• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зямля пад белымі крыламі  Уладзімір Караткевіч

    Зямля пад белымі крыламі

    Уладзімір Караткевіч

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 185с.
    Мінск 1992
    146.41 МБ
    а лубіну ці сланечніку, бледназялёныя кучары гароху.
    Ну і, вядома, пашы, выганы з каровамі і авечкамі. Духмяныя зарасці канопляў, «расліны ўцекачоў», бо ў ёй чалавека і з сабакам не дагоніш: сабака адразу губляе нюх.
    У каноплях, у пахучай імгле зацішнай прытулак знойдзе звер і чалавек увішны. Зайчо, што ўзнята на гародных градах, ў каноплі ад сабак імкнецца без агляду, і псам не ўзяць яго у нетрах канапляных,— саб’юцца са слядоў яны ў імгле духмянай, дваровы там сядзіць, у цень густы схаваны, пакуль не адыдзе прыпадак гневу ў пана...
    (Адам Міцкевіч. «Пан Тадэвуш» )
    ...Давайце цяпер пяройдзем да вёскі, хаты, чалавека. Толькі я хачу папярэдзіць вас, што гэта будзе размова хутчэй этнаграфічная, што многа чаго змянілася, што вопратку народную носяць не паўсюль, а толькі месцамі, астраўкамі на Палессі,
    12
    Гродзеншчыне, Прыдняпроўі, што гаспадыні самі цяпер пякуць хлеб нячаста і г. д.
    Размова пойдзе пра тыповае, пра тое, што розніць побыт беларуса ад побыту, скажам, грузіна ці ўкраінца.
    ВЕСКА, 0 РОДНАЯ ВЕСКА МАЯ!
    Дык вось, вёска. Яна не такая, як на Украіне або на Доне. Там не рэдкасць вёскі ў 200—300—1000 двароў. У нас 20— 30 двароў — гэта ўжо вёска. Мала таго, на захадзе яшчэ й дагэтуль досыць многа хутароў, хаця людзі паступова і кідаюць іх. Есць, праўда, і вялікія вёскі, двароў на 1500, такія, як Рубель на Століншчыне. Але іх мала, напэўна, некалькі соцень, не больш.
    За выключэннем некаторых раёнаў Палесся, беларускую хату ніколі не беляць знадворку, толькі ўнутры. Але старая беларуская вёска, тым не менш, прайграючы ў весялосці знешняга выгляду перад вёскай, скажам, карпацкай або малдаўскай, мае нейкі дужа мілы, задумлівы і паэтычны каларыт, дзякуючы прысадам вялікіх дрэў на вуліцах і ў завулках, векавым дубам на сядзібах, вялізным дзічкам на былых межах, садкам і, урэшце, таму, што калі не адразу за хатамі, то хаця б на гарызонце амаль абавязкова відаць лясы ці пералескі, што калі не тут жа, то непадалёку — рака, рачулка ці возера. Шмат зеляніны, шмат вады, шмат неба над галавою.
    У нас хату часта будуюць талакою, з тоўстых і смалістых сасновых бярвенняў. Таму што лесу ўсё яшчэ многа. Па той самай прычыне амаль няма глінабітнай падлогі, як на поўдні СССР, а ёсць падлога з дошак. Столь, вядома, таксама дошкавая, зверху, на гары, на яе насыпаецца пілавінне, для цеплыні. Стрэхі раней былі саламяныя або, на поўдні, з чароту, які даўжэй служыць. Таму даўжэй, што, калі страху растрэплюць вятры і дажджы, чарот можна зняць і зноў перакрыць ім хату. I так дватры разы. Але і тады часта сустракаліся «шчапяныя» дахі. Цяпер гонтавы дах бывае на хаце часцей за ўсё. За ім ідзе шыфер. Чарапіца сустракаецца досыць рэдка. Дахі двухскатныя. Шатровыя або напаўшатровыя досыць рэдкая рэч.
    Хата заўсёды будуецца вокнамі на вуліцу, уваход калісь быў, у пераважнай большасці выпадкаў, з двара, а цяпер, усё часцей, з вуліцы. Франтон часта аздабляецца разьбою. На ДавыдГарадоччыне, напрыклад, на ўсіх хатах знак сонца і расліны вакол яго. Разьба і навокал акон і на аканіцах. He ўсюды, але часта. Раней хату абкружала прызба, цяпер хаты, вядома, на фундаментах.
    Для прыкладу апішу некалькі вёсак. Спачатку хутар. Расолы Астравецкага раёна на Гродзеншчыне.
    Цэнтральная база саўгаса досыць далёка. Да бліжэйшай станцыі Гудагай некалькі кіламетраў лесам, палямі, пералеска
    13
    мі. Паўсюль раскіданы грады ўзгоркаў, а на іх сіні зубчасты лес. Між градаў палі канюшыны, залатыя лапікі стральчастага лубіну. Праз густыя зарасці чорнай вольхі бяжыць вясёлая і чысцюткая, на дзве трэці зацененая дрэвамі рачулка Лоша. «Лоша» палітоўску «стронга». I стронга сапраўды водзіцца тут. На беразе рэчкі прыткнуліся наводдаль адна ад адной некалькі спраўных хат са студнямі, пунямі і адрынамі, у якіх так добра спаць на сене. Крыху далей, у звіліне Лошы, векавыя дрэвы былога фальварка. Ад дома засталіся толькі прыступкі ганка, якія вядуць у нікуды. А ля дарогі высачэзны крыж з неашкуранага, крывога дубовага ствала з гэткай жа папярочынай. Кажуць, што крыж пастаўлены былой гаспадыняй фальварка ў памяць аб павешаным правадыры паўстання 1863 — 1864 гг. Каліноўскім, якога яна кахала.
    Другі край рэспублікі. Паўдзённы. Лахва Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Рака з непрыгожаю назваю Смердзь ёсць, аднак, адна з найпрыгажэйшых рэчак, якія мне даводзілася бачыць у маім жыцці. Недзе кіламетраў за дзесяць да ўпадзен
    14
    Вада і прыгажосць — усім добрым людзям
    ня ў Прыпяць рака пачынае драбіцца на рукавы. Атрымоўваецца некалькі астравоў, злучаных драўлянымі мастамі. На гэтых астравах хаты, што патанаюць у садах. Вада рукавоў цёмназялёная, з сонечнымі плямамі, бо над імі вербы ўтвараюць суцэльныя тунелі. I ў гэтых тунелях, у імгле, цэлыя чароды чаўноў. Тут цудоўныя новыя пабудовы. У прыватнасці, школа. I, нібы вакол мала вады, тут яшчэ і шмат сажалак, дзе раздодзяць карпаў.	.	.
    Той самы поўдзень, але Мазыршчына. Вёска Данілегі. і эта адна з тых мясцін, дзе жыхары яшчэ носяць па нядзелях і^святах старадаўнюю народную вопратку. Хаты, выцягнутыя ў два рады, так густа абраслі дрэвамі, што здаюцца пагружанымі на дно глыбокага зялёнага возера. Некаторыя з іх пабеленьі і знадворку. Часам — крытыя трысцём. Вокны абведзены сшім. Наваколле — дрымучыя лясы. Трапляюцца дубровы па 400 500 год. Гэта менавіта тут стаіць у атачэнні шасцісотгадовых дубоў _ «дуб Крывашапкі», «цардуб», «дрэва вечнасці» — вось колькі ў яго назваў. Яму тысяча гадоў. Разменьвае другую тысячу. Немцы хацелі спілаваць яго і вывезці ў Германію, але партызаны паставілі варту. He ведаю, ці трэба было. Немцам усё адно гэта не ўдалося б. 3 якою тэхнікай падступіцца да дрэва таўшчынёю з вялікі пакой?!
    Возера Свіцязь, апетае Міцкевічам. Вялікі, амаль правільны круг, з усіх бакоў зарослы дужа старымі дубамі. Вада тут такая, што, калі нават проста выкупацца валасы рыпяць дні
    15
    два. У наваколлі яго тры досыць тыповыя вёскі. Міратычы што працягнуліся доўгай паласою харошых хат. Тут захава’ лася дауно зачыненая чатырохсотгадовая драўляная цэркаўка з тыпу «патаемных». Назнарок малая, назнарок у гушчары каб на час навалы і вайны не знайшлі. Яна славутая цудоўнай народнан разьбою. у
    Валеўка. Гэта вёска сучасная, але і тут ёсць старажытнасць. •У прыватнасці курганы, гарадзішчы, трохсотгадовая драўляная царква (раней яна была касцёлам, і гэта ў ёй, згодна паданню, вянчаўся з Зосяю Міцкевічаў пан Тадэвуш), а ў ёй іконы работы... В. М. Васняцова. Тактак, вывезеныя калісьці з Баршавы ў Баранавічы і ў некалькі вёсак. У прыватнасці ў Валеуку... Тут багатыя фермы і будынкі, школа з музеем, ледзь не самым багатым сярод усіх школьных музеяў на Беларусіад палеаліта да нашых дзён. У школе ёсць і свой цікавы батанічны сад з мноствам экзатычных раслін. А ў садзе невялікія сажалкі, у якіх дзеці разводзяць рыбу і куды яны выпусцілі чарапах.
    Варонча. Вёска амаль гарадскога тыпу. Тут некалькі прадпрыемстваў. Але і гэта — вёскамузей. Тут, над запруджанай рачулкан, у гушчары, стаяў — а можа, і цяпер стаіць — васьмісотгадовы дуб, звязаны з імем Міцкевіча. Унутры — дупло, у якім могуць паснедаць вакол стала чалавек дзесяць. Нават акенца ёсць, на другі бок. Можна высунуць галаву і глядзець проста з дрэва, як лясны дух. Наводдаль — руіны дужа даўняга КаСтвЛа І могілкі 3 ЦУДоўнымі помнікамі з італьянскага мармуРУ ут пахаваны бацькі польскабеларускага паэта і фалькла
    ...Паэзія — чалавецтву. Альбуць. Нараджэнне Якуба Коласа
    Альтанка Марылі. (Таксама нараджэнне паэзіі. Польскай.)
    16
    Дарога Наваградак — Карэлічы
    рыста Яна Чачота, блізкага сябра Адама Міцкевіча, а таксама — Верашчакі, сваяка Марылі Верашчакі, першага кахання паэта. Маёнтак Верашчакаў, Туганавічы, быў некалі побач. На яго месцы застаўся парк і «альтанка Марылі», некалькі ліп, пасаджаных кругам. Яны так зрасліся, што каб адна не ўпала — унутр гэтага драўлянага круга нельга было б трапіць.
    Як бачыце, амаль у кожнай беларускай вёсцы ёсць што паглядзець. Толькі трэба ведаць, што глядзець.
    Пра воблік новага беларускага сяла, пра саўгасы і калгасы я раскажу крыху далей.
    ПРОСІМ У ХАТУ, ГОСЦЕЙКІ НАШЫ!
    Але зойдзем у хату, якой яна была яшчэ не так даўно, а часам сустракаецца і зараз. Спачатку трапляем у сенцы. Яны і зараз служаць для гаспадарчых мэт. Тут вёдры, цэбры з рознай рознасцю, маслабойкі (цяпер, часта, сепаратар) і г. д. Дзверы насупраць вядуць у камору, дзе таксама рэчы для гаспадаркі і на паліцах розныя гірыпасы. Другія дзверы вядуць у халодныя пакоі. Іх адзін ці два. Раней гаспадыня ўлетку выносіла сюды кросны, ткацкі станок, бо ў самой хаце горача. Тут жа ўлетку спалі старэйшыя (для маладых служыла і служыць адрына з сенам). Тут узімку ляжаць на аўсянай саломе яблыкі, рассыпаныя тоўстым пластам жалуды для свіней, іншыя прыпасы. Раней зрэдку, а цяпер досыць часта ў халоднай палове ёсць і грубка, так што пры выпадку (наезд гасцей ці яшчэ нешта) можна размясціць процьму людзей. У мінулым стагоддзі, калі шафаў, вядома, не было, а ў куфры (скрыні) не ўсё
    17
    змяшчалася, тут стаялі і «кублы» з лішнім адзеннем і іншым дабром.
    У некаторых хатах да халоднай паловы была прыбудова, у якой спалі ў зусім нясцерпную спёку тыя, хто не хацеў ісці проста ў садок, пад дрэвы. Часам яе можна ўбачыць і зараз. Я аглядаў некалькі такіх, і «абстаноўка» іх заўсёды была аднолькавая: нізкая, дужа шырокая і доўгая, «скрыня» на ножках, у ёй сяннік, набіты сенам, мякенькай аўсянай саломай ці гарохавіннем, радно, падушкі і полаг. Абавязкова. Ад камароў. Зроблены з радзіны, падобнай на марлю.
    Вернемся ў сенцы. Ага, мы забылі яшчэ вось што. Лесвіцу, «драбіны», або проста бервяно з засечкамі, якое вядзе на гару, дзе вісяць шынкі і летнія каўбасы (зімнія каўбасы, залітыя салам, і само сала — у дзежках і гарлачах, у сенцах ці ў каморы).
    Цяпер — у хату. Выгляд яе для кожнай мясцовасці быў розны. У даўніну бывалі хаты з комінам (цяпер комінам завецца пячны дымаход), плеценым і абмазаным глінаю конусам, пад якім на жароўні ці ў свечніку гарэла лучына, а дым ішоў комінам праз столь і страху. Бывалі хаты з вялізным, таксама абмазаным, каўпаком ля ачага, дзе ў зімнія ночы (там было цяплей) збіралася прасці і м