• Газеты, часопісы і г.д.
  • Злотніцтва Беларусі. XII - пачатак XX ст. Анатоль Цітоў

    Злотніцтва Беларусі.

    XII - пачатак XX ст.
    Анатоль Цітоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 271с.
    Мінск 2020
    88.49 МБ
    Цэхавы дом
    Асноўныя мерапрыемствы ўнутрыцэхавага жыцця праходзілі ў т.зв. «цэхавым доме». Тут адбываліся сходкі, збіраліся пасля ўрачыстых набажэнстваў, каб адзначыць «мёдам» вялікае рэлігійнае свята. Там жа праходзілі «каляцыі», на якіх былыя падмайстры выкачвалі бочку піва сваім былым калегам — таварышам, прасілі ў іх прабачэння за наўмысныя і ненаўмысныя абразы і развітваліся са сваім таварыскім станам пасля паспяховай здачы майстроўскіх іспытаў. У гэтым жа доме яны праводзілі каляцыі са сваімі новымі «роўнямі» майстрамі. Калі касцёл ці царква з'яўляліся духоўнымі цэнтрамі, кожны злотніцкі варштат вытворчым і часта гандлёвым цэнтрам для кожнага паасобку, дык цэхавы дом быў цэнтрам духоўнага і культурнага жыцця ўсяго злотніцкага асяроддзя ўтым альбо іншым горадзе.
    Як правіла, будаўніцтва ці набыццё сумеснай маёмасці цэхавага дома — абумоўлівалася цэхавым статутам. Адпаведна з прывілеем ад 10 чэрвеня 1636 г., новагародскім злотнікам прадпісвалася «меці дом цэхавы, дзе будзе захоўвацца скрынка цэхавая з прывілеямі і будуць збірацца цэхавыя сходкі...» Аналагічныя палажэнні прысутнічаюць і ў цэхавых статутах іншых беларускіх злотніцкіх цэхаў. Цэхавыя дамы вызваляліся ад усялякіх павіннасцей на карысць як мясцовай, так і цэнтральнай улады: ад пастояў, аплаты падаткаў і розных «мескіх юрысдыкцый». Часта менавіта ў гэтых дамах захоўвалася цэхавая скрынка. Праўда, гарадзенскія злотнікі, адпаведна з каралеўскім прывілеем, захоўвалі сваю скрынку ў Фарным саборы; адзін ключ ад яе быў у аднаго цэхавага старшыні, а другі у другога.
    Акрамя цэхавых прывілеяўускрынцы, якой прыпісваліся пэўныя сакральныя функцыі, зберагаліся брацкія рэестры, куды ўносіліся цэхавыя вучні, падмайстры і майстры, дакументы справаздач, пратаколы пасяджэнняў, a таксама цэхавая пячатка і агульнацэхавыя грошы. Разам са скрынкай у цэхавым доме захоўваліся цэхавыя харугвы і ўзбраенне — «цэхавая армата».
    Берасцейскія рамеснікі, у адпаведнасці з прывілеем 1599 г., былі абавязаны «ад зачацця цэха набываць штогадова пулгак і шэфелін33, каб праз дзесяць гадоў яны мелі цэлую збраёўню». Прывілеямі іншых злотніцкіх цэхаў таксама падкрэсліваецца, што цэху неабходна мець «харугву, бубен і ўсялякую армату срэбраную для абароны і аздобы места тамтэйшага». Амаль аналагічныя патрабаванні прадстаўлены і ў статуце 1636 г. новагародскіх злотнікаў. Калі цэхі былі колькасна невялікімі, для ўзмацнення да іх дадаваліся рамеснікі
    33 Пулгак мушкет сярэдніх памераў; шэфелін піка.
    іншых прафесій, што не мелі ў горадзе асобнага цэха (напрыклад, у Менску). Цэхавая харугва выкарыстоўвалася не толькі падчас абароны горада ў ваеннае ліхалецце, але і пры ўрачыстых сустрэчах першых асоб дзяржавы і нават ваяводства, калі ў места прыязджаў кароль, вялікі князь, біскуп, ваявода і інш.
    Цэхавая юрысдыкцыя
    Братчыкі цэха пільна ахоўвалі ад патэнцыяльных канкурэнтаў свае правы на сферу іх прафесійнай дзейнасці. Злотніцкі таварыш — ці то тутэйшы, ці то «прыхадзень» — не мог працаваць пад рознымі юрысдыкамі. Парушальніка чакаў вельмі высокі штраф (напрыклад, у Бярэсці «сем коп грошаў лічбы і манеты літоўскай»), а работа падлягала канфіскацыі на карысць цэха і мескіх улад. Увогуле, у тых местах, дзе былі адпаведныя рамесныя цэхі, злотнікі мусілі знаходзіцца толькі пад магістрацкай юрысдыкцыяй і ні пад якой іншай. У цэхавых прывілеях, як правіла, абмяжоўваецца і права гандлю навазробленымі залатымі і срэбранымі
    Адбітак пячаткі Пінскага пав., якая была «вырыта» (выразана) у 1565 г.
    таварамі «злотнікам і купцам з іншых мест і мястэчак, як хрысціян, так і іўдзеяў, падчас правядзення ў месце пасяджэнняўТрыбунала і іншых з'ездаў» пад страхам страты прадметаў гандлю на карысць каралеўскага скарбу. Гэтае палажэнне не распаўсюджвалася на час правядзення кірмашу.
    Срэбраная мемарыяльная шыльда ў гонар вяртання ў Чарэйскі базыльянскі манастыр абраза «Дабравешчанне» (агульны выгляд). 1640 г.
    Фрагмент шыльды з выявай «Дабравешчанне»
    ПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ
    Злотніцкія цэхіў канцы XVIII пачатку XX ст.
    Структура саміх злотніцкіх цэхаў не змянілася, чаго нельга сказаць пра бюракратычныя надбудовы над імі проберныя палаткі і рознага ўзроўню рамесныя ўправы, «казначэйствы» і г.д. У папярэдні перыяд функцыі вышэйпералічаных устаноў выконвалі цэхавыя ўрады і ў экстраардынарных выпадках да іх далучаліся магістраты канкрэтных местаў. Новыя ўлады прынеслі і новыя формы кантролю за якасцю злотніцка-срэбраніцкіх вырабаў. Праўда, поўнай паслядоўнасці ў іх дзеях, як нам здаецца, не прасочваецца: з увядзеннем проберных урадаў пачынаецца кампанія, мэтай якой было адабраць у майстраў асабістыя штэмпелі для кляймення іх вырабаў і пакінуць гэтую функцыю толькі за пробернымі палаткамі.
    Вельмі своеасаблівай рысай злотніцтва на Беларусі (ды і ўвогуле на заходніх тэрыторыях былой Расійскай імперыі) гэтага перыяду, у параўнанні з папярэднімі часамі, з'яўляецца значная колькасная перавага злотнікаў-іўдзеяў над прадстаўнікамі іншых канфесій, што працавалі ў гэтай галіне. Адной з прычын узнікнення такой сітуацыі, як нам уяўляецца, стаў той факт, што царскі ўрад шукаў сабе саюзнікаў, на якіх можна было б абаперціся на новадалучаных тэрыторыях. Царызм не давяраў прадстаўнікам тутэйшых кіруючых класаў, ды і іншых колаў грамадства, таму што большая частка іх належала да ўніяцкага і каталіцкага вызнання, а ў Расіі дзяржаўнай ідэалогіяй было праваслаўе. Паколькі на сваіх рэлігійных апанентаў новыя ўлады не маглі абаперціся, таму такога саюзніка яны зрабілі сабе з яўрэяў. Утварэнне мяжы аселасці для іўдзейскага насельніцтва (з 1791 г.) спрыяла яго канцэнтрацыі на гэтай тэрыторыі. Закон 1804 г. дазволіў ім займацца рамяством, вывеў з падполля, у прыватнасці, тую частку злотнікаў-яўрэяў, што раней займаліся гэтай справай нелегальна, у абыход папярэдніх каралеўскіх прывілеяў гарадам.
    Акрамя таго, рамеснікі (як і прадстаўнікі іншых саслоўяў) хрысціянскага вызнання маглі з меншымі перашкодамі з боку ўлад перасоўвацца ва «ўнутраныя губерні» Расіі і заставацца там на сталае пражыванне. Такая сітуацыя спрыяла адтоку тутэйшага хрысціянскага рамеснага насельніцтва не толькі на «адхожыя» заробкі, але і назаўсёды. Гэта быў адзін з фактараў, што паўплываў на змену канфесійнай структуры злотніцкага рамяства на тэрыторыі сучаснай Беларусі, калі амаль 96% (і нават болей!) рамеснікаў, што займаліся «юбілерскім мастацтвам», складалі злотнікі-іўдзеі. Падобная карціна назіралася і ў першыя дзесяцігоддзі XX ст.
    Проберныя ўрады на землях Беларусі
    Пасля падзей 70-90-х гг. XVIII ст. і распаўсюджання з канца гэтага стагоддзя Расійскай імперыяй сваёй улады на нашых землях царскі ўрад пачаў
    уводзіць на далучаных тэрыторыях свае законы.
    Увогуле, утварэнне цэхавай структуры ў Расійскай імперыі звязана з імператарам Пятром I. Пасля таго як Беларусь трапіла ў сферу расійскіх уплываў, на яе тэрыторыі пачалі ўводзіцца тыя ж правілы і парадкі. Часта гэта рабілася без уліку тых традыцый, што былі раней. Калі цэхавыя ўстановы з іх «парадкамі статутовымі» і асаблівым ладам жыцця ў нас існавалі з глыбокай старажытнасці, дык другі перыяд іх функцыянавання праходзіў сінхронна з тымі працэсамі, якія адбываліся і ў іншых расійскіх губернях. На пачатак XX ст. злотніцкія цэхі фактычна зніклі і на іх месца прыйшлі рамеснікі-індывідуалы; нават калі яны працавалі ў пэўнай структуры, якая называлася майстэрняй
    або, радзей, фабрыкай, паняцце «цэх» заставалася толькі
    намінальнай архаічнай структурай. За практычнай
    дзейнасцю злотніцкіх майстраў ажыццяўлялі кантроль дзяржаўныя ўлады праз органы назірання, якія называліся пробернымі палаткамі. У пачатку XX ст. такія проберныя цэнтры, дзейнасць якіх ахоплівала ўсю тэрыторыю беларускіх губерняў, знаходзіліся ў Вільні, Кіеве і Рызе.
    Утварэнне проберных урадаў34 фактычна распачалося ў XIX ст. У 1816 г. Маскоўскай горнай палатай пры Міністэрстве фінансаў Расіі была прынята пастанова, дзе гаварылася: «...во всей Белоруссмм, кроме Смоленской губерннн...
    пробмрных мастеров [н] пробмрных палаток не
    нмеется н ннкогда не было ... [поэтому следует]...
    учреднть пробмрные палаткм в Подольской, Вмленской, Гродненской, Мннской, Могнлевской, Внтебской н Волынской губерннях, поставнв в оных часть смю
    Адбітак пячаткі Случарэчыцкага пав.
    Канец XVIII ст.
    34 Цікава адзначыць, што «вымыслены» расійскі літаратурны персанаж XIX ст. — пісьменнік, «аўтар» вершаў, афарызмаў і, апрача ўсяго іншага, «праекта аб увядзенні адзінадумства ў Расіі» Кузьма Пятровіч Пруткоў па-за сваёй літаратурнай дзейнасцю «працаваў» амаль сорак гадоў у Міністэрстве фінансаў у пробернай палатцы, дзе «даслужыўся» да пасады дырэктара і напрыканцы кар'еры атрымаў чын сапраўднага стацкага саветніка і ордэн Св. Станіслава I ступені.
    [ювелнров] в обіднй порядок с прочнмн губернмямм»35. Адпаведна гэтаму распараджэнню, проберныя палаткі ўстанаўліваліся ў губернскіх местах і пад іх кантроль траплялі (прыпісваліся да іх) майстры залатых і срэбраных спраў іншых павятовых местаў адпаведных губерняў. Да выканання проберных абавязкаў, паводле той жа пастановы, адбіралі «серебряннковых», а таксама «купецкнх» і мяшчанскіх дзяцей, здольных да абучэння «пробнрному мскусству», і накіроўвалі іх у Маскоўскую манетную кантору. Там іх вучылі «непродолжнтельное время арнфметнке н что надлежмт к тому йіскусству, дабы чрез огонь аккуратно пробовать моглн...»36.
    У правілах 1835 г. накладання клейнаў на вырабы, якія імітуюць каштоўныя металы, падкрэслівалася, што «для адрознення ад звычайнага пробернага кляйна, якое накладаецца на вырабы з золата і срэбра, мусяць быць круглыя ў папярэчніку не менш за тры шаснаццатыя вяршка [0,83 см] альбо прадаўгаватыя не карацей за адну чвэрць вяршка [1,1 см]». На іх мусілі быць паказаны літары, што азначалі «імя фабрыкі альбо майстры і год»37.
    Але гэта засталося нявыкананым: ужо ў 60-х гг. XIX ст. перад губернскімі праўленнямі была сфармулявана задача «доставнть слепкн с клейн мастеров... в пробнрные учереждення». Трэба адзначыць, што ў гэты час паступова ўводзіцца дазвол на выкарыстанне падчас злотніцкай працы не толькі каштоўных металаў, але і розных металёвых сплаваў.