• Газеты, часопісы і г.д.
  • Злотніцтва Беларусі. XII - пачатак XX ст. Анатоль Цітоў

    Злотніцтва Беларусі.

    XII - пачатак XX ст.
    Анатоль Цітоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 271с.
    Мінск 2020
    88.49 МБ
    I. 1. 294. РУЖЭЙНІКАЎ Пётра Іваноў (Ружейннков Петр Нванов), нарадзіўся
    Адбітак пячаткі Мсціслаўскага Тупічаўскага манастыра. 1736 г.
    ў 1714 г., месца паходжання не высветлена, названы «поляк»; фігуруе ў спісе майстраў залатых і срэбраных спраў «рускага» злотніцкага цэха ў Санкт-Пецярбургу; у 1764 г. звесткі аб ім адсутнічаюць (РІ4Б, с. 276).
    I. 1. 295. РУСАК Мікалай (Mikolaj Rusiak), чаляднік гарадзенскага злотніка Л. Скрабякевіча; у 1638—1639 гг. абвінавачваецца ў крадзяжы грошай у свайго гаспадара (КМФ-18, спр. 316, арк. 232 зв. 233 зв.).
    I. 1. 296. РУФЕРТ Ігнацы (Ignacy Ruffert), паходзіў з Рэжыцы; 19.04.1773 запісаны вучнем на тэрмін у 2 г. да віленскага злотніка Я. Ф. Фогеля (L—V, № 1.985).
    I. 1. 297. РЫК Ян (Jan Ryk), злотнік берасцейскі; згадваецца ў 1599 г. у прывілеі на цэх (КМФ-18, спр. 106, арк. 93).
    1.1.298.	РЫНЦЭВІЧ Язэп, пахозіў з Паставаў Ашмянскага пав.; у 1684 г. запісаны да віленскага майстры Станіслава Даніловіча вучнем на тэрмін у 2 г., але вучобы не скончыў (МЭ, с. 203; L—V, № 1.964).
    I. 1. 299. РЫСТКОВІЦ Станіслаў (Sta­nislaw Rystkowic, Rystkowicz), злотнік I мешчанін менскі, праваслаўны; згадваецца ў 1627 г. у лісце караля ў якасці «актора», які прыцягваў у суд духоўны і магістрацкі мешчаніна Конрада Іванавіча Курцовіча (КМФ-18, спр. 305, арк. 75 зв. 77).
    1.1.300.	РЭДЭР Станіслаў (Stanislaw Reder), злотнік гарадзенскі; з 10.09.1628 па 1654 г. зарэгістраваны ў кнізе сяброў стралецкага брацтва Св. Антонія пры гарадзенскай Фары (Lopacinski, № 131; L-V, № 1.953).
    I. 1. 301. РЭЧЫНСКІ Павел (Pawel Rzeczynski), злотнік і мешчанін віленскі;
    згадваецца ў 1663 г. у дагаворы на арэнду ім і яго жонкай Зафеяй Лукашэвіч царкоўнай камяніцы на вул. Шкляной каля Уваскрасенскай царквы; фігуруе ў 1650 г. у іску яго злотніка Я. Граковіча (КМФ-18, спр. 342, арк. 4 зв.; АВАК, т. 9, с. 197-199).
    1.1.302.	РЭЧЫНСКІ Ян (Jan Rzeczynski), злотнік віленскі; у 1672 г. жыў у доме на вул. Шкляной разам са злотнікам Я. Рагацэвічам (АВАК, т. 9, с. 225).
    I. 1. 303. САБАЛЕЎСКІ Валянцін (Sobo­lewski Walenty), паходзіў са Слоніма; 20.10.1724 запісаны ў вучні на тэрмін у 6 г. да віленскага злотніка Г. Траянскага, вучобы не скончыў (МЭ, с. 206; L—V, №1.1041).
    I. 1. 304. САВІЦКІ Масей (Moyzes Sawicki), паходзіў з Віцебска; 14.06.1722 запісаны ў вучні на тэрмін у 6 г. да віленскага злотніка Г. Сніткі (L—V, № 1.1003). I. 1. 305. САВІЦКІ Стэфан, злотнік полацкі; 05.08.1650 выступае разам са злотнікам С. Мандрыкам «акторам» па іску да полацкага злотніка С. Хадыкі (НЮМ,т. 5,с. 38).
    I. 1. 306. САМОЎСКІ Міхал (Michael Somowskij, злотнік з мяст. Баруны Ашмянскага пав.; згадваецца ў 1701 г. як сведка ў справе паміж Барунскай уніяцкай царквой і ўладальнікамі гэтага мястэчка Песлякамі (АВАК, т. 11, с. 320).
    I. 1. 307. САНКОЎСКІ Павел, паходзіў з Заблудава; у 1673 г. запісаны вучнем да віленскага майстры Я. Рагацэвіча на тэрмін у 6 г. (МЭ, с. 205).
    I. 1. 308. САПАЛКОВІЧ Адам (Adamus Sapalkowicz), злотнік і радца менскі, старшы цэха; згадваецца ў 1671 г. у
    Адбітак пячаткі Віленскага Свята-Троіцкага брацтва пры Віленскім манастыры Св. Духа. 1634г.
    скарзе менскіх злотнікаў на віленскіх (АВАК, т. 10, ч. 2,с. 380).
    1.1.309.	САПАЛКОВІЧ Амброзі (Ambrozy Sapalkowicz), паходзіў з Менска; у 1680 г. запісаны вучнем на тэрмін у 4 г. да віленскага злотніка Станіслава Даніловіча, па заканчэнні вучобы запісаны падмайстрам (Lopacihski, № 429; L-V, № 1.998).
    I. 1. 310. САПАЛКОВІЧ Андрэй, паходзіў з Менска; у 1688 г. запісаны вучнем да віленскага майстры В. Туркевіча на тэрмін у 4 г. (МЭ, с. 206).
    I.	1. 31І. САПАЛКОВІЧ Марцін (Marcin Sapalkowicz), паходзіў з Менска; у 1685 г. запісаны вучнем на тэрмін у 4 г. да віленскага злотніцкага майстры Станіслава Даніловіча, пасля заканчэння вучобы запісаны падмайстрам (МЭ, с. 203; L-V, № 1.1045).
    I.	1.312. САПАЛЬСКІ Адам (Adamus Sapalski), паходзіў з Менска; у 1669 г. за-
    пісаны вучнем на тэрмін у 4 г. да віленскага злотніка Станіслава Даніловіча; па заканчэнні вучобы запісаны падмайстрам (Lopacinski, № 307; L-V, № 1.999).
    I. 1. 313. САПАЛЬСКІ Шымон (Szy­mon Sapalski), злотнік і мешчанін берасцейскі; у 1642 г. выступае са скаргай на Г Стоквіша, якога абвінавачвае ў гвалтоўным перахопе рэчаў і лістоў (АВАК, т. 6, с. 407-408, 411-414); на думку Э. Лапацінскага, пазней з'ехаў з Бярэсця ў Люблін (Lopacinski, № 144; L-V, № 1.100).
    I. 1. 314. САПЕЖКА Юрэй (Jerzy Sopezko), паходзіў з Менска; 05.06.1747 запісаны ў вучні на тэрмін 5 г. да віленскага злотніцкага майстры А. Ганорскага; 08.04.1753 запісаны ў падмайстры (L—V, № 1.1001).
    I. 1. 315. САРЫНІЧ Стэфан (Stefan Sorinicz), злотнік і мешчанін магілёўскі; згадваецца ў 1729 г. у пастанове на стварэнне цэха (НЮМ, т. 8, с. 426).
    I. 1. 316. САСНОЎСКІ Бенедыкт (Вепеdykt Sosnowski), паходзіў са Слоніма; у 1690 г. запісаны вучнем да віленскага майстры Станіслава Даніловіча на тэрмін у 6 г., пасля заканчэння вучобы запісаны ў падмайстры (МЭ, с. 203; L—V, № 1.1047).
    I. 1. 317. САСНОЎСКІ Валянцін (Walenty Sosnowski), паходзіў са Слоніма; 20.10.1724запісаны вучнем натэрміну 6 г. да віленскага злотніцкага майстры В. Траянскага (L—V, № 1.1041).
    1.1.318.	САСНОЎСКІ Міхась (Michael So­snowski), паходзіў са Слоніма; у 1681 г. запісаны вучнем да віленскага майстры Станіслава Даніловіча на тэрмін у 4,5 г. (МЭ, с. 203), пасля заканчэння вучобы запісаны ў падмайстры; згадваецца 21.09.1701 як злотнік у Барунах; у
    1702 г. рабіў розныя работы для Барунскага базыльянскага манастыра (L—V, № 1.1050).
    I. 1. 319. САСНОЎСКІ Якуб (Jakub So­snowski), паходзіў з Менска; у 1670 г. запісаны вучнем на тэрмін у 5 г. да віленскага майстры Станіслава Даніловіча', у 1675 г., пасля заканчэння вучобы, у падмайстры; у 1685 г. — на [майстроўскую] атэстацыю да таго ж злотніка (МЭ, с. 203; Lopacinski, № 300, 307; L-V, № 1.1047)
    1.1.320.	САСНОЎСКІ Ян (Jan Sosnowski), паходзіў са Слоніма; у 1662 г. запісаны вучнем да віленскага майстры М. Шнэйдэра на тэрмін у 2 г., пасля заканчэння вучобы запісаны ў падмайстры (L-V, № 1.1046).
    1.1.321.	СВЕНЦІЦКІ Якаб (Jakob SwQcicki), паходзіў з Полацка; у 1698 г. запісаны вучнем на тэрмін у 2 г. да віленскага злотніка Я. Славаковіча; у 1706 г. зафіксавана ў цэхавых кнігах, што Я. Свенціцкі ўнёс 20 залатых уступнога; у 1709 г. згадваецца як вучань Б. Васяровіча (L-V, № 1.1081).
    1.1.322.	СВЕНЦІЦКІ Якуб (Jakub Sw^cicki), паходзіў з Полацка; у 1691 г. запісаны вучнем на тэрмін у 2 г. да віленскага злотніка В. Слаўковіча, паспяхова скончыў вучобу; згадваецца ў 1706 г. як віленскі злотніцкі падмайстра, у тым жа годзе — як майстра (Lopacinski, № 490, 546, 561).
    I. 1.323. СВЯЦКІ Павел (Pawel Swiacki), паходзіў з Суража; у 1721 г. запісаны вучнем на тэрмін у 4 г. да віленскага злотніка Г. Б. Крыжаноўскага; у 1725 г. атрымаў званне падмайстры; 29.06.1732 запісаны на атэстацыю на тэрмін у 3 г. да віленскіх злотнікаў А. Эерлі і Г. Шонберга; 11.07.1737
    прынёс прысягу «месту Віленскаму» і прыняты майстрам у віленскі злотніцкі цэх (L—V, № 1.1083).
    I. 1.324. СКАБЯТА Ян (Jan Skobiata), паходзіў з Новагародскага ваяв.; у 1679 г. запісаны вучнем на тэрмін у 2 г. да віленскага злотніка Я. Зейдэля (L—V, № 1.1026).
    I.	1. 325. СКАРБОТА Сава Міхайлавіч (Sawa Michailowicz Skarbota), злотнік магілёўскі; згадваецца ў 1639 г. у скарзе на магілёўскага мешчаніна Аўтушку Яцкевіча і яго паплечнікаў «о побнтьн н забраннм» сукна, 20 талераў і 2 залатых пярсцёнкаў з дыямантамі (КМФ-18, спр. 316, арк. 311).
    1.1.326.	СКАРБОТА Сямён (Семен Скарбота), злотнік магілёўскі; згадваецца ў 1641 г. як цэхмістр у судовай пастанове па скарзе на партачоў, што працуюць у горадзе; абвінавачваецца апошнімі, што «вандровкн не одправовал», таму не можа быць майстрам цэха (І4ЮМ, т. 9, с. 412—415); у 1643 г. выступае разам з іншымі адказчыкам па абвінавачванні магілёўскіх рамеснікаў ксяндзом Янам Змальскім у невыкананні імі воскавай павіннасці на карысць Фарнага касцёла (КМФ-18, спр. 320, арк. 743— 744 зв.).
    I. 1. 327. СКЕНДЗЕРСКІ Тадэвуш (Ta­deusz Skedzierski), злотнік і мешчанін віленскі; згадваецца ў 1766 г. як старшы цэха ў супольнай скарзе цэхаў на Віленскі магістрат (АВАК, т. 10, с. 525— 527): меў вучня Я. Дама (1781).
    1.1.328.	СКІНДЭР (СКІНДЭРОВІЧ) Аляксандр, злотнік віленскі, першапачатковую адукацыю атрымаўу Вільні; у 1682— 1683 гг. злотніцкі таварыш у віленскага майстры Станіслава Даніловіча; у 1683 г. атрымаў статус майстры (МЭ,
    с. 205); сярод яго вучняў былі Я. Кліноўскі (1683), А. Макоўскі (1686), Р Мікуневіч (1689), Г. Мухневіч (1689).
    I. 1. 329. СКРАБЯКЕВІЧ Лукаш (Lukasz Skrobiakewicz), злотнік гарадзенскі; згадваецца ў 1638-1639 гг. у прэтэнзіях Бернарда Кірковіча Бернадскага на некалькі тысяч злотых (КМФ-18, спр. 316, арк. 232 зв. 233 зв.); у 1638 г. фігуруе ў актах суда гайнай гарадзенскай ратушы, дзе «ў здаровым целе і розуме» выдае «пленіпотэнцыю» (даверанасць) на вядзенне яго спраў (НГАБ у Мінску, ф. 1761, воп. 1, спр. 1, арк. 95).
    I. 1. 330. СЛІЖЫК Аляксандр (Alexandr Slizyk), злотнік і мешчанін магілёўскі; у 1707 г. меў дом побач з брацкай царквой, у якой быў учынены крадзеж А. Зелянеўскім (І4ЮМ, т. 11, с. 257).
    I. 1. 331. СЛІЖЫК Аляксей (Слнжнков Алексей), злотнік і мешчанін магілёўскі; згадваецца ў 1695 г. у магістрацкай прыходна-расходнай кнізе, выплаціў падаткаў «28 злотых 15 осьмаков» (МЮМ, т. 10, с. 14).
    I. 1. 332. СЛІЖЫК Ізідор (Izidor Slizyk), злотнік і мешчанін магілёўскі; згадваецца ў 1725 г. у сувязі з абвінавачваннем краўца Марка Скорабагатага ў крадзяжы ў Спаскай царкве і набыццём жонкай Еўдакіяй Аляксандравай Сліжыкавай некаторых крадзеных рэча^НЮМ, т. 13, с. 173).
    I. 1. 333. СЛІЖЫК Пётра (Piotr Slizyk), злотнік і мешчанін магілёўскі; фігуруе ў 1755—1774 гг. як аўтар каштоўных шатаў для некаторых абразоў, што захаваліся ў магілёўскіх цэрквах, у тым ліку шатаў да абраза Маці Божай (1749) у «малой мураванай царкве» (Дембовецкнй, кн. 2, с. 20); у магілёўскай хроніцы падкрэслена, што 20.02.1745 прывезлі
    і прыбілі срэбна-залацістыя шаты (абклад) на брацкі абраз Найсвяцейшай Панны. Важылі тыя шаты 62 фунты і спраўлены царкоўным коштам (ПСРЛ, т. 35, с. 280).
    I. 1. 334. СМАЛЕНСКІ Стэфан (Stefan Smolenski), нарадзіўся ў 1609 г. у Польшчы, злотнік; 13.01.1633 уступіў у езуіцкі ордэн у Вільні; у 1636 г. жыве і працуе ў Нясвіжы; 16.04.1638 пакінуў ордэн (SJA,s. 200; L-V, № 1.1035).