• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зямля пад белымі крыламі  Уладзімір Караткевіч

    Зямля пад белымі крыламі

    Уладзімір Караткевіч

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 185с.
    Мінск 1992
    146.41 МБ
    ыве цераз раку вялізная чарада. Пярэднія ўжо выйшлі на бераг, чорнабела ільсняцца на сонцы, і вада сплывае з іх, заднія яшчэ плывуць. А за імі, стоячы ў чоўне, плыве пастух. Гэта пераганяюць статак на новую пашу, на паплавы са свежай, кветкамі апырсканай травой. У аднаго майго знаёмага дзядзькі было аж сем коз. «Дзядзька, навошта вам іх столькі?.. Ды яшчэ чацвёра — казлы». «Ды не купляе ніхто, а рэзаць нейк рука не падымаецца. Занадта на чорта падобныя».— «Ну а свінню вы ясцё?» Адказ пасля нядоўгага роздуму: «Свінню ем. Калі б свіннЮ' не есці, яна б... увесь свет запаланіла».
    Дык вось, у некаторых раёнах Беларусі трымаюць 60— 100 свіней на адзін гектар пашы.
    ...Сцэнка на пашы. Два пастухі пасвяць авечкі. Адзін ля лесу, другі — наводдаль. Воўк схапіў адну. Той, што далей, крычыць:
    — Што гэта? Воўк?
    — А нягож, халера твайму бацьку, заяц?!
    — To што ён, авечку панёс?!
    — А нягож, трасца тваёй матары, табе прынёс?!
    To вось і ваўкоў павыбілі і засталося іх мала, але і авечак паменела таксама. Гэтаму ёсць прычыны. Раней ледзь не адна
    39
    Ф. Рушчыц. «Зямля»
    авечка давала чалавеку вопратку: кажух, катаная світка, ваўняны бурнос, бурка, зімовыя порткі, андаракі, валёнкі. Цяпер на змену ўсяму гэтаму прыйшоў крам, ды яшчэ й сінтэтыка дапамагла. Ва ўсякім разе, на кожны раён трычатырывосем гаспадарак з невялікімі авечымі фермамі, і рэдка дзе можна ўбачыць ферму болей чым на 400 галоў. Ды і ў гэтых гаспадарках авечкі не галоўнае.
    Дужа распаўсюджана птушкагадоўля.
    А ёсць і зусім новая галіна — зверагадоўля. Чорныя і серабрыстыя лісы, пясцы, норкі.
    ...Я ўжо казаў, наколькі пабольшала ў нас садоў. Славіцца садамі Случчына, Міншчына, Мазыршчына, Бабруйшчына і, асабліва, маё Прыдняпроўе. Тут не рэдкасць сады ў некалькі сот гектараў... Я ўжо не кажу, што ледзь не кожная большменш «пажылая» хата тоне ў садзе. Нават дзецям, для якіх набег на сад заўсёды быў нібыта выпрабаваннем удаласці, цяпер нецікава гэта рабіць. У досыць далёкай ад горада вёсцы мех яблык, бывае, прадаюць літаральна за капейкі, з умоваю, што ты здымеш гэтыя яблыкі сам. Бо рукі не заўсёды даходзяць. I гэта кепска. Таму што, значыць, дрэпна арганізавана скупка, мала садавінаапрацоўчых і кансервавых заводаў.
    40
    Цяпер сельская гаспадарка пераважна механізаваная. Ручной засталася прарыўка парасткаў цукровага бурака, збор садавіны і ўсё такое, дзеля чаго не прыдумана машын. А рэспубліка выпускае шмат відаў машын для сельскай гаспадаркі: сіласаўборачныя камбайны, ільнамялкі, бульбаўборачныя машыны, сенакасілкі, жняяркі і многае іншае. I, самае галоўнае, універсальныя калёсныя трактары «Беларусь». У нас, дый не толькі ў нас, трактары гэтыя ласкава называюць «беларус».
    Калі ўлічыць, што ў 1910 годзе зямлю скраблі ў значнай ступені сахою, што, напрыклад, у Мінскай губерні было каля 60 тысяч сох і 198 тысяч драўляных барон,— каментарыяў, як кажуць, не трэба.
    Есць у беларускапольскага мастака Фердынанда Рушчыца геніяльная карціна «Зямля». Паўкруглы ўзгорак увесь у ільсняных глыбокіх барознах. I вось зза гэтага бугра, падобнага на вяршыню зямнога шара, выпаўзае запрэжка валоў і магутны чалавек, схілены над сахою. Вялізнае напружанне, упартасць: усё ўбіта ў гэтую неласкавую зямлю, усё жыццё і ўсе сілы. У гэтым веліч, але ў гэтым і трагізм.
    Па гэтых узгорках замест валоў ходзяць зараз машыны. А астатняе — што ж, і напружанне, і ўпартасць, і веліч працы земляроба — яны засталіся.
    ЗА РЭЧКАЮ, ЗА БЫСТРАЮ АЗЯРЦО МІЛЬГНУЛА
    Наша з вамі зямля, можна сказаць, сочыцца вадою. Крыніцы, азёрцы, вымачыны, балоты, ручаі, рачулкі, магутныя рэкі і вялікія азёры. Мая карта рэк (а на ёй памечаны толькі рэкі даўжэйшыя за пяць кіламетраў) уся пранізана сінімі жылкамі, мабыць, гусцей, чым плоць чалавечая капілярамі. Гакіх рэк на Беларусі дзве тысячы дзевяцьсот.
    Усе рэкі Беларусі належаць да басейнаў двух мораў: Чорнага і Балтыйскага. Басейн Балтыйскага — гэта сістэмы Нёмана, Заходняй Дзвіны, Буга і Ловаці. Басейн Чорнага сістэма Дняпра з Бярэзінай, Сожам, Прыпяццю і іншымі, больш дробнымі рэкамі. Рэкі, за выключэннем некаторых, плывуць па раўнінах і таму павольныя. Але бываюць і невялічкія рэчкі, што бяруць вытокі з узвышшаў і таму бягуць досыць хутка. У такіх рачулках і водзіцца стронга.
    Першымі адчуваюць подых вясны Прыпяць і Нёман. Яны бліжэй да Атлантыкі, да яе мяккага подыху. Пасля Дняпро і толькі потым — Дзвіна з прытокамі. Гарматны грукат ляціць над ракою. Ільды спачатку пасоўваюцца, пасля ідуць трэшчынамі, ламаюцца — і пайшло.
    Крыгі грувасцяцца адна на адну. Вокамгненна ўзнікаюць і так жа хутка бурацца ледзяныя замкі, вежы, валы. Ледзяныя гмахі рвуць берагі, калоцяць іх. Рацэ досыць ледзянога
    41
    прыгону. Яна хоча дыхаць, вольна каціць свае празрыстыя воды, без перашкод адбіваць у сабе сіняе неба і сліпучабелыя веснія аблокі і жаўрукоў, што трапечуць, прывязаныя да гэтых аблокаў нябачнаю гумкай.
    У сярэднім на пачатку красавіка рэкі ўжо чыстыя. Пачынаецца повень. Цягнецца яна два месяцы з чымсьці, а на Прыпяці, часам, больш за тры. Мы ўжо гаварылі аб разліве на Прыпяці і плывучых кірмашах. Што дзіўнага, шырыня вады бывае там у трыццаць і болей кіламетраў. Але і Дняпро ў повень бывае нішто сабе, разліваецца ў некаторых месцах кіламетраў на дзесяць. Дзед мой сам бачыў, як такі разліў нёс на сабе вялікую драўляную капліцу. Так стаймя і нёс, бо стаяла, відаць, у нізіне, а таму на драўляным памосце, які замяніў плыт. «Проста хоць ты прывозь папа, стаў свечкі і пачынай малебен тут жа, на вадзе».
    ...Суровае неба. Нізавы вецер развёў на амаль чорнай вадзе Дняпра высокія, у рост чалавека, хвалі. I яны ідуць і ідуць, шоргаючы белымі грабянцамі. Крочыш высокім берагам, і тут твой спаніэль, малады яшчэ і таму дурны, сарвецца, пагоніць хатніх гусей. Тыя бягуць, ратуюцца, зрываюцца з высокай стромы і, раскінуўшы крылы, белыябелыя, з хрыплым крыкам лятуць над свінцовай вадой. Апускаюцца на яе недзе за кіламетр ад берага і — ух, як жа іх загайдала!
    Пасля рэкі, як у нас кажуць, «уваходзяць у трубу». Але бывае і летняя паводка. Гэта калі ідуць праліўныя дажджы. На Дзвіне яна метрпаўтара, часам шэсць, на Дняпры да трох метраў, але бывае і болей, як гэта здарылася некалькі год назад. Тады рака заліла паплавы, і мы з сябрамі лавілі на іх таптухаю рыбу — па пояс у вадзе, па шыю ў кветках, усе ў разнатраўі, п’яныя ад водару, густа засыпаныя кветкавым пылком. Такія разлівы — пагібель для сенажацяў. Адхлыне вада — і на паплавах застаецца тоўстая бурая скарынка. Наступіш на яе — яна правальваецца, рассыпаючыся ў пыл, і ў ямцы ад твайго следу — бледныя, бы са склепа, сцяблінкі травы.
    Ды й не толькі сенажаці часам гінуць. Ледзь, напрыклад, у Карпатах і на Валыні пойдуць летам асабліва моцныя дажджы — пачынае шалець рака Гарынь.
    Залівае акругу, і тады вялікія вёскі і нават ДавідГарадок апынаюцца зноў нібы на астравах. I гінуць плантацыі кветак, развядзеннем якіх гарадок пераважна і жыве.
    Бываюць і асеннія паводкі. А ў канцы лістапада — снежні на рэкі кладзецца лёд. Тут бываюць і адхіленні. У халоднт.тя гады лёд кладзецца на ваду нават у пачатку лістапада. У цён лыя, калі нават гракі не адлятаюць прэч, а зімуюць на поўдні Беларусі, лёд куе раку ў студзені, а то і ў лютым.
    Чыгункі, аўтамабільныя дарогі, самалёты зрабілі так, што рэкі нібы замерлі.
    Ракою, нібыта, стала «нявыгадна» вазіць. Глупства, ракой
    42
    Наша Прыпяць
    і дагэтуль найбольш выгадна везці не дужа спешны або грувасткі груз. Але выгадна гэта толькі тады, калі за ракой сочаць, чысцяць яе, умацоўваюць берагі, не высякаюць лес па яе берагах, каб не мялела. Словам, не ставяцца да яе так абураюча, як гэта яшчэ, часам, здараецца. He спускаюць у яе адьіходаў, не труцяць рыбу, не ператвараюць раку ў брудную сцёкавую канаву. Словам, клапоцяцца аб ёй. Тады яна аддзячыць. А іак... ШТО Ж?! • ^ААА
    Даўжыня суднаходных шляхоў скарацілася да 4000 км. А калі браць гарантаваную глыбіню, то да 2800 км. Суднаходных рэк засталося ўсяго дваццаць (1973 г.).
    Дняпро ад Магілёва да вусця Сожа, напрыклад, возіць цяпер ледзь не адзін пясок і жвір на баржах. Павольнапавольна ідуць яны. Дзеці гуляюць на палубе, развешана і грапечацца на ветры бялізна. А раней, я сам яшчэ помню, параходы хадзілі да Оршы, а ў повень, калі вада залівала Кабыляцкія парогі (тут Днянро размывае дэвонскія даламіты), і да Дуброў ны. Улетку, вядома, гэтага не было. Самы вялікі камень на
    43
    Песня ляціць над ракой
    гэтых пагорках зваўся з іранічнай ласкавасцю «Камарык» і быў вышынёю з трохпавярховы дом...
    Цяпер працуе, галоўным чынам, Прыпяць. Недалёка ад вусця ўкраінскую руду перагружаюць з вялікіх украінскіх рудавозаў на меншыя, беларускія, і вязуць Прыпяццю і ДняпроўскаБугскім каналам у сацыялістычныя краіны. Тут ходзяць параходы, імчаць, як вядзьмаркі на мятле, «Ракеты».
    Суднаходства ёсць яшчэ на Сажы, Бярэзіне, Нёмане (ад вусця ракі Шчары) і, значна менш, на Дзвіне.
    Усе рэкі Беларусі дужа прыгожыя. Дняпро з высокім правым берагам і неагляднымі далячынямі зарэчных паплавоў, паплямаваных дубамі і сінімі люстэркамі старыц. Прыпяць з яе празрыстай цёмнай вадой, астравамі, пратокамі і шапкамі буслянак на прырэчных дрэвах. Дзвіна, сціснутая крутымі ўрвішчамі, зарослымі мачтавым лесам. Ласкавы Нёман, у воды якога глядзяцца старажытныя вежы і густыя лістоўныя пушчы. Нават невялічкая Шчара са сваімі шлюзамі ў цені неабхватных, серабрыстых таполяў. 3 раптоўным патокам вады, што вырываецца са шлюза і выносіць на сабе плыты з людзьмі, якія рухава і спрытна працуюць шастамі і бусакамі.
    44
    Гнецца плыт дугою, Прэ яго да гаку, Быстраю вадою Ломіць, як вужаку. (Якуб Колас)
    Многія рэкі злучаны каналамі. ДняпроўскаБугскім, Бярэзі