• Газеты, часопісы і г.д.
  • Злотніцтва Беларусі. XII - пачатак XX ст. Анатоль Цітоў

    Злотніцтва Беларусі.

    XII - пачатак XX ст.
    Анатоль Цітоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 271с.
    Мінск 2020
    88.49 МБ
    Пасля прыняцця падданства і прынясення прысягі на вернасць месту і брацтву падмайстра прыступаў да вырабу «містрштукі». Абавязковым патрабаваннем для тых, хто прайшоў абучэнне, вандроўку і іспыты, быў узнос у цэхавую скрыню, «датак», у памеры ста злотых — праўда, не разам, але часткамі, з растэрміноўкай на тры гады.
    Містроўскія штукі (іспыты на званне майстры). Каб набыць статус паўнавартаснага і паўнапраўнага майстры, кандыдат-таварыш мусіў прайсці даволі працяглую працэдуру.
    Пасля паспяховага адбыцця «таварыскай службы» прэтэндэнт на званне майстры мусіў абысці па дамах усіх цэхавых майстраў і прасіць іх згоду на дапушчэнне яго да іспытаў. Гэтая працэдура магла адбыцца толькі чатыры разы на год: таварышу належала звярнуцца да цэхавага начальства ў суботу за два тыдні да канца бягучага квартала. Тое самае ён быў абавязаны паўтарыць у наступную суботу, праз тыдзень. Пасля гэтага, раніцай наступнага дня, гэты самы прэтэндэнт мусіў прыйсці разам «з добрымі людзямі» ў «цэхавую
    гасподу, калі там будуць майстры», прасіць, каб яго дапусцілі «да рабення штук» (іспытаў). У Францыі гэта называлася «зрабіць шэдэўр». Разам з тым прэтэндэнт мусіў прынесці лісты аб сваім нараджэнні ад тамтэйшых улад, a таксама лісты аб атрыманай ім адукацыі ў злотніцкім рамястве.
    Толькі пасля прахаджэння гэтай працэдуры старшы цэха прызначаў месца — канкрэтны містроўскі варштат (часцей за ўсё гэта была майстэрня цэхмістра), дзе прэтэндэнт мусіў рабіць «містроўскія штукі» без аніякай дапамогі ўласнымі рукамі на працягу аднаго квартала. Ва ўсіх злотніцкіх статутах падкрэсліваецца, што прэтэндэнт на званне «...майстэрства сваё і ўласную дасканаласць у навуцы і штуках містроўскіх ніжэйапісаных будзе павінен
    у варштаце цэхмістра: па-першае, келіх
    зрабіць, потым пячатку, на якой мусіць быць гелм з наміткай альбо галінкамі ці кветкамі аздоблены [альбо літарамі], як
    Новагародскі пацір.
    [Пачатак XVII ст.]
    звычай патрабуе, вырыць [выразаць]...». A некаторыя цэхавыя статуты патрабавалі, каб яшчэ быў зроблены пярсцёнак «з камянём, цудоўна асаджоным».
    Старшыя майстры пільна сачылі, каб прэ-
    тэндэнт не выносіў з дома або варштата распачатых ім работ, і былі абавязаны клясціся пад прысягай, што «містроўскія штукі» зроблены ім асабіста, без дапамогі звонку. Таксама, адпаведна са статутамі, аніводны з памочнікаў не мог нават бачыць тыя штукі-майстэрчыкі, што вырабляў прэтэндэнт. Падчас выканання вельмі складанай працы апошні мусіў азнаёміць майстраў з прамежкавымі вынікамі сваёй работы; калі тыя знаходзілі, што ён «рухаецца ў правільным кірунку», якасць яго работы задавальняла ці мела нязначныя хібы, што можна было хутка выправіць, «дыпламант» працягваў далей працу. У адваротным выпадку іспыты прыпыняліся і няўдалы прэтэндэнт вымушаны быў накіравацца ў вандроўку ізноў.
    Тэрмін выканання «майстэрчыка,
    містрштукі, шэдэўра ці штукі» ў залеж-
    насці ад спецыяльнасці працягваўся ад аднаго квартала да двух.
    Фрагменты пячаткі Супрасльскага манастыра з выявамі Архангела Гаўрыіла і Панны Марыі
    Па сканчэнні квартала «дыпломная работа»
    прадстаўлялася на абмеркаваннеўсім цэхавым майстрам, якія ацэньвалі працу і выказвалі свае заўвагі. Праца альбо прымалася, альбо не. На выпраўленне дробных заўваг давалі яшчэ адзін квартал. У тым выпадку, калі заўваг мелася зашмат альбо яны былі выпраўлены няякасна, прэтэндэнт-таварыш мусіў ісці ў вандроўку яшчэ на адзін год. Толькі вярнуўшыся, ён мог атрымаць дазвол на паўторныя іспыты.
    Выкананая і адобраная ўсімі цэхавымі майстрамі дыпломная праца трапляла ў цэхавую скрынку, на агульны пажытак брацтва; туды ж прэтэндэнт мусіў унесці таксама дзве грыўны срэбра і адну (у некаторых злот-
    ніцкіх цэхах патрабавалася дзве) капу гро-
    Пячатка (штэмпель) Супрасльскага манастыра з адлюстраваннем сюжэта «Дабравешчанне».
    Пачатак XVII ст.
    шаў літоўскіх уступнага.
    Некаторыя цэхавыя статуты патрабавалі, каб «дыпламант» ішоў са сведкамі да мескага ўрада і там прыняў падданства горада, у якім ён здаваў іспыты, ужо пасля таго, як была зроблена
    «містрштука». Зрабіўшы гэта, ён далучаўся да злотніцкага цэха. Аднак толькі пасля выканання ўсёй працэдуры — паспяховай здачы іспытаў, пачастунку містрам і іншым братам цэха і адпрацоўкі яшчэ год у якасці маладога (малодшага) майстры ён нарэшце набываў статус паўнавартаснага брата цэха Майстры. 3 дробнымі адрозненнямі гэтыя кваліфікацыйныя патрабаванні фігуруюць у статутах розных злотніцкіх цэхаў. Безумоўна, ад новапрынятага патрабавалася «прыстойна ва ўсіх пунктах выконваць цэхавы статут і захоўваць няўхільна сваю "прысегу"».
    Пячатка (штэмпель) першай інстанцыі суду ардынарыйнага майдэборскага места Новы Двор з выявай Архангела Міхаіла. 1792 г.
    Майстры — рамеснікі вышэйшай кваліфікацыі. Дыстанцыя паміж статусам вучня, што ўпершыню трапіў да «містроўскага варштата», і высокім званнем майстры вагалася ў сярэднім (пры ўмове праяўлення адпаведных здольнасцей і спалучэння спрыяльных знешніх абставін) ад дзевяці да адзінаццаці і болей гадоў.
    Містры з'яўляліся паўнавартаснымі і паўнапраўнымі сябрамі цэха, менавіта з іх абіралася кіраўніцтва брацтва, цэха, і толькі яны карысталіся поўнай свабодай дзейнасці (зразумела, у межах статутных вольнасцей). Напрыклад, адпаведна з прывілеем караля і вялікага князя Аляксандра, віленскім злотнікам, майстроўскім таварышам, забаранялася жаніцца да таго часу, пакуль яны не атрымаюць званне майстры21. Толькі гэтае высокае званне здымала і такую перапону!
    Дзе б майстры ні жылі — у горадзе ці на прадмесці, — яны абавязаны былі далучыцца да цэха, пад страхам страты «работы і варштата» (прадукцыі, майстэрні і інструментаў). Ніхто, акрамя іх, не мог прывозіць каштоўныя металы і камяні і гандляваць гэтымі таварамі ў местах, дзе былі злотніцкія цэхі; у парушальніка, які б такое асмеліўся зрабіць, тавар падлягаў канфіскацыі. Часта дамы майстраў былі вызвалены каралеўскімі прывілеямі ад усялякіх пастояў жаўнераў ці падчас з'ездаў дэпутатаў, суддзяў і г.д. Майстры, незалежна ад таго, жылі яны на зямлі магістрацкай, манастырскай альбо пры двары
    21 Акты, мздаваемые коммсспею, высочайше утвержденною для разбора древнмх актов в Внльне : в 39 т. Вмльна, 1865—1912 (АВАК). Т. 10. С. 96.
    якога-небудзь пана, мусілі падпарадкоўвацца законам рамеснага брацтва і горада.
    Нягледзячы на тое, што статус майстры — гэта найвышэйшая ступень прызнання ў рамястве, ён меў не толькі правы, але і абавязкі, якія рэгламентаваліся адпаведнымі статутнымі артыкуламі. Важкім грахом лічылася непавага да сваіх калег, і майстра, які «паўстаў на брата словамі неўчцівымі», мусіў заплаціць штраф на ратушы тры фунты воску, а калі ён адмаўляўся гэта зрабіць, яму забаранялася выконваць заказы з чэляддзю (слугамі) і памочнікамі на тэрмін, які вырашыць цэх. Калі ён адважваўся на сходцы перабіць выступоўцу або ўлезці ў спрэчку без дазволу старшых, павінен быў плаціць віну ў фунт воску «столькі, колькі-крот тое ўчыніць». Адпаведна са статутам берасцейскага злотніцка-малярскага цэха, калі адзін майстра «неўчцівымі словамі зэілжыў» свайго калегу і гэта пацвярджалася двума сведкамі, «годнымі веры», ён мусіў заплаціць у брацкую скрынку палову капы грошаў; калі ж прымяніў да яго «меры фізічнага ўплыву» — капу. Той жа штраф спаганяўся з кожнага ўдзельніка сваркі, калі яна была двухбаковай.
    Майстры не маглі выконваць адначасова болей за дзве галоўныя работы, і толькі пасля іх завяршэння дазвалялася распачаць новую працу. He дапушчалася таксама парушаць правілаў добрасумленнай канкурэнцыі, перахопліваць заказ адзін у аднаго: вінаваты падлягаў штрафу на карысць цэхавай скрынкі «ў палову грыўны срэбра», а заказ, зразумела, губляў. Такі штраф чакаў і таго, хто шкодзіў заключэнню ўжо абумоўленага кантракта паміж майстрам і заказчыкам.
    Майстрам забаранялася пераманьваць чаляднікаў у сваіх калег, таксама як і кожнаму мець болей за адну майстэрню-варштат і адну краму для рэалізацыі сваёй прадукцыі. Адпаведна з магілёўскім «парадкам злотнічым» 1629 г., майстра мог трымаць у сябе не болей як чатырох вучняў і двух падмайстраў. У іншых злотніцкіх цэхах нашых гарадоў гэтая лічба вагалася ў межах двух-трох чалавек як для першых, так і для другіх. Напрыклад, адпаведна са статутам менскіх ювеліраў, кожны тутэйшы майстра-злотнік мог мець адначасова ўсяго двух вучняў і двух таварышаў; толькі ў выпадку хуткага заканчэння навукі адным з іх майстру дазвалялася запісаць сабе трэцяга хлопца. Калі ж хто наважваўся трымаць чэлядзі болей, чым дазволена статутам, мусіў заплаціць на карысць цэхавай скрынкі палову грыўны срэбра. He маглі таксама майстры і перахоўваць падмайстру-таварыша, якому таемна даручалі майстроўскую работу. За гэта чакаў вялізны штраф у два камені22 воску.
    Калі хто з майстраў «падупаў з прыпушчэння Божага», такому з цэхавай скрынкі выдзялялі дапамогу, якую ён мусіў вярнуць пасля папраўкі свайго
    22 Камень — старажытная мера вагі, 1 камень — ад 25 да 32 фунтаў.
    здароўя, а таксама выдавалі «найлепшага» таварыша, што дапамагаў у працы. У тым выпадку, калі хвароба заканчвалася сумным зыходам, пазыка-дапамога спадкаемцамі не вярталася.
    Удовы братоў цэха карысталіся падтрымкай і дазволам займацца рамяством год і шэсць тыдняў пасля смерці мужа, калі шлюб быў беспатомным. Як сказана ў цэхавых статутах, «асірацелыя ўдовы, па смерці сваіх мужоў, каб мелі выратаванне для выжывання, такім цэх дазваляў трымаць таварышаў і вучняў і працягваць рабіць [рамяство мужа], пакуль не выйдзе замуж, а калі пойдзе за злотніка, тады такі муж набывае званне "Майстры"». У выпадку паўторнага шлюбу адказнасць за вынікі працы прымаў на сябе новы партнёр. Калі ж удава заключала паўторны шлюбны саюз з рамеснікам іншай спецыяльнасці, з гэтага часу яна аўтаматычна «выпадала» з-пад цэхавага заступніцтва і юрысдыкцыі.
    Функцыянаванне злотніцкіх цэхаў
    Дзейнасць рамеснікаў-злотнікаў знаходзілася пад пільным кантролем цэхавых старшынь цэхмістраў. Іх галоўнай функцыяй было сачыць, каб «кожндя грыўна паасовку ўтрымдівада ў ... шчырым і чыстым серакры» строга вызначаную колькасць металу. Такія патрабаванні меліся і для золата.
    Асартыментзлотніцкай прадукцыі быў даволі шырокі: акрамя вырабудля касцёлаў і цэркваў размаітых аздоб і рухомасці, што выкарыстоўваліся падчас набажэнстваў, злотніцкае майстэрства мела вялікі попыт і ў паўсядзённым жыцці. Са срэбра рабілася і «сталовае начынне» чаркі, конвы, «розтруханы», куфлі, кубкі, лыжкі і іншы сталовы посуд. Прадстаўнікі менш заможных колаў грамадства карысталіся посудам, які адлівалі з волава рамеснікі-канвісары. 3 каштоўнымі металамі маглі працаваць толькі спецыялісты — злотнікі. Тонкая філігранная праца злотнікаў была патрэбна і ў ваеннай справе: так, падчас Лівонскай вайны для ўмацавання абароназдольнасці ў інфлянцкія замкі Боўска (суч. Баўска, каля Рыгі) і Розітэн былі накіраваны каралеўскія злотнікі Юрэй Малы і Ленарт Інтофер.