• Газеты, часопісы і г.д.
  • Злотніцтва Беларусі. XII - пачатак XX ст. Анатоль Цітоў

    Злотніцтва Беларусі.

    XII - пачатак XX ст.
    Анатоль Цітоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 271с.
    Мінск 2020
    88.49 МБ
    I. 1. 216. ЛЮТАВІЦКІ Грыгорый Іваноў, месца паходжання не высветлена, маскоўскі срэбраных спраў майстра; згадваецца ў 1671 г. (Матерналы... купечества, т. 1, прнл. 2, с. 45).
    I. 1.217. ЛЯВОНЦЬЕЎ Максім, нарадзіўся ў Смаленску; у 1655 г. «у малых летах» забраны з маткай, 3 г. жыў каля Чудава манастыра і вучыўся там срэбраніцкай справе, пазней адкупіўся ад уладальнікаў; у 1676 г. жыў у Мяшчанскай слабадзе г. Масквы (Матермалы... купечества, т. 1, прмл. 2, с. 22).
    I. 1. 218. ЛЯХОЎСКІ Іван (loannes Lachowski), брат П. Ляхоўскага, паходзіў з Віцебска, працаваў у Вільні злотнікам; двойчы, у 1746 і 1756 гг., прымаў віленскае падданства; у 1757 і 1758 гг. плаціў падаткі ў віленскі злотніцкі цэх (L—V, № 1.657).
    I. 1. 219. ЛЯХОЎСКІ Пётра (Petrus Lachowski), брат /. Ляхоўскага, паходзіў з Віцебска, працаваў у Вільні злотнікам; двойчы, у 1746 і 1756 гг., прымаў віленскае падданства; у 1757 г. падмайстра віленскага злотніцкага цэха; у 1758 г. заплаціў уступны ўзнос у віленскі злот-
    ніцкі цэх (L-V, № 1.659).
    I. 1. 220. МАГРЭ Якуб (Jakobus Mohre), злотнік (aurificus) віленскі; згадваецца ў 1634 г. крэдыторамі па іску да яго ўдавы Катарыны Арэнтавай Магровай (КМФ-18, спр. 312, арк. 62 63 зв., 100 зв.-101).
    I.	1. 221. МАКАРОВІЧ Іван (Iwan Makarowicz), злотнік і мешчанін магілёўскі;
    Адбітак пячаткі места майдэборскага Ваўкавыска. 7 633 г.
    згадваецца ў 1629 г. у пастанове на стварэнне цэха (МЮМ, т. 8, с. 426).
    I. 1. 222. МАКОЎСКІ Андрэй (J^drzey Makowski), паходзіў з Гародні; у 1686 г. запісаны вучнем на 3 г. да віленскага злотніцкага майстры А. Скіндэра (Скіндэровіча), пасля заканчэння вучобы запісаны падмайстрам (МЭ, с. 205; L—V, № 1.739).
    I. 1. 223. МАКСІЕВІЧ Віктар Янавіч (Wiktor Maksiewicz, syn Jana), нарадзіўся ў 1767 г. у Лідзе; 18.03.1782 залічаны вучнем на тэрмін у 7 г. да віленскага злотніцкага майстры Б. Кейды; 21.09.1788 запісаны падмайстрам; фігуруе у віленскай падмайстроўскай кнізе пад 1795-1796 гг.; яго жонка Разалія Шалькевіч паходзіла з Мінска; памёр у 1801 (1806?) г. (L-V, № 1.744; №
    I. 1.224. МАКСІМАЎ Фёдар (Макснмов Федор), «іншаземец-паляк» з Віцебска, вучань у Маскоўскай срэбранай палаце; у 1660 г. служыў у гэтым месцы (Тромцкмй, вып. 2, с. 72).
    I. 1. 225. МАЛХЕРОВІЧ Павел, злотнік з Мядзеля; згадваецца ў 1538 г. (Lopacinski, № 29; L-V, № 1.746).
    I. 1. 226. МАЛЫ Юрый (Юрей Малый), злотнік (каралеўскі?); згадваецца 06.12.1559 г. у інвентары «рэчаў», пасланых у інфлянцкія замкі; накіраваны ў замак «Боўска» (КМФ-18, спр. 37, арк. 402).
    I. 1. 227. МАЛЬТАН Фрыдрых (Frydrych Maltan), злотнік берасцейскі, старшы цэха; згадваецца ў 1624 г. у спра-
    6 Нам здаецца, што пад двума рознымі нумарамі аўтарамі ўлічана адна і тая ж асоба, ды і іх біяграфіі супадаюць па храналогіі і добра дапаўняюць адна адну.
    ве М. Гранастайскага супраць цэха (КМФ-18, слр. 305, арк. 14 зв. 15; АВАК, т. 6, с. 256-257); упамінаецца ў 1626 г. у справе цэха супраць парушальніка статута С. Радванскага (АВАК, т. 6, с. 268-269; L—V, № 1.748).
    1.1.228.	МАНДРЫКА Стэфан (Мандрыка Стефан), злотнік і мешчанін полацкі; 16.02.1650 набыў у Полацку агарод «за [гарадскім] парканам лежачый на пол пляца» каля вул. Вялікай (І4ЮМ, т. 5, с. 127-128); 08.04 прыцягнуты да магістрацкага суда за адмову выплаціць пану Гарбузу 8 злотых, суд «учыніў яго вольным» ад гэтых прэтэнзій (тамсама, с. 205-206); 05.08 выступаў разам са злотнікам С. Савіцкім супраць полацкага злотніка С. Хадыкі (тамсама, с. 38).
    I. 1. 229. МАРКОВІЧ Рыгор (Грегорей), згадваецца 12.01.1629 як злотнік і мешчанін м. Стары Быхаў Аршанскага пав. (AGAD, AR, dz. XXIII, t. 64, р. 11, dok. № 18).
    1.1.230.	МАРЦЫМОВІЧ Себасцьян (Sebestian Marcymowicz), злотнік віленскі; у 1592 г. абвінавачаны Л. Мамонічам у дачы хабару «ў кілька сот злотых» войту Вільні М. Бурмінскаму, а «жене его клейнот [на] ношенне» (АВАК, т. 20, с. 72-74).
    I. 1. 231. МАРЦЫЯНОВІЧ Геранім (Неranim Marcyanowicz), «літвін», злотнік; 10.06.1666 уступіў у езуіцкі ордэн; працаваў у Вільні і Варшаве; з 1674 г. у Нясвіжы: для касцёла Божага Цела пазалаціў вялікі крыж, а для нясвіжскага касцёла Св. Міхаіла — манстрацыю; памёр 16.04.1688 у Нясвіжы (SJA, s. 157).
    I. 1. 232. МАСКОЎСКІ Пётра (Масковскнй Петр), злотнік I мешчанін віленскі;
    Адбітак пячаткі ордэна кармелітаў Правінцыі Літоўскай, выразанай у 7 766 г. (павялічаны)
    y 1593 г. меў ва ўтрыманні «пяты дом у фальварку Рай [каля Вільні], едучы да маста праз Веллю па левай руцэ» (АВАК, т. 8, с. 469; тамсама, т. 20, с. 92). I. 1. 233. МАТВІЦОВІЧ Хама (Thoma Mathwiciowicz), злотнік віленскі; згадваецца ў 1634 г. у іску да спадкаемцаў Я. Магрэ (КМФ-18, спр. 312, арк. 100 зв.). I. 1. 234. МАТУЛЕВІЧ Казімір (Kazi­mierz Matulewicz), паходзіў з Ліды; у 1696 г. залічаны вучнем на тэрмін у 2 г. да віленскага злотніцкага майстры Я. Александровіча (Lopacihski, № 478; МЭ, с. 203; L—V, № 1.770).
    I. 1. 235. МАТЫСАН Пётра (Piotr Mattysen), злотнік і мешчанін нясвіжскі; 02.09.1616 купіў палову пляца «ў нясвіжскім рынку» за 80 коп грошаў літоўскіх у злотніка М. Вітэмберга', 10.08.1619 згадваецца ў лісце на продаж нясвіжскім радцам Я. Свісту-
    Адбітак пячаткі аршанскага Куцеінскага Богаяўленскага манастыра. XVII ст.
    новічам свайго дома, што каля дома П. Матысана; 13.03.1620 атрымаў згоду (за 85 злотых) свайго суседа, нясвіжскага войта В. Смалянскага, на «прымураванне» да сцяны яго дома сваёй прыбудовы (AGAD, AR, dz. XV, t. 5, s. 1 —5).
    1.1.236.	МЕЛЬНІКАЎ Адмос Цімафеевіч (Мельнмков АдмосТммофеевнч), названы «поляк» з Неўля, нарадзіўся ў 1679 г.; фігуруе ў спісе майстраў залатых і срэбраных спраў «рускага» злотніцкага цэха ў Санкт-Пецярбургу; памёр у 1748 г. (РМБ, с. 276).
    I. 1. 237. МЕРГЕЛЬ Аўгусцін (Augustinus Mergel), каралеўскі злотнік пры двары Стэфана Баторыя, працаваў у 1582—1587 гг.; найболын вядомая работа каралеўскія рэгаліі: карона, яблык і каралеўская ляска, зробленыя для С. Баторыя; у дакументальных матэрыялах называецца таксама гарадзенскім злотнікам: магчыма, рэшту жыцця правёў у Гародні (L-V, № 1.795). 1.1.238. МІКАЛАЕЎ Лаўрын, нарадзіўся ў Шклове, срэбраных спраў майстра; у 1669 г. выехаў у Маскву і жыў у свайго брата Р. Мікалаева ў Канюшэннай слабадзе, а пасля перасяліўся ў Новамяшчанскую слабаду (Матерналы... купечества, т. 1, прнл. 2).
    I. 1. 239. МІКАЛАЕЎ Воська, «шкловеленік» (паходзіў са Шклова), маскоўскі срэбранік; у 1656 г. «выехал на государево нмя»; у 1676 г. жыве ў Мяшчанскай слабадзе г. Масквы, «прамышляе срэбраніцкім майстэрствам» (Матерналы... купечества, т. 1, прнл. 2, с. 2).
    I. 1. 240. МІКАЛАЕЎ Рыгор, месца паходжання не высветлена, маскоўскі срэбраных спраў майстра; у 1655 г. «прыняў на жыццё» пляменніка са Шклова С. Філіп'ева, у 1669 г. брата
    Л. Мікалаева; працаваў у Срэбранай палаце, да 1679 г. меў вучня /. Шчукіна (Матерналы... купечества, т. 1, прнл. 2, с. 69,96).
    I. 1. 241. МІКУЛАЕЎ Фёдар (Мнкулаев Федор), месца паходжання не высветлена, «іншаземец», Срэбранай палаты майстра чаканкі і чарнення; у 1663 г. прыняты ў «кормовые» майстры; у 1665 г. зрабіў цару талерку «черненскую осьмнгранную»; у 1669 г. удзельнічаўу вырабе царкоўнага начыння для ўсяленскага патрыярха; у 1676 г. выразаў тры маскоўскія дзяржаўныя пячаткі; меў вучня М. Андрэева (1677); у лістападзе 1678 г. адхілены ад пасады, a яго дом за Срэценскай брамай апісаны за даўгі; у 1679-1680 гг. зноў працаваў у Срэбранай палаце (Тронцкнй, вып. 2, с. 77-78).
    I. 1. 242. МІКУНЕВІЧ Рыгор, паходзіў з Новагародка; у 1689 г. запісаны вучнем да віленскага майстры А. Скіндэровіча на тэрмін у 2 г. (МЭ, с. 205).
    I. 1. 243. МІЛАДОЎСКІ Міхал (Michal Miladowski), паходзіў з Новагародскага ваяв.; у 1683 г. запісаны ў вучні на тэрмін у 4 г. да віленскага злотніка Л. Юнковіча, пасля заканчэння вучобы запісаны падмайстрам (L—V, № 1.813).
    1.1.244.	МІТНАХТ Ганус (Hanus Mitnacht, Stokwisz), злотнік і мешчанін берасцейскі, арыянін; у 1642 г. абвінавачваецца Ш. Сапальскім у гвалтоўным перахопе лістоў і рэчаў, называецца «непрыяцелем касцёла Божага і веры святой каталіцкай» (АВАК, т. 6, с. 407-408, 411 — 414; Lopacihski, № 145; L—V, № 1.820).
    I. 1. 245. МІХАЙЛАЎ Якушка, паходзіў з Талочына, маскоўскі майстра срэбраных спраў; у 1655 г. захоплены ў палон стралецкім маёрам, прададзены сала-
    Адбітак пячаткі майдэборскага места Ліды, выразанай у 1792 г.
    доўніку, ад якога адкупіўся; у 1674 г. перайшоў жыць у Мяшчанскую слабаду; у 1676 г. мае сына Барыску; у 1684 г. плаціць цягла 20 алтын (Матерналы... купечества, т. 1, прнл. 2).
    I. 1. 246. МІХАЛОЎСКІ Антон (Anto­ni Michalowski), паходзіў з Лагойска; 14.07.1722 запісаны ў вучні на тэрмін у 3 г. да віленскага злотніка В. Траяноўскага', 30.09.1725 атрымаў званне падмайстры, працаваў як незалежны злотнік; 12.01.1738 атрымаў мескія правы, запісаны на атэстацыю на тэрмін у 3 г. да віленскіх злотнікаў Я. Гронемана і Г. Сніткі; у 1739 г. атрымаў званне майстры; у 1742 г. значыцца ў цэхавых дакументах як збяднелы; памёр да 1768 г., у гэтым годзе ў цэхавай капліцы адслужана абедня на ўспамін яго душы (L-V, № 1.802).
    1.1.247.	МІХАЛОЎСКІ Крыштаф (Krzysztoph Michalowski), злотнік віленскі; згадваецца ў 1675 г. у скарзе вілен-
    скіх краўцоў на злотнікаў (АВАК, т. 10, с. 415).
    I. 1. 248. МІХНЕВІЧ Захар, паходзіў з Менска; у 1688 г. запісаны вучнем да віленскага майстры Я. Рагацэвіча на тэрмін у 7 г. (МЭ, с. 205); запісаны вучнем на тэрмін у 4 г. да віленскага злотніка Я. Александровіча (L-V, № 1.807).
    1.1.249.	МІХНОЎСКІ Станіслаў (Stanislaw Michnowski), злотнік віленскі; у 1627 г. набыў дом Данілеўскай; у 1629 г. той жа дом на вул. Смілінскай заклаў П. Асінскаму (АВАК, т. 20, с. 421).
    I.	1. 250. МІШКЕВІЧ Павел (Мншкевнч Павел), злотнік менскі; у 1590 г. атрымаў ад шабельніка Іова Церашковіча «шаблю, оправную серебром» (АВАК, т. 36, с. 361).
    1.1.251.	МУХНЕВІЧ Грыгорый (Grzegorz Muchniewicz), паходзіў з Новагародка; у 1689 г. запісаны ў вучні на тэрмін у 2 г. да віленскага злотніка А. Скіндэра (Скіндэровіча)', атрымаў віленскае грамадзянства; у 1692 г. выпісаны з цэхавых кніг у сувязі з ад'ездам у іншае места разам са злотнікам В. Шышам (L-V, № 1.810).
    I. 1. 252. МЯДЗВЕДЗЕЎ Аніка Фралоў (Медведев Анііка Фролов), «іншаземец-паляк» з Віцебска, Срэбранай палаты жалаваны майстра; згадваецца ў 1660 г. сярод майстраў Срэбранай палаты Маскоўскага Крамля, займаў 10 г. пасаду майстры, жыў у Броннай слабадзе; у 1663 г. па палітычных меркаваннях адхілены ад службы (Тронцкнй, вып. 2, с. 77).