• Газеты, часопісы і г.д.
  • Злотніцтва Беларусі. XII - пачатак XX ст. Анатоль Цітоў

    Злотніцтва Беларусі.

    XII - пачатак XX ст.
    Анатоль Цітоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 271с.
    Мінск 2020
    88.49 МБ
    Дзейнасць проберных палатак ахоплівала ўсю тэрыторыю сучаснай Беларусі. Агульнага цэнтра, якому яны падпарадкоўваліся, не было, калі не лічыць Маскоўскай горнай палаты, але яна ажыццяўляла «агульнае» кіраўніцтва. У губернскіх цэнтрах існавалі свае проберныя палаткі, якія рэгулявалі і кантралявалі дзейнасць майстраў-злотнікаў на месцах — срэбранікаў, «юбілераў», лапідараў і іншых спецыялістаў па ўсёй тэрыторыі пэўных губерняў. Структура размеркавання проберных урадаў па беларускіх губернях не мела «закасцянелага» характару, У 80-я гг. XIX ст. царскім урадам была прынята новая, у параўнанні з пастановай 1816 г. Маскоўскай горнай палаты, схема размяшчэння проберных палатак. Асноўным цэнтрам для губерняў Віленскай, Гарадзенскай і Менскай стала Вільня, для Магілёўскай Кіеў, для Віцебскай Рыга, у Смаленскай губерні проберным цэнтрам так і застаўся Смаленск.
    Адпаведна агульнарасійскаму пробернаму статуту, які зацвердзілі 9 лютага 1882 г., было выдадзена «прадпісанне» аб неабходнасці атрымліваць кожным майстрам «дозволмтельные свндетельства» на права займацца рамяством не пазней за 1 лютага кожнага года38.
    35 НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 2, спр. 837, арк. 1 —2.
    36Тамсама, арк. 3 — 4 зв.
    37Тамсама, ф. 1430, воп. 1, спр. 5443, арк. 3.
    38Тамсама, ф. 2505, воп. 1, спр. 505, арк. 1.
    ЛАКАЦЫІ ПРОБЕРНЫХ ПАЛАТАК
    ВІЛЫНЯ
    Пасля далучэння места ў 1795 г. да Расійскай імперыі і да пачатку дзейнасці Віленскай пробернай палаткі функцыі нагляду за чысцінёй і якасцю каштоўных металаў ускладаліся на розныя ўстановы: рамесныя ўправы, проберныя канторы. Віленская акруговая проберная палатка пачала дзейнічаць у горадзе з 1821 г. Першым проберам быў Караль Праторыус, які займаў гэтую пасаду з 1821 па 1833 г. Усяго за XIX ст. у Вільні дзейнічалі 33 проберы39. 3 1888 г. віленскія проберныя ўлады значна пашырылі тэрыторыю сваей дзейнасці за кошт скасаванай Менскай пробернай палаткі40, функцыі якой былі перададзены ў Вільню. Прыкладна ў той жа час аналагічная сітуацыя здарылася і з Гарадзенскай пробернай палаткай яе дзейнасць была таксама перанесена. На такім значна пашыраным абшары віленскія проберныя ўлады дзейнічалі і на пачатку XX ст.
    ВІЦЕБСК
    Першым вядомым на сёння тутэйшым проберным майстрам быў віцебскі мешчанін злотнік В. I. Розет, якога накіравалі за «казённы кошт» у 1819 г. для вучэння пробернаму «мастацтву» ў Маскоўскае горнае праўленне. Пасля заканчэння вучобы ў 1820 г. ён быў вернуты на працу ў Віцебск. Адпаведна Указу Віцебскага губернскага праўлення ад 10 кастрычніка 1820 г., тут створана проберная палатка і ён назначаны проберным майстрам. Паводле тагачаснай традыцыі, для размяшчэння пробернай палаткі гарадскія ўлады арандавалі памяшканне. Часта, як сталася і ў нашым выпадку, гэта быў уласны дом пробернага майстры, там палатка размяшчалася каля дваццаці наступных гадоў. Майстра В. I. Розет выконваў свае абавязкі па пробернай частцы амаль дваццаць пяць гадоў. У 1844 г. ён атрымаў загад здаць «...дела, кнмгм, мнструменты н прочее ммуідество Пробнрной палаткйі...» для перадачы свайму пераемніку Палякову.
    Пасля ўтварэння 27 лістапада 1840 г. Віцебскай мытнай пробернай палаткі 1 -га разраду пасаду віцебскага пробера заняў А. Бялоў — праўда, на вельмі нязначны тэрмін. Затым, 5 чэрвеня 1844 г., у Віцебскую казённую палату паступіла «об'ьявленне... н об определеннн в оную нсправляюіднм долж-
    39 Падрабязней гл. L—V, р. 408-410.
    40 НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 326, арк. 4.
    ность пробнрера Унтер Шнхтмейстера Полякова» для іспытаў і кляймення золата і срэбра. У канцы мая 1845 г. з Пецярбурга сюды быў камандзіраваны інспектар проберных палатак обер-гаўптман 5-га класа Герман для «обревнзовання» проберных палатак41. Магчыма, наступным пасля Палякова выконваючым абавязкі пробера Віцебскай пробернай палаткі стаў Іван Паварнаў. Звесткі пра яго трапляюцца да 1856 г.
    Віцебская проберная палатка праіснавала да пачатку 80-х гг. XIX ст. У адпаведнасці з проберным статутам, што быў зацверджаны 9 лютага 1882 г., Рыжская проберная палатка выдала прадпісанне аб неабходнасці атрымліваць «дозволнтельные свндетельства» (на права займацца рамяством) не пазней за 1 лютага кожнага года42. Утрыманне проберных улад пацягнула даволі высокія траты мескіх грошай, пра гэта сведчыць прашэнне гарадскіх улад аб скасаванні нядоімак па падатках, што засталіся за Віцебскам. Як сведчыць дакумент, «...за время суідествовання в городе Внтебского Пробнрного учережденмя, городскмм обідественным управленмем наннмалось на средства города помеіденме, за которое в последнее время до 1884 г. уплачмвалось по 300 руб. в год, тогда как подобные расходы прочме города Вмтебской Губернмн не неслм...»43. Так абгрунтоўвалася скасаванне дзейнасці пробернай палаткі ў Віцебскай губерні, хоць насамрэч гэта была рэфома дзейнасці проберных улад у заходніх губернях Расійскай імперыі. Пазнейшыя звесткі, якія датычыліся тутэйшых злотнікаў, канцэнтраваліся ў Рыжскай казённай палатцы.
    ГАРОДНЯ
    Паводле вядомых на сёння дакументалыных звестак, гарадзенскія проберныя ўрады дзейнічалі тут з пачатку пазамінулага стагоддзя. У 1821-1828 гг. Гарадзенскую проберную палатку ўзначальваў Іван Міхаэліс. Пэўныя змены надзорных урадаў адбыліся ў 60-х гг. таго ж стагоддзя. Дакументальныя дадзеныя пацвярджаюць, што ў населеным пункце на 1835 г. было чатыры ювеліры, а ў 1839-м — дзевяць. У дакументах, датаваных красавіком 1862 г., згадваецца проберны майстра Лаўрэн Балабанаў які, мусіць, займаў гэтае месца з 1851 г. У маі 1862 г. на пасаду прэтэндуе былы тутэйшы злотнік Ф. П. Венглеўскі, які звярнуўся 10 мая 1862 г. у Казённую палату з адпаведным прашэннем. Гэтаехадайніцтва апошняга не было задаволена: у архіўных крыні-
    41 НГАБ у Мінску, ф. 1430, воп. 1, спр. 12587, арк. 1.
    42 Тамсама, ф. 2505, воп. 1, спр. 505, арк. 1.
    43 Дело о снятмн недоммкн с гор. Внтебска. НГАБ у Мінску, ф. 1430, воп. 1, спр. 39053, арк. 1 зв.
    цах ужо з чэрвеня 1862 г. (да 1873 г.) называецца «выконваючым пасаду» пробера В. Зімін. Прыступіўшы да выканання сваіх абавязкаў, ён разгарнуў бурную дзейнасць: за той час, які ён займаў пасаду (ва ўсялякім выпадку за першыя гады), адбывалася штогадовая змена проберных клейнаў з яго ініцыяламі і датамі 1862, 1863, ... гг., а таксама з тымі ж лічбамі і літарамі або без іх, але з гербам Гародні. У часы яго проберства былі асобныя авальныя клейны з літарамі П. і ГП. і адпаведнымі пробамі (94, 91, 88, 84, 72, 56-й). А ў самой Гародні, паводле статыстычных дадзеных, на працягу XIX ст. занятых злотніцтвам і рэзаннем пячатак рамеснікаў было звыш
    Крыж Гоодзенскага лейб-гвардыі гусарскага палка часоў Расійскай імперыі
    30 чалавек. Юрысдыкцыя гарадзенскіх проберных урадаў распаўсюджвалася на тэрыторыю ўсёй губерні. Проберная палатка дзейнічала тут да пачатку 80-х гг. XIX ст., а потым была пераведзена ў Вільню.
    МАГІЛЁЎ
    Проберная палатка створана тут, калі ўлічваць час далучэння Магілёўшчыны да Расійскай імперыі, даволі позна. Хутчэй за усё, першым магілёўскім проберам быў Гірша Гурэвіч, які ўжо да 1821 г. займаў пасаду «пробермейстера» Магілёўскай губерні. На гэтай пасадзе ён знаходзіўся да 1847 г. (а магчыма, і пазней), калі звярнуўся да начальства з прашэннем «аб задавальненні грашыма магілёўскага пробернага майстры». Яго змяніў на пачатку 50-х гг. Янкель Кельн, які згадваецца ў справе з бабруйскімі злотнікамі-фальшарамі.
    Інфармацыя пра тутэйшых пробераў XIX ст. пакуль даволі сціплая ў сувязі з тым, што матэрыялы аб дзейнасці Магілёўскай рамеснай управы і блізкіх да яе паводле мэт і задач устаноў у дакументальных фондах на тэрыторыі нашай краіны не захаваліся.
    Магілёўская проберная палатка дзейнічала да 80-х гг. XIX ст., пасля чаго яе функцыі былі перададзены ў Кіеў.
    МЕНСК
    Проберныя ўрады існавалі тут з пачатку XIX ст. На той час у Менскай губерні налічвалася 87 майстраў залатых і срэбраных спраў. Безумоўна, найбольшая колькасць іх была ў губернскім горадзе 30 чалавек. У сувязі са значна меншай лічбай майстраў у цэнтрах паветаў была прынята пастанова аб тым, што «няма патрэбы ўстанаўліваць проберныя палаткі ў павятовых местах, пакідаючы гэта для больш зручнага часу». Адпаведна рашэнню 1819 г. Менскай грамадзянскай камісіі «обіде» з гарадскім магістратам, было пастаноўлена паслаць аднаго чалавека «хорошего поведенмя, ммеюіцего грамоту» ў Маскву для вывучэння пробернай справы44.
    Першы вядомы за царскія часы проберных спраў майстра ў Менску мешчанін С. Г Анташкевіч. Ён быў накіраваны на вучобу ў Маскву і «по окончанмм наук», у 1827 г., вярнуўся ў свой горад на гэтую пасаду, якую займаў да дня сваёй смерці 14 сакавіка 1850 г. У сувязі з «аднаўленнем дзейнасці Менскай палаткі» з 1 ліпеня таго ж года яго змяніў Афендзік Другі (знаходзіўся на пасадзе да лістапада — снежня 1851 г.), калежскі рэгістратар, які да чэрвеня быў проберам ва Уладзімірскай мясцовай казённай палаце. Усяго, паводле літаратурных крыніц (якія не заўсёды пацверджаны архіўнымі ці музейнымі крыніцамі), праз менскія проберныя ўрады прайшло з дзясятак спецыялістаў, якія пакінулі свае клейны на вырабах менскіх майстраў. Сёння гэтыя клейны выступаюць збольшага адзіным сведчаннем іх функцыянавання.
    Як правіла, проберная палатка размяшчалася ў памяшканні, якое здымалася менавіта з гэтай мэтай у тутэйшых мяшчан. Так, з I860 па 1866 г. установа была на вул. Бернардзінскай у камяніцы ўдавы аптэкара Фохта. Пасля некалькіх спроб Ліхтар майстры дамовіцца аб коштах арэнды (а дагавор з арандатарам Б.Тапаза. 1875 г.
    44 НГАБ у Мінску, ф. 299, воп. 1, спр. 165, арк. 196.
    падпісваўся на тры гады, па 140 руб. срэбрам у год) свой дом на Віленскай «надбрежнай» здаваў менскі купец А. Ліхтэрман.
    Адпаведна пастанове Дэпартамента дзяржаўнага казначэйства ад 12(22) снежня 1888 г„ у Менску скасавалі проберную палатку, а яе функцыі былі перададзены ў Вільню. Праўда, фактычна дзейнасць Менскай пробернай палаткі спынілася толькі ў канцы 80-х гг. XIX ст.
    ПОЛАЦАК
    3 апошняй трэці XVIII ст. места разам з іншымі гарадамі Усходняй Беларусі апынулася ў межах Расійскай імперыі. Звесткі аб развіцці тут злотніцтва на гэты час вельмі цьмяныя. Паводле літаратурных крыніц, гораду прыпісваюцца два проберныя майстры45, якія працавалі тут у 1840-1842 гг. і 1847 г. Да нашага часу захаваліся іх клейны, як і трох невядомых майстраў, і майстры П. Саеўскага.