• Газеты, часопісы і г.д.
  • Злотніцтва Беларусі. XII - пачатак XX ст. Анатоль Цітоў

    Злотніцтва Беларусі.

    XII - пачатак XX ст.
    Анатоль Цітоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 271с.
    Мінск 2020
    88.49 МБ
    Злотніцкія вырабы маглі вагацца ад некалькіх лотаў да вельмі вялікіх памераў. Так, Іван Гарнастай падарыў у 1556 г. віленскай царкве Прачыстай Багародзіцы срэбраны выраб. Гэта была «рукомоя србвреная, вж которой важн ссрбвра полж 9 грнвны н 12 золотннковж»23. А варшаўскі злотнік Антон Шнейлер даў у XVIII ст. справаздачу аб матэрыялах, што пайшлі на вы-
    23 Археографпческмй сборнмк документов, относяідмхся к мсторнм Северо-Западной Русм, нздаваемый прн Управленнн Вмленского учебного округа : в 14 т. Вмльна, 18671904 (АСД).Т. 6. С. 29.
    кананне заказу князёў Радзівілаў, калі было патрачана срэбра 613 грыўнаў і 81/г лота24. Яго калега — варшаўскі злотнік Якуб Раскевіч прадставіў Радзівілам рахунак за выкананую працу на агульную суму ў 203 410 фларынаў!25 Думаецца, што гэта не былі абсалютныя рэкорды траты грошай.
    Кантроль за якасцю злотніцкай прадукцыі ўскладаўся, перадусім, на самога яе спажыўца, і фалылар-бракароб непасрэдна нёс адказнасць перад ім. Адпаведна з цэхавымі статутамі, «усялякі, хто б работу нядбайна ўчыніў, за чым бы скарга да цэха прыйшла», такі абвінавачаны пасля брацкага разбору мусіў узнагародзіць шкоду пацярпеламу, а да скрынкі брацкай заплаціць паўкаменя воску.
    He было павагі да таго рамесніка, падмайстры ці партача26, які займаўся злотніцтвам нелегальна без дазволу старшых. У выпадку калі хтосьці з іх быў злоўлены, то атрымліваў званне «шэльмы»: у тыя часы гэта азначала страту прафесіі. Нават калі рамеснік-партач альбо «прыхадзень» рабіў сваё рамяство неафіцыйна, «па-за цэхам», яго маёмасць падлягала «грабяжу». Такая сітуацыя магла паўтарацца бясконца доўга, аж пакуль гэты рамеснік не ўступіць у цэх. Гэтае «высокае званне шэльмы» чакала і таго таварыша, хто «ў золаце альбо ў срэбры» шкоду якую ўчыніў зладзейскім спосабам, прыўласціў нешта і скарыстаў сабе, працуючы на свайго майстру. Такі падмайстра, згодна са звычаем, перадаваўся на пакаранне адпаведнаму ўраду.
    Проба
    У старажытныя часы на ўсёй тэрыторыі Еўропы чысціню каштоўных металаў вымяралі ў лотах. Лотам называлася 1/16 грыўны. Найбольш пашыраным у паўсядзённым побыце было «дванаццацілотавае» срэбра, якое абазначалася на вырабе лічбай 12. Яно змяшчала ў сабе 12/16 чыстага срэбра, што сёння складае 750/1000 (750-я проба).
    У дарэвалюцыйнай Расіі адзін расійскі фунт дзяліўся на 96 частак-залатнікоў. Адпаведна з прынятымі там стандартамі, паўсюдна ўжывалася 84-я проба (што сёння складае 84/96 = 875/1000 — 875-я проба).
    У сучасным свеце колькасць чыстага срэбра падаецца ў «тысячных». Так, лічба 800, зафіксаваная на вырабе, абазначае, што проба складае 800/1000 (800-я проба).
    24 Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (НГАБ) у Мінску. Ф. 694. Воп. 1. Спр. 58. Арк. 217.
    25Тамсама, спр. 55, арк. 331.
    26 Партач — рамеснік, які працаваў па-за юрысдыкцыяй цэха.
    Вырабы, што выходзілі са злотніцкіх варштатаў у нашай краіне, мусілі быць (як таго патрабуе статут гарадзенскіх злотнікаў 1637 г.) «добрага срэбра адпаведна з пробай і вагой Віленскай, Галоўнага Места ВКЛ», якая была роўная дванаццаці «латам» (лотам). Адной з найгалоўнейшых функцый цэхавых старшынь было назіранне за чысцінёй пробы металу, пра што згадвалася ў берасцейскім статуце 1599 г. («каб срэбра добра рабілі водлуг пробы і вагі Віленскай Места Галоўнага ВКЛ, або кожная грыўна срэбра мусіла ўтрымліваць не менш чым пятнаццаць лотаў»). Такая рознасць у значэнні віленскай грыўны можа тлумачыцца толькі афіцыйнай зменай яе вагі ў першых дзесяцігоддзях XVII ст.
    Для кожнага майстры, які працаваў над заказам са свайго матэрыялу і сплаўляў яго з іншым каштоўным металам, патрабавалася, каб золата27 мела пробуў васямнаццаць«драгусаў» («як яна назмкдбцца пасгіалітд дрдгду»),
    У работах складаных — такіх як паясы, цаткі, заглі (pasy, cetki, zagle) і інш. дапускалася некаторае ваганне пробы, пры агульным утрыманні пятнаццаці лотаў срэбра ў адной грыўне.
    Цэхавыя правілы патрабавалі ад старшынь, каб з перыядычнасцю раз у два тыдні, а ў Новагародку раз на месяц абодва цэхмістры асабіста наведваліся да крамніцы (крамы) ці варштата-майстэрні кожнага злотніцкага рамесніка-майстры, аглядалі работы і бралі пробы са срэбра, з якім ён працаваў. Той, «на каторага пакажа, што яго срэбра пробы не выносіць», мусіў быць пакараны. Адпаведна з цэхавымі статутамі, кожны «злапаны» за такім учынкам упершыню павінен быў заплаціць у цэхавую скрынку палову грыўны срэбра. За паўтор такіх супрацьзаконных дзеяў віна ўзрастала ў геаметрычнай прагрэсіі і толькі да трох разоў; на чацвёрты — цэхавыя ўлады перадавалі вінаватага гарадскім уладам, і тыя, пасля пацвярджэння працы з заніжанай пробай металу, закрывалі яго краму. Такі майстра страчваў магчымасць «рамяство рабіць» і таксама мусіў выплаціць «няслоўлівасць» пацярпеламу, а ўсе нізкапробныя вырабы падлягалі знішчэнню.
    Сярод найбольш распаўсюджаных прыёмаў падману кліентаў, акрамя згаданага вышэй змяншэння колькасці каштоўнага металу ў вырабе, як прыводзіцца ў цэхавых статутах, было пакрыццё пазалотай медных «штук» ланцугоў, пярсцёнкаў. Строга забаранялася ў вырабы з каштоўных металаў (напрыклад, пярсцёнкі) устаўляць простае шкло альбо танныя камяні, а таксама «залаціць манеты». За першы такі ўчынак вінаваты мусіў заплаціць у цэхавую скрынку палову грыўны срэбра, за другі грыўну, за трэці дзве. Калі гэты ж
    27 Золата пробы 999,9 па сваёй цвёрдасці прыкладна як звычайны пласцілін, яго вырабляюць толькі ў дзвюх краінах свету Расіі і Швейцарыі. Дзеля лепшай трываласці і надання пэўнага колеравага адцення ў яго прымешваюць медзь, паладзій і срэбра.
    Срэбраны куфель, упрыгожаны каштоўнымі камянямі і залатымі дукатамі. XVII ст.
    майстра пападаўся і на чацвёрты раз, цэхавыя ўлады павінны былі перадаць яго на расправу мескім уладам альбо тым, пад юрысдыкцыяй каго ён знаходзіўся. У выпадку калі віну канчаткова даказвалі, ён губляў права працы ў гэтым горадзе і «сваё майстроўства ў цэху». Калі партач прадаў такую рэч, то пасля пакарання мусіў вярнуць пацярпеламу яго страты, а сфальшаваную рэч стаўчы кавальскім молатам.
    Здаралася, што ў рукі майстры трапляў сумніўны метал, які яму прынеслі для «пералівання» (пераплаўкі) альбо пераробкі, тады містр павінен быў да-
    несці абавязкова гэты факт старшым цэха. Цэхмістры вельмі ўважліва пыталі заказчыка на прадмет таго, дзе ён узяў альбо хто яму даў «падазроны» метал. Пакуль з чысціні паходжання гэтага металу не здымаліся ўсе пытанні, ён заставаўся на захаванні ў цэхавай скрынцы.
    Адпаведна з цэхавымі статутамі, калі да майстры прыносілі «ў работу» срэбра ці золата «непячатанае» (без пробы і асабістага кляйна майстры), ён мусіў «паводле навукі сваёй выпрабаваць» яго і вярнуць з пробай. На сплаўленым злотнікам срэбры альбо золаце рамеснік быў абавязаны «вбіць» сваё кляйно (cech^). Гэтая працэдура сведчыла пра чысціню металу без кляйна срэбра ці золата лічылася «падазроным». Як падкрэслівалася ў дадатковых артыкулах, што былі дадзены віленскаму злотніцкаму цэху «ў годзе 1687 месяцы лістападзе 30 дня», «для распазнання проб падлейшых, [на злотніцкім вырабе] мусяць быці выбіты цэха тутэйшага места і кляйно злотніцкага цэха. Акрамя таго кожны цэхавы злотнік, які злівае злота альбо срэбра, на такім злітку мае набіці сваё імя».
    У ідэале кожны злотніцкі выраб мусіў несці на сабе тры клейны, якія б сведчылі пра чысціню каштоўнага металу і гарантавалі б спажыўцу якасць.
    7.	Першым кляйном была проба, пазначаная арабскімі лічбамі. Яго выбіваў на рэчы майстра-злотнік, у варштаце якога яна была зроблена.
    2.	Другое кляйно імяннік, у якім скарочана праз ужыванне часцей адной-дзвюх літар алфавіта пазначаліся імя і прозвішча майстры. Калі-нікалі ў іменніку мог прысутнічаць нейкі графічны значок, характэрны менавіта для дадзенага канкрэтнага майстры.
    3.	Трэцяе кляйно «цэха» (cecha) мела выяву агульнавядомага сімвала, звязанага нейкімі асацыятыўнымі сувязямі непасрэдна з горадам, дзе знаходзіўся містроўскі варштат альбо была злотніцкая крама, з якой тую рэч прадалі.
    У сувязі з тым, што да нашага часу захавалася даволі нязначная колькасць старадаўніх злотніцкіх вырабаў, знадворны выгляд гэтых «цэхаў» — гарадскіх злотніцкіх клейнаў — яшчэ недастаткова вядомы даследчыкам. Так, у Вільні іх было некалькі: кляйно-«цэха» з выявай герба Калюмны, або Гедымінавы слупы, якая выкарыстоўвалася з XVI ст.; у другой палове XVIII ст. на кантрольнай пячатцы, «цэхе», размешчана выява св. Крыштафа — віленскага мескага герба28. Згодна з каралеўскім прывілеем 1634 г., магілёўскія цэхавыя старшыні мусілі выбіваць на вырабах кантрольную «цэху» з выявай ільва за кратамі. «Цэха» Гародні другой паловы XVIII — пачатку XIX ст. мела выяву по-
    28 L-V, р. 135, 139.
    стаці аленя ў імклівым бегу — элемент эмблемы мескага герба. Разважаючы такім чынам, можна выказаць здагадку (чыста гіпатэтычна!), што новагародскія злотнікі мелі «цэху» з выявай атрыбута Архангела Міхаіла, менскія Панны Марыі ці яе атрыбутаў, берасцейскія лука са стралой або нейкіх іх частак.
    У аспекце кляймення каштоўных металаў назіраецца даволі значнае адрозненне ў правілах апрацоўкі і пацвярджэння якасці металу паміж тымі, што дзейнічалі ў нас, і нашымі ўсходнімі суседзямі29. Так, у Масковіі «майстрам Залатой палаты ў XIV стагоддзі не было патрэбы ў кляйменні сваіх вырабаў таму, што ўся іх прадукцыя спажывалася царскім дваром, і толькі пасля 1651 г. пачынаюць сустракацца рускія клейны, якія робяцца звычайнай з'явай толькі з канца XVII ст.»30. Нам уяўляецца красамоўным той факт, што якраз з сярэдзіны XVII ст. у Маскве апынулася значная колькасць выхадцаў з ВКЛ майстраў-беларусаў, якія прынеслі свае звычаі і маглі, нават ускосна, спрыяць узнікненню гэтага новага для Масковіі парадку маркіравання вырабаў і набыццю ім моцы закону.
    Вышэйзгаданы М. Градоўскі дае класіфікацыю знакаў, якія даследчык мінулага або сучасны спажывец можа сустрэць на злотніцкіх вырабах31. Яна ў вельмі значнай ступені дапасоўваецца і да той сітуацыі, што панавала на нашай тэрыторыі. Гэта тлумачыцца агульнасцю гістарычных лёсаў на працягу амаль чатырох сотняў гадоў.
    Найбольш часта сустракаюцца знакі чатырох тыпаў:
    7.	Індывідуальныя знакі майстраў і майстроўскіх варштатаў (гарантавалі сваёй прысутнасцю якасць металу).