Злотніцтва Беларусі.
XII - пачатак XX ст.
Анатоль Цітоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 271с.
Мінск 2020
I. 1. 371. ФІЛІП’ЕЎ Сенька, родам са Шклова, срэбранік; у 1655 г. «узяты» ў Маскву, жыў у свайго роднага дзядзькі срэбраніка Р. Мікалаева, потым 9 г. быў у наймах у іншых срэбранікаў; у 1673—1676 гг. жыў у Новамяшчанскай слабадзе г. Масквы (Матермалы... купечества, т. 1, прнл. 2, с. 69).
I. 1. 372. ФІЛІПОВІЧ Ян (Jan Filipowicz), паходзіў з Геранёнаў; у 1673—1674 гг. запісаны вучнем на тэрмін у 6 г. да віленскага злотніка О. Петэрсана, пасля заканчэння вучобы атрымаў званне падмайстры (Lopacinski, № 337; L—V, № 1.265).
I. 1. 373. ФІШЭР Пётра (Petro Fisser), старшы злотнік віленскі; у 1584 г. згадваецца ў працэсе злотнікаў супраць яго (КМФ-18, спр. 280, арк. 56 зв. 58).
I. 1.374. ФЛАВІЮШ Аляксандр (Alexander Flawiusz), злотнік, таварыш цэха берасцейскага; у 1624 г. абвінавачваецца М. Гранастайскім у нанясенні яму матэрыяльнай шкоды (АВАК, т. 6, с. 255-257).
I. 1. 375. ФРОС Марэк, паходзіў з Аўгсбурга, вучыўся ў Варшаве; у 1666 г. прыняў віленскае грамадзянства; у 1668 г. да яго ў вучні запісаны Я. Буйніцкі; у 1676-1681 гг. быў злотнікам у Слуцку (МЭ, с. 206).
I. 1. 376. ФРЫДРЫК Ян (Jan Frydrych), злотнік і мешчанін віленскі, згадваецца ў 1774 г. як старшы цэха ў дадатковых артыкулах парадку цэхавага (АВАК, т. 10, с. 61).
I. 1. 377. ХАДАРОВІЧ Філіп (Filip Chodarowicz), злотнік і мешчанін магілёўскі; у 1643 г. выступае разам з іншымі адказчыкам па абвінавачванні магілёўскіх рамеснікаў ксяндзом Янам Змальскім у невыкананні імі воскавай павіннасці на карысць Фарнага касцёла (КМФ-18, спр. 320, арк. 743 — 744 зв.).
I. 1. 378. ХАДЫКА Сымон, злотнік полацкі; 05.08.1650 выступае адказчыкам па іску да яго полацкіх злотнікаў С. Мандрыкі і С. Савіцкага (І4ЮМ, т. 5, с. 38).
I. 1. 379. ХАРАТКЕВІЧ Андрэй Антон (Andrzey Antoni Haratkewicz), паходзіў з Менска; 10.10.1725 запісаны вучнем на тэрмін у 3 г. да віленскага злотніка Г. Сніткі, 11.10.1728 атрымаў званне падмайстры (L—V, № 1.374).
1.1.380. ХАРКОВІЧ Антон (Anton Charkowicz), злотнік магілёўскі; згадваецца ў 1615 г. у працэсе аб парушэнні яго спадчынных правоў на пляц па вул. Папнінскай і агарод на Ілынскай гары (КМФ-18, спр. 294, арк. 26).
I. 1. 381. ХРЖАНОЎСКІ Людвік (Ludwik Chrzanowski), паходзіў з Гародні; у 1669 г. вучыўся ў Вільні; у 1671 г. запісаны падмайстрам у віленскі злотніцкі
цэх да Ю. Александровіча (МЭ, с. 202; L-V, № 1.162).
I. 1. 382. ЦВІКЛІЧ Станіслаў (Stanislaw Cwiklicz), злотнік гарадзенскі; у 1631 г. згадваецца як адзін з даўжнікоў прывальскага дзяржаўцы Крыштафа Гешкоўскага (КМФ-18, спр. 308, арк. 24); у 1632 г. на пагашэнне доўгу «паклаў... залатых пярсцёнкаў з рознымі камянямі 29 і гузікаў (?) тры і паўтара тузіна», якія ацаніў у 1945 злотых, але ўрад, «узяўшы злотнікаў і рамеснікаў знаючых», знізіў іх кошт да 587 злотых і 15 грошаў (тамсама, арк. 46 зв. — 50 зв.); у 1637 г. фігуруе ў наданні прывілея гарадзенскім злотнікам як адзін са старшых цэха (тамсама, спр. 113, арк. 1); у 1650 г. у канфірмацыйным прывілеі цэха названы бурмістрам гарадзенскім (тамсама, спр. 123, арк. 299); у 1654 г. бурмістр гарадзенскі, меў дом на вул. Віленскай па суседстве з арганістам Фар-
Адбітак пячаткі Зафеі Юр'еўны Алелькавічаўны, князёўны Слуцкай.
1602 г.
Срэбраны куфель, упрыгожаны біблейскімі сцэнамі. XVII ст.
нага касцёла С. Чарноўскім; у 1673 г. згадваецца ў іску да яго спадкаемцаў ад удавы ваяводы Ю. К. Глябовіча аб выплаце 65 чырвоных злотых, таму што «шаблю не аправіўшы, пенендзы не аддаўшы, сам з таго свету пайшоў»; памёр да 25 верасня 1654 г. (НГАБ у Мінску, ф. 1800, воп. 1, спр. 1, арк. 260— 261).
I. 1. 383. ЦВІКЛІЧ Ян (Jan Cwiklicz), старшы гарадзенскага злотніцкага цэха; згадваецца ў 1637 г. у наданні прывілея цэху (КМФ-18, спр. 113); у 1659, 1661-1662, 1665-1666 гг. радца мескі (НГАБ у Мінску, ф. 1800, воп. 1, спр. 1,арк. 1 зв.;тамсама, арк. 1 зв., 25); у 1667-1668 гг. бурмістр мескі (тамсама, арк. 1 зв., 38,157); у 1671 г. фігуруе ў тэстаменце лентвойта гарадзенскага, яго пляменніка Казіміра Цвікліча, які «адпісаў» яму «кунтуш лазаравы, шапку з выдры і пенендзы» (тамсама, арк. 214); у 1673 г. бурмістр (тамсама, арк. 254 зв.); у 1680 г. на правым баку вул. Падольскай жыве залатарка Янава [удава?] (тамсама, ф. 1882, воп. 1, спр. 3, арк. 71).
I. 1. 384. ЦІШКОВІЧ Масей (Moysey Ciszkowicz), злотнік і мешчанін магілёўскі; у 1629 г. згадваецца ў пастанове на стварэнне цэха (І4ЮМ, т. 8, с. 426). I. 1. 385. ЦІШКОЎСКІ Мікалай (Mikolay Ciszkowski), злотнік і мешчанін новагародскі; згадваецца ў 1633 г. у прывілеі на цэх (КМФ-18, спр. 111, арк. 616); у апошнія гады свайго жыцця быў абраны мескім радцам, памёр не пакінуўшы спадкаемцаў; яго рухомая і нерухомая маёмасць у 1657 г. была перададзена ва ўласнасць палкоўніку войскаў ВКЛ М. Абуховічу (ЛМ, кн. 131, № 53).
1.1.386. ЦЫВІНСКІ Фелікс (Felix Civinski), паходзіў з Ружан; у 1703 г. запісаны ў вучні на тэрмін у 6 г. да віленскага злотніка Я. Славаковіча (L—V, № 1.167).
I. 1. 387. ЦЭХ Себасцьян (Sebastian Cech), злотнік, працаваў пры нясвіжскім двары князёў Радзівілаў; у 1756 г. атрымаў узнагароджанне за зробленую работу (L—V, № 1.148).
I. 1. 388. ЧАРКОЎСКІ Аляксандр (Alexander Czarkowski), паходзіў з Менска; у 1715 г. запісаны вучнем на тэрмін у 4 г. да віленскага злотніка Я. Ляхоўскага (L—V, № 1.170).
I. 1. 389. ЧАРНЯЎСКІ Мікола, паходзіў з Крэва; у 1688 г. запісаны вучнем на тэрмін у 5 г. да віленскага майстры I. Горвата, пасля заканчэння вучобы запісаны падмайстрам (L-V, № 1.171).
I. 1. 390. ЧУРЫЛА Станіслаў, паходзіў з Орлі; у 1686 г. запісаны вучнем на тэрмін
Адбітак пячаткі майдэборскага места Крэва, выразанай у 7792 г.
у 4 г. да віленскага майстры-злотніка Ф. Фельштынскага, пасля заканчэння вучобы запісаны падмайстрам (L—V, № 1.174).
I. 1. 391. ЧЫЧКА Бенядзікт (Benedikt Czyzko), злотнік віленскі; у 1592 г. аддаў у заставу дом на вул. Віленскай каля Віленскай брамы «в муре лежачом» за 40 коп грошаў (АВАК, т. 20, с. 71); у 1598 г. здаваў «господы для мешканья» ў сваім доме (тамсама, с. 132).
ЧЭЛІНСКІ, гл. СЯНДКОВІЧ
I. 1. 392. ШАРАЎСКІ Стэфан, паходзіў з Жызны; у 1715 г. запісаны ў вучні на тэрмін у 8 г. да віленскага злотніка Я. Мацэевіча (L—V, №1.1101).
I. 1. 393. ШАРАЎСКІ Ян (Szarawski Jan), паходзіў з Гародні, злотнік гарадзенскі; у 1667 г. запісаны вучнем на 3 г. да віленскага злотніцкага майстры К. Дзігіяні, пасля заканчэння вучобы запісаны падмайстрам, вярнуўся ў Гародню; у 1680 г. жыў на правым баку вул. Язерскай, «калі ісці з рынку»; меў таксама пляц над р. Гараднічанкай (Horodnica), на якой было «15 халуп» (Пнсцовая кнмга Гродненской экономнн, ч. 2, с. 192, 196); 20.03.1683 падаў скаргу на віленскага злотніцкага майстра Я. Горна (Lopacinski, № 260; L—V, № 1.1088).
1.1.394. ШАШОК Ян (Jan Szaszok), злотнік полацкі; у 1582 г. працаваў у Вільні (L—V, № 1.1184).
1.1.395. ШЛІПІНСКІ Тамаш (Tomasz Szlipynski), паходзіў з Мядзеля; у 1690 г. запісаны вучнем да віленскага майстры А. Туркевіча на тэрмін у 5 г„ адукацыю не атрымаў (МЭ, с. 206; L—V, №1.1116). I. 1. 396. ШОСТАК Клім (Шостак Клнм), злотнік віленскі; у 1594 г. прадаў за
70 залатых польскіх мсціслаўскаму маршалку Абраму Мялешку «шаблю, оправную серебром золотнстую» (НГАБ у Мінску, ф. 1785, воп. 1, спр. 14, арк. 1 зв., 34135 зв.).
I. 1. 397. ШРЭЙДЭР Альбрыхт (Albricht Schrieyder), злотнік віленскі; згадваецца ў 1634 г. у іску да спадкаемцаў Я. Магрэ (КМФ-18, спр. 312, арк. 63 зв.). 1.1.398. ШРЭЙДЭР Хрыпштап (Chropher Schrieyder), злотнік віленскі; згадваецца ў 1634 г. у іску да спадкаемцаў Я. Магрэ (КМФ-18, спр. 312, арк. 63 зв.).
I. 1. 399. ШТЫЎТОЎСКІ Ян (Jan Sztywtowski), нарадзіўся ў 1671 г. у Новагародку ў мяшчанскай сям'і; у 1686 г. запісаны ў рэестр вучняў віленскага злотніцкага цэха да майстры В. Шыша; у 1692 г. атрымаў званне віленскага злотніцкага майстры; у 1701 г. ад'ехаўу Чанстохаў, прыняў манаства і пад імем Макарыя жыў у Яснай Гуры (Польшча) да самай смерці; у 1726 г. меў вучня; памёр 14.10.1740 (Lopacinski, № 412; L—V, № 1.1161).
I. 1. 400. ШУЛЬЦ Ян (Jan Szulc), паходзіў з Гародні; у 1671 г. запісаны вучнем на 4 г. да віленскага злотніцкага майстры М. Гейтэра; у 1676 г. атрымаў званне падмайстры і застаўся працаваць у таго ж майстры (Lopacinski, № ЗІЗЛ-V, № 1.1173).
I. 1. 401. ШУЛЬЦ Ян (Шульц Ян), злотнік віленскі; у 1598 г. меў доўгу 400 коп і ў 200 коп пад заклад уласнага дома зямянцы Віленскага пав. ДароцеТворшчанцы, жонцы Яна Тарнаўскага (АВАК, т. 20, с. 139-141).
I. 1. 402. ШУМЛЕНСКІ Васіль Аляксандравіч (Vasileum Alexandrowicz Szumlenski), злотнік i мешчанін віленскі; згадваецца ў 1579 г. у іску супраць Ці-
мафея Вайніловіча і Данілы Вяльковіча, мяшчан віленскіх (КМФ-18, спр. 273, арк. 217-217 зв ).
I. 1. 403. ШЧАСНЫ Ян (Jan Szczasny), паходзіў з Менска; 30.08.1724 запісаны вучнем да віленскага майстры Крысціяна на тэрмін у 5,5 г., у 1729 г. запісаны ў падмайстры (L—V, № 1.1092).
I. 1. 404. ШЧУКІН Іван Якаўлеў, срэбранік, прывезены ў Маскву «в малых летах» у 1656 г. з «літоўскіх гарадоў»; срэбранаму майстэрству вучыўся ў майстры Р Мікалаева ў Срэбранай палаце, у 1679 г. пакінуў майстра; у 1685 г. запісаны ў Мяшчанскую слабаду г. Масквы, плаціў цягла 5 алтын (Матермалы... купечества, т. 1, прнл. 2, с. 96).
I. 1. 405. ШЧЫРБА Ян (Jan Szczyrba), злотнік і абывацель нясвіжскі; згадваецца 04.02.1726 у Магістрацкім дэкрэце па абвінавачванні яго рэктарам езуіцкага калегіума Л. Казарыным у тым, што, «атрымаўшы грыўны тры срэбра, без двух лотаў пробы 11», выканаў работу «подлую і фальшаваную». На частцы вырабу, акрамя 11-й, было срэбра 5-й і 4-й пробы. Абавязаны судовым выракам вярнуць срэбра і грошы, што атрымаў за працу. Злотнік тлумачыў свае дзеянні тым, што зрабіў з атрыманага срэбра яшчэ і шаты для абраза Найсвяцейшай Панны [Марыі] для Нясвіжскага езуіцкага касцёла (НГАБ у Мінску, ф. 1819, воп. 1, спр. 1, арк. 45 зв. 46).
I. 1. 406. ШЫМАНОВІЧ Андрэй (Andrzej Szymanowicz), злотнік нясвіжскі XVIII ст. (L-V,№ 1.1105).
1.1.407. ШЫМКЕВІЧ Марцыян (Магсуап Szymkewicz), паходзіў з Нясвіжа; у 1704 г. запісаны вучнем на тэрмін у 4 г. да віленскага злотніка Я. Мацэевіча,
Адбітак пячаткі майдэборскага места Дзісна, выразанай у стылі барока ў 1669 г.