Злотніцтва Беларусі.
XII - пачатак XX ст.
Анатоль Цітоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 271с.
Мінск 2020
На спробы некаторых злотнікаў захаваць сваю індывідуальнасць і незалежнасць кароль Жыгімонт III Ваза «1619 году чэрвеня 27 дня» накіраваў менскаму старосце Пятру Тышкевічу ліст, у якім патрабаваў, каб той прымусіў менскіх злотнікаў да «паслушэнства цэхавым уладам і каб з цэха яны не выламываліся». He выключаецца, што гэта водгук такога ж самага канфлікту, які здарыўся ў Вільні паміж тамтэйшымі і новапрыбылымі. У прывілеі кароль падкрэсліў, што прыезджым злотнікам, а таксама «купцам і жыдам» забараняецца прывозіць вырабы з золата і срэбра і гандляваць імі ў Менску падчас з'ездаў і трыбуналаў.
Гэты дакумент разам з цэхавым статутам пазней быў зацверджаны па прашэнні злотніцкіх майстраў Юр'я Эса [Гесь] і Яна Горвата «ў годзе 1634 чэрвеня 29 дня» каралём Уладзіславам IV. Пасля яго статут быў зацверджаны каралём Янам Казімірам «у 1664 годзе траўня 7 дня». Апошняя ж канфірмацыя папярэдніх прывілеяў зроблена «ў 1672 годзе чэрвеня 25 дня» каралём Міхаілам, які паўтарыў прывілеі сваіх папярэднікаў, не дадаўшы асабіста ад сябе да статута нічога новага.
Лепшым з менскіх майстраў быў патомны злотнік Матыс [Мацяш] Бальцэровіч. Нарадзіўся ён у бацькоў пратэстанцкага вызнання Людвіка і Раіны,
якая была на той час у трэцім шлюбе. «У годзе 1645 месяцы ліпені 29 дня» Матыс атрымаў каралеўскі прывілей на права вольнага гандлю ў Кароне і ВКЛ і за «ўмеетнасць» быў прыняты ў лік каралеўскіх слуг. Ён неаднаразова абіраўся мескім радцам і бурмістрам. Апошняя знойдзеная намі згадка пра яго датуецца 1671 г., калі ён названы старшым злотніцкага цэха і менскім радцам.
Сярод цікавых злотніцкіх помнікаўтых часоў вядомы срэбраны кубак, што захоўваецца ў Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля53. Сведчаннем таго, што ён звязаны пэўным чынам з Менскам, з'яўляецца гравіраваны надпіс на ім, з якога вынікае, што кубак быў падарункам тутэйшых жыхароў на вяселле караля Жыгімонта III у 1605 г. Дарэчы, менавіта гэты кароль надаў Менску майдэборскія правы ў 1591 г. Упершыню гэты дар зафіксаваны ў перапісной кнізе Аружэйнай палаты ў 1663 г. і апісаны наступнымі словамі: «Кувокг среврбнт», золочен’ь, чекднной... На поддонс подпнсано: "Прнслалт» к велнкому Государю Полской Король". — н которой Королк н которолгь году, того нмянно нб напнсано». Гісторыя гэтага кубка, думаецца, была наступная. Менчукі з вернападданніцкіх пачуццяў падарылі гэты кубак на каралеўскі шлюб, праз некаторы час з каралеўскай скарбніцы ён быў «перападараваны» маскоўскаму цару Аляксею Міхайлавічу. На жаль, сёння нам даступны толькі вопіс гэтага помніка злотніцкага мастацтва, што быў зроблены ў XIX ст. Адпаведна яму, кубак быў срэбны «зочён», вагой у 13 фунтаў і 6 залатнікоў, упрыгожаны постацямі людзей «нагмх», крылатымі галоўкамі і фігуркамі купідонаў, «чуднідамм»-раслінамі, пальмавымі галінамі, кветкамі і г.д.
Пасля далучэння Менска да Расійскай імперыі золата-срэбраніцкае рамяство атрымала тут новы імпульс. Як цэнтр губерні места зрабілася прыцягальным рынкам збыту і месцам жыхарства для рамеснікаў розных спецыялынасцей, у тым ліку і злотнікаў. Адпаведна дакументальным дадзеным, у тыя часы цэх узначальваўся выбарным старшынёй і двума яго памочнікамі — таварышамі старшыні, якія таксама падлягалі штогадоваму абранню на агульнацэхавай сходцы.
У сярэдзіне XIX ст. у горадзе існавалі дзве самастойныя, але блізкія паводле сваіх прафесійных інтарэсаў групы рамеснікаў: срэбраніцкі цэх, дзе ў 1849 г. было 18 майстраў і 5 вучняў, I «юбілерскі» цэх, які ў той самы час налічваў 45 майстраў і 5 падмайстраў «юбілерскага рукадзелія»54. Праз пяць гадоў, у 1854 г., у менскім злотніцка-срэбраніцкім цэху працавалі 53 майстры55.
53 Опмсь Московской Оружейной палаты: в 7 ч. [10 вып.]. М., 1884—1893 (ОМОрп). Ч. 2. Кн. 2. № 856.
54 НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 338, арк. 20—21,49—50.
55Тамсама, спр. 770, арк. 2—3, 7 зв„ 9.
НОВАГАРОДАК
Нягледзячы на багатую палітычную гісторыю гэтага места, злотніцкае рамяство, як нам здаецца, не дасягнула тут таго ўзроўню, як у Вільні, Магілёве ці Менску. У дакументах першай паловы XVI ст. згадваецца адзін злотнік, праз стагоддзе (падчас стварэння злотніцкага цэха) у дакументальных крыніцах іх было тры.
Прывілей на стварэнне мясцовага цэха быў зацверджаны ў Вільні каралём Уладзіславам IV 10 чэрвеня 1636 г. паводле ініцыятывы чатырох старшых злотніцкага рамяства, якіх узначальваў бурмістр Міхаіл Вільгемовіч, як падкрэслена ў дакуменце, «для захавання паміж сабой [злотнікамі] любові і братэрскай згоды, для лепшага вучэння недасканалай у тым рамястве моладзі [I] для пакарання свавольных...». Папярэдне гэты дакумент быў зацверджаны мескімі ўладамі «1636 году траўня 10 дня». Да тэксту цэхавага статута каралеўская ўлада дадала, каб усе злотнікі знаходзіліся пад мескай юрысдыкцыяй, іншым забаранялася працаваць або рэалізоўваць у горадзе сваю прадукцыю. Сярод цэхавых атрыбутаў злотніцкі цэх мусіў, на ўзор «сталічнага места Вільні», мець уласную пячатку з гербам і харугву, пад якую ў час ваеннай небяспекі, вялікіх рэлігійных свят і інш., акрамя іх саміх (злотнікаў), былі абавязаны станавіцца і новагародскія «цырульнікі» («цэрылікі»,
Адбітак пячаткі майдэборскага места Новагародка з выявай Архангела Міхаіла ў стылі ракако. 1729 г.
суч. дактары). Для «памнажэння» гэтага цэха мясцовым злотнікам дазвалялася запрашаць і прымаць у сваё асяроддзе рамеснікаў сваёй спецыяльнасці з іншых местаў і мястэчак, «людзей са свядзецтвам, пачцівых і рамяство добра ўмеючых». Магчыма, гэтае рамяство не атрымала ў горадзе далейшага развіцця, таму ў дакументальных крыніцах звесткі пра тутэйшых злотнікаў амаль не трапляюцца: за XVII—XVIII стст. намі зафіксавана ўсяго толькі сем рамеснікаў гэтай спецыяльнасці. Яшчэ менш дакументальных дадзеных у нашым распараджэнні на перыяд XIX — пачатку XX ст.
НЯСВІЖ
Размяшчэнне ў Нясвіжы цэнтра княжацкай ардынацыі і сталіцы аднайменнага княства не магло не абумовіць наяўнасці вялікай колькасці рамеснікаў, што абслугоўвалі як гаспадарчыя патрэбы двара, так і тутэйшых мяшчан. Увогуле за перыяд з канца XVI да пачатку XIX ст. тут дзейнічала не менш за сем паўнавартасных рамесных цэхаў.
Дакументы пачатку XIX ст. сведчаць, што злотнікі ўваходзілі ў каваль-
скі цэх. У нясвіжскай ратушы разглядала-
ся пытанне па скарзе старшыні гэтага цэха,
Выява радзівілаўскага герба са срэбранага каўша XVII ст., які знаходзіўся ў Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля
калі Базыль Скарульскі звінаваціў злотніцкага цэхмістра Давіда Гершовіча ў тым, што ён арганізаваў выхад пяці майстраў-злотнікаў з цэха і ўтварыў асобную рамесную суполку, да якой быццам бы далучыліся «бляхары, катляры, масяжнікі і рамеснікі іншых кюнстаў [мастацтваў]». «Адшчапенцы» спасылаліся на тое, што іх цэх быў усталяваны ўжо ў 1797 г., і нават спасылаліся на болыл ранні дакумент, «па-гебрэйску пісаны», ад 2 кастрычніка 1789 г.
Як вынікае з рашэння нясвіжскай ратушы 1801 г„ да іх далучыліся фактычна, акрамя самога Д. Гершовіча, яшчэ адзін злотнік і адзін бляхар, таму іх «самавольная без нічэйнага» дазволу дзейнасць была спынена. Паводле нашых няпоўных дадзеных, тут на працягу згаданага перыяду дзейнічала каля трох дзясяткаў майстраў-ювеліраў: адны падпарадкоўваліся княжацкай юрысдыкцыі, іншыя мескай. Таксама гэты факт не выключаў таго, што прадстаўнікі княжацкага двара часта перадавалі дарагія заказы злотнікам Варшавы, Дрэздэна, Парыжа і іншых еўрапейскіх гарадоў.
На жаль, прыходзіцца канстатаваць той факт, што большая частка гэтай злотніцкай спадчыны рассеяна віхурамі гісторыі і асела ў сховішчах суседніх дзяржаў, галоўным чынам на ўсходзе. Адным са шматлікіх прыкладаў можна згадаць і вялізны срэбраны коўш «з умацаванымі на ім замежнымі медалямі XVI-XVII стст.» (думаецца, што гэта срэбныя талеры, якімі па тагачаснай модзе злотнікі любілі ўпрыгожваць свае вырабы дзеля надання ім большай цаны). Вага каўша «дзевяць фунтаў восемдзясят два залатнікі, вышыня каўша пяць вяршкоў, даўжыня пятнаццаць вяршкоў». Трапіў у маскоўскую
Аружэйную палату з Нясвіжскага замка князёў Радзівілаў56. Як нам здаецца, гэта адбылося ў 1813 г., калі расійскія войскі захапілі замак і пасля «гутаркі» з радзівілаўскім скарбнікам А. Бургельскім расійская «казна» значна ўзбагацілася. На наш запыт пра лёс гэтага каўша быў атрыманы адказ, што ён «выбыл» у сярэдзіне XX ст.
Залаты медальён зпартрэтам
Альбрыхта Станіслава, князя Радзівіла, канцлера ВКЛ (1623-1656)
Факсіміле (подпіс) Альбрыхта Станіслава, князя Радзівіла, канцлера ВКЛ
56ОМОрп, ч. 2. кн.2, № 2068.
Крышталёвая наліўка, аздобленая срэбрам. XVII ст.
Адбітак пячаткі майдэборскага места Пінскага ў стылі ранняга рэнесансу, зафіксаваны на дакументах 1594-1653 гг.
сучаснай грамадскасці майстра-злотнік Лазар Богша, які зрабіў у 1161 г. па заказе князёўны Еўфрасінні Полацкай крыж. Гэты крыж меў багатую, але трагічную гісторыю57: нягледзячы на закляцце58 князёўны, ён быў скрадзены і
ПІНСК
Хоць асобнай злотніцкай суполкі тут не было, але рамеснікі гэтай спецыяльнасці ўпершыню згадваюцца ў дакументальных матэрыялах ужо ў пачатку XVI ст. Пазней яны фігуруюць на першых ролях у 1639—1640 гг., падчас стварэння ў горадзе аб'яднанага злотніцка-кавальска-катлярска-мечнічага цэха.
ПОЛАЦАК
3 глыбокай даўніны «места Полацкае» мела традыцыі рамеснай вытворчасці, што абумоўлівалася яго палітычным становішчам як цэнтра магутнага княства. Добра вядомы
57 Лёс гэтай нашай духоўнай і культурнай каштоўнасці склаўся даволі звілісты: спачатку Еўфрасіннеўскі Крыж захоўваўся ў Полацку, але ў XIII ст., пасля захопу горада смаленскімі князямі, быў вывезены ў Смаленск, адкуль у пачатку XVI ст., на загад маскоўскага князя Васілія III, патрапіў у Маскву. Толькі ў 1563 г., у знак пакаяння за крывавыя злачынствы ў Полацку, крыж быў вернуты царом Іванам IV (Тыранам) у Полацак.
Падчас французска-рускай вайны 1812 г. полацкія жыхары схавалі крыж у муры Сафійскага сабора. Пасля гэтай вайны святыня знаходзілася ў «сталечных» гарадах Расіі і толькі ў 1841 г. вярнулася ў Спаса-Еўфрасіннеўскі сабор Полацка, як было наканавана самой ігуменняй Еўфрасінняй.
Праз восемдзясят гадоў, у 1921 г., крыж быў рэквізаваны бальшавікамі, а з 1928— 1929 гг. з полацкага фінаддзела трапіў у пакой-сейф Магілёўскага абкама і гаркама камуністычнай партыі (бальшавікоў). На пачатку вайны, у 1941 г„ крыж знік. Паводле адной з версій, у гэтым вінаватыя нямецкія акупанты, хаця ў перыядычным друку выказваліся і іншыя версіі. Ва ўсялякім выпадку крыж на сёння «в нетях». Гэты факт падштурхнуў БПЦ Маскоўскага патрыярхату да аднаўлення Крыжа Еўфрасінні Полацкай. Працу выканаў берасцейскі злотнік М. П. Кузьміч у 1997 г. (але гэта ўжо выходзіць за храналагічныя межы кнігі).