Злотніцтва Беларусі.
XII - пачатак XX ст.
Анатоль Цітоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 271с.
Мінск 2020
58 «Да не нзнесеться нз монлстыря ннкогдл же яко нн продатн нн отдлтн. Аіцо се кто пресдоушлвть н нзнвссть от мондстыря да вудтж проклятж святою жнвотворяіцею тронцею н святымн отцлмн».
Крыж Еўфрасінні Полацкай, зроблены полацкім злотнікам Лазарам Богшам у 7 7 6 7 г. Па цэнтры пярэдні бок. Пачатак XX ст. Каляровая літаграфія.
Злева пярэдні бок, справа адваротны. Фота канца XIX ст.
вывезены. Сёння прапаноўваюцца розныя версіі яго лёсу, нам жа застаецца спадзявацца на добрую волю нашчадкаў-злодзеяў і вяртанне святыні дамоў.
Гістарычныя абставіны зменшылі ролю Полацка ў дзяржаве, што, безумоўна, знізіла і працэнт злотнікаў у гэтым горадзе. Тым не менш рамесніцкае насельніцтва Полацка займала даволі значную нішу як у грамадскім, так і ў эканамічным жыцці места. У выраку вялікага князя літоўскага і караля польскага Аляксандра «году 1502 месяца снежня 30 дня», па скарзе полацкіх мяшчан на «пана полацкага» Станіслава Глябовіча, які ўціскаў майдэборскія вольнасці і правы мяшчан, першымі сярод рамеснікаў фігуруюць «зодотдрн»59. Той самы факт фіксуецца і ў канфірмацыйным прывілеі на майдэборскія правы месту 1510 г., дзе таксама першымі сярод рамеснікаў згадваюцца «зодотдрн». Гэта можа ўскосна сведчыць пра іх удзельную вагу ў агульнай структуры тутэйшай рамеснай вытворчасці60. На сённяшні дзень статут злотнікаў не знойдзены, але дакумент, які атрымалі палачане «ў годзе 1605 месяца снежня 28 дня», прадугледжваў «парлдак, [які] з нембцка цэхом называют». У ім таксама гаварылася: «...АБЫ во всслгь прыкладом цехок в mgctg bhaghckom вудучых справовАлнсб... в mgctg своблгь спосоБнн бытн моглн». У дакуменце згадваюцца кавалі, катляры, слесары, мечнікі, краўцы, кушняры, шапнікі, «чОБОтары», гарбары, шаўцы і «зодатары»61. Далей было падкрэслена, «до которого прдвд 11 ПОрАДКу ЦСХ0В0Г0 Н ЗОАОТАрОВ Т0Г0 Ж MGCTA ГірЫДучаСМ...». Дакументальных звестак пра полацкіх майстраў, якія б працавалі непасрэдна тут у XVII ст., пакуль што не адшукана, але захавалася інфармацыя пра тых, што былі вывезены ў Маскву падчас рэлігійных войнаў сярэдзіны гэтага стагоддзя. Адпаведна ёй, у гэты перыяд там займаліся злотніцтвам шэсць майстраў і вучняў, якія паходзілі з Полацка. У 1660 г. у Маскоўскай срэбранай палаце працавалі майстры Сямён Якаўлеў і С. Астаф’еў, якія мелі вучняў; праўда, звесткі пра іх губляюцца з прычыны недахопу дакументаў. Толькі вучань С. Астаф’ева Іван Палачанінаў згадваецца ў 1679 г. як лепшы майстра, «поЖААОВАНЫ ПОАукармаЗННОВЫМ» СуКНОМ.
СЛОНІМ
Места дало шмат майстраў-злотнікаў. У дакументальных крыніцах згадваюцца слонімцы-злотнікі рознай ступені кваліфікацыі. Безумоўна, найвышэйшай дасканаласці ў сваёй кар’еры дасягнуў Станіслаў Даніловіч, які паходзіў
59 Полоцкне грамоты. М., 1978. Вып. 2. С. 197.
60 Акты, относяіднеся к нсторпм Западной Росспм, собранные н нзданные Археографяческою коммссмею: в 5 т. СПб, 1846-1853 (АЗР). Т 2. С. 76.
61 КМФ-18, спр. 88, арк. 235 — 236 зв.
адсюль, але пачаў свой шлях у майстэрстве з Вільні ў 1662 г. Пасля таго як ён прайшоў вучнёўства і «адбыў службу таварыскую», у 1670 г. набыў статус віленскага грамадзяніна. Станіслаў даў пачатак віленскай дынастыі злотнікаў — Даніловічаў і пакінуў пасля сябе вучняў. Сярод яго таварышаў таксама згадваюцца і землякі. Гэта сведчыць пра дух зямляцтва, якім ён карыстаўся пры падборы сабе памочнікаў. Памёр майстра ў 1706 г.
Сярод злотнікаў другой паловы XVII ст.,
акрамя згаданага вышэй С. Даніловіча, фі-
гуруюць яшчэ па меншай меры восем слонім-
цаў, I мы мяркуем, што гэты спіс не канчатковы. Да канца XVIII ст. намі выяўлены толькі два злотнікі, што, безумоўна, вельмі мала для такога мес-
Сургучны адбітак пячаткі горада Слоніма. Канец XVIII пачатак XIX ст.
та, як Слонім. Трэба адзначыць, што адзін з іх за злачынства быў прыгавораны ў 1707 г. да шыбеніцы.
У XIX ст. карціна рэзка мяняецца: у дакументальных крыніцах фігуруюць ажно дзесяць майстраў-злотнікаў. Такім чынам, даўняя традыцыя злотніцтва ў гэтым горадзе працягвалася. У самім Слоніме, паводле няпоўных статыстычных дадзеных, на працягу XIX ст. было звыш 20 рамеснікаў, занятых злотніцтвам і рэзаннем пячатак. Ва ўсялякім выпадку па лічбе ювеліраў Слонім знаходзіцца на першым месцы сярод тагачасных павятовых гарадоў Беларусі, саступаючы, бадай што, Беластоку.
СЛУЦАК
Статус сталіцы княства абумовіў той факт, што места стала буйным рамесніцкім цэнтрам. У XVII ст. тут налічвалася значная колькасць рамесных цэхаў — праўда, злотніцкага сярод іх не згадваецца. Даследчык А. П. Грыцкевіч адзначае наяўнасць у Слуцку ў канцы XVI першай палове XVII ст. цэха «золотых дел мастеров», а таксама піша I пра аб'яднанні рамеснікаў: «серебрянмков... ювелнров... гравёров»62. Аднак інфармацыя пра існаванне ў гэтым горадзе рамесных суполак такой накіраванасці не знайшла пацвярджэння праз нашы даследаванні. Адсутнасць злотніцка-срэбраніцкіх рамесных аб'яд-
62 Грнцкевнч А. П. Частновладельческме города Белорусснм XVI—XVIII вв. Мннск, 1975.
С. 88.
Медальён з вечкі куфля з партрэтам Багуслава, князя Радзівіла, і адбітак яго пячаткі-пярсцёнка
нанняў не выключае наяўнасці ў Слуцку значнай колькасці рамеснікаў-індывідуалаў.
Паколькі тут знаходзіўся багаты княжацкі двор, колькасць злотнікаў у Слуцку была ў параўнанні з большасцю тагачасных местаў даволі значнай. Дакладная інфармацыя пра майстраў гэтай прафесіі змешчана ў «Інвентарах...» гэтага места і ўсяго княства. Толькі ў XVIII ст. тут зафіксавана больш за два дзясяткі рамеснікаў-злотнікаў. Трэба адзначыць той факт, што некаторыя з іх былі прадстаўнікамі прафесійных дынастый, калі сыны асвойвалі бацькоўскую прафесію.
ШКЛОЎ
Найбольш даўняй згадкай пра злотнікаў, што працавалі ў Шклове, з’яўляецца скарга 1579 г. тутэйшага злотніцкага майстры Цярэшкі Лукашэвіча на нейкага Г Максімовіча за тое, што апошні не аддаў істцу яго талераў. Іншы — злотнік Васіль Грыгор'еў, ураджэнец Шклова, «жалаваны майстра» Маскоўскай срэбранай палаты, якога ў рускіх дакументах называлі «паляк-іншаземец», пражываў і працаваў у Маскве з 1660 па 1689 г.
Вядома, што ў XIX ст. не менш як шасцёра выхадцаў з гэтага места працавалі ў розных гарадах Беларусі Віцебску, Магілёве, Менску і г.д.
ДАДАТАК 7
РЭЕСТР ЗЛОТНІКАЎ XII—XVIII стст. (I)
Прапанавы спіс злотнікаў XII—XVIII стст. дапаможа пераканаць як аматараў гісторыі, так і навукоўцаў у багацці гэтай галіны мастацкай культуры Беларусі. Безумоўна, ён не прэтэндуе на паўнату, і аўтар будзе ўдзячны за канструктыўныя заўвагі і дапаўненні.
У першай частцы спіса сабраны ўсе выяўленыя намі ў дакументальных крыніцах і нешматлікай айчыннай літаратуры па дадзенай тэме злотнікі хрысціянскага вызнання (I. 1), якіх можна было поўнасцю «атрыбутаваць» у храналагічнай прасторы. У другую ўнесены тыя, у каго можна было ўдакладніць толькі прозвішча альбо імя (I. 2). Трэцяя частка складаецца са злотнікаў іўдзейскага вызнання (I. 3), таму што да канца XVIII ст., у адпаведнасці з блізкаўсходняй традыцыяй (якая існуе і сёння ў некаторых семіцкіх краінах), яны ў большасці не мелі прозвішчаў — ім станавілася імя бацькі. Сапраўдныя прозвішчы ў яўрэяў былі ўведзены, для зручнасці фіскальных органаў, пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі.
Выклікаюць сумненні і «прозвішчы» некаторай часткі беларускіх майстраў, што былі вывезены ў Маскву ў 50-60-я гг. XVII ст. і працавалі ў Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля, на той падставе, што ў тагачаснай Масковіі для дарослых людзей простага стану прозвішчам служыла імя бацькі. Такім чынам, у асоб, якія фігуруюць у спісах гэтых майстраў і спісах, апублікаваных В. I. Троіцкім, страчаныя былыя мяшчанскія прозвішчы часта былі заменены новаўтворанымі мянушкамі. Але яны былі ўключаны намі ў першую частку рэестра.
I. 1. 1. АБРАХАМ Матыяс, нарадзіўся ў Слуцку; у 1758 г. запісаны на 5 г. у вучні да віленскага злотніка I. К. Банка, які 17.09.1763 выпісаў яму падмайстроўскае пасведчанне (L—V, № 1.1)1.
1 Тут і далей спасылкі падаюцца ў скарочаным выглядзе. Больш падрабязна гл. Спіс скарачэнняў напрыканцы кнігі.
I. 1. 2. АБРОСІМАЎ Кірыла (Обросммов Кнрнлл), магчыма сын Крыштафа Абросімава, месца паходжання не высветлена, маскоўскі кармавы, майстра Срэбранай палаты; у 1671 г. атрымаў кармавыя грошы на выраб «саадаков» для польскіх паслоў (Тронцкмй, вып. 2, с. 87).
I. 1. 3. АБРОСІМАЎ Крыштаф (Оброснмов Хрмстофор), магчыма, бацька Кірылы Абросімава, месца паходжання не высветлена, «поляк», маскоўскі жалаваны майстра Срэбранай палаты; у 1660 г. атрымаў жалаванне ў 12 рублёў на год; у 1663 г. паводле палітычных меркаванняў адлучаны ад службы (Тронцкмй, вып. 2, с. 87—88).
I. 1. 4. АДЫЦКІ Якуб (Jakub Adycki), паходзіў з Мядзеля; у 1690 г. запісаны ў вучні на тэрмін у 6 г. да віленскага злотніка К. Дзялтовіча (L-V, № 1.37).
I. 1. 5. АЛАВЯШКА Грыгорый, нарадзіўся ў Полацку; у 1672 г. запісаны ў вучні на тэрмін у 2,5 г. да віленскага злотніка Л. Туркевіча, пасля заканчэння вучобы накіраваны ў Коўна; у 1697 г. у мясцовых магістрацкіх кнігах запісаны ковенскім злотнікам; 13.03.1690 падаў маёмасны іск на ковенскага купца, 01.09.1691 на тамтэйшых дамініканцаў (L-V, № 1.873).
I. 1. 6. АЛЕКСАНДРОВІЧ Васіль (Александровнч Васнлнй), злотнік віленскі; у 1551 г. разам з Фёдарам Александровічам прад'явіў іск на 15 коп грошаў удаве цівуна і гараднічага Троцкага Марыне і яе сыну (КМФ-18, спр. 243, арк. 76 зв. 77).
I. 1. 7. АЛЕКСАНДРОВІЧ Фёдар (Александровнч Федор), злотнік віленскі; у 1551 г. разам з В. Александровічам прад’явіў іск на 15 коп грошаў удаве цівуна і гараднічага Троцкага Марыне і яе сыну (КМФ-18, спр. 243, арк. 76 зв. 77).
I. 1. 8. АЛЕКСАНДРОВІЧ Фрыдрых (Frydrych Alexandrowicz), злотнік і бурмістр віленскі; у 1671 г. меў камяніцу каля Евангельскага збору (АВАК, т. 20, с. 418).
1. 1.9. АЛЕКСАНДРОВІЧ Юрэй (Jerzy Alexandrowicz), злотнік віленскі; у 1671 г. меў падмайстра Л. Хржаноўскага; у 1675 г. «рочны» старшы цэха ў скарзе віленскіх краўцоў на злотнікаў (АВАК, т. 10, с. 415); у 1705 г. старшы цэха ў дадатковых артыкулах злотніцкага цэха (АВАК, т. 10, с. 61); меў каля 30 вучняў, сярод якіх былі: М. Загальскі (1680) і М. Нядзведскі (1694) (МЭ, с. 202; L—V, № 1.872).