Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Выдавец: Народная асвета
Памер: 185с.
Мінск 1992
укі за галаву і, пагойдваючыся, пайшла вакол магілы, нібы падаючы, загаласіла так, што мароз пайшоў па скуры і дыбарам усталі валасы. Мы слухалі і ледзь не плакалі. Кавалак гэты, на жаль, не пусцілі на экран: «Інсцэнізацыя, не павераць, скажуць — актрыса». А гэта была проста выключная плакальшчыца з уменнем настроіцца так, каб ірвалася сэрца, і выліць гэты настрой, каб ірваліся сэрцы ў іншых. Таму кожная заплачка унікальная.
Вось вам да прыкладу адна,— плач жонкі па мужу,— запісаная асабіста мною. Болей нідзе такое галошанне не паўторыцца.
А я за табой на край свету хадзіла, А я ж за табой ў вагонь лётала, Сакол ты мой міленькі, каханенькі!
А ўстану ж, бывала, я раненечка, А мой жа саколік па палетачках ходзіць.
А кветачкі ж ад яго красуюць, А небачка ж ад яго ззяе.
Зірнеш —
мятлушкі ад яго ў вачах лётаюць, Зірнеш —
нібы ігруша белая зацвіла,
34
Зірнеш — як лісцічак кляновы ён прытульненькі, Зірнеш — сэрца молатам у грудзіну валіць...
Як жа мне цяпер цяжанька без любага дружачкі...
Вой, як павалюся я на тваю магілачку, Як закуваю я цяпер па табе кукулечкай. Дружыначка ж ты мая, нашто ж ты мяне... пакідаеш?
А ці дабра ты ад дзетак, ад жонкі... не маеш?
Як жа нам цяпер...
пражыць?
Як жа нам жыццё без цябе... прабыць?
Як мы цябе забываць...
будзем?
Адкуль мы цябе дажыдаць... будзем?
Да каго ж мне ўначы цяпер цмокам прысмактацца?
Адкуль жа мне парады цяпер дажыдацца?
Вось так настае канец,
А дзе пахаваці? Бабусіна воля: сялянка жыве й застаецца на полі. Здалёк супраць вёскі, на горцы пясчанай схілілі бярозы галіны з пашанай. Туды на сон вечны сышліся сяляне, пад крыжам бяспечна ляжаць на кургане. Каменныя пліты касцей ім не гнуць, іх памяць і славу нашчадкі нясуць.
Закрываецца вечка куфра.
35
КАЛЯ ХАТЫ Ў САДОЧКУ
Паўтару яшчэ раз: многае з таго, аб чым я расказваю ў гэтай частцы кнігі (побыт, этнаграфія, звычаі), прызабыта, сёетое адышло, адыходзіць у нябыт, або хаця і моцна зберагаецца, дык толькі ў некаторых мясцінах. Хата, двор, абстаноўка робяцца ўсё больш аднолькавыя. Даўно ўжо сталі звычнымі халадзільнікі, пральныя машыны, матацыклы. Над хатамі — крыжы тэлевізійных антэн. Усё гэта добра і радасна, але часам не шкодзіла б зберагчы частку старой непаўторнасці, часам хочацца бачыць старыя хаты хаця б у музеі пад адкрытым небам, часам на хвіліну абуджаецца сум, і хочацца ўпрыгожыць хату непаўторным старым ручніком або даматканай посцілкай.
У вершы «Жалейка» паэтэса так перадае дыялог дзеда з унукам:
«Мяне не вучылі, я быў мужыком; калі было з гэтага сумна, я, узяўшы жалейку, выходзіў тайком ў шырокае поле, за гумны.
I скардзіўся гоням, траве і лясам на лёс свой, цяжкі аж да смерці, і толькі не граў на жалейцы панам — чужым не кране яна сэрцаў».
Унук кажа яму:
«Я гэтых часоў не шкадую нічуць,— сказаў ён,— я рад, што я ў школе... Адно толькі, дзеду... хацеў бы я чуць — як плача жалейка у полі».
* * *
Ну вось. Хату пакінулі. Цяпер — двор. Да самой хаты прымыкае чысты двор, абсаджаны дрэвамі. Часцей за ўсё гэта вішні, слівы, арабіна. Часам тут жа, ля плота, узвышаюцца аднадзве бярозы ці ліпа. Сам двор парос травою, пахучымі дробнымі рамонкамі, вясною — залатымі манетамі дзьмухаўцоў. Менавіта на чыстым двары пераважна размяшчаецца «склеп», або (на поўдні) «лёх». (Другі склеп, у якім частка запасаў заўсёды пад рукой, каб не бегаць кожны раз на двор,— у самой хаце ці ў сенцах, пад падлогай) У склепе бульба, гародніна, бочкі з капустай, гуркамі, мочанымі яблыкамі, дзежачка з грыбамі і тоўчанай ягадай, а калі гаспадар рыбак, то можа і з салёнай рыбай.
Далей ідзе двор задні, для жывёлы. Яго абкружаюць хлявы, у якіх стаіць жывёла. Тут жа павець або дрывотня — крытае памяшканне, з трох бакоў запушчанае сценкамі. Тут складзены
36
дровы, раней стаялі вазы, санкі, плугі, а цяпер абгоннік, каб, узяўшы ў калгасе каня, абагнаць бульбу.
Замыкаецца двор вялікаю клуняю (свірнам). У стараннага чалавека ёсць яшчэ капцільня.
Раней пры кожнай хаце на задворках было гумно, а то і два з «еўняю» (сушыльняй) — земляным, гладка ўбітым токам. Адсюль вымалачаны хлеб ішоў у засекі клуні. Гумно было нібы сімвалам гадавой працы селяніна. I я ўспамінаю адзін з самых сумных і, аднак, самых аптымістычных беларускіх анекдотаў.
Згарэла гумно, поўнае снапоў. Згарэла праца за цэлы год. Гаспадар стаіць на папялішчы і бядуе: «Ой, і пагарэў ты, Яўхім! Вой, і пагарэў жа!! Ну й пагарэў!!! — і раптам.— Але ж затое і мышэй ляснула!!!»
Многа ляснула мышэй!.. Яшчэ адна рыса характару. Самасуцяшэнне, спалучанае з гумарам і стойкасцю. Знаходзіць выхад, хай маральны, з самага, здавалася б, безнадзейнага становішча.
Пры калектыўнай гаспадарцы патрэба ў гумнах адпала, і яны яшчэ толькі сямтам дажываюць на задворках свой век.
...Затое значна павялічылася колькасць лазняў. Іх і раней было нямала, а цяпер там, дзе няма агульнавясковай лазні, TaKia ёсць ледзь не ў кожным двары або, калі суседзі жывуць добра, на чатырыпяць двароў.
Пары на каменку часта паддаюць разведзеным бярозавікам, квасам або вадою, у якой распарана мята ці іншыя пахучыя травы.
Парацца да знемажэння, а пасля бягуць акунацца ў рэчку або качаюцца ў снезе.
За дваром гарод і сад. Садоў намнога пабольшала за апошнія дзесяцігоддзі. Акрамя агульных гатункаў, ёсць і свае, мясцовыя. Папершае, лепшая ў свеце антонаўка, вялізная, жоўтапразрыстая. Ідзеш восенню садам, убачыш забыты яблык, адкусіш ад яго, халоднага, укрытага сцюдзёнай расою — нібы дзесяць год скінеш з плячэй. Ну і потым такія славутыя грушы, як слуцкая бэра, ур’янтоўка, сапяжанка. Або духмяная лошыцкая вішня, што выспявае ў чэрвені.
Над гародам і садам — сонца. Віецца матавы гарох, пахне кропам і каноплямі, матылямі чырванее на градах мак, гудуць, вылятаючы з вулляў, пчолы. Лапушацца вялізныя, на чырвоназялёных ножкахсцяблінках, лісты рэвеня, «беларускага апельсіна». А ўначы, калі ляжаш на посцілцы пад дрэвам, часам чуеш, як глуха, нібы гіры, падаюць на дах антонаўкі, і бубняць, ракочуць, скочваючыся па ім.
На ўскраіне вёскі вадзяны млын. Уздыхае, ходзячы, кола, зелянеюць тванню латкі. У люстры сажалкі адбіваецца жоўтая вячэрняя зара і цені соснаў на тым беразе. Ластаўкі часам чапляюць крылом ваду, брохае рыба. Вечарамі на вадзяным
37
млыне неяк таямніча і крыху трывожна. Нездарма млынароў некалі лічылі ведзьмакамі.
Ветракі ў нас досыць рэдкая рэч, хіба на Случчыне і пад Клецкам. Мне здаралася бачыць там стопяцідзесяцігадовыя ветракі, у механізме якіх не было ніводнай металічнай часткі. Усё дрэва. I, ясна ж, цяпер не ім належыць першае месца ў пачэснай хлебнай справе. Элеватары, паравыя млыны, млынзаводы — куды ўжо цягацца з імі?!
ЗА ВЕСКАЮ РАЗЛІВЫ КАЛАСОЎ
За вёскамі палі. Зноў жа розныя. Поўнач. Мядзельшчына з яе азёрамі і перакатамі ўзгоркаў. Гэта менавіта тут склалася загадка: «Поле ў паясках, поле ў піражках, поле ў дзірачках». Ты ломіш галаву над тым, што гэта такое, а адказ нечаканы: «поле». Паяскі — межы, піражкі — камяні, дзірачкі — дзірачкі сцяблін на іржышчы. Палі не дужа вялікія. Валуны значнага памеру сцягваюць на межы трактарамі ці спіхваюць бульдозерамі, і таму на межах цэлыя каменныя валы, крэпасці. 3 валуноў, расколатых берталетавай соллю, будавалі і часам будуюць і цяпер стайні, свірны, пуні.
Чагочаго, а каменя тут хопіць. Як сказаў паэт П. Панчан ка: «Аматар трымаць чорны камень за пазухай тут мог бы набраць іх на дзесяць вякоў». Здавалася — прыбралі. He, пасля кожнага ворыва лезуць з зямлі, кожны дождж выбівае іх наверх.
На гэтых палетках лілавее канюшына, варушыцца вусаты ячмень, цягнецца, чапляе за ногі вільготнае і сакавітае сіло гароху.
Лубіну менш, затое сінія хвалі ільноў літаральна бясконцыя.
Сярэдняя паласа. Тут разнастайнейшы рэльеф і такія ж палі. На Навагрудчыне з яе высачэзнымі ўзгоркамі — меншыя, на раўніннай багатай Случчыне — шырокія і раздольныя. Паўдзённы ўсход шмат займаецца гародніцтвам: капуста, цыбуля, радыс, морква, памідоры, гуркі, часнок, салата. Тут буйныя парніковацяплічныя камбінаты, якія працуюць не толькі на Беларусь.
Поўдзень. Палескае роўнае поле. To спрадвечнае, то нядаўна асушанае. На гарызонце зубчасты сілуэт лесу. На дрэвах пасярод поля па адной, па тры, па пяць пчаліных калод на кожным. Тут іх называюць «свепет». I зусім няма камення. Захацеў бы ў ворага кінуць, і то не знайшоў бы.
I ячменю мала. Яго, мужыка, нягледзячы на вусы, перамаглі грэчка і проса. I тут жа да іх у хаўрус уціснулася салодкая кампанія: кармавы лубін (паўсюль), цукровы бурак (на паўднёвым захадзе) і нязлічаныя каноплі (на паўднёвым усходзе). Ну і ячшэ тытунь. А раз так, то ясна, што ёсць цукровыя заводы і тытунёвыя фабрыкі.
38
Гэта мы ўсё займаліся пакуль што паважанай, але не самай важнай кампаніяй. Цяпер пра галоўнае.
Бульба. Яна паўсюль, яна — універсал...
33,3 працэнта плошчы збожжавых захапіла і самаўладна размясцілася там асноўная культура — азімае жыта. Падцясніла менш ураджайную ярыну, а пшаніцу, разлівы якой так шырока расцякліся па Сібіры, Кубані, Украіне, увогуле трымае ў чорным целе, хаця сеюць пшаніцу па ўсёй рэспубліцы.
Пра ячмень я ўжо казаў раней. Яму аддадзена менш плошчы. Такі сабе падпанак. Ведае, што беларус не можа абысціся без ячнага супу з грыбамі і піва.
Нават авёс крыху больш пан, чым пшаніца, хаця пасевы яго і скараціліся за апошні час у тры разы. Ен служыць кормам для хатняй жывёлы, а ў басейне Бярэзіны — і для мядзведзяў, якія прыходзяць уначы ласавацца на аўсяныя палі. Нашморгаюць поўныя жмені, высмакчуць «малако», а жмакі рскідаюць па полі. Мясцовыя калгаснікі гэтага разбою дужжа не любяць.
Шмат у краіне кармавых культур, бо добра развіта мясамалочная вытворчасць. Таму тут табе і кармавы лубін, і кукуруза на сілас, і канюшына, бручка, турнэпс, рэпа.
У рэспубліцы вялікі статак буйной рагатай жывёлы. Каровы пераважна чорнабелыя і бурыя, латвійскія, але ёсць і швіцкая, сіментальская, яраслаўская пароды.
...Сядзіш над Дняпром. Сонца набліжаецца да гарызонту. На дрэвах, на вадзе, на гліне адхонаў аранжавы водбліск. I раптам у вадзе з’яўляюцца нейкія незразумелыя кропкі. Бліжэйбліжэй, і вось ясна ўжо, што гэта рагатыя галовы. П