Злотніцтва Беларусі.
XII - пачатак XX ст.
Анатоль Цітоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 271с.
Мінск 2020
пасля заканчэння вучобы запісаны ў падмайстры; 04.12.1716 выдадзена пасведчанне аб хрышчэнні М. Шымкевіча ў віленскім касцёле Св Яна; у 1721 г. скардзіцца віленскім гарадскім уладам на злотніка Г. Б. Крыжаноўскага (Lopaciriski, № 534; L-V, №1.1107).
I. 1. 408. ШЫШ Васіль (Bazyli Szysz), паходзіў з Дзісны; у 1675 г. запісаны вучнем на тэрмін у 4 г. да віленскага злотніка Я. Александровіча, у 1681 г. атрымаў званне падмайстры; у 1682 г. запісаны віленскімі ўладамі на 2 г. да таго ж злотніка, у 1685 г. атрымаў званне майстры I быў прыняты ў віленскі злотніцкі цэх (МЭ, с. 202; L-V, № 1.1109); сярод яго вучняў згадваюцца: Р. Сусач (1685), Я. Штыўтоўскі (1686), С. Ясповіч (1690), В. Траянскі (1693), М. Шыш (1693), Валянцін Рамановіч (1696).
I. 1. 409. ШЫШ Мікола (Mikolay Szysz), паходзіў з Дзісны; у 1693 г. запісаны
вучнем да віленскага злотніка В. Шыша (L—V, N® 1.1112).
I. 1. 410. ШЫШКО Іван (Iwan Szyszko), злотнік і мешчанін магілёўскі; згадваецца ў 1629 г. у прашэнні магілёўцаў аб стварэнні цэха (НЮМ, т. 8, с. 495; КМФ-18, спр. 111, арк. 51 — 55 зв.).
I. 1. 411. ШЭНЕБЕРГ Готфрыд Эрнэст (Godofridi Ernesti Szeneberg), злотнік віленскі, былы старшы цэхмістр; у 1774 г. згадваецца ў дадатковых артыкулах да цэхавага статута (АВАК, т. 10, с. 60-61).
I. 1. 412. ЭЕРЛІ Андрэй (Andreas ЕіегІеу), злотнік віленскі, былы старшы цэхмістр; згадваецца ў 1774 г. у дадатковых артыкулах да цэхавага статута (АВАК, т. 10, с. 60-61); у 1736 г. меў вучня Я. Гартмана.
I. 1. 413. ЭЛЕС Ян Павел (Jen Eles; Jan Paul Elles), злотнік i мешчанін віленскі; працаваў на замаўленне нясвіжскай лініі князёў Радзівілаў і 01.08.1717 г. атрымаў за гэта асігнацыю на атрыманне ўзнагароджання паводле рахунку ў памеры 245 злотых; памёр у 1735 г. (AGAD, AR, dz. XXI, w 61; L-V, № 1.247). I. 1. 414. ЭС Ежы (Jerzy Es), злотнік менскі; згадваецца ў 1634 г. у канфірмацыйным прывілеі на цэх (БА, т. 3, с. 144); магчыма, гэта тая ж асоба, што і Юры Гес.
I. 1. 415. ЮРГЕВІЧ Валяр'ян (Walerian Jurgewicz), паходзіў з Гародні; у 1691 г. запісаны вучнем на тэрмін у 4 г. да віленскага злотніка К. Помакся, паспяхова скончыў вучобу (Lopacihski, № 490; L—V, № 1.523).
1.1.416. ЮР'ЕЎ Іван, месца паходжання не высветлена, срэбраных спраў май-
стра; 04.01.1662 згадваецца як «жалаваны майстра Маскоўскай срэбранай палаты, паляк», меў «жалаванне» 8 рублёў на год; 27.12 атрымаў палціну «для скорых ковчежных серебряных дел для государевых большнх печатей», якія ён разам з паплечнікамі рабіў на загад царскага двара; у 1663 г. адхілены ад пасады па палітычных матывах (Железнов, с. 21; Тронцкмй, вып. 2, с. 147).
I. 1. 417. ЮР’ЕЎ Казімір, нарадзіўся ў Смаленску; у 1654 г. вывезены ў Маскву, дзе вучыўся срэбраніцкай справе; у 1671-1676 гг. жыў у Мяшчанскай слабадзе г. Масквы (Матерналы... купечества, т. 1, прнл. 2, с. 50).
1.1.418. ЮР'ЕЎ Мітрафан (Юрьев Мнтрофан), «поляк» з Віцебска, Срэбранай палаты майстра; у 1660 г. меў гадавое жалаванне 8 рублёў, атрымаў на «корм палціну для скорых ковчежных дел»; у 1663 г. адхілены ад пасады па палітычных матывах (Тронцкнй, вып. 2, с. 149). I. 1. 419. ЮРЦЭВІЧ Валяр'ян (Walerin Jurcewicz), паходзіў з Гародні; у 1687 г. запісаны вучнем на тэрмін у 3 г. да віленскага злотніцкага майстры К. Паморскага (Lopacinski, № 597; L—V, № 1.523).
1.1.420. ЮТРОЎСКІ Станіслаў (Stanislaw Jutrowski), злотнік берасцейскі; у 1624 г. згадваецца ў сувязі са справай М. Гранастайскага супраць цэха (КМФ-18, спр. 305, арк. 14 зв. 1 5).
1.1.421. ЯКАЎЛЕЎ Іван, паходзіў з Віленскага пав., срэбранік маскоўскі; у 1655 г. узяты ў палон маскоўскімі рэйтарамі, пасля смерці ўладальніка «ўчыніўся» вольным, пачаў вучыцца срэбраніцкай справе; у 1676 г. жыўу Мяшчанскай сла-
бадзе г. Масквы; у 1684 г. меў сына Яфімку і пасынка (Матерналы... купечества, т. 1, прнл. 2, с. 14,15, 80).
I. 1. 422. ЯКАЎЛЕЎ Мікіта Сямёнавіч (Яковлев Мнкмшка), паходзіў з Полацка; у 1660 г. вучань у свайго бацькі С. Якаўлева; памёр у 1662 г. (Тромцкмй, вып. 2,с. 153).
I. 1. 423. ЯКАЎЛЕЎ Панцеляймон, паходзіў з Барысава, узяты дняпроўскімі казакамі ў Маскву, маскоўскі срэбраных спраў майстра; у 1672 г., пасля 17 г. пражывання ў розных гаспадароў, быў адпушчаны на волю; у 1676 г. жыў у Мяшчанскай слабадзе г. Масквы; «яго промысел робіт каменне для завушніц» [агранка каштоўных камянёў] (Матерналы... купечества, т. 1, прнл. 2, с. 58).
I. 1. 424. ЯКАЎЛЕЎ Сямён (Яковлев Семен), «поляк», узяты з Полацка, Срэбранай палаты майстра; у 1660 г. жыў у Маскве разам з жонкай і «был сын Ммкншка в ученнках» з жалаваннем у 5 рублёў на год; у 1662 г. сын памёр; у 1664 г. атрымаў кармавыя грошы (Железнов, с. 59; Тронцкмй, вып. 2, с. 153).
I. 1.425. ЯКАЎЛЕЎ Якуб (Яковлев Якуб), «поляк» з Вільні; у 1660 г. згадваецца як старшы вучань Срэбранай палаты (Тромцкнй, вып. 2, с. 154).
I. 1. 426. ЯНЕВІЧ Францішак, паходзіў з Ашмян; у 1692 г. запісаны вучнем да віленскага майстры В. Дольфуса на тэрмін у 8 г., вучобы не скончыў (МЭ, с. 204).
I. 1. 427. ЯСПОВІЧ Самуэль (Samuel Jespowicz), паходзіў з Друі; у 1690 г. запісаны на 6 г. да віленскага злотніцкага майстры В. Шыша (L-V, № 1.484).
1.1.428. ЯСЬКА Ганус, злотнік берасцейскі; у 1629 г. абвінавачвае берасцейска-
га яўрэя Леўку Шмуйловіча ў «падмове» яго вучня, «хлопца», са Славатычаў «пакрасці» золата ў майстры (АВАК, т. 28, с. 119).
I. 1. 429. ЯЦКЕВІЧ Казімір (Kazimierz Jackewicz), паходзіў з Ашмянскага пав.; у 1676 г. запісаны на 5 г. да віленскага злотніцкага майстры Станіслава Даніловіча (МЭ, с. 203); атрымаў званне падмайстры, потым — майстры і быў прыняты ў віленскі злотніцкі цэх; працаваў у Вільні ў 1692—1705 гг., меў вучняШ-У, № 1.455).
I. 1. 430. ЯЦКЕВІЧ Казімір, паходзіў з Глыбоцкай парафіі; у 1719 г. запісаны вучнем на тэрмін у 3 г. да віленскага злотніка В. Траянскага, у 1722 г. залічаны ў падмайстры (МЭ, с. 206; L—V, № 1.454).
Адбітак пячаткі майдэборскага места Слуцкага. 1698 г.
M2
I. 1. 431. ЯЦКЕЛІУС Ян (Jan Jackielius), паходзіў з Ашмянскага пав.; у 1676 г. запісаны на 5 г. да віленскага злотніцкага майстры Я. Александровіча, пасля заканчэння вучобы атрымаў званне падмайстры (L-V, № 1.451).
I. 1.432. ЯЦКОВІЧ Андрэй (Andrzey Jackowicz), злотнік і мешчанін магілёўскі; згадваецца ў 1629 г. у пастанове на стварэнне цэха (І4ЮМ, т. 8, с. 426).
I. 1. 433. ЯЦКОВІЧ Косця (Костіа Іацковіч), залатар і мешчанін магілёўскі; у сакавіку 1577 г. выдае даўгавы ліст на 6 коп грошаў бурмістру А. Васілевічу, а ў чэрвені пагашае доўг (І4ЮМ, т. 30, отд. 3, с. 16, 96—97); у ліпені абвінавачваецца ў абразе злотніка У Багдановіча (тамсама, с. 108-110); у верасні залатар Я. Захарыніч абвінавачвае яго ў крадзяжы рэчаў і інструментаў (тамсама, с. 150-153); у 1578 г. упамінаецца залатарка «Костмна Авдотья» [жонка?] (АВАК, т. 34, с 88); у маі 1579 г. згадваецца як уладальнік дома каля рога вул. Пакроўскай і Мікольскай (АВАК, т. 39, с. 247); у лістападзе меў свой «отчызны» дом у «паркане» на вул. Шклоўскай, «мдучы з рынку до брамы Шкловскай по левой стороне» (тамсама, с. 442-443, 450, 470, 483); у 1588 г. абвінавачваецца ў тым, што «збіл і змордовал» слугу «справцы мыта» пана Л. Марэвіча (ЙЮМ, т. 32, с. 104-105).
I. 1. 434. ЯЦЫНКЕВІЧ Мацей (Matheus Jacinkiewicz), злотнік віленскі; згадваецца ў 1634 г. у іску да спадкаемцаў Я. Магрэ (КМФ-18, спр. 312, арк. 62 зв.).
8003
I. 2.435.... АЗЕАШ (Озеаш), немец, злотнік; у 1641 г. рабіў у Магілёве «рамясло пакутне», не ўпісаўшыся ў цэх, яму прысуджана заплаціць 20 грывен штрафу (МЮМ^9,с. 413-416).
I. 2. 436. ... АМЕЛЬКА (Омелько), са Смаленска, вучань /. Андрэева', у снежні 1659 г. прывезены ў Маскву, стаў прасіць дазволу на вяртанне і ў красавіку маі 1660 г. атрымаў яго (Тромцкнй, вып. 1( с, 60).
I. 2. 437. ... АНДРЭЙ, «залатар» берасцейскі; згадваецца ў 1566 г. у рэвізіі места, мае 1 валоку зямлі (Забела, т. 3, с. 95.)
I. 2. 438. . АНДРЭЙ (Jendrzey), злотнік берасцейскі; у 1662 г. выступае ацэншчыкам сталовага набора «асбурскай» работы з 40 прадметаў (АВАК, т. 5, с. 166-167).
I. 2. 439.... АНДРЭЙ, злотнік гомельскі; у 1765 г. жыў на вул. Чачэрскай (КМФ-19, воп. 1, спр. 2, арк. 1).
I. 2. 440. ... АНДРЭЙ (Andrzej), злотнік слуцкі; у 1683 г. жыве «ў Старым месте па Іллінскай вул. ідучы з рынку па леваму боку» (КМФ-5, воп. 1, спр. 3834/1, арк. 3).
I. 2. 441. ... АНДРЭЙ (Andreas), злотнік холмскі; згадваецца ў 1553 г. як сведка па справе Антона Шміта з біскупам холмскім Васілём Бакам (АВАК, т. 17, с. 108-117).
I. 2. 442. АНДРЭЙ Іванаў(іч), злотнік гомельскі; 14.03.1776 жыве разам з жонкай Ірынай Афанасьеўнай, дачкой Праскоўяй, замужняй дачкой Ульянай, яе мужам Рыгорам «Сямёнавым» і ўнукам Міколам (НГАБ у Мінску, ф. 3014, воп. 1, спр. 1, арк. 2).
Адбітак пячаткі Ёсіпа Нелюбовіча Тукальскага, Беларускага Епіскапа, Намесніка Мітрапаліта, Экзарха ВКЛ (павялічаны). 7663 г.
1.2.443. ... AHTOH (Антон), залатар віленскі; y 1554 г. меў дом на Зарэччы над р. Вільняй (КМФ-18, спр. 34, арк. 221 зв. 222).
I. 2. 444. АРЦЮХОВІЧ ... (Артеховмч), залатар магілёўскі; у 1578 г. выступаў сведкам па справе залатара У Багдановіча да П. Васілевіча (АВАК, т. 39, с. 64).
I. 2. 445. ... АФАНАСІЙ Іванавіч (Афанаснй Мвановнч), злотнік і мешчанін магілёўскі; згадваецца ў 1656 г., калі «з жоною м з детьмм м зо вснмн своммн жмвотамн... невестно куды» ўцёк перад уваходам у Магілёў царскіх войскаў, пакінуўшы «два будынкі з пляцом в вале меньшом» (АВАК, т. 34, с. 91 -93 ).
I. 2.446. БАРКОЎСКІ... (Borkowski), злотнік берасцейскі; згадваецца ў 1624 г. па справе М. Гоанастайскага супраць цэха (КМФ-18, спр. 305, арк. 14 зв. — 15).
I. 2. 447. ... БАРТАЛАМЕЙ (Bartholomaeus), злотнік віленскі; у 1549 г. згадваецца ў рахунку Жыгімонта Аўгуста, паводле якога атрымаў 16 дынараў (БА, т. 1,с. 219).
I. 2. 448. БУЛКА ... (Bulka), злотнік слуцкі; 01.04.1650 маршалак ВКЛ Аляксандр Людвік, князь Радзівіл, звяртаецца да эканома слуцкага маёнтка, таму што злотнік Булка не мог «завершнть украшенме» (L-V, № 1.139).
I. 2. 449. . ВАСІЛЬ, злотнік віцебскі, згадваецца ў 1667 г. (ВС, с. 372).
I. 2. 450. ... ВАСІЛЬ, злотнік ігуменскі (НГАБ у Мінску, ф. 1727, воп. 1, спр. 3, арк. 1308).