Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Выдавец: Народная асвета
Памер: 185с.
Мінск 1992
зямля
ПАД БЕЛЫМІ КРЫЛАМІ
УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ
^
УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ
зямля
ГІАД БЕЛЫМІ КРЫЛАМІ
НАРЫС
2е ВЫДАННЕ
МІНСК «НАРОДНАЯ АСВЕТА» 1992
ББК 63.3(2Б) К 21
Друкуецца
Нарыс.— Мн.:
па выданню: Караткевіч У. Зямля пад белымі крыламі: Маст. літ., 1977.— 176 с.: іл.
Для сярэдняга і сгарэйшага школьнага ўзросту
Эта кннга о Белорусснн — своеобразное эссе нсследованне. Разговор в ней вдет о прнроде республнкн, фауне н флоре, фольклоре н этнографнн, о седом прошлом н сегодняшнем дне. Эта кннга о любвп к Отчнзне. Первое нзданне вышло в 1977 году.
Караткевіч У. С.
K21 Зямля пад белымі крыламі: Нарыс: Для сярэд.
і ст. шк. узросту.— 2е выд.— Мн.: Нар. асвета, 1992.— 192 с.: іл.
ISBN 5341005783.
Короткевнч В. С. Земля под белымн крыльямн: Очерк.
I эта кніга пра Беларусь — своеасаблівае эсэдаследаванне. Размова ў ёй ідзе пра прыроду рэспублікі, фауну і флору, фальклор і этнаграфію, пра сівую мінуўшчыну і сённяшні дзень. Гэта кніга пра любоў да Айчыны. Першае выданне выйшла ў 1977 годзе.
4802010000—025
кБЗ 79—89 ББК 63.3(2Б)+66.3(2Б)
МЗОЗ(ОЗ)— 92
© Выдавецтва «Мастацкая літаратура», 1977
© Уступ. В. У. Быкаў, 1992 © Мастацкае афармленне.
ISBN 5341005783 К. П. Шаранговіч, 1992
ШЧЫРАЕ СЛОВА АБ РАДЗІМЕ
Гэта кніжка пра Беларусь і беларусаў, пра нашу культуру, побыт, нашу гісторыю і нашу прыроду. Пра ўсё звычайнае, звыклае, набытае народам за шмат стагоддзяў нялёгкага існавання і спасцігнутае чулай душой закаханага сына Бацькаўшчыны, удумлівага даследчыка і мысліцеля.
Цікава, што Уладзімір Караткевіч пісаў яе не для Беларусі.
У тыя гады, як яна стваралася, прынята было лічыць, што пра жыццё і гісторыю сваёй краіны беларусы ведаюць усё, што ім належала ведаць паводле псеўданавуковых канцэпцый застойнага часу. У такіх умовах аўтар быў заклапочаны ініпым. Як сапраўдны патрыёт і інтэрнацыяналіст ён імкнуўся свае багатыя веды пра Бацькаўшчыну зрабіць здабыткам іншых нацыянальнасцей, найперш маючы на ўвазе нашых братоўукраінцаў. Па дамоўленасці з адным украінскім выдавецтвам ён і напісаў «Зямлю пад белымі крыламі», якая і пабачыла свет у 1977 годзе.
Апроч таго, што яна стваралася сумленнай рукой таленавітага і адукаванага літаратара, можна яшчэ сказаць, што многія гістарычныя і іншыя звесткі пра Беларусь пададзены ў ёй з вычарпальнай навуковай аб’ектыўнасцю, якой так не ставала працам нашых афіцыйных гісторыкаў. Менавіта гэтая акалічнасць перш за ўсё забяспечыла поспех «Зямлі» на братняй Украіне, а затым і ў Беларусі. Цяпер, калі святло перабудовы гэтак ярка высветліла шматлікія недахопы таго часу, кніжка У. Караткевіча набыла яшчэ большую вартасць сваёй сумленнай аб’ектыўнасцю, таксама як і непрыхаваным багаццем гістарычных ды этнаграфічных звестак. Да таго ж напісана яна жыва і займальна, як гэта ўмеў рабіць непаўторны майстра нашай славеснасці Уладзімір Караткевіч.
Але вартасць гэтай кніжкі не абмяжоўваецца толькі фактаграфіяй, якой бы займальнай і праўдзівай тая ні была. Тут, што не менш важна, кожная думка аўтара сагрэта яго гуманістычным пачуццём, шчырай любоўю да Радзімы і яе жыхароў. Тут — стрымана выказаны высакародны запавет пакаленням, якія толькі ўваходзяць у жыццё і яшчэ ў яго ўвойдуць. Запавет любові і надзеі, спраўдзіць які належыць вам, цяперашнім і будучым чытачам кнігі.
Будзем жа ўдзячныя аўтару за ягоную сумленную працу, прысвечаную Бацькаўшчыне і Чалавецтву.
Васіль Быкаў
3
ЗАРАЗ ВЯСНА. НАД УСЕй НАШАЙ КРАІНАЙ. НАставіўшы. белыя ветразі крылаў, планіруюць буслы. Іх многія і многія тысячы — хто лічыў? На вільчыках сялянскіх хат, на дрэвах, на калонах старых разбураных палацаў, на слупах капліц сярод маладога зялёнага жыта. Гнёзды паўсюль.
I таму мне здаецца, што ў гэтыя — і не толькі ў гэтыя — дні зямлю нашу, Беларусь, можна назваць «зямлёю пад белымі крыламі». I не здзіўляйцеся, дзяўчаты і хлопцы, на дзіўную назву кнігі, якая трапіла да вашых рук.
Да пэўнай ступені бусел — сімвал Беларусі. Есць, вядома, дацкія буслы, апетыя Андэрсенам, ёсць буслы і ў іншых заходніх краінах. Есць яны і на поўдні. Але на ўсход ад Беларусі, калі не лічыць сярэднюю Азію, яны ўжо амаль не водзяцца. Так што нават цікава, а хто там прыносіць у дом дзяцей.
Вось так і планіруюць, планіруюць буслы. Ветразі іхнія раскрылены над дрэвамі, пушысты хвост, як веерам, накрыў выцягнутыя ногі. А мне пад іхні палёт асабліва добра думаецца пра Беларусь, нашу з вамі радзіму. I для вас я і хачу, наколькі хопіць маіх ведаў і здольнасцей, расказаць пра яе.
Папершае, чаму «Беларусь»? Ёсць некалькі варыянгаў паходжання гэтай назвы. Прывяду два з іх.
Першы: белыя адзенні даўніх вясковых людзей, белыя іхнія валасы, белы колер скуры.
Другі. А ён аніяк не супярэчыць з першым. Калі на нашы. старажытныя славянскія землі прыйшлі татараманголы. — здолелі адбіцца ад іх амаль адны толькі мы. Паў Уладзімір, Разань, Кіеў. Да Ноўгарада захопнікі не дайшлі толькі таму, што пачаліся дажджы.
Мы — адбіліся. I менавіта таму мы «белая», «чыстая ад нашэсця татараў» Русь. А гэга да шмат чаго абавязвае. I вы заўсёды памятайце гэта.
Здарылася так, што я пачаў пасапраўднаму пазнаваць Беларусь толькі ў вашым узросце. Яна была «да вайны», і за час вайны моцна забылася. Бамбёжкі, акружэнні, эвакуацыя. Масква ў кастрычніку 1941 года, горы Урала, Казахстан, Арэнбургскія стэпы. А пасля руіны Мінска і роднае мне Оршы., высечаныя ля дарог акупантамі (ад жаху перад паргызанамі) лясы, пераховы забітых людзей. Так усё і пачало запісвацца зноў, нібыта на чыстай дошцы. Любоў да
4
Беларусі нараджалася ў самыя галодныя, халодныя і цяжкія часы. I, магчыма, таму стала асабліва моцная.
Вачыў я пасля, як цяжка даводзілася нам аднаўляць сваю гаспадарку, падводзіць пад кроквы новыя хаты замест спаленых, садзіць новыя сады, будаваць новыя школы. Бачыў на свае вочы, як аднаўляліся Мінск і дзесяткі іншых нашых гарадоў. Бачыў, як набіралі сілы беларускія сёлы. I вось менавіта таму, што я — сведка, я і лічу, што маю некаторае права расказаць пра нашу рэспубліку.
Уся розніца паміж мною і вамі ў тым, што я на нейкія трыццаць год старэйшы за вас і гаму крыху болей бачыў. Дажывяце да майго — можа, будзеце куды больш бывалыя. А пакуль шго я хачу трошкі памагчы вам у вашых першых кроках, даць вам ключ ад нашага дома, каб далей вы ўжо асвойваліся ў ім самі.
Я аб'ездзіў на Беларусі амаль усё. Няшмат засталося нават глухіх куткоў, дзе я не пабываў бы. Таму я насмельваюся сказаць, што ведаю сваю краіну і яе людзей. I менавіта таму, дарагія дзяўчаты і хлопцы, я стану гаварыць з вамі толькі аб TbLM, што сам бачыў і чуў. Гэта будзе кніга, напісаная сведкам, які многае (што датычыць сучаснасці) бачыў на ўласныя вочы.. I я дужа хацеў бы, каб вы мне верылі, нават калі я стану вам расказваць самыя незвычайныя рэчы. Таму што жыццё багацейшае, чым мы яго ўяўляем. Жыццё часам бывае насголькі падобнае на казку, што нельга не ўскрыкнуць: «Ды не можа гэтага быць!»
Вы можаце спытаць, нашто гэта вам, калі вы самі жывяце тут і шмаг чаго бачыце «на свае вочы». Ну, папершае, Беларусь вельмі розная. Розняцца людзі, будоўлі, пейзажы. Калі вы жывяце на вёсцы недзе пад Столінам, вы можаце не ведаць, як жывуць вашы браты і равеснікі недзе на Віцебшчыне. Падругое, калі вы — дзіця вялікага горада, вы можаце ўвогуле не мець уяўлення пра першабы.тны.я лясы недзе над Бярозайракой. Патрэцяе, не тая ўжо і вёска. Людзі носяць не тыя ўборы, глядзяць замесг батлейкі тэлевізары. Яны жывуць нязмерна лепей, але і... падабней адзін да аднаго. I мне хочацца расказаць вам аб гым, ійто знікае і чаму я быў сведкам, каб добра ведалі сваё месца ў гэтым жыцці і вы.
Мне патрэбна будзе расказаць і пра гісторыю. I тут вы, вядома, можаце злавіць мяне на слове, сказаўшы, што не мог я, скажам, быць сведкам барацьбы майго народа з крыжакамі. Ваша праўда. Але я ў гэтых выпадках, ведайце, браў кнігі людзей найбольш вартых даверу, кнігі таксама сведкаў, кнігі сумленныя і цікава напісаныя.
To пойдзем у наша падарожжа.
У дарогу, сябры!
5
ЗЯМЛЯ МАЯ БЕЛАРУСКАЯ
АД ПАЛЕСКІХ ІМХОЎ ДА АСВЕНСКІХ КРЫНІЦ
Насельніцтва Беларусі складае больш за 9 мільёнаў 300 тысяч чалавек. 3 іх беларусаў 7 мільёнаў 286 610 чалавек*. У вайну, вы ведаеце, загінуў кожны чацвёрты жыхар рэспублікі. Часам едзеш лесам, і раптам — паляна, здзічэлыя садовыя дрэвы (вёска так і не адрадзілася) і абеліск, а на ім словы, ад якіх сціскаюцца кулакі і ідзе па скуры мароз:
«Тут пахаваны расстраляныя немцамі 12.IX.1943 г.
Кароль Алена Мікітаўна 1925 года нараджзння, Павел 1920 г., Васіль 1898 г., Зофія 1892 г., Уладзімір 1922 г., Іван 1924 г., Мікола 1927 г., Марыя 1934 г., Вера 1939 г., бабуля 70 год, Сіневіч Антон Валяр'янавіч 1884 г. і Серафіма Іллінічна 1888 г.
і іншыя».
* У 1989 г. насельніцтва Беларуй склала 10 млн 300 тыс. чал., з іх белару саў 7 млн 897 тыс. чал.— Рэд.
6
Гэта значыць, за сувязь з партызанамі ці проста так, з помсты, прыехалі немцы, ачапілі сяло, загналі мірных жыхароў у гумно і спалілі. Такім ці іншым чынам было ператворана ў попел 9200 вёсак. 706 з іх — разам з людзьмі. I 187 засталіся неадноўленыя. Акрамя таго, знішчана 209 гарадоў і пасёлкаў.
Але не трэба думаць — ды вы і самі чулі гэта з расказаў старэйшых, што забітыя гінулі пакорліва. Гэта не так. Хто мог змагацца — загінуў у баі: на фронце, у падполлі або ў партызанскіх атрадах. Беларусь нездарма называюць краінай класічнай партызанскай барацьбы. Партызанаў было тут 374 тысячы. Падпольшчыкаў каля 70 тысяч чалавек. Гэта толькі тыя, што змагаліся са зброяю ў руках, не лічачы сувязных. А калі ўжо казаць пра тых, хто спачуваў, збіраў звесткі, здабываў медыкаменты, ежу і іншае, калі гаварыць пра так званы «партызанскі рэзерв», то ў лік партызан смела можна залічыць ледзь не ўвесь народ.
Наша Беларусь займае 207,6 тысяч квадратных кіламетраў, ці 0,9 % тэрыторыі СССР, але гэта больш чым Балгарыя, больш чым ЧССР, чым Венгрыя, чым Партугалія, Грэцыя, і больш чым Бельгія, Галандыя, Данія і Люксембург, разам узятыя. Працягласць нашай радзімы з поўначы на поўдзень 560 км і з усходу на захад 650 км. Мяжуе яна з Украінай, Расіяй, Латвіяй, Літвою і Польшчай і займае выгоднае геаграфічнае становішча на шляхах з Заход