• Часопісы
  • Зборнік задач па хіміі 2023

    Зборнік задач па хіміі

    2023

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 267с.
    Мінск 2023
    67.1 МБ
    § 50. Найважнейшыя злучэнні жалеза
    1461.	Адзначце правільныя сцвярджэнні:
    а)	пры ўзаемадзеянні аксіду жалеза(П) з канцэнтраванай азотнай кіслатой утвараецца нітрат жалеза(ІІ);
    б)	аксід і гідраксід жалеза(ІІ) валодаюць асноўнымі ўласцівасцямі;
    в)	вільготны гідраксід жалеза(ІІ) лёгка акісляецца кіслародам паветра;
    г)	гідраксід жалеза(ІІІ) рэагуе з кіслотамі, але не рэагуе са шчолачамі;
    д)	пры гартаванні гідраксіду жалеза(П) на паветры ўтвараецца аксід жалеза(ІІ);
    е)	ферыты — гэта солі, у састаў аніёна якіх уваходзіць жалеза(ПІ);
    ё) жалеза ўваходзіць у састаў хларафілу;
    ж)	формульная адзінка аксіду жалеза(П, III) складаецца з 7 атамаў.
    1462.	Замяніце знакі пытання на формулы неабходных рэчываў і састаўце малекулярныя ўраўненні адпаведных рэакцый:
    а)	? + ? -> FeCl3;
    б)	NaOH + ? -> NaFeO2 + ?;
    в)	Al + ? -» Fe + ?;
    г)	? Fe2O3 + Н2О;
    д)	Fe(OH)2 + ? + Н2О Fe(OH)3;
    е)	? —> Fe2O3 + ? + NO2;
    ё) ? + ? -> СО2 + FeO;
    ж)	? + ? -4FeCl2 + Н2О.
    1463.	Прывядзіце малекулярныя ўраўненні хімічных рэакцый, з дапамогай якіх можна ажыццявіць наступныя ператварэнні:
    a)	Fe -> FeO -> Fe3O4 -> Fe2O3 -> Fe3O4 -> Fe;
    6)	Fe -» FeCl3 -> FeCl2 —> Fe(OH)2 -> Fe(OH)3 -> Fe2O3;
    b)	Fe2O3 —> KFeO2 —> Fe(NO3)3 -> Fe2O3 -> FeCl3 -> FeCl2;
    r)	FeS —> Fe2O3 —> FeCl3 —> Fe(NO3)3 —> Fe(NO3)2 —> Fe2O3.
    1464.	Масавая доля вады ў саставе ржы роўная 31,03 %. Які лік малекул вады прыпадае на 100 формульных адзінак аксіду жалеза(ІІІ) у гэтым узоры ржы?
    1465.	3 хромістага жалезняку FeCr2O4 пры поўным аднаўленні коксам быў атрыманы сплаў жалеза з хромам — ферахром. Разлічыце масавую долю хрому ў атрыманым сплаве.
    1466.	Які аб’ём вадароду (н. у.) неабходна затраціць на поўнае аднаўленне жалеза з жалезняку масай 350 г, масавая доля Fe2O3 у якім роўная 72 %?
    1467.	Разлічыце масавую долю жалеза ў саставе месяцовага мінералу піроксфераіту CaFe6(SiO3)7.
    1468.	Крышталегідрат сульфату жалеза(ІІ) масай 6,95 г растварылі ў вадзе масай 43,05 г. Масавая доля сульфату жалеза(ІІ) у атрыманым растворы стала роўная 0,076. Вызначце формулу крышталегідрату.
    1469.	Які аб’ём (н. у.) аксіду вугляроду(ІІ) спатрэбіцца для поўнага аднаўлення аксіду жалеза(ІІІ) масай 250 т?
    1470.	Гемаглабін з’яўляецца жалезазмяшчальным бялком. Асноўная яго функцыя — перанос кіслароду з струменем крыві. Эмпірычная формула гемаглабіну — (C759H1208N2ioS20204Fe)4Разлічыце, якая маса жалеза змяшчаецца ў гемаглабіне масай 68 г.
    1471.	*Якую масу чыгуну з масавай доляй вугляроду 3,52 % можна атрымаць пры ўзаемадзеянні аксіду жалеза(ІП) масай 160 г з коксам масай 20 г, у якім масавая доля вугляроду складае 95,2 %, калі практычны выхад жалеза роўны 96,6 %, а у рэакцыі ўтвараецца аксід вугляроду(П)?
    1472.	*Існуе легенда, у якой гаворыцца, што адзін прыгожы юнак падарыў сваёй каханай заручальны пярсцёнак, зроблены з жалеза. Але жалеза было не простае: юнак вылучыў яго са сваёй крыві. Разлічыце, які аб’ём крыві спатрэбіўся б юнаку для атрымання жалеза масай 2,50 г. Утрыманне гемаглабіну ў крыві юнакоў у сярэднім складае 150 г/дм3. Прыміце малярную масу гемаглабіну чалавека роўнай 66 560 г/моль. У саставе адной малекулы гемаглабіну змяшчаюцца 4 атамы жалеза.
    1473.	*Старажытныя афрыканскія металургі атрымлівалі чыгун, што змяшчае 3,50 % вугляроду, у печах з мясцовай 228
    жалезнай руды, у састаў якой уваходзіў магнетыт Fe3O4, і драўнянага вугалю, які яны выраблялі непасрэдна побач з печамі з драўніны. Разлічыце, якая маса руды, што змяшчае 76 % магнетыту, неабходна для выплаўкі 1 т чыгуну. Які аб’ём драўніны (р = 890 кг/м3) неабходна ссячы для гэтага, калі 1 т вугляроду ў выглядзе драўнянага вугалю (акісляецца да CO) атрымліваецца з 2,6 т драўніны? Які аб’ём аксіду серы(ІУ) патрапіць у працэсе выплаўкі 350 т чыгуну ў атмасферу, калі жалезная руда ўтрымлівае 0,90 % серы па масе?
    § 50.1. *3лучэнні хрому ў розных ступенях акіслення
    1474.	*Адзначце правільныя сцвярджэнні:
    а)	на знешнім энергетычным узроўні атама хрому ўтрымліваюцца 2 электроны;
    б)	максімальная ступень акіслення атама хрому роўная +6;
    в)	Зй-падузровень у атаме хрому запоўнены напалову;
    г)	ступень акіслення хрому ў хромістым жалезняку роўная +6;
    д)	жоўтую афарбоўку воднаму раствору храмату калію К2СгО4 надаюць іоны калію К+;
    е)	формула дыхрамату натрыю — Na2Cr2O7;
    ё) аксід хрому(УІ) з’яўляецца кіслотным аксідам хромавай і дыхромавай кіслот.
    1475.	*Якія ступені акіслення хром праяўляе ў злучэннях? Прывядзіце хімічныя формулы двух злучэнняў для кожнай з іх і назавіце гэтыя рэчывы.
    1476.	*Састаўце малекулярныя ўраўненні хімічных рэакцый, якія працякаюць пры:
    а)	растварэнні хрому ў салянай кіслаце;
    б)	растварэнні хрому ў канцэнтраванай сернай кіслаце пры награванні;
    в)	растварэнні хрому ў вялікім лішку воднага раствору гідраксіду калію;
    г)	сплаўленні пры высокай тэмпературы гідраксіду барыю з аксідам хрому(ІІІ);
    д)	награванні сумесі аксіду хрому(ІП) з магніем;
    е)	растварэнні храміту натрыю ў лішку салянай кіслаты.
    1477. *Прывядзіце малекулярныя ўраўненні хімічных рэакцый, з дапамогай якіх можна ажыццявіць наступныя ператварэнні:
    а)	Сг —> СгС13 —> СгС12 —> Сг(ОН)2 —> Cr2O3 —> Na2CrO4 —> —> Na2Cr2O7;
    б)	Na[Cr(OH)4] -> Na3[Cr(OH)6] -> Cr(OH)3 -> CrOOH -> -> Cr2O3 —> Na2CrO4;
    b) Cr -> KCrO2 -> K3[Cr(OH)6] KCrO2 -> Cr(NO3)3 -> —> Cr2O3 -» Cr;
    r) CrO Cr2O3 -» NaCrO2 -> Cr(OH)3 -> BaCrO4 -> CrO3
    —> H2Cr2O7;
    д)	Cr —> Cr2O3 —> CrCl3 —> Cr2O3 —> NaCrO2 —> Na2CrO4;
    e)	Cr2(SO4)3 Cr(OH)SO4 [Cr(OH)2]2SO4 -> Cr(OH)3 -> -> CrCl3 -4CrCl2;
    ё) Cr2O3 -> CrSO4 Cr2(SO4)3 -» CrCl3 -> Cr(OH)3
    K3[Cr(OH)6];
    ж)	Fe(CrO2)2 —> Cr -» Cr2O3 —> KCrO2 —> K2CrO4 —> K2Cr2O7.
    1478.	*Хромавы жалязняк, або храміт, з’яўляецца прыродным мінералам. Масавыя долі жалеза і кіслароду ў ім адпаведна роўныя 24,95 і 28,60 %. Аднаўляючы хром коксам пры высокай тэмпературы, атрымліваюць ферахром — сплаў жалеза з хромам, які шырока выкарыстоўваецца ў металургіі для легіравання сталей. Вызначце формулу хромавага жалезняку. Чаму роўная масавая доля жалеза ў атрыманым ферахроме? Прывядзіце ўраўненні хімічных рэакцый, якія працякаюць пры растварэнні ферахрому ў салянай кіслаце і яго хлараванні пры награванні.
    1479.	*Масавая доля хрому ва ўзоры нержавейнай сталі роўная 18 %, нікелю — 24 %. Саляная кіслата якога аб’ёму з масавай доляй хлоравадароду 16 % і шчыльнасцю 1,078 г/см3 неабходна для растварэння такога ўзору
    нержавейнай сталі масай 0,40 кг? Прыміце, што кіслата неабходна ў двухкратным лішку ў параўнанні з тэарэтычнай колькасцю.
    1480.	-'Ферахром — гэта сплаў жалеза з хромам, які можна атрымаць пры аднаўленні сумесі, што змяшчае аксід хрому(ІІІ) і магнетыт. Якую масу аксіду хрому(ІІІ) неабходна дадаць да 1,85 т жалезнай руды, што змяшчае магнетыт і 12,4 % пустой пароды, каб пры аднаўленні атрымаць ферахром з масавай доляй хрому 34,4 %?
    § 50.2.	*3лучэнні марганцу ў розных ступенях акіслення
    1481.	*Адзначце правільныя сцвярджэнні:
    а)	усе валентныя электроны атама марганцу размешчаны на знешнім энергетычным слоі;
    б)	максімальная ступень акіслення марганцу роўная нумару перыяду, у якім ён размешчаны;
    в)	ружовую афарбоўку разбаўленаму воднаму раствору перманганату натрыю надаюць аніёны МпО2’;
    г)	знешні энергетычны ўзровень атама марганцу мае канфігурацыю 4s2;
    д)	формульная адзінка перманганату барыю складаецца з 11 атамаў;
    е)	масавая доля кіслароду ў вышэйшым аксідзе марганцу роўная 50,48 %;
    ё) пры дзеянні канцэнтраванай салянай кіслаты на аксід марганцу(ІІ) пры награванні ў лабараторных умовах можна атрымаць хлор;
    ж)	асноўным рэчывам мінералу піралюзіту з’яўляецца аксід марганцу(ГУ);
    з)	для атрымання азоту ў лабараторных умовах выкарыстоўваюць перманганат калію.
    1482.	*Марганец праяўляе ў злучэннях ступені акіслення ад +2 да +7. Прывядзіце па адной формуле злучэння, у якіх атам марганцу мае ўказаныя ступені акіслення.
    1483.	*Прывядзіце малекулярныя ўраўненні хімічных рэакцый, з дапамогай якіх можна ажыццявіць наступныя ператварэнні:
    a)	Мп —> MnO -> Мп —> MnSO4 -> Мп(ОН)2 —> МпООН —> —> К2МпО4;
    б)	NaMnO4 -> МпС12 -> Мп(ОН)2 -> МпО2 -> К3МпО4 -> —> Mn(NO3)2;
    в)	МпО2 -> Мп -> МпС12 -> Мп(ОН)2 -> К2МпО4 -> МпС12;
    г)	КМпО4 —> K2MnO4 —> MnSO4 —> МпСО3 —> МпООН —> —> Мп2О3;
    д)	МпО2 —> МпС12 -» Mn —> MnSO4 —> MnO —> К3МпО4;
    е)	МпО2 —> К2МпО4 —> MnSO4 —> Мп(ОН)2 -> МпО2 —> Мп.
    1484.	*Пры награванні ўзору перманганату калію яго маса паменшылася на 5,56 % у параўнанні з зыходнай. Чаму роўная ступень раскладання перманганату калію ў гэтым эксперыменце?
    1485.	*Навеску перманганату калію масай 12,2 г апрацавалі растворам масай 45,5 г з масавай доляй хлоравадароду 36,0 %. Разлічыце аб’ём (н. у.) вылучанага пры гэтым газу, калі яго практычны выхад роўны 66,4 %.
    1486.	*Адным з прыродных мінералаў марганцу з’яўляецца манганіт. Масавая доля марганцу ў ім роўная 62,47 %, вадароду — 1,15 %, астатняе — кісларод. Марганец з манганіту атрымліваюць у электрапечах метадам алюматэрміі. Яшчэ адным прыродным мінералам марганцу з’яўляецца гаўсманіт. Масавая доля марганцу ў гаўсманіце роўная 72,03 %, астатняе — кісларод. Вызначце формулы манганіту і гаўсманіту і ўкажыце ступені акіслення марганцу ў іх. Якая маса руды, што змяшчае 95,0 % манганіту, неабходна для атрымання 10,0 т марганцу, калі яго выхад складае 96,6 %?
    §	50.3. *Выкарыстанне і біялагічная роля металаў В-груп і іх злучэнняў
    1487.	*Адзначце правільныя сцвярджэнні:
    а)	кадмій з’яўляецца вельмі важным мікраэлементам для чалавека;
    б)	у арганізме чалавека цынк уваходзіць у састаў прыкладна 50 ферментаў;
    в)	у састаў бронзы ўваходзяць медзь і цынк;
    г)	пры выплаўленні нержавейнай сталі выкарыстоўваюць хром і нікель;
    д)	цынкаванне жалезных вырабаў дазваляе паменшыць іх карозію;
    е)	нікель выкарыстоўваецца для нанясення дэкаратыўных пакрыццяў на сталь;
    ё) у састаў малекулы вітаміну B12 (ён называецца цыянкабаламін) уваходзяць атамы малібдэну;
    ж)	злучэнні ртуці вельмі таксічныя для чалавека.
    1488.	*Пры поўным аднаўленні ўзору аксіду жалеза(ІП) атрымалі жалеза і сумесь чаднага і вуглякіслага газаў аб’ёмам (н. у.) 14,2 дм3, у якой масавая доля кіслароду роўная 65,0 %. Разлічыце масу атрыманага жалеза.