• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зямля пад белымі крыламі  Уладзімір Караткевіч

    Зямля пад белымі крыламі

    Уладзімір Караткевіч

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 185с.
    Мінск 1992
    146.41 МБ
    скім (злучае Бярозураку з прытокам Дзвіньі — Улай), Аўгустоўскім (злучае Нёман з Бабром, ракою басейна Віслы). Агінскі (звязвае прыток Прыпяці Ясельду з прытокам Нёмана — Шчарай). На жаль, дзейнічае толькі адзін, ДняпроўскаБугскі. Каналы ж трэба чысціць, паглыбляць, пашыраць. Словам, сачыць, як за ўсякай дарогай. Гэтым і збіраюцца заняцца.
    А пакуль на беразе неглыбокага, дужа чыстага Агінскага канала, які павольна струменіць ясныя свае воды, сядзяць, скажам, у Слоніме хлапчукі з вудамі, цягаюць плотак і спрачаюцца, на што лепей лавіць галаўня ў ліпені.
    * * *
    Азёры — вочы зямлі. Воблік Беларусі нельга сабе ўявіць без азёр. Іх у нас каля 11 тысяч. Вялікія і малыя, цёмныя, балотныя і светлыя, як самое святло. Лясныя, як Кромань або Свіцязь, і бязлесныя.
    Азёры прыносяць не толькі матэрыяльную, але і духоуную карысць. Азёры не толькі кормяць навакольны люд, але і натхняюць паэтаў. Свіцязь натхняла Міцкевіча. Возера Нешчарда — аднаго з першых беларускіх пісьменнікаў новага часу, аўтара «Рабункаў мужыкоў» і чатырохтомнага зборніка апавяданняў «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» Яна Баршчэўскага. Тэматыка гэтых апавяданняў дужа нагадвае ранняга Гогаля або Гофмана, але ўсе яны навеяны легендамі і паданнямі наваколляў Нешчарды.
    Або Князьвозера, якое цяпер невядома чаму называюць Чырвоным. Гэта на Палессі, паўночней Турава. Легенда, звязаная з гэтым месцам, натхніла кампазітара Залата