• Газеты, часопісы і г.д.
  • Злотніцтва Беларусі. XII - пачатак XX ст. Анатоль Цітоў

    Злотніцтва Беларусі.

    XII - пачатак XX ст.
    Анатоль Цітоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 271с.
    Мінск 2020
    88.49 МБ
    III. 1. 654. АЛІХОЎСКІ Хайм Беркаў, віцебскі мешчанін, майстра злотніцкай справы; фігуруе ў спісе майстраў 1877— 1886 гг. (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 249, арк. 2); у 1885-1888 і 1891 гг. меў у вучнях, а потым — у падмайстрах свайго сына Нохіма (тамсама, спр. 458, арк. 27); 11.02.1887 атрымаў гадавы дазвол на выраб і гандаль золата-срэбранымі вырабамі (тамсама, спр. 405, арк. 7); у 1892 г. фігуруе ў спісе
    віцебскіх майстраў (тамсама, спр. 476, арк. 82 зв.; тамсама, спр. 522, арк. 5 зв.) і ў спісе майстраў злотніцка-срэбраніцкага цэха, якія маюць права голасу на грамадскіх сходах (тамсама, спр. 659, арк. 50); жыў разам з братам Абрамам у 3-й частцы г. Віцебска на вул. Вакзальнай у доме Казанга; у 1893 г. разам з братам Абрамам трымаюць вучня Г. Драпкіна (тамсама, спр. 510, арк. 84); 11.03.1894 атрымаў гадавы дазвол на права гандлю залатымі і срэбранымі вырабамі (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 505, арк. 93); 24.05.1894 абраны на пасаду таварыша старшыні віцебскага злотніцка-срэбраніцкага цэха (тамсама, спр. 522, арк. 1 1 зв.); 03.06.1897 фігуруе ў спісе цэхавых майстраў якія маюць права голасу падчас выбараў кіраўніцтва цэха (тамсама, воп. 1, спр. 659, арк. 10); цалкам верагодна, што з 25.02.1899 па 25.02.1902 менавіта ў яго быў вучань — сын Берка Эўзер Альхоўскі (тамсама, спр. 819, арк. 33 — 37 зв.).
    III. 1.655. АЛЬКЕНІЦКІ Лейба Давід Янкелевіч Эйшышскі, мешчанін Лідскага пав., нарадзіўся ў 1863 г.; 26.12.1877 запісаны вучнем на тэрмін у 3 г. і 3 мес. да віленскага ювеліра С. Перліна (L—V, № 2.715).
    III. 1. 656. АЛЬПЕРТ Міхаіл, аршанскі мешчанін, срэбраніцкі майстра; згадваецца ў 1874 г., меў аднаго вучня (НГАБ у Мінску, ф. 2096, воп. 1, спр. 45, арк. 21 зв.).
    III. 1. 657. АЛЬСОН Берка Абрамавіч, менскі мешчанін; 06.08.1852 у менскі ювелірны цэх заплаціў уступнага 1,5 рубля (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 31, арк. 4 зв.).
    III. 1. 658. АЛЬТШУЛЕР Ізраіль, падмайстра злотніцкай управы; у 1860 г. жыў у 1-й частцы г. Віцебска (НГАБ у Мінску, ф, 1416, воп. 2, спр. 11540, арк. 41 зв.).
    III. 1. 659. АЛЬХОЎСКІ [Аліхоўскі] BepKa, віцебскі мешчанін, майстра злотніцкай управы; у 1840—1850 гг. жыў на вул. Замкавай у доме Барэнбаума (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 17, арк. 13); у 1860 г. жыў у 1 -й частцы г. Віцебска (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 2, спр. 11540, арк. 41); у 1868 г. трымаў у горадзе майстэрню ў доме Позіна, працаваў «без наёмных работнікаў» (тамсама, ф. 2505, воп. 1, спр. 123, арк. 44 зв.); у спісе майстраў 1877—1886 гг. значыцца як памерлы да 1877 г. (тамсама, спр. 249, арк. 1 зв.).
    III. 1. 660. АЛЬХОЎСКІ [Аліхоўскі] BepKa Эўзер Хаймаў Іцкаў, віцебскі мешчанін; жыў у 3-й частцы г. Віцебска па вул. Вакзальнай у доме Яхніна; з 25.02.1899 па 25.02.1902, верагодна, вучань у свайго бацькі, віцебскага майстры X. Альхоўскага; 30.05.1902 атрымаў званне падмайстры віцебскага злотніцка-срэбраніцкага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 819, арк. 33 37 зв.).
    III. 1. 661. АЛЯКСАНДАР (АЛЕКСАНДЭР) Юда Абрамаў шклоўскі мешчанін, віцебскі майстра; 01.03.1889 атрымаў пасведчанне «часовага майстры» як гравёр і рэзчык пячатак віцебскай злотніцка-срэбраніцкай управы «на тэрмін дзеяння яго пашпарта» да 30.01.1890 (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 343, арк. 2 зв. 3); 03.06.1897 фігуруе ў спісе цэхавых майстраў якія маюць права голасу падчас выбараў кіраўніцтва цэха (тамсама, спр. 659, арк. 12); 12.09.1897 старшынёй шклоўскай рамеснай упра-
    вы выдадзена пасведчанне віцебскім уладам аб тым, што Ю. Аляксандар не быў пад судом (тамсама, арк. 26).
    III. 1. 662. АМЕЛЬСКІ Л., віленскі майстра; у 1891 г. меў вучня Моўшу Бейліна (L-V, № 2.67).
    III. 1.663. АМЕЛЬСОН Лейба Янкелевіч, паходзіў з Новагародка; 23.01.1873 прызнаны майстрам і прыняты ў віленскі яўрэйскі злотніцкі цэх; у 1877— 1890 гг. фігуруе ў віленскіх проберных запісах як ювелір; меў шэраг вучняў і падмайстраў (L-V, № 2.19), сярод апошніх у 1879 г. згадваецца I. Афрон.
    III. 1. 664. АМПІЛАЎ Беньямін, магілёўскі мешчанін, майстра віцебскага злотніцкага цэха; трымаў майстэрню ў Рэзніцкім завулку ў доме Марцэля, працаваў «без наёмных работнікаў» (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 108, арк. 29 зв. — 30).
    III. 1. 665. АНГЛІК Шлёма, віцебскі мешчанін, майстра злотніцкай управы; у 1860 г., паводле адных звестак, жыў у 1-й частцы г. Віцебска (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 2, спр. 11540, арк. 40 зв.), а паводле другіх — у 3-й (тамсама, спр. 11540, арк. 41).
    III. 1. 666. АРАНОВІЧ Меер, віцебскі майстра залатых і срэбраных спраў у 1818 г. (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 4, спр. 837, арк. 57).
    III. 1. 667. АРАНОВІЧ Ш„ віленскі ювелір; у 1887 г. мае вучня, новагародскага мешчаніна А. Нахімоўскага (L—V, № 2.691), у 1891 г. — падмайстру, гарадзенскага мешчаніна М. Штэйберга (L-V, № 2.978).
    III. 1. 668. АРЛОЎСКІ Ельяш Вульфавіч, лідскі мешчанін; 28.06.1849 запісаны ў падмайстры на тэрмін 4 г. да віленскага злотніка Я. Хазана; 16.08.1853
    працягнуў дагавор з тым жа майстрам на 2 г., 24.07.1855 яшчэ на 2 г. (L-V, № 2.721).
    III. 1. 669. АРЭХАЎ Берка Гіршаў, нарадзіўся ў 1799 г., «стармнный здешнпй» мешчанін г. Веліжа, майстра срэбранага майстэрства; у 1827 г. меў дом у Новай Слабадзе г. Веліжа (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 1, спр. 240, арк. 149 зв. -150).
    III. 1. 670. АСТРОЎСКІ Берка, віцебскі майстра злотніцкага цэха; у 1866 г. трымаў майстэрню ў Віцебску на вул. Замкавай у доме М. Барэнблата, працаваў «без наёмных работнікаў» (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 108, арк. 28 зв. — 29).
    III. 1. 671. АФРОН Ізраіль Іцкавіч, паходзіў з Мінскай губ.; 21.06.1879 запісаны падмайстрам да віленскага ювеліра Л. Амельсона; 08.05.1896 атрымаў дазвол на працу ў Вільні злотнікам (L-V, № 2.15).
    III. 1. 672. БАБІНОВІЧ Ізраіль, віцебскі мешчанін, майстра злотніцкай управы; у 1860 г. жыў у 1-й частцы г. Віцебска (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 2, спр. 11540, арк. 41).
    III. 1.673. БАВІНСКІ Матэвуш, гарадзенскі злотніцкі майстра; без далучэння да цэха авалодаў рамяством; 09.03.1799 запісаны вучнем да віленскага злотніцкага цэхавага старшыні В. Ястржэмскага; 05.08.1799 прызнаны годным звання майстры (L—V, № 2.62).
    III. 1. 674. БАГАРАД Залман Моўшаў, віцебскі мешчанін; жыў у 2-й частцы г. Віцебска па вул. Смаленскай у майстэрні П. Кабака; з 01.03.1898 па 01.03.1902 вучань гэтага майстры; 31.05.1902 атрымаў званне падмайстры віцебскага злотніцка-срэбраніцкага цэха
    (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 819, арк. 28 32 зв.).
    III. 1.675. БАГАЦІК Невах Пршавіч, менскі майстра злотніцка-срэбраніцкага і ювелірнага цэха; у сакавіку 1898 г. атрымаў пасведчанне на права займацца рамяством (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 797, арк. 1).
    III. 1. 676. БАЙМАН Цодык Меераў, мешчанін Пінскага пав. Менскай губ., залатых, бляхарных і медных спраў майстра, нарадзіўся ў 1813 г.; у 1852 г. меў сына Юдэля (17 гадоў); жыў у Пінску (НГАБ у Мінску, ф. 333, воп. 4, спр. 2482, арк. 114 зв. 115).
    III. 1.677. БАКШТ Мейлах, ашмянскі мешчанін; 12.10.1888 запісаны вучнем на тэрмін у 3 г. да віленскага ювеліра А. Шліёзберга (L—V, № 2.49).
    III. 1. 678. БАЛАЙЛА Янкель Зельманавіч Лейбавіч, паходзіў з Ашмянскага пав.; 14.06.1860 запісаны ў вучні на тэрмін 4 г. і 5 мес. да віленскага злотніка Е. М.Аса (L-V, № 2.51).
    III. 1.679. БАЛЕВІЧ Аляксандр Язэпавіч; 21.06.1895 запісаны вучнем на тэрмін у 4 г. да віленскага злотніка М. Невядомскага (L-V, № 2.52).
    III. 1. 680. БАМДАС Уры Хаймаў, менскі мешчанін; у 1897-1898 гг. вучыўся ў гандлёвым доме Л. Фішэра ў Антверпене; у лютым 1898 г. пакінуў фірму «ў якасці вопытнага майстры» (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 818, арк. 4-6); у 1898 г. прыняты майстрам у менскі злотніцка-срэбраніцкі і ювелірны цэх як гранільшчык каштоўных камянёў (тамсама, арк. 3).
    III. 1.681. БАМШТЭЙН Абрам Зэлікавіч, менскі мешчанін; у 1849 г. значыцца майстрам злотніцкага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 338, арк. 20 зв.); у
    1854 г. згадваецца як майстра (тамсама, арк. 2).
    III. 1. 682. БАМШТЭЙН Зэлік Лейбавіч, менскі мешчанін, «ювнлерскі» майстра; нарадзіўся ў 1792 г.; у 1849 г. значыцца ў спісе майстраў менскага ювелірнага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 333, арк. 20); у 1852 г. меў сыноў Ханона (35 гадоў) і Абрама (33 гады), унука Моўшу Ханонава (15 гадоў), якія жылі ў драўляным доме на Ляхаўцы (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 462, арк. 288 зв. — 289).
    III. 1. 683. БАМШТЭЙН Ханон Зэлікавіч, менскі мешчанін; згадваецца ў 1849 г. як майстра цэха (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 338, арк. 20), у 1854 г. — як майстра (тамсама, арк. 2); у 1870 г. мае майстэрню на Саборнай плошчы г. Менска (тамсама, ф. 1, воп. 3, спр. 1, арк. 42 зв. 43); у 1870-1874 гг. майстра злотніцка-срэбраніцкага і ювелірнага рамяства (тамсама, ф. 10, воп. 1, спр. 164, арк. 1—9); у 1890 г. майстра цэха (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 577, арк. 1); настаўнік менскага майстры 6. Кушэля.
    III. 1. 684. БАНЦЭВІЧ I., у 1798-1804 гг. быў вучнем ці падмайстрам у В. Бродскага (L-V, № 2.123).
    III. 1. 685. БАРУХОВІЧ Ёсель, майстра ювелірнага цэха г. Менска да 1844 г. (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 33, арк. 1); у 1849 г. майстра злотніцкага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 338, арк. 49).
    III. 1. 686. БАРЫНБЛАТ Хайм Іцкаў, віцебскі мешчанін; у 1893 г. вучань майстры П. Кабака, жыў у 1-й частцы г. Віцебска на вул. Смаленскай (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 510, арк. 84). III. 1. 687. БАРЭЛІ Я., віленскі злотніцкі майстра; у 1852 і 1855 гг. меў падмай-
    Злотнік у сваім варштаце.
    Нямецкі дрэварыт. 7 536 г.
    стру, гарадзенскага мешчаніна X. Ціпографа (L—V, № 2.1011), у 1 852 г. падмайстру Ю. Меяровіча.
    III. 1.688. БАРЭНБАУМ Шлёма Шаеў, віцебскі мешчанін; у 1893 г. падмайстра ўХ. Алескера', жыўу 1-й частцы г. Віцебска на вул. Смаленскай (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 510, арк. 84).
    III. 1. 689. БАРЭНБЛАТ Абрам, віцебскі мешчанін, майстра злотніцкай управы; у 1840—1850 гг. жыў ва ўласным доме (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 17, арк. 13); у 1860 г. жыў у 1-й частцы г. Віцебска (тамсама, ф. 1416, воп. 2, спр. 11540, арк. 40 зв.).
    III. 1. 690. БАСКІНД Моўша, 07.01.1898 атрымаў пасведчанне на права займацца злотніцка-срэбраніцкім і ювелірным