Злотніцтва Беларусі.
XII - пачатак XX ст.
Анатоль Цітоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 271с.
Мінск 2020
А. Цітоў
З/ЮТНІІІТВ/І
БЕ/МРУСІ
XII пачатак XX ст.
Анатоль Цітоў
З/ЮТНІІІТВЛ
БЕ/МРУСІ
XII пачатак XX
Мінск «Беларусь» 2020
УДК 739(476)"! 1/19"
ББК 85.12(4Бем)
Ц74
Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Цітоў, A. К.
Ц74 Злотніцтва Беларусі. XII пачатак XX ст. / Анатоль Цітоў. — Мінск : Беларусь, 2020. 271 с. : іл.
ISBN 978-985-01-1284-2.
Кніга з'яўляецца першай спробай комплекснага адлюстравання розных галін злотніцкага рамяства на Беларусі. На сёння ўжо амаль усе еўрапейскія краіны маюць абагульняльныя працы па злотніцтве на сваёй тэрыторыі. Такім чынам, наша выданне ў пэўнай ступені запоўніць гэты прагал для Беларусі і будзе карыснае для фарміравання, умацавання і развіцця нацыянальнай ідэі і ідэалогіі. У кнізе ўпершыню прыводзіцца спіс звыш паўтары тысячы злотнікаў, якія працавалі на нашай зямлі або былі звязаны з ёй сваім паходжаннем. Яна зацікавіць усіх, хто неабыякавы да роднай гісторыі і культуры.
УДК 739(476)"11/19"
ББК 85.12(4Бем)
ISBN 978-985-01-1284-2
© Цітоў A. К„ 2020
© Афармленне. РУП «Выдавецтва
«Беларусь», 2020
ПРАДМОВА
Пытанні, звязаныя з беларускім злотніцтвам, да сённяшняга часу не знайшлі дастатковага адлюстравання ў айчыннай навуковай літаратуры. Хоць асобныя эпізоды гэтай тэмы эксплуатуюцца і даследчыкамі, і прадстаўнікамі розных плыней і напрамкаў даволі інтэнсіўна як, напрыклад, імя полацкага майстры-злотніка XII ст. Лазара Богшы. Пасля гэтай постаці імёны ювеліраў, што працавалі на нашых землях, амаль не згадваюцца. У даследаваннях беларускіх гісторыкаў другой паловы XX ст. канстатуецца наяў-
насць на нашых землях, без «залішняй» дэталізацыі гэтай з'явы,
злотніцкага рамяства. Падобная сітуацыя прыводзіць да няправільных высноў у дачыненні да працэсаў развіцця беларускага места і ўвогуле да не зусім адэкватнага ўспрыняцця гістарычных працэсаў, што адбываліся на
нашых землях.
Злотніцтва як гістарычная з'ява ў Беларусі, на жаль, не станавілася аб’ектам пільнай увагі даследчыкаў. Гэтая штучна створаная «лакуна» спараджала і спараджае памылковае меркаванне пра нейкую адсталасць мескага (гарадскога) жыцця ў далёкім мінулым краіны і нават стойкі міф пра вясковую прыроду беларускага народа. Сапраўды ж, гістарычныя факты (зразумела, далёка не поўныя) пераканаўча сведчаць пра тое, што ў старадаўнія часы ў нашых местах назіралася актыўнае рамесна-цэхавае, у тым ліку і злотніцкае, жыццё.
Заняцце на працягу некалькіх пакаленняў злотніцкім рамяством спараджала сапраўдныя злотніцкія дынастыі. Адной з найбольш ранніх у Беларусі была дынастыя Вільгемовічаў. Пачынальнік яе, новагародскі злотнік Сымон Вільгельм, нарадзіўся ў другой палове XVI ст. і актыўна працаваў да першых дзесяцігоддзяў XVII ст. 30 снежня 1609 г. ён падпісаў тэстамент, у якім завяшчаў пахаваць сябе ў Новагародскім евангельскім зборы. Яго сын Міхал Сямён Вільгемовіч, акрамя таго што займаўся паспяхова бацькавай прафесіяй, неаднаразова быў яшчэ і на грамадскай пасадзе новагародскага бурмістра. У 1636 г. па ініцыятыве чатырох старшых злотніцкага рамяства,
якіх ён узначальваў, новагародскія злотнікі атрымалі прывілей на стварэнне свайго асобнага цэха. Апошняя згадка пра бурмістра датуецца 1644 г. і знаходзіцца ў грашовым «зыску» да яго спадкаемцаў, што з'яўляецца сведчаннем яго смерці да названага года. Яшчэ адзін выхадзец з Новагародка, Міхаіл Вільгемовіч, які зафіксаваны ў кнігах віленскага злотніцкага цэха, мяркуючы па часе яго паступлення ў вучні (1671), на нашу думку, быў унукам Сымона Вільгельма.
Славутыя дынастыі віленскіх злотнікаў другой паловы XVI пачатку XVIII ст. Александровічаў, а таксама выхадцаў са Слоніма Даніловічаў адыгрывалі значную ролю ў злотніцкім жыцці Вільні ў XVII—XVIII стст. He менш багатымі злотніцкімі традыцыямі валодала сям'я магілёўцаў Сліжыкаў, якая была неад'емнай удзельніцай рамесна-культурнага працэсу ў Магілёве ў другой палове XVII-XVIII ст. Прадстаўніком курляндскай злотніцкай дынастыі быў Фрыдрых Родэ, які атрымаў менскае грамадзянства ў сярэдзіне XIX ст. Паводле друкаваных крыніц, род майстраў залатых спраў Родэ фіксуецца ўжо напачатку XVIII ст. Яшчэ большай разгалінаванасцю вылучаюцца дынастыі віцебскіх майстраў злотнікаў-срэбранікаў XIX ст. Акунёвых, а таксама Роніных. На сёння зафіксавана па дзевяць прадстаўнікоў гэтых фамілій. Нельга не адзначыць тут і злотніцка-срэбраніцкую дынастыю менскіх майстраў-ювеліраўТапазаў. Пры жаданні гэты спіс чытач можа і самастойна лёгка пашырыць, азнаёміўшыся з рэестрамі злотнікаў, прадстаўленымі ў кнізе.
Хочацца выказаць шчырую падзяку супрацоўнікам архіваў і музеяў Беларусі і Польшчы за добразычлівае стаўленне і дапамогу аўтару ў працы над гэтай тэмай. Асобна адзначаем словам удзячнасці былых дырэктара Дзяржаўнага Эрмітажа Б. Б. Піятроўскага (Расія) і намесніка дырэктара Інстытута гісторыі Польскай акадэміі навукД « Кучынскага,(Польшча).
ЛІТАРАТУРА
Злотніцтва як культурная з'ява прыцягвала ўвагу даследчыкаў на працягу ўсяго XX ст. Кнігу польскага навукоўца У. Лазінскага1, што ўбачыла свет на золку XX ст., можна лічыць першай працай, што была прысвечана дадзенаму прадмету, датычылася непасрэдна нашай тэрыторыі, прыцягнула да сябе ўвагу сучаснікаў і нават не страціла сваёй каштоўнасці да сённяшняга дня. Яна паслужыла штуршком для даследчыкаў гісторыі рамёстваў і мастацтва.
3 расійскіх савецкіх аўтараў немагчыма не згадаць В. I. Троіцкага2. У яго невялікай па аб'ёме працы сабрана значная колькасць рамеснікаў-злотнікаў, сярод якіх прысутнічае даволі высокая лічба майстраў, падмайстраў і вучняў, што звязаны сваім паходжаннем з нашымі землямі. Храналагічныя межы даследавання — сярэдзіна XVII ст., з невялікімі адхіленнямі ў той ці іншы бок.
Вялікую каштоўнасць для вывучэння дадзенага прадмета мае праца Э. Лапацінскага3. Праўда, за даўнасцю выдання яна стала бібліяграфічнай рэдкасцю.
Першай пасляваеннай абагульняючай публікацыяй па тэме можна лічыць югаслаўскую кнігу М. Крлежы4. Яна мае даволі сціплую прадмову, і больш слушна было б лічыць яе мастацкім фотаальбомам паўднёваславянскіх злотніцкіх вырабаў за перыяд IX—XVI стст.
Значны крок у вывучэнні злотніцтва быў зроблены ў Расіі ў 1967 г. Аўтары паспрабавалі ахапіць у сваёй кнізе5 храналагічны перыяд працягам у палову тысячагоддзя на пэўных тэрыторыях былога СССР. Праўда, яны акцэнтавалі ўвагу галоўным чынам на яго еўрапейскай частцы. У кнігу трапілі і некаторыя беларускія гарады. Свой лагічны працяг гэтая праца атрымала амаль праз дзясятак гадоў — у 1974 г., пад аўтарствам, аднак, ужо адной даследчыцы6. У кнізе дадзена болыл шырокая панарама развіцця злотніцтва на тэрыторыі Масковіі, а потым Расійскай імперыі і СССР. Тут знайшлося месца для адлюстравання тэндэнцый яго развіцця ў Эстоніі, Латвіі, крыху ў Літве. Гэтым тэры-
1 Lozinski Wl. Zfotnictwo Iwowskie. Lwow, 1912.
2 Тронцкнй B. Н. Словарь Московскмх мастеров золотого, серебряного м алмазного дела XVII века. М. Л., 1930 (Тромцкмй).
3 Lopacinski Е. Мateriaty do dziejow rzemiosta artystycznego w Wielkim Ksi^stwie Litewskim (XV—XIX ww.). Warszawa, 1946 (Lopacinski).
4 Krleza M. Zlato i srebro Zadra. Zagreb, 1951.
5 Русское золотое н серебряное дело XV-XX вв. / сост. ГольдбергТ. [н др.]. М„ 1967 (РЗпСД).
6 Постннкова-Лосева М. М. Русское ювелнрное нскусство, его центры м мастера. М„ 1974 (Постннкова-Лосева).
торыям былі прысвечаны асобныя главы: найбольшая Эстоніі і найменшая (усяго некалькі радкоў!) Літве. Пра Беларусь як нейкую культурную адметнасць нават не згадвалася, хоць у працы асобныя нашы гарады ўсё ж такі фігуравалі. У сувязі з гэтым нам уяўляецца асабліва цікавым перыяд Расійскай імперыі, у якім пазначаны проберныя ўрады ў Вільні, Менску, Полацку і інш.
He адставалі ад сваіх усходніх суседзяў і ва Украіне. Тут упершыню шырокую панараму развіцця ювелірнай справы зрабіў М. 3. Пятрэнка7. У кнізе дадзена перыядызацыя працэсаў развіцця злотніцтва ва Украіне. Даследчык вылучае першы этап як ільвоўскі, калі Львоў быў цэнтрам развіцця злотніцкай рамеснай вытворчасці, другі як кіеўскі. Трэці ж этап, у якім, з пэўнай расплывістасцю, аўтар адзначае «ўклад іншаземцаў» у працэсы развіцця гэтага рамяства, не вылучаецца ані храналагічна, ані геаграфічна. Толькі дзякуючы названым у кнізе прозвішчам майстраў гэтага часу, яго можна храналагічна «прывязаць» да другой паловы XVIII ст.
Даволі багата аформлена кніга, якая адразу прыцягнула ўвагу грамадскасці не толькі ў Славакіі, дзе пабачыла свет, — літаральна праз два гады яна была перавыдадзена ў суседняй Польшчы8. Сам матэрыял дыктуе, у пэўнай ступені, і форму яго падачы. У сувязі з гэтым сваёй структурай кніга мала чым адрозніваецца ад сваіх папярэднікаў: незалежна ад краіны паходжання ілюстрацыйная частка пераўзыходзіць сваімі памерамі частку аналітычную. Багацце прыведзенага рэчавага матэрыялу робіць кнігу каштоўнай як для гісторыкаў мастацтва, так і для дзеючых злотнікаў.
У самой Польшчы таксама з пэўнай перыядычнасцю выдаюцца творы на закранутую тэму. У адной з такіх кніг9 пададзены даволі сціплы агляд развіцця злотніцкага рамяства на тэрыторыі Польшчы і сумежных тэрыторый. Аўтар згадвае і пра выраб слуцкіх паясоў і, як нам здаецца, крыху штучна звязвае гэты працэс з дзейнасцю злотніцкіх цэхаў і асобных майстраў-злотнікаў. Вырабам «літых паясоў» з упляценнем залатой ніткі займаліся хутчэй ткачы. Кніга ўключае ў сябе беглы агляд тэхналогіі апрацоўкі каштоўных металаў, a таксама некаторыя іншыя аспекты працы з імі і можа быць, у пэўнай ступені, добрым падручнікам, асабліва для пачаткоўцаў, хоць аўтар у прадмове настойліва падкрэслівае, што ён не ставіў сабе такую мэту.
Асобнае месца займаюць працы польскага вучонага Міхала Градоўскага10. Нягледзячы на тое, што даследаванні гэтага аўтара абмежаваны су-
7 Петренко М. 3. УкраТнське золотарство XVI—XVIII стст. КмТв, 1970.
8 Toranova Е. Zlatm'ctvo na Slovensku. Bratislava, 1983; Toranova Е. Zlatnictvo na Slovensko. Warszawa, 1985.
9 Knobloch M. Ztotnictwo. Warszawa, 1977.
10 Gradowski M. Dawne ztotnictwo : technika i terminologia. Warszawa, 1980 (Dawne zlotnictwo); Gradowski M. Znaki na srebrze (znaki miejskie i panstwowe uzywane na terenie Polski w obecnych jej granicach). Warszawa, 1993 (i inne).