходна аддаваць вялікую ўвагу праектаванню і выкарыстанню ачышчальных збудаванняў?
    1532.	Якія шкодныя рэчывы трапляюць у навакольнае асяроддзе пры эксплуатацыі аўтамабіляў? Як можна папярэдзіць такія забруджванні?
    1533.	Якія спосабы перапрацоўкі бытавога смецця вы ведаеце? Коратка апішыце кожны з іх.
    1534.	Як хімія ўплывае на развіццё сучаснай прамысловасці? Дайце разгорнуты адказ.
    1535.	На ваш погляд, чаму ў цяперашні час пры праектаванні і будаўніцтве новых вытворчасцей перавага аддаецца энергазберагальным тэхналогіям?
    1536.	Якія віды альтэрнатыўных крыніц энергіі вы ведаеце? У чым перавага і недахопы кожнага з іх?
    1537.	У якіх сферах прамысловасці выкарыстоўваюцца хімічныя працэсы? Прывядзіце прыклады.
    1538.	Якія з наступных працэсаў працякаюць са 100%най атамнай эфектыўнасцю:
    а)	сінтэз аміяку ў прамысловых умовах;
    б)	атрыманне жалеза з магнітнага жалезняку ў доменным працэсе;
    в)	атрыманне аміячнай салетры ў прамысловасці;
    г)	акісленне сярністага газу да аксіду серы(УІ);
    д)	атрыманне хлору ў лабараторыі з марганцоўкі і салянай кіслаты;
    е)	сінтэз метанолу з сінтэз-газу;
    ё) атрыманне вадароду з вады метадам электролізу;
    ж)	атрыманне амафосу ў прамысловасці?
    1539.	Якое значэнне мае хімія для развіцця медыцыны? Ці магчымы прагрэс у гэтай галіне без навуковых дасягненняў у хіміі? Адказ растлумачце.
    1540.	Вуглякіслы газ выкарыстоўваецца ў вогнетушыцелях для тушэння пажараў. Ці можна для гэтых мэт
    выкарыстоўваць чадны газ? Коратка растлумачце свой адказ. Чаму для гэтых мэт не выкарыстоўваюць азот?
    1541.	Атрыманне тытану з аксідных руд праводзяць у дзве стадыі. Спачатку аксід тытану(ІУ) награваюць у прысутнасці коксу ў струмені хлору пры тэмпературы 8001000 °C. У выніку рэакцыі ўтвараюцца хларыд тытану(ІУ) і чадны газ. Потым хларыд тытану(ІУ) аднаўляюць расплаўленым магніем. Якую масу тытану можна атрымаць з 40 т руды, масавая доля ТіО2 у якой роўная 93,3 %, калі выхад на першай стадыі роўны 88,2 %, на другой — 92,8 %?
    1542.	Для атрымання медзі руду, што змяшчае аксід медзі(ІІ), апрацоўваюць лішкам сернай кіслаты. Потым медзь з раствору асаджваюць з дапамогай жалезных стружак. Састаўце ўраўненні апісаных рэакцый. Разлічыце, якую максімальную масу медзі можна атрымаць з руды масай 35,5 т, масавая доля аксіду медзі(П) у якой складае 86,6 %, а вытворчыя страты — 5,88 %.
    1543.	У японцаў і кітайцаў грыб шыітаке называюць «грыб-імператар». Гэты грыб цэніцца нароўні з жэньшэнем і змяшчае ў сваім саставе мікраі макраэлементы, бялкі, тлустыя кіслоты, поліцукрыды, вітамін D. Яго хімічны састаў па мікраі макраэлементах: медзь — 12,0 мкг/г; жалеза — 67,0 мкг/г; цынк — 83,0 мкг/г; азот — 25,0 мг/г; фосфар — 12,3 мг/г; калій — 30,0 мг/г; натрый — 0,4 мг/г; кальцый — 0,4 мг/г; магній — 3,0 мг/г. Разлічыце сумарную масу металаў у грыбах масай 5,00 кг. Сутачная патрэба ў магніі для чалавека ў сярэднім складае 300 мг. У грыбах шыітаке якой масы змяшчаецца магній, адпаведны сутачнай патрэбе?
    1544.	*Сплаў двух металаў А і Б не раствараецца ў разбаўленай сернай кіслаце, але раствараецца ў канцэнтраванай. Сплаў лёгка раствараецца ў азотнай кіслаце. I ў першым, і ў другім выпадках пры растварэнні вылучаюцца газападобныя прадукты рэакцыі і ўтвараецца блакітны раствор, што змяшчае рэчывы В, Г і Д, Е адпаведна. Пры дадаванні кухоннай солі да атрыманых раствораў у абодвух выпадках выпадае белы тварожысты асадак Ж, які хутка цямнее на святле. Вызначце, якія рэчывы зашыфраваны
    пад літарамі A—Ж. Якога раствору азотнай кіслаты — разбаўленага або канцэнтраванага — спатрэбіцца менш для растварэння навескі зыходнага сплаву? Дайце неабходныя тлумачэнні. Ці існуе ў другога элемента сплаву злучэнне, аналагічнае Ж? Якая яго формула і як яго можна атрымаць у лабараторных умовах?
    1545.	*Металічны кубік памерам 1 х 1 х 1 см складаецца са сплаву, у якім на кожны атам магнію прыпадаюць 3 атамы алюмінію. Кубік быў цалкам спалены ў лішку кіслароду. Пры гэтым маса цвёрдых прадуктаў рэакцыі склала 5,66 г. Разлічыце масу кубіка. Раствор сернай кіслаты якога аб’ёму з масавай доляй 2,50 % і шчыльнасцю 1,02 г/см3 спатрэбіцца для поўнага растварэння кубіка? Які лік малекул газу вылучыцца пры гэтым?
    1546.	*Існуе мноства розных відаў запалак. Па матэрыяле запалкавай палачкі іх можна падзяліць на драўляныя, кардонныя і васковыя, па спосабе запальвання — на цёрачныя (якія запальваюцца пры трэнні аб спецыяльную паверхню) і бясцёрачныя (якія запальваюцца пры трэнні аб любую паверхню). Цёрачныя запалкі з’яўляюцца асноўным відам запалак ва ўсім свеце. Ніжэй у табліцы прадстаўлены хімічны састаў галоўкі запалкі і «цёркі» — паверхні, аб якую запальваюць запалкі.
    Састаў галоўкі запалкі, у % па масе
    Састаў «цёркі», у % па масе
    Берталетава соль — 46,5
    Чырвоны фосфар — 30,8
    Сера — 4,2
    Сульфід сурмы(ІІІ) — 41,8
    Свінцовы сурык РЬ3О4 — 15,3
    Аксід жалеза(ІІІ) — 12,8
    Дыхрамат калію — 1,5
    Мел — 2,6
    Аксід цынку — 3,8
    Аксід цынку — 1,5
    Шкло молатае — 17,2
    Шкло молатае — 3,8
    Клей касцяны — 11,5
    Клей касцяны — 6,7
    Разлічыце масавую долю хрому і свінцу ў саставе галоўкі запалкі.
    ДАДАТАК
    ЙЯ«В
    Табліца 1
    Некаторыя фізічныя велічыні
    Фізічная пастаянная
    Сімвал
    Велічыня
    Пастаянная Авагадра
    na
    6,0221367 • 1023 моль’1
    Пастаянная Больцмана
    k
    1,380658 • 10“23 Дж • K-1
    Пастаянная Фарадэя
    F
    96485,309 Кл • моль"1
    Пастаянная Планка
    h
    6,6620755 • 10“34 Дж • c
    Універсальная газавая пастаянная
    R
    8,314510 Дж • K"1 • моль 1
    Скорасць свету ў вакууме
    c
    2,99792458 • 108 м • с-1
    Маса пакою электрона
    
    9,1093897 • 10“31 кг
    Зарад электрона
    e
    1,60217733 • 10-19 Кл
    Маса пакою пратона
    mp
    1,6726231 • 10 27 кг
    Маса пакою нейтрона
    mn
    1,6749286 • 10"27 кг
    Адносіны даўжыні акружнасці да дыяметра круга
    л
    3,14159265359
    Табліца 2
    Множнікі і прыстаўкі ўтварэння дзесятковых кратных і дольных адзінак і іх найменняў
    Множнік
    Прыстаўка
    Абазначэнне прыстаўкі
    
    
    міжнароднае
    беларускае
    1018
    экса
    Е
    Э
    1015
    пета
    Р
    П
    1012
    тэра
    Т
    т
    109
    гіга
    G
    г
    106
    мега
    М
    м
    103
    кіла
    k
    к
    102
    гекта
    h
    г
    101
    дэка
    da
    да
    пг1
    дэцы
    d
    Д
    102
    санты
    с
    с
    10’3
    мілі
    m
    м
    ІО’6
    мікра
    Р
    мк
    Ю’9
    нана
    п
    н
    іо12
    піка
    р
    п
    10“15
    фемта
    f
    ф
    10“18
    ата
    a
    a
    Табліца 3
    Формулы і назвы кіслот і іх солей
    Кіслата
    Формула
    Назва солей
    Борная (орта)
    Н3ВО3
    Бараты (орта)
    Вугальная
    Н2СО3
    Карбанаты
    Азоцістая
    hno2
    Нітрыты
    Азотная
    HNO3
    Нітраты
    Фторавадародная
    HF
    Фтарыды
    Крэмніевая (мета)
    H2SiO3
    Сілікаты (мета)
    Крэмніевая (орта)
    H4SiO4
    Сілікаты (орта)
    Фосфарная (орта)
    H3PO4
    Фасфаты (орта)
    Фосфарная (мета)
    НРОз
    Фасфаты (мета)
    Дыфосфарная (пірафосфарная)
    Н4Р2О7
    Дыфасфаты (пірафасфаты)
    Серавадародная
    H2s
    Сульфіды
    Сярністая
    H2SO3
    Сульфіты
    Серная
    H2so4
    Сульфаты
    Хлоравадародная (саляная)
    HC1
    Хларыды
    Марганцавая
    НМпО4
    Перманганаты
    Бромавадародная
    НВг
    Браміды
    Ёдавадародная
    HI
    Ёдыды
    Табліца 4
    Формулы, сістэматычныя і трывіяльныя назвы некаторых рэчываў і водных раствораў
    Формула рэчыва
    Сістэматычная назва
    Трывіяльная назва
    NH3 • Н2О (водны раствор)
    Гідрат аміяку
    Нашатырны спірт (аміячная вада)
    NaHCO3
    Гідракарбанат натрыю
    Пітная сода
    Na2CO3
    Карбанат натрыю