• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зямля пад белымі крыламі  Уладзімір Караткевіч

    Зямля пад белымі крыламі

    Уладзімір Караткевіч

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 185с.
    Мінск 1992
    146.41 МБ
    зецца «сапраўдная рыба», рыбцы, ляшчы, сцерлядзь, калі трапіцца.
    У ежу ідуць амаль усе гатункі рыб і іхняя ікра (яе некаторыя соляць). He ядуць толькі ікры мірона, якая часам бывае атрутная. На поўдні ядуць яшчэ і ўюноў, якіх ловяць узімку так: устаўляюць у палонку кошыкі без дна, напханыя сенам. Але паўночней замест уюна часцей ідзе ў ход вугор. Яго вараць у юшцы, часцей вэндзяць. Добрая таксама і сялява, якую смажаць ва ўласным тлушчы.
    Ракаў ядуць далёка не ўсюды. Нядаўна, ловячы рыбу з жыхарамі вёскі Церабяжоў на Століншчыне, убачыў на беразе поўна ракаў, дзе жывых, а дзе і высахлых. Выявілася, што, калі выцягваюць нерат, ракаў выкідваюць, «каб не паскудзілі раку».
    — Што ж вы робіце? Смакоцце такое!
    — Гідка.
    Але як наварыў, сабраўшы (цяпер ужо аддавалі мне), і паказаў, што і як, то ўмялі за добрую душу... I так ва многіх мясцінах.
    Пра што яшчэ... Ага, малако. I сырое, і кіслае, і смятана, і тварог. Як пісаў у паэме «Новая зямля» Якуб Колас:
    Тварог, запраўлены смятанай, Нясла з вялікаю пашанай.
    22
    Э. Агуновіч. «Тарас на Парнасе»
    Ну і ясна, кісялі, узвары, яблыкі, свежыя і мочаныя і проста залітыя вадою з прыправамі, так што зімою, як свежыя, але нібыта апушчаныя ў яблычны сок, памідоры і гуркі (узімку салёныя). На поўдні і ў Прыдняпроўі нават вінаград беларускіх гатункаў. Хто мае 20—30 лозаў, той часам зберагае яго да вясны, уторкваючы чаранкі кожнай гронкі ў дужа познія грушы, што аж да каляд цвёрдыя, як кій. Або ўстаўляе чаранок кожнага грона ў бутэльку з разбоўтаным попелам... I п’юць мёд, вядома, калі ён ёсць.
    I, ясна ж, суніцы і чарніцы. Чарніцы часта ядуць, заліўшы ў місе малаком. Рот робіцца чорны, як у злоснага сабакі, затое смачна.
    Нацыянальныя беларускія напоі — гэта квас і, перш за ўсё, бярозавік. Сок бярозавы п’юць і свежы і даўшы яму перабрадзіць і крыху закіснуць. Так ён зберагаецца ў бочцы да жніва, і яго бяруць у поле. Кіславатасалодкі (часам у яго дабаўляюць хатні парэчкавы ці яблычны сок), рэзкі, дужа добры ў спёку. Робяць таксама віно з яблыкаў. Выціскаюць сок і даюць брадзіць. Любяць моцнае хатняе піва, а на паўночным усходзе — брагу. Заліваюць наліўкі. Папулярнасцю карыстаецца крупнік, звараны з мёдам, вострымі прыправамі, травамі і карэннямі, а таксама «тройчы дзевяць», лячэбная настойка на дваццаці сямі травах. Рабінаўка, кмяноўка. Я ўжо не кажу аб настоях для лекаў, якіх сотні.
    I вось вам апісанне гулянкі багоў з «Тараса на Парнасе»:
    Наперш дала яна капусту, Тады са скваркамі кулеш, На малацэ крупеню густу Дае уволю, толькі еж.
    I з пастаялкай жур сцюдзёны,
    I з кашы сала аж цякло,
    23
    Ды і гусяціны пражонай Уволю ўсім багам было. Як унясла ж на стол каўбасы, Бліны аўсяны ў рашаце, Аж слінкі пацяклі ў Тараса I забурчала ў жываце. Багі гарэлку піць пачалі, 3 насадкі* ў чаркі так і льюць, Падпіўшы, песні заспявалі.
    Чаму я апісваю вам гэта? А таму, што ежа розных народаў, як і вопратка і жыллё, усё больш і больш падпадае стандарту.
    I ў Маскве, і ў Кіеве, і ў Мінску, у хаце і ў сталоўцы — амаль паўсюды вы ясце тыя ж самыя катлеты ды біфштэксы, носіце тыповыя вопраткі з падобных матэрыялаў, усё больш забываеце непаўторнасць і адметнасць жыцця той мясціны, адкуль вы родам. А да канца забываць пра гэта нельга.
    КУФАР ЖЫЦЦЯ
    ...Пяройдзем цяпер да куфра. Ен зараз амаль выціснуты шафаю, але я кажу аб параўнаўча нядаўнім мінулым, і да таго ж ёсць мясціны, дзе куфар, або скрыня, яшчэ й зараз пануе ў хаце, іх нават яшчэ робяць сямтам. Лепшымі куфрамі лічацца тыя, што робяць у Іванаўскім раёне на Палессі.
    Куфар у нас прыблізна такі, як і ў Расіі, і на Украіне, хіба што большы памерам. Часам нават на колцах, як палтаўская скрыня. Адрозненне — у колерах, якімі ён распісаны. Колеры беларускага куфра больш глухія: фіялетавы з чырвоным, карычневы з сінім і чырвоным і г. д. Ды акрамя кветак і «букетаў» на нашых куфрах ёсць яшчэ стылізаваныя фігуркі людзей, коней і г. д.
    Адкрыем куфар. I прабачце мне, што я скарыстаюся тым жа ходам думкі, які так удала ўжыла ў сваёй паэме «Куфар» беларуская паэтэса старэйшага пакалення Ларыса Геніюш. Толькі ходам думкі, толькі прынцыпам. Праз куфар — жыццё чалавечае.
    Шырокі, высокі, акованы куфар,
    Малёваны вокал, з клямкаю са сталі, He ўстыдно б такому і на панскі хутар. Куфар не замкнёны, бо ў нас не кралі.
    Гэта праўда. I зараз у далёкіх вёсках гаспадар, выходзячы
    * Посуд з рыльцам.
    24
    Сялянкі Гродзенскай губерні. XIX ст.
    з хаты, толькі прыпірае дзверы кійком, каб ведалі, што нікога няма дома, і каб, часам, не ўлезлі сабака ці свіння.
    У пахучым куфры важка ўсё ляжала, што сама бабуля працай рук прыдбала. Быццам водар з поля пранясло ля хаты, так запахла лугам, чабаром і мятай.
    Вось ляжыць, на памяць, пялюшка першынца. У некаторых мясцінах яе кладуць маці ў труну, калі памрэ. Каб «памятала», як маладую маці на трэці дзень, на «ўзвары», наведвалі суседкі
    25
    і прыносілі ёй розныя стравы, як «бабку» (нават калі маці была ў радзільным доме) садзілі ў санкі ці на воз і з песнямі везлі па сялу, а тая падганяла жанок доўгай хлудзінай, як «бабка» частавала ўсіх «бабінай кашай», а тыя за гэта дарылі бабу.
    Як мужчыны, «на шчасце кугакалу»*, стралялі за весніцамі са стрэльбаў у паветра (гэты звычай, між іншым, быў не ўсюды).
    Як спявалі бясконцыя песні, у якіх не заўсёды нявінна, даставалася бабцы, куму і куме.
    А вось стаяць, як палі, сувоі белага ільнянога палатна. I можна ўспомніць, як, дзяўчынаю ўжо, церла гэты лён і прала, віла і снавала, і як у маі ўвесь свет быў белы: ад вішань, ад яблынь, ад палотнаў на лузе пад сляпучым сонцам.
    Цяпер саматканыя палотны робяць рэдка, але робяць, ды й старое палатно берагуць. «Свая» тканіна і вопратка з яе лічацца самай здаровай для летняй спёкі.
    Далей ляжаць «сцежкамі ў полі» розна вышытыя ручнікі. На іх «сінія валошкі з макамі ў вяночак, галубок і пеўнік, ягады каліны, нагаткі, рамонкі, гожыя юргіні. Па канцах карункі тонкім павуціннем...»
    У кожнай мясціне вышыўка была непаўторнай, каларытнай, мясцовай, не такой, як у суседзяў, хаця, вядома, якой бы яна ні была, чалавек заўсёды скажа: «Вось польскі ручнік, вось украінскі, а вось гэта — беларускі». На Беларусі вядома больш за сто спосабаў і відаў вышыўкі.
    Ручнікі на сценах, ручнікі ў мыцельніку.
    А ручнік яшчэ ж і падарунак... Вось гэты падрыхтаваны для свата, каб лепей жартаваў на вяселлі.
    Ляжаць белыя «кашулі» (сарочкі), вышытыя па каўняры, рукавах, поліках, а часам і па ўсёй пазусе. Чорначырвоныя візэрункі, зялёныя, калі травамі, зялёнакарычневыя, сінія, калі валошкі.
    Тут жа безрукаўкі. У іх апраналіся паўзверх сарочкі, і называліся яны парознаму: «шнуроўка», «кабат», «станік», «гарсэт». Яны барвовыя, зялёныя, сінія, шнураваныя.
    Звычайна безрукаўкі падпярэзваліся тонкім паяском, які ззаду завязваўся прыгожым бантам і спускаўся на спадніцу. Некаторыя ўпрыгожаны каляровымі шаўковымі істужкамі, срэбным ці залатым галуном.
    Спадніцы з сукна, так званыя «андаракі». Густасінія, зялёныя, часцей чырвоныя, як жар. У папярочныя тканыя палосы з ромбаў і квадратаў. Самыя прыгожыя, шырокія палосы ідуць ля падола. Чым вышэй, тым яны вузейшыя, тым прасцейшы ўзор.
    Часам тканы андарак — гэта твор мастацтва.
    Урэшце фартухі. Іх насілі абавязкова. Палатняныя, кужэль
    * Крык дзіцяці і крык савы аднолькава перадаецца выклічнікам «куга!» (уа!), таму нават бытавала павер’е, нібыта крык савы прарочыць, што ў доме хутка народзіцца дзіця.
    26
    ныя. Затканыя гарызантальнымі ці (радзей) вертыкальнымі палосамі з кветак, зорак ці крыжыкаў.
    Можна ім закрыць вочы ад шчасця, Калі шчокі калінай ірдзяць, схаваць слёзы, калі не удасца тое шчасце навекі ўтрымаць.
    Хвартушок — чарадзейнае хусце — гэта стан свой задорна абвіць.
    У бель чаромухі голаў чыюсьці ў забыцці на хвартух палажыць.
    Убаку ляжаць некалькі тканых узорных настольніц.
    Хай едуць госці, хай едуць нават сваты — пасцялі на стол, стаў пірагі, частуй мёдам.
    Тут жа дываны, тканыя па лёне воўнай.
    То узорам чорным па утку зялёным, то на белымсінім, бы расой замглёным, то ў вянкі, ў алені нейк перабірана, быццам не рукамі, а машынай ткана. To з адное воўны дываны на сані. Ярыя, як вішні, кутасы звісаюць.
    Тут хусткі. Цёмныя на жалобу, ясныя — на свята, на нядзелю, у гасціну.
    Вось такія яны і былі
    Яшчэ адна хустка, цёплая, цяжкая, баба яе велькай хусткай называе. Ею ў непагоду трэба атуліцца, старым у дарозе і для маладзіцаў. Мяккаю, шырокай, зложанай удвое, ахінуць ля сэрца дзіцянё малое.
    Але да дзіцяці яшчэ далёка. Усё ў куфры падрыхтавана да вяселля. Вяселле ў розных мясцінах таксама рознае. Запіса
    27
    на некалькі сот варыянтаў. Раскажу аб адным, якое ад пачатку да канца бачыў сам.
    Жаніх і нявеста даўно дамовіліся, але вёска была глыбінная, моцна трымалася звычаяў і таму многае было, як раней.
    Сват, бацька жаніха і жаніх паехалі за некалькі кіламетраў у суседнюю вёску, у хату нявесты. Сват — сваяк жаніха, мажны дзядзька, паважаны на сяле чалавек, вынаходлівы і востры на язык. Пад’ехалі, вылезлі, топчучы сіні ад месяца снег, сталі пад акном.
    — Пусціце, добрыя людзі, на начлег.
    — Здаровыя былі, ідзіце ў хату.
    У хаце прыезджыя паклалі на стол дары, у тым ліку хлеб і віно, і пачалася размова, уся на выкрутасах, уся на жартах, на двухсэнсоўнасцях. To купецкая пра тое, а ці ёсць цялушка для прадажы — «ды прадалі б, каб купец знайшоўся». To паляўнічая, наконт пошукаў куніцы. To рыбацкая, пра залатую рыбку. Урэшце прама гавораць, чаго прыйшлі. Гаспадар улешчаны, але куражыцца. Гаворыць нешта накшталт:
    — Ды што вы, людзі. Яна ж у нас яшчэ малая. Яна ж у нас яшчэ ў рэшаце спіць*.
    Урэшце дамовіліся. Маладая дорыць усіх багатымі ручнікамі.
    Далей многае ідзе падобна як на вяселлях розных славянскіх народаў. Падрыхтоўка, шэсце нявесты ў народным строі па вёсцы, з запрашэннем на вяселле. Адметным было хіба тое, што былі яшчэ «запоіны», на якіх абмяркоўваўся парадак вяселля, ды некалькі дзён перад вяселлем хата нявесты была аддадзена ў поўнае карыстанне ёй і сяброўкам. Частаваліся, спявалі песні, гаварылі пра былое і будучае. Ніхто з мужчын не меў права носа паткнуць бліжэй, чым да суседняга двара.
    «Пасад» нявесты на дзяжу, укрытую кажухом поўсцю наверх, ёсць, здаецца, не толькі ў нас. Каравай з «шышкамі» таксама. А вось адметнае.
    Раніцай жаніх з дружынай у два дзесяткі хлопцаў і з «баярамі» закусілі дома і паехалі на конях да нявесты.
    Іваньку матка радзіла,
    У дарогу выпраўляла;
    Месяцам абгарадзіла,
    Зарою падпер