Злотніцтва Беларусі.
XII - пачатак XX ст.
Анатоль Цітоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 271с.
Мінск 2020
На наш погляд, гэтыя высновы з'яўляюцца вельмі праблематычнымі. Факт наяўнасці паўнавартасных проберных урадаў у Полацку нашымі даследаваннямі не пацвярджаецца; хутчэй за ўсё, даследчыкаў на гэтую думку магло падштурхнуць супадзенне графічных вобразаў позніх гербаў Полацка і Віцебска. Пасля далучэння да Расійскай імперыі значная колькасць гарадоў новаўтворанай Віцебскай губерні атрымала стандартныя выявы гарадскіх гербаў, мэтай якіх былі прапаганда і ўслаўленне царскага самаўладдзя. Яны адрозніваліся паміж сабой толькі афарбоўкай дэталяў, a сутнасць была адна — Пагоня ў падпарадкаванні імперскаму Арлу. На проберных клейнах, якія тады існавалі, было вельмі складана падкрэсліць каляровыя характарыстыкі гербаў. Гэты факт мог і падштурхнуць нашых папярэднікаў да памылковых высноў.
Герб Полацка. 1781 г.
Герб Віцебска. 1781 г.
45 Што ўвяло ў зман даследчыкаў суседніх краін.
КАРОТКІЯ НАРЫСЫ АСНОЎНЫХ ЗЛОТНІЦКІХ ЦЭНТРАЎ БЕЛАРУСІ
БАБРУЙСК
Першым вядомым з літаратурных крыніц тутэйшым майстрам з'яўляецца нейкі Багдан. Ён жыў у Бабруйску ў 20-х гг. XVII ст. Больш падрабязна адлюстраваліся ў дакументальных крыніцах бабруйскія злотнікі XIX ст. На той час, паводле няпоўных падлікаў, у горадзе працавала звыш двух дзясяткаў ювеліраў і рэзчыкаў пячатак. Звесткі пра іх сканцэнтраваны галоўным чынам у канцы 40 — пачатку 50-х гг., калі Менскай пробернай палаткай былі выяўлены факты выпуску недабраякасных залатых і срэбраных вырабаў. Менскім губернскім праўленнем разглядалася справа аб вырабе нізкапробнай залатой і срэбранай прадукцыі, якая кляймілася зробленым таксама ў Бабруйску фальшывым кляйном з лічбай «84». Усяго па гэтай справе было прыцягнута каля паўтара дзясятка бабруйскіх майстраў разам са старшынёй мясцовага цэха залатых і срэбраных спраў, які і ўзначальваў гэтае «прадпрыемства». У 80-я гг. XIX ст. у горадзе налічваецца 14 майстраў злотніцка-срэбраніцкага цэха, сярод якіх старшым быў В. Смілавіцкі, што ў 50-х гг. лічыўся вучнем і «вызначыўся» тым, што пад кіраўніцтвам свайго настаўніка рабіў завушніцы са шклом, якое выдавалі за «дыяманты».
БЯРЭСЦЕ
У рэвізіі места, якая адбылася ў 1566 г., згадваюцца чатыры злотнікі. Прывілей на заснаванне цэха быў нададзены берасцейскім злотнікам першым сярод іншых местаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі, «у годзе 1599 красавіка 17 дня». Статут быў зацверджаны мескімі ўладамі і літаральна праз два тыдні, 3 траўня, канфірмаваны каралём Жыгімонтам III Вазай. Цікавай асаблівасцю берасцейскага цэха было тое, што акрамя злотнікаў у яго стварэнні прынялі ўдзел і мастакі, што абумовіла існаванне аб’яднанага злотніцка-малярскага цэха. Адпаведна статуту, «калі каторы таварыш хацеў у Бярэсці стаць Майстрам, павінен быў папярэдне працаваць у цэху два гады, каб яго жыццё і паводзіны маглі быць спазнаны; затым, жадаючы стаць майстрам, добра выхаваны і вывучаны, мусіў два гады ў далёкіх і чужых местах займацца сваім рамяством, пахвальна і прыстойна яго вывучаць». Спачатку таварыш прымаў «права мескае» і прыносіў прысягу на вернасць Бярэсцю. Пасля гэтай
працэдуры ў прысутнасці цэхмістра прэтэндэнт на званне берасцейскага злотніцкага майстры быў абавязаны «паказаць штукі рамяства свайго»: зрабіць келіх, пячатку і ўмацаваць каштоўны камень у залатым пярсцёнку. Напрыканцы дакумента падкрэслівалася, каб цэх і ратуша таго «места Берасцейскага» былі забяспечаны ўзбраеннем.
Статут брацтва быў канфірмаваны сынам Жыгімонта — каралём Уладзіславам IV «у годзе 1633 лютага 2 дня». Дадаткова да папярэдніх артыкулаў кароль падкрэсліў, што нікому іншаму, акрамя злотнікаў цэхавых, «прысеглых», не дазваляецца «смалеваць» срэбра ў гэтым горадзе. Таксама ў дакуменце было пазначана, што замкавы ўрад не можа пры-
Адбітак пячаткі майдэборскага места Берасцейскага ў рэнесансным стылі. 7 650 г.
цягваць злотнікаў да свайго суда і яны падлягаюць толькі юрысдыкцыі бе-
расцейскага ўрада.
За перыяд з другой паловы да канца XVI ст., паводле няпоўнай, наколькі нам падаецца, інфармацыі, тут зафіксавана сем майстраў, у XVII ст. іх больш за тузін. Трэба адзначыць, што, калі Бярэсце страціла свой ваяводскі статус і стала звычайным павятовым цэнтрам Гарадзенскай губерні, у XIX пачатку XX ст., згодна архіўным статыстычным дадзеным, майстраў, занятых злотніцкай і срэбраніцкай справай і рэзаннем пячатак, было трохі больш за тры
дзясяткі.
ВІЛЬНЯ
Злотніцкія традыцыі ў гэтым горадзе існавалі з глыбокай старажытнасці. Прывілей на злотніцкі цэх быў атрыманы «перад святам св. Барталамея» ў 1495 г. Ён быў зацверджаны для віленчукоў у 1516 г. у дзень «пасля фэста св. Марціна». Ускосныя звесткі сведчаць, што існавалі папярэднія прывілеі рамеснікам гэтай спецыялычасці, якія выдаў у другой палове XV ст. бацька вялікага князя літоўскага Аляксандра кароль Андрэй Казімір для тутэйшых злотнікаў «Літвы і Русі», што працавалі аднаасобна ў горадзе спакон веку.
Як пацвярджаюць гістарычныя крыніцы, злотніцкае рамяство не заўсёды існавала ў
межах толькі цэхавых структур. У гэтым аспекце нам уяўляецца цікавым дакумент, што быў дадзены каралём Жыгімонтам Аўгустам «у годзе 1544 месяца кастрычніка 22 дня», — «Подтвержденнб золотаром bhaghckhm ДнтBG Н Русн, ТЫМ которыб HG ClfTK в цэху зодотарском...», Апошнія скардзіліся на віленскіх злотнікаў палякаў і немцаў, якія падпарадкоўваліся злотніцкаму цэху і «... нехотемн нд\ допустнтн рокоты зодотарское ... ровн-
тн на коморах нх золотарскнх...», патра-
бавалі далучыцца да цэха, папярэдне зрабіўшы
Пячатка віленскага яўрэйскага цэха рэзчыкаў і гравёраў. XIX ст.
Пячатка віленскага яўрэйскага ювелірнасрэбраніцкага цэха. 1838 г.
«мбнстершт^кн». Сваім прывілеем кароль дазволіў тутэйшым майстрам «...поддб давного овычаю тую рокоту зодотарскую
В MGCT6 ВНА6НСК0М Б63 ЖАДНЫХ ЦЭХОВ Н Б63 мейстершков рокнтн ... зодотаром цэховым ...
нашнм прнказадн же кы онн ... ровоты зодо-
тарское матн мм не заворонялн ... которые трудностн в толгь have не задавалн н кж цсху своему не прнворочвалн...». Гэты . дакумент адлюстраваў пярэчанні, што існавалі не толькі ў Вільні, але і ў іншых старажытных культурных цэнтрах БеП ларусі. Аднак не заўсёды яны набывалі форму прамога супрацьстаяння, 3/ як гэта здарылася тут.
у Першапачаткова мескі магістрат «заактыкаваў» цэхавы статут «у годзе 1628 сакавіка 9 дня», потым, «у годзе 1687 месяцы лістападзе 30 дня», у сувязі са скаргамі спажыўцоў на якасць залатых і
срэбраных вырабаў напісаў да статута дадатковыя артыкулы. Канфірмацыя гэтага дакумента была зроблена каралямі Жыгімонтам III Вазай і Уладзіславам IV, а пазней, «у годзе
1664 месяцы чэрвені 30 дня», Янам Казімірам. У прэамбуле дакумента падкрэслівалася, што даўнія «прывілеі, артыкулы і канфірмацыі загінулі падчас Маскоўскай акупацыі». Усе гэтыя «паракграфы» былі зацверджаны каралём Аўгустам Моцным «у годзе 1705 месяцы лістападзе 5 дня», апошняе пацвярджэнне адбылося «ў годзе 1774 месяцы лістападзе 12 дня».
Адбітак выразанай Ганусам Трыльнерам дзяржаўнай пячаткі Вялікага Княства Літоўскага, што была ва ўжыткуў 1635—1648 гг. (павялічаны)
У перыяд Вялікага Княства Літоўскага Вільня была нетолькі буйным злотніцкім, але і эмісійным цэнтрам. Віленская мінца (манетны двор) функцыянавала з XV ст. да 30 снежня 1667 г. Сваю дзейнасць яна пачала ў часы Вітаўта (1392—1430) выпускам дынараў; пазней, пры вялікім князю літоўскім і каралю польскім Аляксандру Ягелончыку (1492-1506), тут выпускаліся срэбраныя манеты наміналам ад дынара да гроша; у часы праўлення Жыгімонта Старога (1506-1548) прадукцыяй мінцы былі паўгрошы і грошы, а яго сын Жыгімонт Аўгуст (1548-1572) даў мінцы прывілей выпускаць агульныя для ўсёй Рэчы Паспалітай грошы. 3 гэтага часу пачалося карбаванне манет са спалучаным чатырохпалёвым гербам (Арол + Пагоня). На ўсіх грашовых знаках, што былі выпушчаны тут, прысутнічаюць гербы падскарбіх ВКЛ або апазнавальныя знакі арандатараў мінцы.
Адным з першых вядомых нам віленскіх «мінцмейстраў» быў Пётра Платын. Ён згадваецца «ў годзе 1592 месяца лютага 6 дня» ў лісце Жыгімонта Аўгуста аб «вызваленні» яго «з вязення» і вяртанні яму «друку і інструментаў» (металаапрацоўчых). A 5 красавіка таго ж года кароль выдаў ліст аб непадсуднасці П. Платына віленскаму земскаму і мескаму судам. Потым згадваецца Ян
Ё. Аман. Злотніцкі варштат.
Нямецкі дрэварыт. Канец XVI ст.
Тырлзе, які фігуруе ў консэнсе 1601 года караля Жыгімонта III Вазы, якім ён зацвярджае ліст падскарбія А. Завішы аб змене пробераў. На яго месца ў тым жа годзе трапіў Ян Дзітмар. Ставячы яго на пасаду, падскарбі патрабуе ад яго ў лісце, каб «пенендзы ў мінцы рабіліся белыя патройныя срэбраныя». Наступны пробер — Ян Трыльнер, што ўпамінаецца ў дакументах за 1614—1648 гг. У 1614-1616 гг. ён судзіўся са злотніцкім брацтвам, паколькі цэхавыя старшыя містры адмаўляліся ўнесці ў свой рэестр яго сына Гануса. Апошні ў 1632—1633 гг. і каля 1649 г. выконваў «дзяржаўныя заказы» напрыклад, «вырыў» (зрабіў) срэбраныя пячаткі для Канцылярыі ВКЛ часоў Уладзіслава IV і яго наступніка Яна Казіміра. У «дыпломе» віленскага біскупа Юрыя Белазора ад 1663 г. згадваецца «фактор» Андрэй дэ Горн, якому дазваляецца «выбіваць» на віленскай мінцы
«орты, шэлягі, патройныя і пулторакі, і грошы, так яко до того в Короне Польской біто» на агульную суму звыш пяці мільёнаў злотых. Дзейнасць тутэйшых ювеліраў не заўсёды працякала ў бясхмарнай абстаноўцы: так, у 1776 г. у выніку цеснага хаўрусу паміж віленскім магістратам і тутэйшым кагалам не вытрымаў несумленнай канкурэнцыі і знік «юбілерскі» цэх.
Адным з лепшых віленскіх злотнікаў, паводле сучаснікаў, быў Крыштаф Струнк. Ён атрымаў ад караля Уладзіслава IV прывілей, якім за ўмельства ў сваім рамястве быў залічаны ў каралеўскія слугі і вызвалены з-пад юрысдыкцый усіх улад, акрамя асабістай падсуднасці каралеўскаму двару. Гэта здарылася «ў годзе 1634 чэрвеня 29 дня».
Вільня з'яўлялася цэнтрам падрыхтоўкі злотнікаў з розных гарадоў і мястэчак як Вялікага Княства Літоўскага, так і замежных дзяржаў: Германіі, Чэхіі, Польшчы, Італіі і Масковіі. Як адзначаў даследчык Э. Лапацінскі, а за ім і Э. Максімава, усяго за сто гадоў, з 1650 па 1750 г„ злотніцкую адукацыю ў Вільні атрымалі больш як 250 чалавек.