Злотніцтва Беларусі.
XII - пачатак XX ст.
Анатоль Цітоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 271с.
Мінск 2020
w
часнымі адміністрацыйнымі межамі Польшчы, яго працы, прысвечаныя развіццю злотніцтва, прадстаўляюць значны інтарэс і будуць карысныя для даследчыкаў суседніх краін.
У Расіі назіраецца актыўны рост колькасці выданняў дадзенай праблематыкі, што адлюстроўваецца ў павелічэнні колькасці публікацый на гэтую тэму. Прычым варта адзначыць іх адметнае мастацкае афармленне. Як прыклад падобных прац можна назваць наступныя. У кнізе11, прысвечанай злотніцкім вырабам, якія захоўваюцца ў Дзяржаўным гістарычным музеі ў Маскве (ГНМ), акрамя тэксту і багатага ілюстрацыйнага матэрыялу прыведзены і слоўнік майстраў-злотнікаў XVI-XX стст. Нягледзячы на тое, што ў бібліяграфіі сустракаецца прозвішча В. I. Троіцкага, аніводны майстра-злотнік беларускага паходжання не згадваецца, быццам бы іх не існавала ўвогуле. Аналагічнае выданне12 — створаны таксама калектывам аўтараў багата ілюстраваны альбом, дзе разглядаюцца злотніцкія ўпрыгожанні (гузікі, пярсцёнкі, завушніцы, пацеркі і інш.) як элемент тагачаснага строю. Наступны твор13 уяўляе сабой працу са шматлікімі ілюстрацыямі, у якой дэманструюцца скарбы, што знаходзяцца ў сховішчах расійскіх музеяў. Нягледзячы на тое, што адпаведна назве, якая акрэслівае канкрэтную геаграфічную прастору, альбом пачынаецца з кіеўскага колта XII ст., далей фігуруюць мастацкія творы з Чарнігаўшчыны, а нашы быццам бы ўвогуле адсутнічаюць у маскоўскіх сховішчах!
Крыху горш у параўнанні з суседзямі ішлі справы з вывучэннем дадзенага прадмета ў нашай краіне. Кніг, прысвечаных злотніцтву як рамяству ці мастацтву, не было, за рэдкім выключэннем асобных прац або артыкулаў, што ў пэўнай меры закраналі гэтыя сюжэты. Спробу звярнуць увагу нашай грамадскасці на дадзеную з'яву зрабіў А. Палеес, які надрукаваў у 1947 г. артыкул пра майстраў залатых і срэбраных спраў не ў спецыяльным, а ў грамадска-палітычным часопісе14. Яго фонд (ф. 382) зберагаецца ў Архіве-музеі літаратуры і мастацтва. Там захоўваюцца нататкі навукоўца па развіцці розных рамёстваў, у тым ліку і злотніцтва, на Беларусі і шэраг імёнаў рамеснікаў. Праўда, карткі, складзеныя А. Палеесам, утрымліваюць толькі першасную, вельмі лаканічную і, на жаль, не заўсёды сістэматызаваную інфармацыю.
Абагульняючых прац па гэтай галіне рамяства і мастацтва ў нашай краіне не выдавалася. Намаганні беларускіх гісторыкаў былі прыцягнуты да рашэння «больш важных» пытанняў, рабіўся акцэнт на сацыяльна-палітычную ба-
11 Русскне ювелмрные украшення XVI—XX веков мз собранмя Государственного ордена Леннна мстормческого музея / сост. Г Медведева [н др.]. М., 1987.
12 Русскме ювелнрные украшення XVI—XX вв. (нз собранмя Государственного псторнческого музея). М., 2002.
13 Ювелмрное нскусство Росмм : альбом / сост. Т. В. Тміценко. М., 2002.
14 Палеес А. Майстры залатых і сярэбраных спраў II Беларусь. 1947. № 1. С. 49—50 (Палеес).
рацьбу з прыгнятальнікамі-эксплуататарамі і барацьбу за светлую будучыню, на вядучую ролю пэўнай грамадскай арганізацыі і г.д.
Адной з першых прац, даволі вялікіх па сваім аб’ёме, дзе фігуруюць злотнікі (хоць і ў якасці ўскоснага аб'екта даследавання), з'яўляецца праца Лаўрэна Абецадарскага15, напісаная са значным прыцягненнем матэрыялаў, апублікаваных В. I. Троіцкім. Калі даследаванні апошняга канстатуюць наяўнасць на службе ў маскоўскіх цароў беларускіх майстраў (што траплялі туды і не заўсёды добраахвотна!), дык у Л. Абецадарскага кніга напісана з пэўным ідэалагічным ухілам; хоць была яна выдадзена амаль праз чатыры гады пасля смерці аўтара, тэндэнцыя разгляду ўсіх фактаў праз прызму «спрадвечнага імкнення беларускага народа да зліц-
ця» з нашым усходнім суседам, нягледзячы на рэдагаванне тэксту яго навуковым апанентам, з тых жа меркаванняў, была захавана. Тым не менш, калі адкінуць ідэалагічнае шалупінне, у працы сабраны факты, што ілюструюць падзеі і ўмовы жыцця нашых землякоўу XVI—XVII стст. па-за межамі Беларусі.
У маляўнічым фотаальбоме16 на тэму дэкаратыўнага мастацтва нашай краіны, аўтарам-складальнікам якога з'яўляецца Н. Ф. Высоцкая, першая частка аддадзена злотніцкім вырабам. У заўвагах аўтар, абапіраючыся на апублікаваныя дадзеныя, спрабуе зрабіць падлік колькасці злотнікаў, што працавалі на нашых землях у XV—XVIII стст. У выніку ёй названа лічба ў 1740 чалавек. У сувязі са спрэчнасцю некаторых крыніц і матэрыялаў, на якія спасылаецца Н. Ф. Высоцкая, адзначыўшы, аднак, зробленую працу пакінем прапанаваную лічбу без каментарыя. Варта заўважыць, што дадзенае выданне спрыяла
Збан туалетны менскага майстры [В. Біркоўскага?]. 1895 г.
знаёмству нашай і замежнай грамадскасці з багаццем мастацкай культуры Беларусі, у тым ліку і з беларускімі злотніцкімі традыцыямі.
15 Абецедарскнй Л. С. Белоруссмя п Россмя : Очеркм русско-белорусскпх связей второй половнны XVI XVII вв. Мннск, 1978 (Абецедарскнй).
16 Высоцкая Н. Ф. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі XII—XVIII стст. Мінск, 1984 (Высоцкая).
Даволі ўдалая спроба вылучыць «беларускае кола»ў злотніцкім асяроддзі старадаўняй Вільні была зроблена Э. Максімавай у артыкуле17, прысвечаным арнаментальнаму мастацтву і яго ўвасабленню ў злотніцтве. Каштоўным дадаткам артыкула з’яўляецца «Спіс віленскіх злотнікаў...». Аўтар «прасеяла» дадзеныя польскага даследчыка Э. Лапацінскага з мэтай вылучэння сярод злотнікаў Вільні асоб, звязаных сваім паходжаннем і дзейнасцю з сучаснай тэрыторыяй Беларусі.
Вялікая па сваім аб'ёме праца, праведзеная літоўскім даследчыкам Э. Лаўцявічусам, была значна дапоўнена і пашырана пасля яго смерці сучаснай літоўскай калегай Б. Р. Віткаўскене18. У выдадзенай кнізе прыведзены шматлікія матэрыялы аб развіцці злотніцкага рамяства ў старадаўнім ВКЛ і галоўным чынам у яго сталіцы — Вільні. У сувязі са спецыфікай гістарычных лёсаў дадзенай тэрыторыі, асабліва Віленшчыны, адбылося значнае супадзенне фактаграфіі, сабранай вышэйназванымі аўтарамі, з тымі матэрыяламі, што трапілі ў нашу працу, пры наяўнасці пэўных адрозненняў у іх інтэрпрэтацыі.
Спроба зарэгістраваць на гістарычных землях Беларусі прадстаўнікоў злотніцкай спецыяльнасці праз вывучэнне друкаваных і пісьмовых крыніц была зроблена таксама і аўтарам19. 3 XII да канца XVIII ст. ім было ўлічана 279 злотнікаў. Сярод іх ёсць прадстаўнікі дзвюх асноўных канфесій, якія існавалі ў той час у межах Вялікага Княства Літоўскага (за выключэннем мусульман, якія аніводнага разу не трапляліся ў дакументальных матэрыялах у якасці спецыялістаў-злотнікаў): выяўленыя намі прадстаўнікі ўсіх хрысціянскіх плыней складалі каля 88% агульнай колькасці; астатнія, крыху больш за 12%, былі іўдзеямі (што прыкладна адпавядала колькасці яўрэйскага насельніцтва ў агульнай структуры жыхарства ВКЛ). У прааналізаваных матэрыялах знайшлі сваё адлюстраванне рэлігійныя спрэчкі паміж прадстаўнікамі розных напрамкаў у хрысціянстве, што мелі месца ў канцы XVI — першай палове XVII ст. Але трэба адзначыць, што тэалагічныя пярэчанні і дэбаты не былі вызначальнай рысай іх дзейнасці.
Перад даследчыкам стаіць задача выяўлення злотніцкіх клейнаў (як асобных майстраў, так і агульнацэхавых), але гэтыя матэрыялы амаль альбо зусім (!) не адлюстраваліся ў архіўных дакументах; іх трэба шукаць на месцах — у музеях і іншых «сховішчах», дзе непасрэдна знаходзяцца злотніцкія вырабы. Але пошук такіх помнікаў часта звязаны з работай па-за межамі не толькі горада Мінска, але і краіны, што, безумоўна, патрабуе пэўных матэрыяльных трат і адпаведных бюджэтных укладанняў.
17 Максімава Э. С. Арнаментальнае мастацтва злотнікаў «віленскага кола» // Помнікі культуры : новыя адкрыцці. Мінск, 1985 (МЭ). С. 93—101,202—206.
18 Laucevicius Е„ Vitkauskene В. R. Lietuvos Auksakalyste. XV-XIX amzius. Vilnius, 2001 (L-V).
19 Цітоў A. K. Спіс злотнікаў Беларусі XII—XVIII стст. // Гуманітарна-эканамічны веснік. 2001. № 1. С. 12-25.
ПЕРЫЯДЫЗАЦЫЯ БЕЛАРУСКАГА ЗЛОТНІЦТВА XII пачатку XX ст.
У беларускім злотніцтве як культурна-гістарычнай з'яве выразна прасочваюцца наступныя перыяды, якія можна вылучыць і ў гістарычным лёсе нашай Бацькаўшчыны. Праўда, храналагічныя рамкі гэтых перыядаў-этапаў будуць трохі іншымі, што тлумачыцца ў пэўнай ступені як маруднасцю і інертнасцю гістарычных працэсаў, так і некаторай спецыфічнасцю самога матэрыялу даследавання.
СТАРАЖЫТНЫ ПЕРЫЯД
Рамеснікі-злотнікі ў дацэхавыя часы
Храналагічныя рамкі гэтага перыяду распачынаюцца з даўніх часоў і працягваюцца да цвёрдага ўсталявання на тэрыторыі нашай краіны злотніцкіх рамесных аб'яднанняў (цэхаў), што фактычна абмяжоўваецца канцом XVI першай паловай XVII ст. Пры гэтым неабавязкова, што стварэнне цэхаў (у прыватнасці злотніцкіх) віталася нашымі продкамі, — наадварот, на гэтай глебе нават узнікалі канфлікты, што вымушала ўлады шукаць розныя варыянты вырашэння гэтага пытання. Але сам гэты факт сведчыць пра эканамічныя пярэчанні паміж прадстаўнікамі «старой» формы ладу рамеснай дзейнасці і «новай», якая прадугледжвала арганізацыю вытворчасці праз папярэднюю пісьмовую фіксацыю правоў і абавязкаў братоў цэха. Безумоўна, такія аб'яднанні гільдыі, брацтвы — былі ў большай ступені канкурэнтаздольнымі, чым злотнікі-саматужнікі (індывідуалы), якія ў рэшце рэшт зніклі з гістарычнай арэны, саступіўшы месца цэхам.
Цэхавы перыяд.
Узнікненне і дзейнасць злотніцкіх цэхаў
Першыя злотніцкія рамесныя брацтвы стала фіксуюцца ў нас напрыканцы XVI ст. Туды прымалі «людзен докрых, лселых, парлдлк і згоду мілуюных, месту прыссглых». У дакументальных крыніцах і літаратуры захаваліся злотніцкія цэхавыя статуты, іх было няшмат.
Найбольш старадаўнім на сучаснай тэрыторыі нашай краіны з'яўляецца берасцейскі аб'яднаны злотніцка-малярскі цэх, які быў заснаваны «ў годзе 1599 красавіка 17 дня». Менчукі атрымалі права заснавання свайго асобнага цэха 31 траўня 1615 г., а ў Магілёве злотніцкі цэх быў намінальна створаны 20 верасня 1629 г„ праўда, каралеўская ўлада выдала «ліст-прывілей» толькі 22 чэрвеня 1634 г. Прывілей злотнікам «места Новагародскага» быў зацверджаны ўладамі ў 1636 г„ а ў Гародні гэта сталася, згодна з дакументам,
у 1637 г.
Як сведчаць гістарычныя крыніцы, злотніцтва развівалася не толькі ў тых местах, дзе існавалі адпаведныя цэхі, — на тэрыторыі Беларусі былі гарады, дзе рамеснікаў-злотнікаў не «ахапілі» цэхавыя ўстановы: напрыклад, Віцебск, Полацак, Пінск і інш. Часта злотнікі складалі адасобленую групу сярод рамеснікаў іншых спецыяльнасцей у тым ці іншым горадзе. Вузкасць крыніцазнаўчай базы не дазваляе разгледзець дадзенае пытанне ва ўсіх шматлікіх яго аспектах, але пазначыць асобныя рысы праблемы застаецца магчымым.