• Газеты, часопісы і г.д.
  • Злотніцтва Беларусі. XII - пачатак XX ст. Анатоль Цітоў

    Злотніцтва Беларусі.

    XII - пачатак XX ст.
    Анатоль Цітоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 271с.
    Мінск 2020
    88.49 МБ
    I. 1.253. МЯНЧЫНСКІ Стэфан, паходзіў з Ашмян; у 1675 г. запісаны вучнем да віленскага майстры Я. Рагацэвіча на тэрмін у 6 г. (МЭ, с. 205).
    I. 1. 254. НАСУЛЕВІЧ Казімір (Kazimierz Nosulewicz); у 1791—1794 гг. вучыўся ў нясвіжскага злотніка Кікенапа; 16.09.1797 атрымаў кваліфікацыю падмайстры ў віленскім злотніцкім цэху (L-V, № 1.864).
    I. 1.255. НЕАПАЛІТАНЧЫК Пётра (Piotr Neapolitanczyk); у 1552 г. злотнік каралевы Боны, атрымаў ад яе пляц пад пабудову дома і агарод у Гародні (Lepszy, s. 96).
    1.1.256.	НЯДЗВЕДСКІ Марцін (Мікалай; Marcin Niedwedzki), паходзіў з Менска; у 1688 г. запісаны вучнем на тэрмін у 4 г. да віленскага злотніка Л. Віланса, пасля заканчэння вучобы запісаны падмайстрам; у 1698 г. атрымаў званне майстры віленскага злотніцкага цэха; меў жонку Дароту Вярбоўскую і дзвюх дачок (Lopacinski, № 352; L-V, № 1.847); нам здаецца, што ён быўулічаны двойчы — гл. L-V, № 1.845.
    I. 1.257. НЯДЗВЕДСКІ Марцін, паходзіў з Менска; у 1694 г. запісаны вучнем на тэрмін у 4 г. да віленскага майстры Ю. Александровіча (МЭ, с. 203).
    I. 1. 258. НЯЎГЛЕЎСКІ Томаш (Tomasz Newglewski), гарадзенскі таварыш рамяства залатарскага; 21.09.1654 ахвяраваў гарадзенскаму Фарнаму касцёлу срэбраную таблічку, на якой выгравіраваны «вочы на алтар Анёла захавальніка» (Lopacinski, № 131).
    1.1.259.	ПАДОСКІ Якуб (Jakub Podoski), паходзіў з Віцебска; у 1672 г. запісаны ў вучні на тэрмін у 6 г. да віленскага злотніка М. Грэйтэра (L-V, № 1.887).
    I. 1. 260. ПАЛАЧАНІНАЎ Давыд, месца паходжання не высветлена, срэбраных спраў майстра; у 1625—1626 гг. працаваў у Масковіі, рабіў «царнцыны разные серебрянныя дела» (Железнов, с. 45).
    I. 1. 261. ПАЛАЧАНІНАЎ Іван Пракопаў (Полоченмнов Нван Прокопьев), паходзіў з Полацка, брат Ф. П. Палачанінава; у 1660 г. лічыўся вучнем у Срэбранай палаце з жалаваннем у 5 рублёў на год; у 1679 г. пажалаваны «палукармазінавым» сукном як лепшы майстра (Тронукнй, вып. 2, с. 106).
    I. 1. 262. ПАЛАЧАНІНАЎ Фёдар (Полоченннов Федор), паходзіў з Віцебска; у 1660 г. фігуруе як вучань у Срэбранай палаце ў віцебскіх майстраў (Тронцкнй, вып. 2, с. 107); магчыма, сын Ф. П. Палачанінава ці яго брата.
    I. 1. 263. ПАЛАЧАНІНАЎ Фёдар Пракопаў (Полочанннов Федор Прокопьев), «поляк» з Полацка; у 1660 г. жалаваны майстар, жыў у Маскве з жонкай і сынам, меў брата Івашку (/. Палачанінава); у 1664 г. атрымаў «для бедностн» ўсе кармавыя грошы на год (Тронцкмй, вып. 2, с. 107).
    I. 1.264: ПАЛЬЧЭЎСКІ Стэфан, паходзіў з Геранёнаў Ашмянскага пав.; у 1669 г. запісаны вучнем да віленскага майстры О. Петэрсана на тэрмін у 6 г., пасля заканчэння вучобы запісаны падмайстрам (Lopacinski, № 286; МЭ, с. 204; L—V, № 1.889).
    I. 1. 265. ПАРХВЯНОВІЧ Іван (Пархвяновнч Нван), атрымаў ад князя Ф. I. Яраславіча разам са сваімі братамі Трухонам і Лявонам дворышчы ў Пінскім пав. у сёлах Купятычы, Гарадзішча Куслоўскае і Пухначоўскае; атрымаў пацверджанне надання ў 1537 г. «зямяніну пінскаму I. Пархвяновічу ад каралевы Боны ў Пінску на два дворышчы» (Lepszy, s. 249); згадваецца ў 1554 г. у «Ревнзмм пуід...» (Ревнзня пуіц... с. 226-227).
    I. 1.266. ПАЎЛАЎ Адам (Павлов Адам), месца паходжання не высветлена, на-
    званы «поляк», жалаваны майстра Срэбранай палаты;у 1613-1614 гг. атрымаў «пожалованье» 4 аршыны «сукна лазоревага» (Тронцкнй, вып. 2, с. 92).
    1.1.267.	ПАЎЛОВІЧ Марцін (Martin Pawlowicz), паходзіў з Бярэсця; 16.08.1748 запісаны на 4 г. вучнем да віленскага майстры /. Лары, пасля заканчэння вучобы атрымаў званне падмайстры (Lopacinski, № 764; L—V, 1.896).
    I. 1. 268. ПАШКЕВІЧ Канстанцін, паходзіў з Мсцібава; у 1695 г. запісаны вучнем да віленскага майстры Станіслава Даніловіча на тэрмін у 3 г. (МЭ, с. 204).
    I. 1. 269. ПАШТЭЎКА Войцех (Wojtech Pasztewka), злотнік, нарадзіўся ў 1607 г. у Мазыры; 16.04.1633 уступіў у ордэн езуітаў; жыў і працаваў пры віленскім касцёле Св. Ігнація (SJA, s. 172; L—V, № 1.894).
    I. 1. 270. ПЕТЭРСАН Олаф, злотнік віленскі; у 1663 г. абіраўся цэхмістрам
    Адбітак гарадзенскай лаўнічай пячаткі, выразанай у 1565 г.
    (МЭ, с. 204); меў вучняў: П. Кахлеўскага (1663), С. Пальчэўскага (1669), Я. Філіповіча (1673-1674) і інш.
    I.	1. 271. ПІГОРЦАЎ Васіль Абакумаў (Пмгорцев Васнлнй Абакумов), месца паходжання не высветлена, «поляк», жалаваны майстра Срэбранай палаты; у 1660 г. атрымліваў 12 рублёў жалавання на год; у 1664 г. звольнены па палітычных меркаваннях (Тронцкнй, вып-2,0. 105).
    I. 1. 272. ПІРХАЛА Войцех (Пнрхала Войтех), залатар віленскі; згадваецца ў 1594 г. у тэстаменце Л. Ратамскага, які прадпісвае вярнуць злотніку доўг у 21 капу 15 грошаў (АВАК, т. 8, с. 475).
    I. 1. 273. ПІЯТРОЎСКІ Станіслаў (Sta­nislaw Piotrowski), злотнік берасцейскі; у 1626 г. разам з мясцовымі злотнікамі Я. Дрэзнерам і Ф. Мальтанам скардзіўся ў магістрат на злотніка С. Радванскага за «нягодныя» паводзіны і сістэматычнае парушэнне цэхавага статута (АВАК, т. 6, с. 268-269).
    Адбітак пячаткі епіскапа Тураўскага і Пінскага Ціхана. 1525 г.
    I. 1. 274. ПІЯТРОЎСКІ Юрэй (Jerzy Pio­trowski), паходзіў з Ашмянскага пав.; 29.08.1730 запісаны на 8 г. да віленскага злотніцкага майстры Я. Боленса (L-V, № 1.907).
    1.1.275.	ПЛАТЫН Пётра (Платын Пётр), пробер віленскай мінцы; фігуруе 06.02.1592 у лісце Жыгімонта Аўгуста аб «вызваленні» яго з вязніцы і вяртанні яму «друку і інструментаў» (АВАК, т. 8, с. 258-259); 05.04.1592 згадваецца ў лісце таго ж манарха аб непадсуднасці П. Платына віленскаму земскаму і гродскаму судам (тамсама, с. 257-258).
    I. 1.276. ПЛЯТ Давід (Dawid Plat), злотнік віленскі; у 1696 г. меў дом «тылам» да вул. Латочкавай (АВАК, т. 20, с. 487); у 1705 г. старшы злотніцкага цэха (тамсама, т. 10, с. 61).
    I. 1. 277. ПОЗЕР Крысціян (Chistian Pozer), запісаны ў 1793 г. вучнем да гарадзенскага злотніцкага майстры Я. Колса (L-V, № 1.935).
    1.1.278.	ПРАКОФ'ЕЎ Фёдар (Прокофьев Федор), «взят нз Полоцка, поляк, знаменіцнк», срэбраных спраў майстра; у 1660-1678 гг. працаваў у Маскоўскай срэбранай палаце; зрабіў для царскіх дзяцей Іаана і Пятра Аляксеевічаў па срэбраным рукамыйніку, упрыгожаным фініфцямі (Собко, с. 446; Железнов, с. 49).
    1.1.279.	ПРУС Ісаяш (Isaiasz Pros), злотнік каралеўскі; згадваецца ў 1606 г. у каралеўскім лісце ад 29.04 да віленскіх злотнікаў аб прыняцці яго, I. Пруса, у цэх з выкананнем работы цэхавай (майстэрчыкаў), але са змяншэннем тэрмінаў, абгавораных статутам для прыёму ў цэх (КМФ-18, спр. 86, арк. 586).
    I.	1. 280. РАБЕ Якуб Карл (Jakub Karl Rabbe), злотнік i ювелір гарадзенскі; y 1793 г. разам ca сваім калегам гарадзенскім ювелірам Д. Лангрыным выступаюць у судовым працэсе аб залатой табакерцы (L-V, № 1.944).
    1.1.281.	РАГАЦЭВІЧ Ян (Jan Rohacewicz), паходзіў з Варшавы, упамінаецца як злотнік віленскі ў 1664—1701 гг.; у 1667-1672 гг. жыў разам з жонкай Катарынай Валчковічаўнай у царкоўнай камяніцы на вул. Шкляной каля Уваскрасенскай царквы (АВАК, т. 9, с. 225; тамсама, т. 10, с. 417, 418; тамсама, т. 20, с. 412, 424, 426, 428, 431, 444); згадваецца ў 1677 г. як «рочны» старшы цэха ў скарзе цэха на злотніка Ю. Барчынскага (тамсама, т. 10, с. 418); неаднаразова абіраўся цэхмістрам; да яго ў вучні запісаны ГКерсноўскі (1664), А. Барысовіч (1697), Я. Дожбах (1667); П. Санкоўскі (1673); М. Апановіч (1675); С. Мянчынскі (1675), С. Карпоўскі (1676), Я. Гальшавер (1680), К. Калікевіч (1683), 3. Міхневіч (1688) і інш.; у 1701 г. згадваецца як нябожчык (АВАК, т. 20, с. 499). I. 1. 282. РАДВАНСКІ Станіслаў (Sta­nislaw Radwanski), злотнік, «прыстаўшы да цэха Берасцейскага»; у 1626 г. згадваецца як асоба, што парушае цэхавы статут, не прыняў «водлуг парадку мескія правы» і не прынёс гораду прысягу (АВАК,т. 6, с. 268-269).
    I. 1.283. РАДВІЛА Юрэй (Jerzy Radwilo), паходзіў з Ашмян; у 1695 г. запісаны на 5 г. у вучні да віленскага майстры-злотніка А. Дольфуса (МЭ, с. 204; L-V, № 1.947)
    1.1.284.	РАДЗЕВІЧ Ян (Jan Rodziewicz), злотнік віленскі; у 1671 г. жыў у камяніцы на вул. Шкляной каля Уваскрасенскай царквы; у 1690 г. меў дом у ма-
    гістрацкай юрысдыкцыі (АВАК, т. 20, с. 424, 475).
    I. 1. 285. РАДКЕВІЧ Марцін (Marcin Rodkewicz), злотнік з Гарадца Новагародскага ваяв.; згадваецца ў 1707 г. у справе А. Зелянеўскага, які называе яго «таварышам». Радкевіч гэта адмаўляе ў судзе, прызнаючы, што той частаваў яго гарэлкай і падараваў чвэрць чырвонага злотага (МЮМ, т. 11, с. 257-258).
    I. 1. 286. РАЗЫНКЕВІЧ Ігнацы (Ignacy Rozynkewicz), паходзіў з Полацка; у 1713 г. запісаны ў вучні на тэрмін у 4 г. да віленскага злотніка В. Траяноўскага, у 1715 г. у падмайстры да таго ж майстры; у 1742 г. майстра віленскага злотніцкага цэха (L—V, № 1.979).
    I. 1. 287. РАМАНАЎ Пашка, нарадзіўся ў Мсціслаўі, гранільшчык каштоўных камянёў («алмазнік»); у 1658 г. трапіў у Маскву, вучыўся 5 г. у «денежнага майстры» Ф. Ільіна, потым працаваў 5 г. у «алмазніка» Марціна Астаф'ева; у 1673 г. жыве ў Мяшчанскай слабадзе г. Масквы, у 1676 г. — там жа, займаецца агранкай каштоўных камянёў (Матерналы... купечества, т. 1, прнл. 2, с. 18).
    1.1.288.	РАМАНОВІЧ Валянцін (Walenty Romanowicz), паходзіў з Меднікаў з-пад Вільні; у 1696 г. запісаны ў вучні на тэрмін у 5 г. да віленскага злотніка В. Шыша; у 1707 г. атрымаў званне майстры віленскага злотніцкага цэха (L—V, № 1.950).
    I. 1. 289. РАМАНОВІЧ Васко (Wasko), злотнік пінскі; у 1553-1555 гг. меў пляц на левым баку, «ідучы ад замка» па вул. Жыдоўскай (Пнсцовая кннга Пмнского н Клецкого княжеств, с. 23).
    I. 1. 290. РАСТКОВІЧ Станіслаў (Sta­nislaw Rostkowicz), злотнік менскі; згад-
    ваецца ў 1592 г. у прывілеі на цэх (БА, т 3, с. 69,213).
    I. 1. 291. РАХІЕВІЧ Станіслаў, злотнік пінскі; у сярэдзіне XVI ст. меў пляц «у рынку» (Лознцкмй, с. 39).
    1.1.292.	РАЧКА Якуб (Jakub Raczka), злотнік берасцейскі; згадваецца ў 1599 г. у прывілеі на цэх (КМФ-18, спр. 106, арк. 93); у 1624 г. яго ўдава Магдалена Якубава, «злотнічка берасцейская», прадала агарод «жыду берасцейскаму Шлёме Насонавічу» (НГАБ у Мінску, ф. 1786, воп. 1, спр. 1, арк. 167-168).
    1.1.293.	РОНТАЛЬ Ганус (Hanus Rontel), злотнік і мешчанін віленскі; згадваецца ў 1621-1630 гг. у кантракце па найме жылля ім разам з жонкай Ганнай Енкаўнай каля Уваскрасенскай царквы ў Вільні (КМФ-18, спр. 106, арк. 453 зв. 454 зв.).