• Газеты, часопісы і г.д.
  • Злотніцтва Беларусі. XII - пачатак XX ст. Анатоль Цітоў

    Злотніцтва Беларусі.

    XII - пачатак XX ст.
    Анатоль Цітоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 271с.
    Мінск 2020
    88.49 МБ
    I. 2. 451. . ВАСКА, злотнік магілёўскі; у 1606 г. згадваецца як адзін з абраных у месную раду падчас паўстання Стахора Мітковіча (БА, т. 1, с. 82).
    I. 2. 452. ВІНЦЭНТ (Вмнцент), залатар і мешчанін віленскі; згадваецца ў 1524 г. як нябожчык, што пакінуў сваёй жонцы спадчыну, на якую прэтэндаваў яго брат Вольфганг (ЛМ, кн. 4, с. 43).
    I. 2. 453. ... ВОЛЬФГАНГ (Вольфганг, Фольфканк), залатар і мешчанін віленскі; згадваецца ў 1524 г. у спрэчцы аб правах на спадчыну, што засталася пасля смерці яго брата Вінцэнта, з удавой нябожчыка (ЛМ, кн. 4, с. 43); у 1526 г. фігуруе ў якасці сведкі (тамсама, с. 283).
    I. 2. 454. . ГАНУС Матысаў (Hanus syn Matysa krawca z Wilna), кравецкі сын, злотнік віленскі; у 1559 г. меў дом каля дома Размуса; адпісаў у тэстаменце сваю маёмасць жонцы, дачцэ Дароце і другой, не названай; у 1579 г. удава Зафея звярнулася з прашэннем аб актыкацыі тэстамента (КМФ-18, спр. 272, арк. 164-165).
    I. 2. 455. ... ГАРВАЛЬ (Harwal), злотнік віленскі; у 1688 г. жыве ў камяніцы, «ідучы з замку ў рынак на правай старане» (АВАК, т. 20, с. 474).
    I. 2. 456. . ГАЎРЫЛКА (Гаврмлка), злотнік віцебскі; згадваецца ў 1665—1666 гг. у спісе мяшчан, што лічыліся ў Біскупскай сотні (ВС, т. 4, ч. 2, с. 319).
    I. 2. 457. ... ГРЫГАРЭЙ, мешчанін магілёўскі, злотнік у 1745-1746 гг. (І4ЮМ, т. 30, с. 168-169).
    I. 2. 458. ... ГРЫЦ, згадваецца ў 1569 г. як мешчанін і злотнік берасцейскі (Бершадскмй, с. 119).
    I. 2. 459. ... ГРЫШКА (Грншка), злотнік віцебскі; у 1641 г. меў агарод на Узгорскім пасадзе (ВС, т. 1, с. 355).
    I. 2. 460. ... ДАМІНІК (Доменік), злотнік гарадзенскі; у лістападзе 1539 г. згадваецца ў пісьмовых крыніцах аб зна-
    ходцы страчанага срэбранага кальца, у снежні таго ж года абвінавачвае татарына Янчура ў крадзяжы срэбраных упрыгожанняў да абразоў (АВАК, т. 17, с. 53, 62).
    I. 2. 460а. ... ДЗІМІТР, згадваецца ў 1647 г. як злотнік слуцкі; меў 2/3 пляца ў «першай кватэры рынка» (НГАБ у Мінску, ф. 146, дад. да воп. 2, спр. 24, арк. 252 зв.); меў таксама 1/z пляца на вул. Затыльнай (тамсама, арк. 254).
    I. 2. 461. ... ДЗЯМІД (Демід), залатар і мешчанін віцебскі; у 1530 г. жыў у доме за р. Віцьбай, атрымаў ад баярына К. Косава «пятьдесят золотннков u два серебра, а шолку пятьдесят же золотннков, н он, тое серебро н шолк втратмвшн, втек до Москвы» (БА, т. 2, с. 20).
    I. 2. 462.... ЗАХАРЫЯШ, злотнік віленскі; згадваецца ў 1658 г. (Сторожев В. Н. Московское управленме в Внльно XVII в„ с. 24).
    I. 2. 463. ... ЗЯНКО (Зенко), залатар «неякн»; меў «мешкане» ў фальварку за «ммлю» ад Магілёва; у 1585 г. згадваецца ў сувязі з абвінавачваннем зямяніна гаспадарскага магілёўскага Сасіна Скока ў шальмоўстве. Апошні паказаў, што манету атрымаў ад Зянко, які «тры днн тую монету робнл н тое ж монеты дал десять коп за долг» (МЮМ, т. 7,с. 366-368).
    I. 2. 464. . ІВАН, злотнік пінскі; у 15531555 г. «сндмт на старой службе» (зямлі) свяшчэнніка Марціна Хведаровіча; меў пляц на левым баку, «ідучы ад замка» па вул. Жыдоўскай (Пнсцовая кннга Пннского н Клецкого княжеств, с. 73, 77).
    I. 2. 465. .. ІВАН (Нван), паходзіў з Полацка; у 1660 г. вучань у Маскоўскай
    срэбранай палаце, настаўнікам быў яго дзядзька С. Астаф'еў', атрымліваў жалаванне 5 рублёў на год (Тронцкнй, вып. 1, с. 49).
    I. 2. 466.... ІОНА (Jona), злотнік слуцкі; у 1728 г. жыў у доме каваля М. Залейкі на вул. Віленскай (НГАБ у Мінску, ф. 1825, вып. 1, спр. 16, арк. 1 зв. 2).
    I. 2. 467. ... КАЗІМІР (Kazimierz), злотнік мірскі; згадваецца ў 1693 г. у інвентары (НГАБ у Мінску, ф. 694, воп. 4, спр. 1305а, арк. 101).
    I. 2. 468. ... КАНДРАТ (Кондрат), залатар; жыў у с. Гальцы Пінскага пав., быў «пажалаваны» ў 20-х гг. XVI ст. князем Фёдарам Іванавічам Яраславічам баярыну Ігнату Пятровічу Ахмату (Ревмзмя пуц... с. 354-355).
    I. 2. 469. ... КРЫШТАФ (Крыштоф), злотнік віленскі; у 1562 г. згадваецца як сведка ў судовым працэсе (КМФ-18, спр. 260, арк. 275 зв.).
    I. 2. 470. ЛАНДШУЦКІ ... (Landshutski), злотнік; у 1776 г. працаваў пры нясвіжскім двары князёў Радзівілаў (L—V, № 1.665).
    I. 2. 470а. ... ЛОРЭНЦ, слуцкі злотнік канца XVII ст.; на пачатку XVIII ст. рабіў прадметы аздаблення слуцкіх цэркваў (Палеес, с. 49—50).
    I. 2. 471.... ЛЯВОН (Lewon), злотнік і радца віленскі; меў дом на вул. Гродскай, «ідучы ад замка ў рынак»; у 1588 г. згадваецца як нябожчык (АВАК, т. 20, с. 57).
    I. 2. 472. ... МАГДАЛЕНА Якубава, злотнічка берасцейская, удава Я. Рачкі; у 1624 г. прадала агарод «жыду берасцейскаму Шлёме Насонавічу» (НГАБ у Мінску, ф. 1786, воп. 1, спр. 1, арк. 167-168).
    I. 2. 473. МАРЫНСКІ ... злотнік менскі; у 1664 г. заплаціў 2 злотыя складкі на ўтрыманне г. Менскам каралеўскай харугвы (НГАБ у Мінску, ф. 1816, воп. 1, спр. 1, арк. 272 зв.).
    I. 2. 474. ... МАТЫС, злотнік віленскі; да 1581 г. прадаў маршалку Яго Каралеўскай Міласці Яну Палуцкаму-Доўгіру пляц у «месте Віленскім на рацэ Вільні па правай руцэ»; згадваецца ў тэстаменце апошняга (НГАБ у Мінску, ф. 1785, воп. 1, спр. 1, арк. 176 зв.).
    I. 2. 474а. ... МАТЫЯС, слуцкі злотнік, памёр да 1648 г.; яго ўдава «Матыясава золотнікова» прадавала дом «у рынку» Старога места (Мннская Старнна, вып. 4, № 85).
    I. 2. 475. ... МАЦВЕЙ Іванавіч (Матфей Нвановнч), залатар і мешчанін віленскі; у красавіку маі 1598 г. згадваецца як сведка па справе аб нападзе віленскіх студэнтаў-езуітаў на Свята-Духаў манастыр (АВАК, т. 8, с. 31,35).
    I. 2. 476. ... МАЦЯШ (Matyasz), злотнік віленскі; у 1672 г. згадваецца як вінаваты 40 злотых нябожчыку, віленскаму купцу Я. Поту (АВАК, т. 13, с. 319).
    I. 2. 477. ... МІКАЛАЙ, залатар і мешчанін белзскі; 10.04.1628 згадваецца ў скарзе ўніяцкага мітрапаліта Вельяміна Руцкага на белзскіх мяшчан, якія не прызнаюць яго ўлады і не выконваюць яго загады (АВАК, т. 23, с. 62).
    I. 2. 478. ... МІХАЙЛА (Мнхайло), залатар; у 1561 г. «чоловек похожнй» жыў у Дзярэчыне ў князя А. Чартарыйскага, фігуруе ў скарзе А. Палубенскага, князя Дзярэчынскага, што, атрымаўшы «сребро на работу... не выдавшы того сребра, утек» (НГАБ у Мінску, ф. 1734, вып. 1, спр. 1, арк. 1 зв„ 69 зв.).
    I. 2. 479. ... ПАВЕЛ, злотнік гарадзенскі; у 1539-1541 гг. прыцягвае да суда двараніна П. Зеляпугу за нявыплату 70 грошаў і па іншых грашовых і маёмасных справах з рознымі асобамі (АВАК, т. 17, с. 21,78, 224, 248, 334).
    I. 2. 480.... ПАВЕЛ Рыгоравіч (Pawel Нгеhorowicz), злотнік менскі; у 1667 г. меў дом «на вулочцы каля маста на Троіцкую гару» (НГАБ у Мінску, ф. 1816, воп. 1, спр. 1, арк. 387).
    I. 2. 481. ... ПЁТРА, злотнік пінскі; у 1561-1566 г. жыў «у старым рынку» на ўласным пляцы «чалом на захад, a тылам да паркану» (Пнсцовая кннга бывшего Пмнского староства, ч. 1, с. 5).
    I. 2. 482. ПРЫСТЭР ... (Prister), злотнік віленскі, таварыш майстры Ю. Барчынскага', у 1677 г. разам з майстрам абвінавачваецца ў парушэнні цэхавага статута (АВАК, т. 10, с. 418).
    I. 2. 483. ... СЕМІЁН, злотнік гомельскі; у 1765 г. жыў у засценку Ціцянкі (КМФ-19, воп. 1, спр. 2, арк. 8).
    I. 2. 484. ... СЕМЯНЕЦ (Семенец), залатар княжацкі; у 1456 г. згадваецца ў грамаце князя Юрыя Лугвенавіча як папярэдні «дзяржаўца» зямлі Данільцаў у двары Хахле Мсціслаўскага пав. (АСД, т. 7, с. 4).
    I. 2. 485. . СТАНІСЛАЎ (Станмслав), злотнік менскі; у 1600 г. меў таварыша-«золотннчка» Ю. Геса (НГАБ у Мінску, ф. 1727, вып. 1,спр. 1,арк. 309-310).
    I. 2. 486. ... СТАНІСЛАЎ, злотнік пінскі; у 1561-1566 гг. валодаў агародам у 10 прэнтаў на вул. Фёдараўскай (Пмсцовая кннга бывшего Пннского староства, ч. 1, с. 19).
    I. 2. 487. ... СТАНІСЛАЎ ...боўскі (Станмслав ...бовскнй), злотнік гарадзен-
    скі; згадваецца 09.05.1596 як асоба, што жыла ў двары пісара ВКЛ Яраша Валовіча; у 1595 г. атрымаў ад шляхціца С. Хадакоўскага 10 коп грошаў літоўскіх, з якімі і знік у невядомым напрамку (КМФ-18, спр. 285, арк. 101 — 101 зв.).
    I. 2. 488. ... СТЭФАН, злотнік нясвіжскі; у 1609 г. атрымаў за работу ў м. Белая 34 злотыя (НГАБ у Мінску, ф. 694, воп. 4, спр. 1343, арк. 126).
    I. 2. 489. ФЕДАРОВІЧ ... (Federowicz), злотнік, нарадзіўся каля 1575 г. у «Літве»; 29.03.1 599 уступіў у езуіцкі ордэн; працаваў у Любліне і Яраслаўі; у ліпені 1613 г. пакінуў ордэн, далейшы лёс невядомы (SJA, s. 110).
    I. 2. 490. ... ФЁДАР (Федор), злотнік віцебскі; у 1667 г. меў дом на Узгорскім пасадзе (ВС, т. 1, с. 372).
    I. 2. 491. . ФЁДАР (Федор), злотнік ігуменскі; у 1648 г. разам з іншымі мяшчанамі і казакамі ўдзельнічаў у «пограбленні» тутэйных арандатараў Рабіновічаў, «прычыніў шкоды і пабраў рэчы». Скарга датавана 1649 г. (НГАБ у Мінску, ф. 1727, воп. 1, спр. 3, арк. 1308).
    I. 2. 492. ... ФРАНЦІШАК (Franciszek), злотнік менскі; у 1664 г. заплаціў складкі 3 злотыя на ўтрыманне Менскам каралеўскай харугвы (НГАБ у Мінску, ф. 1816, воп. 1, спр. 1, арк. 272 зв.); у 1665 г. арандаваў дом на «пляцу Марсаўскім у самом рынку супраць яткоў рэзніцкіх» (тамсама, арк. 214).
    I. 2. 493. ... ХАЦЯБЕЙ (Хацебей), «кузнец серебряный»; каля 1440 г. атрымаў «угол з чашчом» (кавалак зямлі з лясным масівам) у Маладзечне (ЛМ, кн. 3, с. 25).
    I. 2. 494. ... ХОМА (Хома, Фома), злотнік віцебскі; у 1618 г. жыў на царкоўным пляцы на Узгор’і (ВС, т. 1, с. 345); у 1641 г. меў агароды па Багаслоўскім завулку, «ідучы ўніз па р. Віцьбе», і ў Задунайскім пасадзе (тамсама, с. 357, 360).
    I. 2. 495. ... ХОРВАТ, злотнік пінскі; у 1561 г. меў агарод каля яўрэйскіх могілак (Пнсцовая кннга бывшего Пннского староства, ч. 1, с. 87).
    1.	2.496. ЦВІКЛІЧ ... злотнік гарадзенскі; 10.09.1628 запісаны ў кнігу сяброў стралецкага брацтва Св. Антонія пры гарадзенскай Фары (Lopacinski, № 131); магчыма, гэта адзін з братоў Цвіклічаў.
    I. 2. 497. ШАРАЎСКІ П. Г, злотнік гарадзенскі; згадваецца ў 1561 г. (Пмсцовая кнмга Гродненской экономнм, ч. 2, с. 192,196).
    I. 2. 498)... ЭРАЗМ (Erazmi aurifabri, Размус), злотнік віленскі; у 1549 г. меў дом на вул. Вялікай; у 1554 г. згадваецца як нябожчык (АВАК, т. 20, с. 7, 8).
    12.	499. ... ЮРЭЙ (Юрко злотннк), злотнік магілёўскі; у 1636 г. згадваецца як старшы цэха, у 1641 г. — як нябожчык (ПЮМ, т. 9, с. 415).
    I. 2. 500. ... ЯКАЎ, злотнік пінскі; у 1561 1566 гг. валодаў пляцам у 2 прэнты на вул. Вялікай Спаскай, ідучы да маста на р. Піне па правым баку; валодаў домам і агародам на левым баку вул. Жыдоўскай, таксама сенажаццю за ракой Пінай каля сяла Кнубава памерам у 3 моргі (Пмсцовая кннга бывшего Ппнского староства, ч. 1, с. 9, 33, 95, 99, 104); меў валоку пашні каля фальв. Ся-