• Газеты, часопісы і г.д.
  • Злотніцтва Беларусі. XII - пачатак XX ст. Анатоль Цітоў

    Злотніцтва Беларусі.

    XII - пачатак XX ст.
    Анатоль Цітоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 271с.
    Мінск 2020
    88.49 МБ
    1.1.110.	ДАБРАБОРСКІ Мацвей (Matwej Dobroborski), паходзіў са Слоніма; у 1668 г. запісаны ў вучні на тэрмін у 2,5 г. да віленскага злотніка М. Грэтэра, у 1671 г. — у падмайстры (L—V, № 1.208).
    I. 1. 111. ДАЛУДОВІЧ Томаш (Tomasz Doludowicz), паходзіў з Пінска; у 1707 г. запісаны ў вучні натэрмін у 4 г. да віленскага злотніка Я. Ракуця (L-V, № 1.213). 1.1.112. ДАМ Якуб (Jakob Dietrich Dahm, Dann, Dam), майстра віленскага злотніцкага цэха; з канца XVIII пачатку XIX ст. працаваў у Гародні; у 1781 г. запісаны на майстроўскую атэстацыю да віленскіх майстраў-злотнікаў Т. Скендзерскага і М. Ёраса', у 1790 г. атрымаў званне майстры віленскага злотніцкага цэха; у 1791 -1808 гг. фігуруе ў віленскіх
    цэхавых кнігах майстраў (Lopacinski, № 940,1021,1023; L-V, № 2.163).
    I. 1. 113. ДАМБРОЎСКІ Ян (Jan Dabrow­ski), паходзіў са Слоніма; у 1662 г. запісаны ў вучні на тэрмін у 1 г. да віленскага злотніка Д. Граковіча', пасля заканчэння вучобы — у падмайстры (L—V, № 1.215).
    I.	1. 114. ДАНІЛОВІЧ Себасцьян (Sebastyian Danilowicz), яго бацька паходзіў са Слоніма; 25.02.1725 запісаны ў вучні на тэрмін у 6 г. да віленскага злотніка П. Эльса, у 1730 г. у падмайстры (L—V, №1.181).
    I. 1. 115. ДАНІЛОВІЧ Станіслаў (Stani­slaw Danilowicz), нарадзіўся ў Слоніме, злотнік віленскі; у 1662 г. запісаны вучнем на тэрмін у 5 г. да віленскага злотніка Д. Гоаковіча; у 1669-1670 гг. таварыш у Ю. Александровіча; у 1670 г. атрымаў дазвол на сталае жыхарства ў Вільні; неаднаразова абіраўся старшым злотніцкага цэха: у 16671679, 1680, 1682-1683 і 1685-1688 гг.; у 1687 г. згадваецца як старшы цэха ў дадатковых артыкулах парадку цэхавага (АВАК, т. 10, с. 95); у 1682-1683 гг. меў таварыша А. Скіндэровіча, у 16851688 гг. — В. Дольфуса (МЭ, с. 204-205), у 1686 г. Мацея Лукашэвіча; меў звыш 30 вучняў, сярод якіх былі: А. Сапальскі (1669), Якуб Сасноўскі (1670), М. Спадоба (1670), Л. Лазоўскі (1674), Я. Бурнацкі (1676), К. Яцкевіч (1676), Я. Вайціцкі (1677), Л. Гзэгаровіч (1678), Я. Зарадовіч (1678), Я. Леняровіч (1679), Амброзі Сапалковіч (1680), М. Сасноўскі (1681), Я. Рынцэвіч (1684), М. Сапалковіч (1685), Б. Сасноўскі (1690), Л. Карповіч (1697), а таксама сын Станіслава Даніловіча Георг; у 1688 г. меў «малую» камяніцу на вул. Рынкавай (АВАК, т. 20, с. 473);
    у 1702 г. жыў у камяніцы Альбрыхтоўскай, потым — у камяніцы Монтвіла; у 1705 г. згадваецца як старшы цэха ў дадатковых артыкулах парадку цэхавага (АВАК, т. 10, с. 61); памёр да 1706 г. (МЭ, с. 203-204), ёсць версія, што гэта здарылася ў 1703 г. (L-V, №1.182).
    I. 1. 116. ДАНІЛОВІЧ Юры (Георгі), сын віленскага майстры Станіслава Даніловіча; у 1693 г. запісаны вучнем да свайго бацькі на тэрмін у 5 г.; у 1698 г. запісаны да яго ж таварышам на тэрмін у 4 г. (МЭ, с. 203-204).
    I. 1. 117. ДАШКЕВІЧ Сымон (Symon Daszkewicz), сын Андрэя, паходзіў з панцырных баяраў, нарадзіўся ў Гарадзенскім пав. у 1751 г.; 16.07.1777 запісаны вучнем на тэрмін у 5 г. да віленскага злотніцкага майстры М. Букхарта, 25.09.1780 атрымаў званне падмайстры; у 1781 г. запісаны да таго ж майстры на тэрмін у 4 г. для атрымання звання майстры; у 1786 г. лічыцца ў спісе майстраў; у 1794 г. прынёс прысягу на вернасць рускай імператрыцы Кацярыне II; памёр у 1811 г. (Lopacinski, № 926, 940,1008; L-V, № 1.185).
    I. 1. 118. ДЗЕМІДОВІЧ Андрэй (Andrzey Dziemidowicz), злотнік і мешчанін магілёўскі; згадваецца ў 1629 г. у пастанове на стварэнне цэха (НЮМ, т. 8, с. 426). I. 1. 119. ДЗЕМ'ЯНОВІЧ Пётра (Piotr Demianowicz), паходзіў з Менска; у 1715 г. запісаны вучнем на тэрмін у 4 г. да віленскага злотніка Б. Траянскага, у 1717 г. атрымаў званне падмайстры; у 1719 г. мясцовымі ўладамі запісаны на атэстацыю да віленскіх злотніцкіх майстраў Г Б. Крыжаноўскага і В. Траянскага', у 1722 г. атрымаў званне майстры і прыняты ў віленскі злотніцкі цэх; меў шэраг вучняў і трымаў падмайстраў;
    фігуруе ў цэхавых кнігах да 1733 г. (МЭ, с. 206; L—V, № 1.192).
    I. 1. 120. ДЗІМІТРЫЕВІЧ Грышко (Hryszko Dimitriewicz), злотнік полацкі; у 1517 г. прадаў сваю зямлю Рыхлікоўшчыну ў старым гарадзішку за 50 коп грошаў полацкаму ваяводзе А. Гаштаўту (ЛМ, кн. 1, с. 107).
    I. 1. 121. ДЗІТМАР Ян (Jan Dytmarus; Dithmar), пробер на віленскай мінцы; у 1601 г. згадваецца ў лісце падскарбія А. Завішы аб уводзе яго ў пасаду замест I. Тырлзе; ад яго патрабуецца, каб «пенендзы ў мінцы рабіліся белыя патройныя срэбраныя» (КМФ-18, спр. 86, арк. 287 287 зв.).
    I. 1. 122. ДЗМІТРОВІЧ (ЗМІТРОВІЧ) Цімошка (Дммтровнч Тнмошко), «золотарь» пінскі; яму была «нададзена зямля, што называлася Крыўцоўшчызна», ад князя Ф. I. Яраславіча ў сяле Жыдцы; 08.02.1525 атрымаў пацвярджальны прывілей ад каралевы Боны з умовай, што ён, яго жонка, дзеці «н нх потомкм служнлн службу золотарскую». Гэты дакумент быў прадстаўлены ў 1554 г. яго сынам Сямёнам Цімафеевічам для запісу ў кнізе рэвізіі (Ревнзня пуід... с. 258).
    1.1.123.	ДОЖБАХ Ян (Jan Dorzbach), паходзіў з Гародні; у 1667 г. запісаны вучнем на тэрмін 2 г. да віленскага злотніцкага майстры Я. Рагацэвіча (L-V, №1.218).
    I. 1. 124. ДОЛЬФУС Войцех, паходзіў з Варшавы, атрымаў там першасную адукацыю; у 1685-1688 гг. злотніцкі таварыш у віленскага майстры Станіслава Даніловіча; у 1686 г. атрымаў статус майстры; меў шмат вучняў, сярод якіх былі: Ф. Яневіч (1692), Ю. Радвіла
    (1695), М. Браневіч (1696) і інш.; актыўна працаваў да 1696 г. (МЭ, с. 204).
    I. 1. 125. ДРЭЗНЕР Ян (Drezner, Dryznik Jan), злотнік берасцейскі; згадваецца ў 1599 г. у прывілеі на цэх (КМФ-18, спр. 106, арк. 93); у 1624 г. упамінаецца як старшы цэха ў справе М. Гранастайскага супраць цэха (КМФ-18, спр. 305, арк. 1 зв., 4 зв. 5; АВАК, т. 6, с. 256-257); у 1626 г. фігуруе як старшы цэха ў справе злотнікаў супраць С. Радванскага (АВАК, т. 6, с. 268-269).
    I. 1. 126. ДУМАНОВІЧ Стэфан, паходзіў з Любчы; у 1699 г. запісаны вучнем на тэрмін у 5 г. да віленскага майстры К. Дыгайні, пасля заканчэння вучобы запісаны падмайстрам; званне майстры не атрымаў, але лічыўся ў віленскім цэху незалежным злотнікам; у 1686 г. прадаваў цэхавым майстрам срэбра (L-V, № 1.231).
    1.1.127.	ДЭВЕРТ Даніэль (Daniel Dewert; Dewersz), злотнік і мешчанін магілёўскі; згадваецца ў 1629 г. у пастанове на стварэнне цэха (НЮМ, т. 8, с. 426); у 1635 г. упамінаецца як старшы цэха, у 1641 г. — як ужо памерлы (І/ІЮМ, т. 9, с. 4151
    I. 1. 128. ДЭРСКОФ Ян (Jan Derskof), магілёўскі мешчанін, «лавннк золотнмковый»; у чэрвені 1689 г. атрымаў з магістрацкай скарбонкі на пагашэнне асабістых трат 1 злоты і «2 осьмака»; у верасні атрымаў за працу ў якасці платы 1,5 гарца мёду (МЮМ, т. 6, с. 70, 110).
    I. 1. 129. ЕЛЯНЕВІЧ Францыск (Еленевнч), сын Юзэфа, нарадзіўся ў Бярэсці ў 1749 г.; у 1767 г. запісаны вучнем да віленскага злотніка Н. Ф. Мая, 19.06.1772 кантракт працягнуты на 5 г.; 16.06.1777 запісаны падмайстрам
    у таго ж майстры, які выплаціў яму 20 талераў; у 1786 г. прынёс прысягу «месту Віленскаму» і быў прыняты ў цэх; у 1820 г. апошняя дакументальная згадка пра яго (L—V, № 1.478).
    I. 1. 130. ЁРАС Міхал (Michal Joras), віленскі мешчанін і злотнік; у 1775 г. старшы цэха «віленскіх юбілераў і злотнікаў»; у 1793 г. згадваецца ў дэкрэце ў справе цэхаў з віленскімі яўрэямі аб парушэнні апошнімі правілаў гандлю (АВАК, т. 29, с. 488); меў вучня Я. Дама (1781).
    ЖАХАЛЬСКІ, гл. ЗАГАЛЬСКІ.
    1.1.131.	ЖУК Дзітрых (Dytrych Zuk), злотнік віленскі; у 1671 г. меў камяніцу каля царквы Св. Іллі (АВАК, т. 20, с. 411).
    ЖУРАДОВІЧ, гл. ЗАРАДОВІЧ
    I. 1. 132. ЖЫВЕЦКІ Казімір (Kazimerz Zywiecki), паходзіў з Воўпы; у 1684 г. запісаны ў вучні на тэрмін у 7 г. да віленскага злотніка Ю. Барчынскага (L—V, № 1.1342).
    I. 1. 133. ЖЫЗМАН Ян (Jan Zyzman), злотнік віленскі; згадваецца ў 1755 г. як таксатар каштоўнасцей, што засталіся пасля смерці «рускага» купца Г Кацельніцкага (АВАК, т. 13, с. 382).
    I. 1. 134. ЖЭГАЛІНСКІ Марцін (Martin Zegalinski), злотнік і мешчанін віленскі; згадваецца ў 1675 г. як таварыш цэха злотніцкага, удзельнічаў у бойцы з краўцамі (АВАК, т. 10, с. 415); меў вучняў (МЭ, с. 204): Т Баневіча (1692) і Т. Ганцэвіча (1699); памёр каля 1693 г.; у 1694 г. яго камяніцу на Шкляной вуліцы канфіскуюць ва ўдавы — Кацярыны Дзякоўскай Жэгалінскай за нявыплату апошняй працэнтаў па даўгах мужа; (АВАК, т. 9, с. 287-280).
    I. 1. 135. ЗАБОРСКІ Пётра Іванавіч (Заборскнй Петр Нвановнч), месца паходжання не высветлена, «залатых і срэбных спраў майстра»; працаваў у Новаіерусалімскім Уваскрасенскім манастыры на р. Істры (Масковія); памёр 02.07(па ст.ст.).1665 (Абецедарскнй, с. 227)
    I. 1. 136. ЗАГАЛЬСКІ (ЖАХАЛЬСКІ) Матыяс (Marcin Zochalski, Zegalski), паходзіў з Ашмян; у 1680 г. запісаны вучнем на тэрмін у 5 г. да віленскага злотніцкага майстры Ю. Александровіча, па сканчэнні вучобы працаваў падмайстрам; у 1690 г. запісаны віленскімі мясцовымі ўладамі яшчэ на 2 г. да майстры Ю. Александровіча (МЭ, с. 202—203; L-V, № 1.1343).
    ЗМІТРОВІЧ, гл ДЗМІТРОВІЧ
    I. 1. 137. ЗАРАДОВІЧ (ЖУРАДОВІЧ) Ян (Jan Zurodowicz), паходзіў з Беліцы; у 1678 г. запісаны вучнем да віленскага майстры Станіслава Даніловіча на тэрмін у 3 г. (МЭ, с. 203), у 1683 г. на 2,5 г. да майстры А. Жаланкевіча, пасля заканчэння вучобы залічаны ў падмайстры (L—V, № 1.1335).
    I. 1. 138. ЗАХАР'ЕЎ Сямён (Захарьев Семен), месца паходжання не высветлена, названы «поляк», жалаваны майстра Маскоўскай срэбранай палаты; у 1658 г. «за многую работу» атрымаў 5 аршынаў «ангельскага» сукна і 5 аршынаў тафты «доброй» венецыянскай; у 1660 г. меўжалаванне 12 рублёў у год і «6 денег кормовых» штодзённа; у лістападзе 1663 г. збег у «Лнтву», перад уцёкамі браў у «мноземцев пнсьма многне неведомо какне, а с Москвы поехал с Внтебскою шляхтой» (Тронцкмй, вып. 1, с. 41).
    I. 1. 139. ЗАХАРЫНІЧ Якуб (Захарнннч Якуб), злотнік магілёўскі; у 1577 г. абвінавачвае свайго калегу К. Яцковіча ў крадзяжы рэчаў і абвінавачваецца апошнім у крадзяжы інструментаў і срэбра (НЮМ,т. 30, с. 150-153).
    I. 1. 140. ЗАЦІНІЧ Стэфан (Stefan Zotinicz), злотнік і мешчанін магілёўскі; згадваецца ў 1629 г. у выпісе з магістрацкіх кніг Магілёва ў прашэнні аб стварэнні цэха (МЮМ, т. 8, с. 426); у 1634 г. фігуруе ў пацверджанні каралём Уладзіславам IV цэхавага статута магілёўскім злотнікам (тамсама, вып. 30, с. 495); у 1636 г. сведчыць у судзе «о зранене» М. Багдановіча злотнікам /. Атрашковічам (тамсама, с. 527).