• Газеты, часопісы і г.д.
  • Злотніцтва Беларусі. XII - пачатак XX ст. Анатоль Цітоў

    Злотніцтва Беларусі.

    XII - пачатак XX ст.
    Анатоль Цітоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 271с.
    Мінск 2020
    88.49 МБ
    ВІЦЕБСК
    Упершыню ў Віцебску злотнікі афіцыйна згадваюцца сярод «людзей рамесных» у прывілеі караля Жыгімонта III Вазы «году 1596 месяца сакавіка 17 дня». У ім гаварылася: «Каждому цеху свою х°Р¥гов метн позволясмж н вечне утвбрждаелгь...» Пры гэтым «золотары» афіцыйна фігуруюць на першым месцы (што можа ўскосна сведчыць пра іх удзелыную вагу ў мескай рамеснай вытворчасці) у пераліку прадстаўнікоў розных спецыяльнасцей. Усяго ў Віцебску за XVI—XVI11 стст. намі знойдзена 20 прадстаўнікоў гэтай прафесіі. Праўда, у дакументальных крыніцах рамеснікі-злотнікі найбольш інтэнсіўна фіксуюцца з другой паловы XVII ст., калі іх налічваецца 16 чалавек, але толькі чацвёра пражывалі ў Віцебску — астатнія былі вывезены ў Маскву падчас т.зв. «руска-польскай вайны». Шэсць асоб не выклікалі даверу царскіх улад і былі звольнены са сваіх пасад у 1663 г. па палітычных меркаваннях. Адхіляючыся ад тэмы, адзначым, што беларускія злотнікі былі пажаданым вайсковым трафеем: для іх росшуку, адбору і дастаўкі ў сталіцу Маскоўскага княства спецыяльна выязджалі «государевы» людзі, якія рознымі абяцанкамі заваблівалі майстраў у суседнюю дзяржаву46. Брак датычных Віцебска дакументальных крыніц стварае пэўную «лакуну» ў нашых ведах па дадзеным прадмеце з другой паловы XVII да пачатку XIX ст.
    46 Палеес.
    Падчас знаходжання места ў Расійскай імперыі злотніцкае рамяство набыло тут новыя, больш шырокія, маштабы. Гэтаму спрыялі як старадаўнія традыцыі, так і атрыманы Віцебскам статус новай для Беларусі адміністрацыйнай адзінкі губерні. Гэты статус абумовіў таксама ўзнікненне тут новых устаноў, у тым ліку пробернай палаткі.
    Паводле статыстычных дадзеных пазамінулага стагоддзя, на 1867 г. па злотніцкай управе Віцебска налічвалася 14 майстраў, 6 падмайстраў і 9 вучняў; а згодна спісу цэхавых майстраў, на 1892 г. тут было 27 майстраў, што карысталіся правам удзелу ў абранні цэхавых старшынь. Увогуле на працягу XIX пачатку XX ст. у губерні намі зафіксавана звыш сотні рамеснікаў-спецыялістаў, што працавалі з каштоўнымі металамі і камянямі. Дакладней, паводле статыстычных дадзеных 1894 г., на тэрыторыі Віцебскай губерні ў злотніцтве быў заняты 131 чалавек (майстры, падмайстры і вучні). У самім Віцебску злотнікаў было 50, у Дзвінску 38, у Веліжы — 12 і ў Полацку 847.
    ГАРОДНЯ
    У першай палове XVI ст. у гэтым горадзе фіксуюцца тры злотнікі, у другой палове — два. Хоць нам вядома толькі некалькі імёнаў рамеснікаў, ёсць магчымасць меркаваць, што ў часы, калі ў Гародні быў фундаваны цэх, тут сфарміравалася пэўная група спецыялістаў-злотнікаў, што дазволіла ім прэтэндаваць на ўтварэнне брацтва. «У годзе 1637 верасня 12 дня» была зроблена «актыкацыя» брацкага статута мескімі ўладамі (адпаведна гэтаму прывілею, свой галоўны алтар злотнікі мелі ў гарадзенскім Фарным касцёле). Літаральна праз некалькі месяцаў, «году 1637 снежня 10 дня», адбылося зацвярджэнне статута каралём Уладзіславам IV. Для параўнання можна адзначыць, што магілёўскія злотнікі «заактыкавалі» свой статут на мескай ратушы ў 1629 г., а атрымалі каралеўскі прывілей і зацвярджэнне статута толькі праз пяць гадоў(І).
    Канфірмацыя гарадзенскага статута адбылася па прашэнні бурмістра злотніка Станіслава Цвікліча «ў годзе 1650 месяцы сакавіку 20 дня»48. Браты Станіслаў і Ян Цвіклі (Цвіклічы) уяўляюцца нам найбольш каларытнымі ў асяроддзі гарадзенскіх злотнікаў. Яны займалі ключавыя пазіцыі: былі старшымі цэха і абіраліся на пасады радцаў і бурмістраў у мескім магістраце, а Станіслаў быў нават абраны лентвойтам (1634). У канцы XVII ст. іх родзіч Войцех Цвікля быў прызначаны пажыццёвым старостам гарадзенскіх рыбакоў.
    47 НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 481. арк. 31-51.
    48 Калекцыя мікрафільмаў, якія захоўваюцца ў НГАБ у Мінску (КМФ). 18. Спр. 123. Арк. 299.
    Срэбраны абклад для абраза, зроблены ў 1803 г. па заказе мужа / жонкі Іаанны і Вінцэнта Шырмаў
    
    Знак Гарадзенскага царкоўнага Сафійскага брацтва. XIX ст.
    За перыяд XVI—XVIII стст., паводле далёка не поўных дакументальных дадзеных, у горадзе налічвалася звыш двух дзясяткаў майстраў.
    Змена ўлады ў канцы XVIII ст. і атрыманне местам статусу губернскага цэнтра не магло не паспрыяць далейшаму развіццю гэтага рамяства. Згодна нашай інфармацыі, на працягу XIX ст. у Гарадзенскай губерні было больш за 39 злотнікаў: 19 іўдзеяў, 6 хрысціян і 5 чалавек нявызначанай рэлігійнай прыналежнасці. He выключаецца, што агульная лічба злотнікаў у гэтай губерні магла быць значна большай. Паводле статыстычных матэрыялаў, што захаваліся ў архівах, на працягу XIX — пачатку XX ст. на тэрыторыі губерні дзейнічала больш за сотню прадстаўнікоў гэтай прафесіі. У самой Гародні рамеснікаў, занятых злотніцтвам і рэзаннем пячатак, было звыш 30 чалавек.
    Са статыстычных і іншых крыніц нам вядома, што на працягу XIX ст. у павятовых местах Ваўкавыска, у Кобрыне і Пружанах лічба асоб, занятых у злотніцтве, вагалася ад дзвюх да шасці; у Бельску, Драгічыне, Мельніку, Сакулцы і Янаве — ад адной да трох.
    Табл. Майстры залатых і срэбраных спраў Гарадзенскай губ. XIX ст.49
    49 Паводле матэрыялаў НГАБ у Гродне, ф. 14, воп. 1, спр. 639, арк. 10 зв., 35,102; тамсама, спр. 603, арк. 91 зв. — 94.
    50 Тут і далей рысачка «—» азначае, што па гэтым горадзе альбо павеце дадзеныя адсутнічаюць.
    МАГІЛЁЎ
    Цэх быў створаны тут адпаведна ініцыятыве «двдндццдту» людзей «рдмяствд здотнічдгд», якія звярнуліся ў мескую ратушу з прашэннем зацвердзіць іх статут. 20 верасня 1629 г. магістрат прыняў пастанову, якая «зддктыкдвддд дртыкуды пдрддку зодотнічого». Кароль Уладзіслаў IV выдаў 22 чэрвеня 1634 г. «лістпрывілей», які налічваў 24 артыкулы і паўтараў папярэдні дакумент. Каралеўская ўлада прадпісала злотнікам карыстацца канкрэтным цэхавым гербам. Гэта быў «леў за кратамі», якім яны мусілі «адзначаць свае вырабы і на харугвах мець». Тым жа прывілеем кароль дазволіў злотнікам, «ку хвддс Богу», двойчы на год «сыціць па дванаццаць пудоў мёду: першы раз на свята
    Герб магілёўскіх злотнікаў (рэканструкцыя)
    Трох Каралёў, другі на Святога Пётру»51. Праз год пасля канфірмацыі цэха, 15 кастрычніка 1635 г., да злотнікаў далучыліся канвісары (валавяншчыкі)
    і масяжнікі (меднікі). Яны тлумачылі сваю ініцыятыву тым, што «...ддя ...
    недостдтков ... цеху своего особднвого метн не могучы, прнступндн есмо всн згодне н одностдйне до цеху здотннцкого», і прынялі на сябе абавязацельствы «послушенство ддвдтн цехмнстром оврдным» да таго часу, пакуль яны не ўтвораць свой уласны цэх. Гэты акт стаў штуршком да спрэчкі паміж цэхам злотнікаў і магілёўскім рымарска-сядлярскім цэхам. Апошні, імкнучыся павялічыць сваю колькасць і, адпаведна, паступленні ў скрынку, пачаў дамагацца выканання павіннасцей з боку магілёўскіх бляхароў, масяжнікаў і канвісараў на карысць свайго цэха. Спачатку справу разглядаў мескі магістрацкі суд, але апошнюю кропку ў ёй паставіў каралеўскі суд, які ў 1636 г. пацвердзіў рашэнне тутэйшага суда і сваім дэкрэтам «узмоцніў і замацаваў новадалучаных да злотніцкага цэха».
    Маштаб і эканамічнае значэнне места ў краіне абумовілі наяўнасць вялікай колькасці рамеснікаў гэтай спецыяльнасці. За перыяд з XVI па 70-я гг. XVIII ст. іх колькасць перавышала палову капы. Магілёў знаходзіўся на першым у краіне месцы, пасля Вільні, па колькасці рамеснікаў-злотнікаў. Большасць з іх тутэйшага паходжання праўда, у горадзе працаваў і злотнік-іўдзей Мейта, які паралельна з заняткамі рамяством, пра што сведчаць дакументы, прыгандлёўваў яшчэ і гарэлкай. Падчас даследавання нам трапіўся
    51 Нсторпко-юрмднческме матермалы, нзвлеченные нз актовых кнмг губерннй Вмтебской н Могнлевской в 32 т. Вмтебск, 1871 -1906 (ЙЮМ). Вып. 1. С. 494 .
    ton Цаткм	С*4нкн	f 16к« гу^гям ■• "мн
    <к«м нІЦ4}«в<цнн ^Д^АткЙ . rn»w Ь4Н Іц^тьм ^4^П4Ч«НЫ К^^шіокм KrtmatKH *4М*ЬХ44ЬГНН Нюжм ^К4.ш> Аан««АН»Д.>^■*<	, ^КЮ^» .
    Партрэт караля Жыгімонта III Вазы. Дрэварыт з выдання Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 г.
    і немец (мяркуючы па прозвішчы), Д. Дэверт, непасрэдна звязаны з утварэннем у Магілёве злотніцкага цэха. У 1635 г. ён нават быў абраны сваімі калегамі старшым цэха. Магілёўскія злотнікі ў сваю чаргу працавалі ў Масковіі. Так, магілёвец Мікола Логвінаў выконваў у 1654 г. заказы ў Залатой палаце Маскоўскага Крамля. Бурная ваенная гісторыя «слаўнага места Магілёўскага» не магла не адбіцца адмоўна на развіцці рамяства, у тым ліку злотніцтва.
    Набыццё Магілёвам статусу губернскага места ў часы Расійскай імперыі было дадатковым штуршком для развіцця гэтай галіны рамеснай вытворчасці, але, зноў жа, брак дакументальных крыніц значна звужае перспектывы пошуку.
    МЕНСК
    Упершыню менскія злотнікі згадваюцца, калі «ў годзе 1591 месяца снежня 2 дня» ў горадзе быў створаны цэх «васьмі рамёстваў», куды ўваходзілі кавалі, катляры, слесары, пабраічы (спецыялісты па вырабе конскай збруі), пушкары, мечнікі, нажэўшчыкі і, «праз малую лічбу містроў у месце», злотнікі. Гэты «Парадак цэхавы...» быў афіцыйна зацверджаны каралём Жыгімо там III Вазай «у годзе 1592 лістапада 20 дня».
    Толькі амаль праз дваццаць пяць гадоў, 31 траўня 1615 г., менскія злотнікі атрымалі прывілей на права заснавання свайго асобнага цэха52. Акрамя таго, што ў ім былі сфармуляваны цэхавыя артыкулы, там падкрэслівалася: «...на астатак [дазваляецца] мець сваю цэхавую пячатку, бубен і армату, патрэбную для абароны і аздобы... места». Разам з тым, апроч «парадку статутовага» і ўзаемаадносін паміж майстрамі, падмайстрамі,
    вучнямі і чаляднікамі, прывілеем прадугледжвалася, каб цэх меў сваю харугву, пад якую
    былі абавязаны станавіцца іншыя рамеснікі, якія не мелі ўласных цэхаў.
    На жаль, сёння няма звестак пра тое, якія сімвалы ці гербы ўпрыгожвалі галоўныя
    Адбітак першай гербавай пячаткі майдэборскага места Менскага, якая ўжывалася менскімі ўладамі з 1597 па 7690 г.
    52 Гл. таксама пра гэты цэх у кнігах: ЦітоўА. К. Менск места майстроў. Мінск, 2003. С. 43-50; ЦітоўА. К. Краіна майстроў. Мінск, 2013. С. 96-97.
    Чаша з дыскаса, гатычная манстрацыя і даразахавальніца з касцёла Св. Роха. Фота пачатку XX ст.
    Манстрацыя з касцёла Св. Роха, упрыгожаная каштоўнымі камянямі. Фота пачаткуХХ ст.
    цэхавыя атрыбуты. У тым жа дакуменце было падкрэслена, што іх «дом цэхавы» вызваляўся ад усялякіх пастояў. Стварэнне гэтага рамесніцкага цэха не вырашыла тых пярэчанняў, якія існавалі паміж злотнікамі (магчыма, не ўсе імкнуліся далучыцца да цэха, а жадалі працягваць працаваць аднаасобна, як гэта было на тыя часы ў суседняй Вільні).