Злотніцтва Беларусі.
XII - пачатак XX ст.
Анатоль Цітоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 271с.
Мінск 2020
II. 1. 589. АРДЫБАШАЎ Анатоль, згадваецца як проберны майстра ў 1886-1898 гг.; кіраўнік Віленскай пробернай акругі з 1898 да 1912 г. (РЗнСД, с. 153).
II. 1. 590. АФЕНДЗІК ДРУГІ, згадваецца як менскі проберны майстра ў 1854 г.; у 1853 г., паводле таго ж аўтара, займаў такую ж пасаду ў Пскове (РЗнСД, с. 200, 238); згодна з нашымі даследаваннямі калежскі рэгістратар, да чэрвеня 1850 г. быў проберам ва Уладзімірскай мясцовай казённай палаце; у сувязі з «аднаўленнем дзейнасці Мінскай палаткі» з 1 ліпеня таго ж года выконваў абавязкі пробера ў Менску, «знаходзіўся пры пасадзе» да лістапада — снежня 1851 г. (НГАБ у Мінску, ф. 333, воп. 1, спр. 480, арк. 273; тамсама, спр. 492, арк. 128; тамсама, спр. 498, арк. 281 зв.).
6^0
А«Б 1854
II. 1.591. БАБКОЎСКІ Феліцыян, згадваецца як менскі [проберны] злотніцкі майстра ў 1822 г. (РЗнСД, с. 172, 200).
II. 1. 592. БАГАМОЛАЎ Феліцыян Якаўлевіч, менскі проберных спраў майстра; прыступіў да «нсполнення должностм» 6 лістапада 1851 г. (НГАБ у Мінску, ф. 333, воп. 1, спр. 497, арк. 449); згадваецца ў 1854—1860 гг. ^амсама, ф. 24, воп. 1, спр. 691,770, 911,1084, 1595; РЗнСД, с. 200).
II. 1. 593. БАЛАБАНАЎ Лаўрэн, гарадзенскі проберны злотніцкі майстра; паколькі, верагодна, Л. Балабанаў быў гарадзенскім проберам з 1851 г. і яго прозвішча фігуруе да красавіка 1862 г., можна меркаваць, што ён займаў гэтую пасаду ў 1852—1861 гг. (РЗмСД, с. 159); трэба адзначыць, што былы гарадзенскі майстра залатых і срэбраных спраў дваранін Ф. Венглеўскі 10 мая 1862 г. звярнуўся з прашэннем прызначыць яго на пасаду пробера ў Гарадзенскую казённую палату, але яго кандыдатура была адхілена (НГАБ у Гродне, ф. 24, воп. 1, спр. 2180, арк. 67).
7 М. М. Поснікава-Лосева падае памылковую дату яго смерці — 1854 г. (РЗнСД, с. 200).
м. 1858
к-з
ЕНЗ
II. 1. 594. БЯЛОЎ Аляксандр, вучань Маскоўскай пробернай палаткі; у 1839 г. прыняў справы ў віцебскага пробера 8. Розета і часова выконваў яго абавязкі (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 2, спр. 8174, арк. 5); у 1841 г. знаходзіцца на пасадзе пробернага майстры, абвінавачаны «в утайке трех слнтков серебра» і пасаджаны пад варту (тамсама, арк. 44).
II. 1.595. ВАКАР Юзаф (Іозеф), віленскі проберны майстра і срэбраных спраў майстра (РЗмСД, с. 153).
II. 1. 596. ГУРЭВІЧ Прша Гамшавіч, магілёўскі проберны майстра; да 1821 г. ужо займаў пасаду «пробермейстера» Магілёўскай губ.; у 1821 г. абраны яўрэйскім старастам г. Магілёва (НГАБу Мінску, ф. 1297, воп. 1, спр. 7613); у 1825 г., паводле даклада магілёўскага губернатара генерал-губернатару віцебскаму, магілёўскаму і смаленскаму, Г Гурэвіч рэгулярна «без ведома начальства отлучается в другме губерннн н города» (тамсама, спр. 41, арк. 1 — 2); у 1829 г. атрымаў пісьмовую падзяку ад магілёўскага губернатара М. М. Хаванскага за «устройство быта евреев» у горадзе; у 1830 г. просіць губернскае начальства звольніць яго з пасады старасты; 2 траўня 1831 г. накіраваны начальнікам галоўнага штаба расійскай арміі з паліцэйска-шпіёнскай місіяй у г. Ігумен і мяст. Пагост Менскай губ. для «выведованія» настрояў сярод насельніцтва. Тайная інструкцыя патрабавала сачыць і дакладаць аб размовах і думках на сходах тутэйшых дваран і шляхты, а таксама рымскага духавенства. «Барацьбіт з крамолай» атрымаў ад расійскага ўрада 250 рублёў на выдаткі і 50 рублёў на раз’езды (тамсама, спр. 7613, арк. 40); 14снежня 1831 г., паводле даручэння генерала Клейнміхеля, узнагароджаны медалём «За усердіе» на Аненскай стужцы; у 1833 г. прадстаўлены да награды медалём «За человеколюбнвые подвнгн» на Андрэеўскай стужцы (тамсама, спр. 7613); у 1847 г. просіць начальства «аб задавальненні грашыма магілёўскага пробернага майстры» (тамсама, спр. 18496, арк. 1—2).
II. 1. 597. ДУЛІН ... згадваецца 19.07.1868 як пробер Віцебскай пробернай палаткі, пазней прызначаны на месца пробера ў Вільні (L-V, р. 8).
II. 1. 598. ЗАБУРДЗІН Ягор Дзімітрыевіч, згадваецца як менскі проберных спраў майстра ў 1860,1862 і 1873 гг. (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 1595; РЗнСД, с. 200).
II. 1. 599. ЗАГАЕЎСКІ Клімент Антонавіч, віленскі пробер, срэбраных спраў майстра ў 1891 -1908 гг. (РЗнСД, с. 153).
IL 1.600. ЗІМІН В.,зчэрвеня 1862 да 1873 г. займаўпасаду пробера Гарадзенскай пробернай палаткі; яму належалі проберныя клейны з ініцыяламі В • 3 і датамі 1862,1863... у н ізе, а таксама з тымі ж лічбамі і літарамі або без іх, але з гербам Гародні; у часы яго проберства былі асобныя авальныя клейны з літарай П. і ГП і адпаведнымі пробамі: 94, 91, 88, 84,72-й ці 56-й.
к-к 1888
AM
1856
Л«Р
1855
II. 1. 601. КАБЫЛІН Раман, вучань віцебскага пробера С. Палякова ў 1853-1854 гг. (НГАБу Мінску, ф. 1416, воп. 2, спр. 10295, арк. 1 10 зв.). II. 1. 602. КАЛПАКОЎ Канстанцін, пробер віленскі і срэбраных спраў майстра ў 1896 г. (РЗнСД, с. 153).
II. 1.603. КЕЛЬН Янкель, «пробермейстер» Магілёўскай пробернай палаткі; у 1852 г. згадваецца ў справе бабруйскіх злотнікаў, якія гандлявалі нізкапробнымі, кантрабанднымі залатымі і срэбранымі вырабамі без клейнаў (НГАБ у Мінску, ф. 299, воп. 2, спр. 3923, арк. 62).
II. 1.604. МАГАЗІНЭР Воля, менскі срэбраных спраў майстра; пробер у 1827—1828 гг. (РЗнСД, с. 172,200), але гэтая выснова расійскіх аўтараў не пацвярджаецца дакументалынымі дадзенымі (гл. С. Анташкевіч).
II. 1. 605. МІХАЭЛІС Іван Крыштапавіч (J[ochan] C[hrystian] Michaelis), майстра злотніцкі; атрымаў званне майстры ў віленскім злотніцкім цэху, працаваўу Гародні; меў падмайстраў і вучняў: Я. Прэйцыга (1811), Памоту (1814), В. Скарунку і інш.; паводле няпэўных звестак, працаваў некаторы час і ў Варшаве (L-V, № 2.663); у 1821 -1828 гг. згадваецца як гарадзенскі проберны майстра (РЗнСД, с. 159); у ліпені-жніўні 1822 г. прадставіў да забароны дзейнасць майстры М. Лефая, які займаўся рамяством без дазволу Пробернай палаткі (НГАБу Гродне, ф. 1, воп. 1, спр. 2670); у кастрычніку 1822 г. прыняў да разгляду прашэнне майстры /. Гудзярлея і яго калегаў (тамсама, ф. 2, воп. 3, спр. 499).
II. 1.606. МЯНОЎСКІ Аляксандр, пробер віленскі і срэбраных спраў майстра ў 1854—1861 гг. (РЗнСД, с. 153).
II. 1. 607. ПАВАРНАЎ Іван, выконваў абавязкі пробера Віцебскай пробернай палаткі; у 1856 г. скардзіцца віцебскаму грамадзянскаму губернатару аб невыкананні яго распараджэнняў I загадаў Суражскай і Веліжскай гарадскімі думамі, атаксама Полацкім гарадскім праўленнем (НГАБ у Мінску, ф. 1430, воп. 1, спр. 28259, арк. 1 -2).
II. 1. 608. ПАЛЯКОЎ Сямён [Сцяпан]; «Унтер Шнхтмейстер»; у 1844 г. пачаў працаваць на пасадзе выконваючага абавязкі пробера Віцебскай пробернай палаткі заместВ. Розета (НГАБ у Мінску, ф. 2620, воп. 1, спр. 186, арк. 1); у 1849 г. згадваецца ў скарзе майстры Я. Запрудскага (тамсама,ф. 1430, воп. 1,спр. 17469, арк. 1зв.);у 1853—1854 гг. меў вучня Р. Кабыліна; у гэты ж час скардзіцца на злотніка М. Розета за ўчыненае апошнім «буйства» (тамсама, ф. 1416, воп. 2, спр. 10295, арк. 1 10 зв.); у 1852 г. у «донясенні» ў Дэпартамент горных і саляных «дел» адзначаў, што «в городе Внтебске мастера-еврен склонны к обману» (тамсама, ф. 1416, воп. 2, спр. 9866, арк. 7).
II. 1.609. РАХІЛІН Лука Пятоў, смаленскі пробер, срэбраных спраў майстраЎ 1854-1861 гг. (РЗнСД, с. 244).
II. 1. 610. РОЗЕТ Вульф Іцкавіч, проберны майстра і мешчанін віцебскі; 4 снежня 1818 г. «прызначаны» (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 4,
спр. 837, арк. 60) і ў 1819 г. накіраваны за казённы кошт для абучэння пробернаму «мастацтву» ў Маскоўскае горнае праўленне; у 1820 г. адпраўлены на працу ў Віцебск; да 1824 г. утрымліваў Проберную палатку ва ўласным доме (тамсама, ф. 1297, воп. 1, спр. 786, арк. 1 —2); у 1842 г. падаў прашэнне аб звальненні яго з пасады ў сувязі з хваробай, а справы часова перадаўА. Бялову (тамсама, ф. 1416, воп. 2, спр. 8174, арк. 1—94); у 1844 г. атрымаў загад падрыхтаваць «дела, кнмгн, мнструменты н прочее нмуіцество Пробмрной палаткм...» для перадачы пераемніку — С. Палякову (НГАБ у Мінску, ф. 2620, воп. 1, спр. 186, арк. 1); у 1883 г. меў 87 гадоў ад нараджэння (тамсама, ф. 2496, воп. 1, спр. 2483, арк. 99-100).
11.1.611. РЭДЗЬКІН Сцяпан, смаленскі пробер, срэбраных спраў майстра ў 1821 -1845 гг. (РЗнСД, с. 244).
II. 1. 612. САЕЎСКІ Пётра, Віцебскай пробернай палаты майстра ў 1858 г. (у РЗмСД на с. 238 гэтае кляйно памылкова прыпісана да Полацкай пробернай палаткі, якая ніколі не існавала).
II. 1.613. САК Карл, віленскі пробер, срэбраных спраў майстра ў 18571858 гг. (РЗнСД, с. 153).
II. 1.614. САРАПУЛЬЦАЎ А., віленскі пробер, срэбраных спраў майстра ў 1857-1858 гг. (РЗнСД, с. 153).
II. 1.615. СТАРАДОМСКІ Мікалай (Ннколай), віленскі срэбраных спраў
майстра ў 1857-1858 гг. (РЗнСД, с. 153).
II. 1.616 ТРЫПЕЦКІ Цімох (Тнмофей), віленскі пробер, срэбраныхспраў майстра ў 1854-1879 гг., пераведзены з Волагды (РЗмСД, с. 153).
II. 1. 617. УШАКОЎ Мікалай (Ннколай), менскі проберны майстра; фігуруе ў дакументалыных крыніцах са жніўня 1871 па снежань 1874 г. (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 3352, арк. 1 зв.; тамсама, спр. 2962, арк. 18—31); у М. М. Поснікавай-Лосевай гэты майстра запісаны як Ушатаў Аляксандр Васільевіч, проберных спраў майстра, прызначаны ў Менск у 1870 г. (РЗнСД, с. 201).
II. 1.618. ФРАЛОЎ ... менскі проберных спраў майстра ў 1869 г. (РЗнСД, с. 201); звольнены ў 1870 г. (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 2092, арк. 30; РЗнСД, с. 201).
II. 1. 619. ЯНОВІЧ-ЧАІНСКІ ... згадваецца ў 1897 г. як калежскі асэсар, бухгалтар, выконваў абавязкі «па пробернай частцы» ў Беластоцкім павятовым казначэйстве (НГАБ у Гродне, ф. 24, воп. 1, спр. 1680,
on
1847
арк. 27); 13 красавіка 1898 г. узнагароджаны 15 рублямі за добрую працу (тамсама, арк. 28).
II. 2. 620 неўдакладнены менскі проберны майстра з ініцыяламі I • S, фігуруе ў 1874-1890 гг. (РЗмСД, с. 201).
II. 2. 621 неўдакладнены менскі проберны майстра з ініцыяламі W • К, фігуруе ў 1856-1877 гг. (РЗнСД, с. 200).
II. 2. 622 неўдакладнены менскі проберны майстра з ініцыяламі П • Г, фігуруе ў 1844—1848 гг. (РЗнСД, с. 200).
II. 2. 623 неўдакладнены [гродзенскі] проберны майстра з ініцыяламі A • К і датай 186[3]; зафіксаваны на срэбраным кадзіле, якое захоўваецца ў Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі.