• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зямля пад белымі крыламі  Уладзімір Караткевіч

    Зямля пад белымі крыламі

    Уладзімір Караткевіч

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 185с.
    Мінск 1992
    146.41 МБ
    зала:
    Едзь, дзіця раджонае, Па сваё суджонае.
    Усю дарогу спявалі песні. Пра тое, як травы расцвітаюць пад капытамі жаніховага каня, што «бог таму дае, хто дачку аддае за яго». У нявесты ўжо быў накрыты стол, але прыезджых
    * Прыклад прыведзены Янкам Брылем у кнізе «Жменя сонечных промняў». Прыклад з «таго» вяселля, што бачыў сам, я, на жаль, забыў.
    28
    не пускалі, рабілі выгляд, што будуць страляць, біцца насмерць. Урэшце, за выкуп, пусцілі.
    Ішоў пачастунак. Пасля будучыя свацці на парозе зляпілі ў адну дзве свае палаючыя свечкі.
    I ў цябе свяча, і ў мяне свяча,
    I ў цябе дзіця, і ў мяне дзіця. Злепема свечкі да купкі, Зведзема дзеткі да хаткі Да адзінай маткі.
    Толькі тады ўсе зайшлі, размясціліся за сталом. Маладыя на покуце. З’яўляецца каравай, абвіты кветкамі. Ідзе пагулянка, а пасля абрад завівання касы. Малы брат нявесты яшчэ да абраду хоча вялізнымі авечымі нажніцамі гэтую касу абрэзаць. Ужо нават заціснуў: «Тут яна вырасла, тут і застанецца». Жаніх, ясна, выкупляе.
    Валасы жаніха і нявесты (расплеценыя) прадзяваюць па адной пасме ў пярсцёнак і разам падпальваюць, а пасля надзяваюць жаночы галаўны ўбор. Пачынаюцца плач, рыданні нявесты, лямант, усхліпы. Ясна, што тая самая нявеста будзе насіць, што хоча, заплятаць валасы, як хоча, што «галаву», «намётку», «чапец», «крэндаль» (так называюцца жаночыя галаўныя ўборы) адразу схаваюць у скрьшю. Але ў глыбінных вёсках абраду, яго дробязных, вонкавых рысаў, трымаюцца зацята.
    Пры завіванні спяваюць:
    А я цябе, сестранька, завіваю, Шчасцем, доляю абсыпаю;
    Ой, будзь прыгожа, як ружа, Ой, будзь здарова, як вада, Будзь багатая, як зямля.
    3 таго часу і ляжыць у скрыні, побач з хусткамі, дзявочы галаўны ўбор, вянок, абшыты парчой і сусальным золатам (часта стогадовы), і «намётка», палаценкавы галаўны ўбор, які абвіваўся вакол галавы, пад падбароддзем і пасля спускаўся на спіну (дзявочая намётка патыліцы не прыкрывала, а спускалася па плячах на грудзі багата і гожа затканымі і вышытымі канцамі).
    ...Зноў ядуць, дзеляць каравай. Усе дораць нявесту, а маці яе — сваякоў жаніха.
    На падарунках стаіць гэты абрад, як і многіямногія іншыя народныя абрады.
    Ці то маладога ў войска прызываюць, ці далёка сына з хаты выпраўляюць.
    Дораць на радзіны і на наваселле, дораць на хрысціны, дораць на вяселле,
    29
    в. Клетнае. «Каравай цвіцець на стале»
    бацькоў маладога, і сястру, і брата, дораць музыкантаў, шчодра дораць свата.
    Гуляюць вяселле. П’юць сябры не дарам!
    Дораць ўсе ад сэрца маладую пару.
    Дружна пры гасціне п’юць, пяюць, гавораць, выйдуць, патанцуюць і ўсё дораць, дораць.
    Цяпер сялянскі аркестр нівеліраваўся. Скрыпка або дзве, басэтля, гармонік (баян ці акардэон), нейкі духавы інструмент ды бубен. Радзей, хаця яшчэ досыць часта, сустракаюцца цымбалы. Але амаль зніклі гуслі, а «дуда» (валынка), я мяркую, знікла зусім. Ва ўсякім разе вось ужо пятнаццаць год як мне нідзе не даводзілася ні чуць яе, ні чуць пра яе.
    Асаблівасцю вяселля з’яўляюцца здзеклівыя песні пра свата, а часам і пра жаніха. Сват, часцей за ўсё, адбрэхваецца, прымушаючы застолле качацца з рогату.
    Бабы спяваюць: і сам сватп’янюга — за гарэлку ён хоць чорта з вярбою сасватае, і кабыла ў яго такая галодная, што нават на вяселлі не толькі з’ела авёс, засыпаны ёй гаспадаром, а і ў суседняга каня з’ела, а пасля
    Каля тыну крапіву, крапіву, Каля саду расаду, расаду.
    30
    Сват у адказ:
    — Барабаніце, як парожнія бочкі, брэшаце на свой хвост. Ты ўжо, Хаўроння, і на сабак брахаць навучыш, і шыеш і мыеш — і ўсё языком, а надумаеш пірагі пячы, то ўсе вароты ў цесце будуць.
    У нашага свата
    Увесь двор на памосце, Прыйшла свіння ў госці.
    — Бадай вас, бабачкі, кот убрыкнуў, па цэламу сабаку ў вас з рота скача. Вы тут мяне лаеце, а за тым сталом людзі дабрэйшыя за вас. Во (паказвае голую косць), костку далі. Ад вас і таго не дапросішся... А ты ўжо, Галачка, што фігуруешся? Ва ўсіх чэсных людзей чупрына на галаве, а ў твайго мужыка плеш. Дай вам, божа, бабы, пабіцца, а мне на вас падзівіцца.
    Жаніху:
    А ў гародзе морква цвіцела.
    Наша Зосечка за харошага хацела, Як прыйшлося, за п’яніцу заляцела.
    Тры дні ішла гулянка ў нявесты. Пасля конны паязд накіраваўся ў вёску жаніха (калі жаніх з той жа вёскі, то часам бывае так: выедуць, праедуць некалькі кіламетраў і прыедуць
    в. Тонеж. Танец «Перапёлачка»
    31
    у вёску з другога боку. Гэта, як і сварка з жаніхом, калі збіраюцца «біцца»,— перажытак. Калісьці нявест «умыкалі», і абавязкова з іншага месца).
    Тут адбыўся таксама цікавы абрад. Відаць, калі яшчэ кралі нявест, то стралялі пасапраўднаму. Цяпер гэта перажытак. Пры выездзе з вёскі — на шляху высачэнная барыкада з бярвенняў, снегу, калоў. За барыкадай «паходні» (факелы), доўбні, паакцёрску злыя твары. Пагражаюць, патрабуюць выкупу, іначай не адпусцяць.
    Выкуп далі, і барыкада знікла менш чым за пяць хвілін. I паязд з коньмі, разубранымі кветкамі і стужкамі, памчаў. А вакол конныя часам стралялі ў паветра. He «ад сурокаў», як раней, а проста для настрою.
    Шалёны лёт коней.
    А пасля яшчэ тры дні ў жаніха, а пасля «перазовы», калі клічуць у госці сваякі жаніха і нявесты, «каб не гаварылі кепска аб радзіне».
    I ўвесь час звіняць, звіняць, звіняць песні. To сумныя, то заліхвацкія. Між іншым, за ўсе дні амаль ніводная не паўтараецца.
    ...Ідзе жыццё замужняй жанчыны. У куфры некаторыя рэчы яе, мужа, іншых членаў радзіны. Цяжкі суконны сувой на світку мужу, «дзедаві». У куфры хавалі з мужчынскага адзення толькі такое, ды яшчэ паясы. Вопратка мужчынская хавалася або вісела асобна. Мужчынскія, больш скупа вышываныя сарочкі, нагавіцы з палатна, для лета, і з сукна, для зімы. Вышывалі сарочкі толькі на грудзях, каўняры, манжэтах, па ніжнім краі, а сямтам ля плечавога шва. У мужчынскі гарнітур уваходзіла яшчэ «камізэлька» (безрукаўка).
    Ну, і ясна, што асобна зберагалася верхняя вопратка, як мужчынская, так і жаночая: кажухі і кажушкі (часта вышытыя), буркі, тоўстыя — у палецпаўтара — і доўгія паліто з капюшонам, для зімовай дарогі, світкі (другія назвы — «латуха», «сярмяга», «сукман», «жупан») рознага колеру*, але, часцей за ўсё, белыя, часам расшытыя чырвоным сукном (Гомельшчына), сінім шнурком (Быхаўшчына), зялёным шнурком або чорнай скурай (пад Клімавічамі). Таму натоўп сялян заўсёды здалёк выглядаў белым.
    Ясна, што не трымаліся ў куфры і валяныя піапкі «магеркі» (усечаны конус з адгорнутымі краямі), брылі, футравыя шапкі «аблавухі», або «рагатоўкі» з белай аўчыны. He трымаўся і абутак: скураныя «пасталы» («хадакі», «поршні») з цэлага куска скуры або рознакаляровых яе палосак, плеценых у шашачкі, лапці (дарэчы, дужа зручныя ў гразь ці ў балотны сенакос: вада не затрымліваецца, лёгка назе, практычна нічога
    * На поўдні Гродзеншчыны часам кафейныя з сінімі ці чырвонымі абшлагамі. Па Бугу — цёмнашэрыя з чорнымі абшлагамі і г. д.
    32
    не каштуюць), чаравічкі («храмавы абутак», бо надзявалі хіба толькі ў адну царкву), боты.
    ...А паясы ляжалі ў куфры. Плеценыя або тканыя. У ёлачку, у капытца (ромбы), у пчолку, двух і шматкаляровыя, шырокія і вузкія.
    Іх некалькі разоў абгортвалі вакол таліі, а пасля канцы, заўсёды ўпрыгожаныя кутасамі, спускалі збоку, радзей спераду ці ззаду.
    Паясочак сіні — недзе ад матулі, а чырвоны, яры — мужу да кашулі, а вось гэты — гожы, доўгі, з кутасамі, падпярэзваў святам бабін брат часамі. Загудзелі дуды, гуслі заігралі, брат скакаў, а з ветрам кутасы ляталі... I слязу змахнула рукавом бабуся, бо адзіны брат той з вайны не вярнуўся. А шырокі пояс, зложаны ў дзве столкі, падпярэзваў колісь дзед бабулін толькі. Зіхацеў на свіце, шырынёй бы ў пана, толькі што не слуцкі, а удома тканы. Хутчэй, чым прыняці той абычай панскі, спадабала шляхта паясок сялянскі, не са слуцкіх — родны паясок зрадзіўся, а насіці пояс пан ў сялян вучыўся.
    Побач з паясамі адгароджана ў куфры месца для прыкрас. Тут пярсцёнак: пасля заручын яго заўсёды здымалі і хавалі, бо перашкаджаў працаваць. Побач ляжаць каралі, часам сапраўды з караляў ці нават «бурштына» (янтара) і «гырната» (граната), ці штучнага жэмчугу, а то і проста шкляныя. Дарэчы, бісер на Беларусі зусім не карыстаўся павагай.
    I, ясна, запасныя завушніцы. Завушніцы насілі ўсе. Пратыкалі мочкі вушэй год у сем, працягвалі голкай ільняную нітку, якая там да часу і заставалася, а месца праколу некалькі разоў прамывалі гарэлкай або, лепей, грудным малаком.
    Дзяўчаткі, як і паўсюль, плялі сабе вянкі, рабілі ажаролкі з белай лілеі — нізалі кавалкі сцябліны на нітку, пакідаючы ўнізе кветку. Рабілі — і робяць — каралі з ягад глогу, арабіны, шыпшыны, каліны.
    I, урэшце, апошняе аддзяленне куфра, прыскрынак. Пад ім складзены фартух, андарак, кашуля, абутак, хустка. Гэта — апошняя, смяротная, вопратка. 3 той спакойнай стойкасцю, з тым прыроднафіласофскім поглядам на канец жыцця, якое ўласціва простаму чалавеку, які рабіў заўсёды самую патрэбную на зямлі справу,— усё гэта загадзя адкладзена, «каб не патрабаваць чужое ласкі». Адкладзены нават грошы, што спатрэбяцца на ўсё, нават на тое, каб людзі сышліся на хаўтуры, на трызну, і памянулі дабром.
    2	У. Караткевіч
    33
    Ну, пра гэта гаварыць не трэба. Хіба аб тым, што ў труну сямтам кладуць улюбёны прадмет нябожчыка: калі быў добры музыка — скрыпку, калі цесля — сякеру і г. д. Кладуць часам манету, «каб мог купіць месца», хлеб, соль, гарэлку. Гэта ўжо даўно не вера, а проста абрад, ды й той, між іншым, выконваюць не заўжды.
    I яшчэ адна асаблівасць. Гэта жаночыя плачы, або галошанні. Галосяць па чарзе. Адна, пасля другая, трэцяя. Па дарозе на могілкі і на могілках галосіць жонка па мужу, дачка па маці, маці па дачцэ. Аплакваецца сваё гора і гора сям’і, гора суседзяў, апісваюцца добрыя звычкі нябожчыка. Гатовых заплачак няма. Плачы не рыхтуюць загадзя — іначай які ж трагізм? Уся невыносная горыч выліваецца на месцы, імправізавана, існуе толькі схема, «канва», ды некалькі агульных месцаў, і па гэтай канве плакальшчыца «вышывае» сваё галошанне. Тут ужо ўсё ад таленту, ад паэтычнасці жанчыны, ад яе фантазіі і сэрца, што ўмее спачуваць.
    ...Некалькі год назад мы здымалі фільм аб ахвярах фашызму.
    Магілёўская вобласць. Вёска, спаленая карнікамі разам з жыхарамі. Агульная магіла, куды склалі абгарэлыя косці. Абеліск. Падышла старонняя жанчына з суседняй вёскі. Сваякоў у яе тут не было. I раптам яна заклала