Злотніцтва Беларусі.
XII - пачатак XX ст.
Анатоль Цітоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 271с.
Мінск 2020
I. 3. 549. МЕЙТА ... (Meyta), злотнік магілёўскі; у 1747 г., у сувязі з абвінавачваннем магілёўскага рамесніка мечніка А. Віславуха ў падпале, апошні тлумачыў сваю прысутнасць на месцы здарэння тым, што «ішоў да злотніка напіцца гарэлкі» (НЮМ, т. 15, с. 164).
I. 3. 550. МЕНДЭЛЬ ... (Mendel), злотнік слонімскі; у 1754 г. меў у Слоніме пляц на вул. Сакалоўскай (НГАБ у Мінску, ф. 1928, воп. 1, спр. 217, арк. 16.); у 1755 г. удзельнічаў у таксацыі (ацэнцы) зэгарка і карабелі (шаблі) новагародскага войта Яна [Місовіча] (НГАБ у Мінску, ф. 1737, воп. 1, спр. 40, арк. 613 — 613 зв.); у 1764 г. фігуруе ў «Генеральным спісе жыдоў Слонімскай эканоміі», меў жонку Пельту і двух сыноў (імя аднаго — Залман), разам з імі жыла матка Бася (тамсама, ф. 1885, воп. 1, спр. 1, арк. 26 зв.).
I. 3. 551. МІХАЛ Іцковіч, злотнік і арандатар слуцкі; 05.03.1687 заключыў кантракт на арэнду паперні ў Клершчанах на тэрмін у 3 г. да 05.03.1690 з выплатай уладальніку 1500 злотых (AGAD, AR, dz. XXIII, t. 137, s. 4).
I. 3. 552. МІХЕЛЬ ... злотнік слуцкі; згадваецца ў 1687 г. у квітацыйным лісце слуцкага злотніка С. Граковіча на імя пана Станіслава Бавойны аб адсутнасці да апошняга прэтэнзій у сувязі са «зраненнем» С. Гоаковіча ў доме Міхеля (НГАБ у Мінску, ф. 694, воп. 4, спр. 1231, арк. 38 зв.).
I. 3. 553. МОЙША Ісаковіч (Mojzesz Izsakowicz), злотнік i абывацель менскі; 30.06.1639 кароль Уладзіслаў VI даў яму «за бегласць яго у злотнічым раместве» дазвол на вольную працу ў Менску, права трымаць у сябе таварыша «без жадной турбацыі з [боку] цэха», пад страхам «віны» ў 100 коп грошаў на карысць каралеўскага скарбу (КМФ-18, спр. 113, арк. 315 зв„ 316; L-V, № 1.440). I. 3. 554. МОЎША Аронавіч (Mowsza Aronowicz), злотнік капыльскі; згадваецца ў інвентары 50—60-х гг. XVIII ст.: меў 25 гадоў, разам з сям'ёй здымаў камору ў доме А. Гіршэвіча на рынку (НГАБ у Мінску, ф. 1825, воп. 1, спр. 17, арк. 64 зв.).
I. 3. 555. МОЎША Нахімовіч (Mowsza Nochimowicz), злотнік слуцкі; у 1728 г. жыў у доме кушнерскага цэха на правым баку вул. Навамескай (НГАБ у Мінску, ф. 1825, воп. 1, спр. 16, арк. 33 зв.); згадваецца ў інвентары 50—60-х гг. XVIII ст.: меў 34 гады, здымаў камору ў скарбавай карчме (alias Austeria) на баку вул. Навамескай разам з сынамі Лейбам і Ізраілем і 4 дочкамі (тамсама, спр. 17, арк. 49 зв.).
I. 3. 556. НАХЕМ'Я ... ювелір менскі; у 1775 г. жыў у Менску на вул. Нямізскай (БДАМЛІМ, ф. 382, спр. 624, № 5).
I. 3. 557. НАХМАН Абрамовіч (Nachman Abramowicz), злотнік капыльскі; згадваецца ў рэестры 50—60-х гг. XVIII ст.: меў 40 гадоў, здымаў каморы разам з сям'ёй у доме Л. Беркавіча на левым баку вул. Пясецкай (НГАБ у Мінску, ф. 1825, воп. 1, спр. 17, арк. 79 зв.).
I. 3. 558. НЕХАМ'Я, «юбілер» менскі; у 1772 г. жыў «у завулку над Свіслаччу» (НГАБ у Мінску, ф. 332, воп. 2, спр. 1, арк. 2 зв.).
I. 3. 559. НОХІМ Моўшавіч (Nexim Mowszowicz), злотнік слуцкі; у 1728 г. жыў у доме кушнерскага цэха на правым баку вул. Навамескай (НГАБ у Мінску, ф. 1825, воп. 1, спр. 16, арк. 33 зв.); згадваецца ў рэестры 50—60-х гг. XVIII ст.: меў 50 гадоў, жыў ва ўласным доме на правым баку вул. Навамескай разам з жанатым 18-гадовым сынам Лейбам (тамсама, спр. 17, арк. 56).
I. 3. 560. НОХІМ Юдковіч (Nohim Judkowicz), злотнік слонімскі; у 1754 г. меў у мескім рынку пляц, за які плаціў 6 грошаў чыншу; меў пляц даўжынёй 4 прэнты і шырынёй 1 прэнт на вул. Сакалоўскай (НГАБ у Мінску, ф. 1928, воп. 1, спр. 217, арк. 2,14).
I. 3. 561. РАФАЛ Беркавіч, абывацель і злотнік м. Белая; 22.02.1742 дае падпіску і заруку ў тым, што ні ён, ні яго кампаньёны А. Шаломавіч I Г Шапшовіч, ні іх сем'і не будуць уцякаць з м. Белая і што яны добраахвотна паступілі на службу ў замак Белы (AGAD, AR, dz. XXI, b 236).
1.3. 562. РУБІН ... злотнік пінскі; у 1650 г. жыве ў «новабудаваным» доме «на Ропішчы» (АВАК, т. 28, с. 343).
I. 3. 563. РУБІН ... (Rubin), злотнік новагародскі; згадваецца ў сумарыушы аплаты мыта ў Гродзенскай эканоміі па новагародскім кагале, у скарб якога заплаціў у 1767 г. 61 злоты 25 грошаў, у 1768 г. — 68 злотых, у 1769 г. — 42 злотыя (НГАБ у Мінску, ф. 1882, воп. 1, спр. 5, арк. 45, 47 зв., 48 зв.); у 1774 г. унёс у агульную касу новагародскага кагалу 10 злотых 9 грошаў (тамсама, ф. 1820, воп. 1, спр. 1, арк. 8 зв.).
I. 3. 564. СТЭФАН ... злотнік нясвіжскі; у 1609 г. атрымаў за работу ў м. Белая
34 злотыя (НГАБ у Мінску, ф. 694, воп. 4, спр. 1343, арк. 126).
I. 3. 565. ТЭЦ Яхновіч (Тіес Jochnowicz), злотнік слуцкі; у 1728 г. жыў у 4-й кватэры «дома шынкоўнага» на рынку ў Гіша Юзафовіча (НГАБ у Мінску, ф. 1825, воп. 1, спр. 16, арк. 4).
I. 3. 566. УРА ... злотнік менскі; у 1774 г. жыў на вул. Францысканскай (НГАБ у Мінску, ф. 332, воп. 2, спр. 1, арк. 7).
I. 3. 567. ФАЙБІШ ... злотнік нясвіжскі; у 1783 г. згадваецца ў інвентары места (НГАБ у Мінску, ф. 694, воп. 2, спр. 5001, арк. 29 зв.).
I. 3. 568. ФАЙВІШ ... (Fajwisz), злотнік слуцкі; згадваецца ў рэестры 50-60-х гг. XVIII ст. як нежывы,у тым жа дакуменце фігуруе «пляц без забудавання, пусты, пасля Файвіша-злотніка на вул. Навамескай на правым баку вул. Надрэчнай» (НГАБ у Мінску, ф. 1825, воп. 1, спр. 17, арк. 54 зв.).
I. 3. 569. ФАЙК ... [Faik], злотнік клецкі; у 1747 г. жыў на рынку з боку вул. Цэперскай (НГАБ у Мінску, ф. 694, воп. 2, eng, 3138, арк. 16).
I. 3. 570. ФІШАР ... злотнік ковенскі; згадваецца ў 1747 г. як адзін з пакупнікоў скрадзеных у арандатара карчмы (Дарсунішскае староства Ковенскага пав.) Саламона Ляўковіча рэчаў: срэбраных пярсцёнкаў на 4 злотыя, срэбраных гузікаў 8 штук і срэбранага футлярыка для зэгарка коштам у 11 злотых і 25 грошаў (НГАБ у Мінску, ф. 694, воп. 4, спр. 2, арк. 97).
I. 3. 571. ФІШЭЛЬ ... (Fiszel), злотнік
м. Янішкі;у 1752 г. вырабіў на заказ Ганны і Ігнація (былога эканома Янішска-
га) Лясецкіх збрую вагой у 3 грыўны і 6 лотаў. За работу, з уключэннем кошту 14 лотаў дададзенага ім срэбра, належала выплаціць 24 тынфы і 20 грошаў (НГАБ у Мінску, ф. 1711, воп. 1, спр. 41, арк. 29 — 30 зв.).
I. 3. 572. ХАЙМ Гіршовіч (Chaim Hirszowicz), «юбілер» нясвіжскі; 20.08.1806 атрымаў узнагароджанне за 2 выразаныя медныя пячаткі [для курадымных і сургучных адбіткаў] для эканамічнага аддзела Генеральнага ўрада маёнткаў князёў Радзівілаў (AGAD, AR, dz. XXI h 132)-
I. 3. 573. ХАЦКЕЛЬ ... (Chackiel), злотнік ражанскі; у 1761 г. меў «у месте % пляца на вул. Замкавай (НГАБ у Мінску, ф. 1928, воп. 1, спр. 1209, арк. 4).
I. 3. 574. ШАПКА ... (Szapka ...), злотнік менскі; у 1773 г. заплаціў 6 грошаў у
Адбітак пячаткі Георгія (Юрыя) Алелькавіча, князя Слуцкага. 1583 г.
кагальны збор (НГАБ у Мінску, ф. 332, воп. 2, спр. 1, арк. 19).
I. 3. 575. ШАПШОВІЧ Гершка, злотнік і абывацель м. Белая; 22.02.1742 даў падпіску і заруку ў тым, што ні ён, ні яго кампаньёны А. Шаломавіч і Р. Берковіч, ні іх сем'і не будуць уцякаць з м. Белая і што яны добраахвотна паступілі на службу ў замак Белы (AGAD, AR, dz. XXI, b 236).
I. 3. 576. ШЛОМА ... злотнік менскі; у 1774 г. жыў на Высокім рынку (НГАБ у Мінску, ф. 332, воп. 2, спр. 1, арк. 6 зв.).
I. 3. 577. ШМОЙЛА ... злотнік менскі; у 1772 г. жыў на вул. Замкавай (НГАБ у Мінску, ф. 332, воп. 2, спр. 1, арк. 2 зв.).
I. 3. 578. ШМОЙЛА ... злотнік менскі; у 1772 г. жыў «у завулку над Свіслаччу» (НГАБ у Мінску, ф. 332, воп. 2, спр. 1, арк. 2 зв.).
I. 3. 579. ШМОЙЛА ... злотнік слуцкі; разам з саўдзельнікамі абакраў касцёл у Цімкавічах; адпаведна дэкрэту ад 01.11.1681, злодзеі прыгавораны да выплаты «віны» памерам у 12 804 злотыя і 20 грошаў і спалення жывымі (АВАК^ 29, с. 114-117).
I. 3. 580. ШМОЙЛА ... «юбілер» менскі; у 1772 г. жыў на вул. Школьнай (НГАБ у Мінску, ф. 332, воп. 2, спр. 1, арк. 5); у 1774 г. заплаціў 1 злоты і 20 грошаў у кагальны збор (тамсама, арк. 19).
I. 3. 581. ШМУЙЛА Ёселевіч (Szmujla Joselewicz), злотнік віленскі; каля 1667 г. рэзаў пячаткі паводле заказаў князёў Радзівілаў і адначасова рабіў сабе дубальтовыя экзэмпляры; выкарыстоўваючы іх, разам са сваім кампаньёнам пачаў фальшаваць грашовыя дакументы князёў; у пачатку 90-х гг. XVII ст. уцёк за мяжу, а ў 1694 г. добраахвотна вярнуўся і здаўся «на міласць I
пад пратэкцыю» Людавікі Караліны князёўны Радзівіл (Цітоў А. Пячаткі старажытнай Беларусі. С. 163—165).
I. 3. 582. ЮДЭЛЬ Ёселевіч (Judel Joselewicz), абывацель і злотнік новагародскі; 24.03.1807 заключыў кантракт з Марцінам Радзівілам аб перадачы Ёселевічу ў арэнду на 1 г. будынка з 3 крамкамі з выплатай па 7 злотых і 20 грошаў за кожны тыдзень (AGAD, AR, dz. XXI, j 133).
I. 3. 583. ЮЗАФ Гершановіч (Jozef Gerszanowicz), злотнік слуцкі, меў жонку Расю Якабаўну; у 1703 г. разам з ёй пазычыў грошы і выдаў ліст (обліг) слуцкаму абывацелю Ф. Шчырскаму на 200 злотых (Матэрыялы Слуцкага Трайчанскага архіва, № 253).
I. 3. 584. ЯКУБ ... злотнік пінскі; у 1650 г. жыве ў «новабудаваным» доме (АВАК, ^28^.343).
I. 3. 585. ЯНКЕЛЬ ... (Jankel), злотнік дзісненскі; згадваецца ў 1775 г. у рэестры дымоў; меў дом на вул. Каханоўскай, плаціў падымнага 7 злотых (НГАБ у Мінску, ф. 1757, воп. 1, спр. 9, арк. 393).
I. 3. 586. ЯНКЕЛЬ Лейбавіч (Jankiel Lejbowicz), злотнік нясвіжскі; у 1765 г. працаваў пры двары князёў Радзівілаў; 08.10.1777 атрымаў за зробленую работу 1 чырвоны злоты (AGAD, AR, dz. XXI, ^07^-V, № 1.682).
I. 3. 587. ЯХІМ (Jachim), злотнік віленскі; 09.06.1654 атрымаў узнагароджанне «за работу для ваяводы і Вялікага гетмана» ў памеры 650 злотых і 10 грошаў, якія былі выплачаны каштоўнымі камянямі (рубінаў 43, дыяментаў 16) і белым срэбраным кубкам з каралеўскім гербам і ініцыяламі Z A (AGAD, AR,dz. XXI, j 112).
РЭЕСТР ПРОБЕРАЎ I IX КЛЕЙНЫ (II)
II. 1. 588. АНТАШКЕВІЧ Сямён Герасімаў, паводле паходжання тутэйшы мешчанін, першы менскі проберных спраў майстра; адпаведна рашэнню 1819 г. Мінскай грамадзянскай камісіі «обіце» з гарадскім магістратам, было пастаноўлена паслаць аднаго чалавека «хорошего поведенмя, нмеюідего грамоту» ў Маскву для вывучэння пробернай справы (НГАБ у Мінску, ф. 299, воп. 1, спр. 165, арк. 196); «по окончанін наук», у 1827 г., С. Анташкевіч вярнуўся ў свой горад на гэтую пасаду, якую ён займаў да дня сваёй смерці — 14 сакавіка 1850 г.7 (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 964).