• Газеты, часопісы і г.д.
  • Злотніцтва Беларусі. XII - пачатак XX ст. Анатоль Цітоў

    Злотніцтва Беларусі.

    XII - пачатак XX ст.
    Анатоль Цітоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 271с.
    Мінск 2020
    88.49 МБ
    I. 1. 141. ЗЕЗЕМАН Крыштаф (Zezeman Chistophori), злотнік віленскі; згадваецца ў 1774 г. у дадатковых артыкулах да цэхавага статута як былы старшы цэхмістр (АВАК, т. 10, с. 60-61).
    I. 1. 142. ЗЕЙДЭЛЬ Ян (Jan Zeydel), злотнік віленскі; у 1705 г. старшы цэха (АВАК, т. 10, с. 61); меў вучняў: Я. Скабяту (1679) і Г. Б. Крыжаноўскага (1707). 1.1.143. ЗЕЛІГМАХЕР Аўгусцін (Augustin Zeligmacher), злотнік віленскі; у 1675 г. згадваецца як «рочны» старшы цэха ў скарзе віленскіх краўцоў на злотнікаў (АВАК, т. 10, с. 415).
    1.1.144.	ЗЕЛІГМАХЕР Крыштаф (Krzysz­tof Zeligmacher), злотнік і мешчанін віленскі; у 1579—1599 гг. меў камяніцу па вул. Замкавай, «ідучы з замку па левай руцэ» каля дома К. Астрожскага (АВАК, т. 20, с. 104,119, 128,156, 522).
    I. 1. 145. ЗЕЛЯНЕЎСКІ Адам Тэадоравіч (Adam Theodorowicz Zieleniewski), злотнік «з места Слоніма родам»; у ноч з 23.06 на 24.06.1707 абакраў у Магілёве брацкую царкву, як «яўны святокрад-
    ца», прыгавораны да «шыбеніцы ў полі», экзекуцыя назначана на 11.06 (МЮМ,т. 11, с. 256-261).
    I. 1. 146. ІВАНОВІЧ Мацвей, «золотарь» віленскі; у 1598 г. выступае сведкам нападу студэнтаў віленскага іезуіцкага калегіума на Свята-Духаў манастыр (АВАК, т. 8, с. 31, 35).
    I. 1. 147. ІВАНОВІЧ Францішак (Franci­szek Iwanowicz), паходзіў з Ашмянскага пав.; у 1683 г. запісаны на 8 г. да віленскага злотніцкага майстры Дольфуса, пасля заканчэння вучобы запісаны ў падмайстры (Lopacinski, № 451; L—V, № 1.466).
    I. 1. 148. ІВАНОЎ Андрушка, сын Ірыкаў, родам са Смаленска, срэбраніцкі майстра, «узяты» ў Маскву разам са срэбраніцкім майстрам Л. Фёдаравым', працаваў у палаце «кармавым майстрам» (атрымліваў жалаванне); абодва адпушчаны дамоў, але А. Іваноў застаўся ў Маскве; у 1673—1676 гг. жыў у Мяшчанскай слабадзе г. Масквы (Матерналы... купечества, т. 1, прнл. 2, с. 65).
    I. 1. 149. ІВАНОЎ Пятрушка, родам з Оршы, срэбранік; перад руска-польскай вайной пераехаў у Віцебск з рускімі войскамі, «разам з іншымі братамі срэбранікамі» вывезены ў Маскву; у 1670 г. адстаўлены ад Срэбранай палаты Маскоўскага Крамля: у 1676 г. жыў у Мяшчанскай слабадзе г. Масквы (Матерналы... купечества, т. 1, прііл. 2, с. 50).
    I. 1. 150. ІВАНОЎ Раман (Мванов Роман), месца паходжання не высветлена, названы «поляк», срэбраных спраў майстра; у 1658-1659 гг. працаваў у Срэбранай палаце, меў жалаванне
    12 рублёў на год і «6 денег» кармавых штодзённа; у 1659 г. пажалаваны за «многую» работу сукном; у 1663 г. пакінуты ў «жалаваных» майстрах; у 1667 г. за «беспрестанную» работу ўзнагароджаны вядром віна і «полтя мяса» ў дадатак; у 1669 г. удзельнічаў у вырабе царкоўных сасудаў для ўсяленскіх патрыярхаў; у 1676 г. паручнік майстры ў Срэбранай палаце; у 1678 г. пакінуў службу (памёр?) (Железнов, с. 22; Тромцкмй, вып. 1, с. 47; Абецедарскмй, таб. 5, № 55).
    I. 1. 151. ІВАНОЎ Сідар, паходзіў з «літоўскіх гарадоў», майстра залатых спраў, жыў у Кузнечнай слабадзе, з 1675 г. у Мяшчанскай слабадзе г. Масквы; у 1684 г. плаціў цягла 2 грыўны (Матерналы... купечества, прнл. 2 с. 101).
    I. 1. 152. ІВАНОЎ Станіслаў (Нванов Станнслав), названы «поляк» з Віцебска, срэбраных спраў майстра; у 1660 г. трапіў у Маскву з жонкай, дзвюма дочкамі і пляменніцай; у 1662 г. працаваў у Срэбранай палаце, меў жалаванне 8 рублёў на год і «6 денег» кармавых штодзённа; у 1663 г. адстаўлены ад пасады па палітычных матывах (Тронцкнй, вып. 1, с. 47; Абецедарскмй, таб. 5, № 57); у 1676 г. жыў у Броннай слабадзе, меў сына Аляксашку (Матерналы... купечества, т. 1, прнл. 2, с. 50).
    I. 1. 153. ІВОНІЧ Іван (Нвоннч Нван), залатар новагародскі; 27.01.1524 згадваецца ў выраку гаспадарскім наконт яго скаргі на несправядлівыя дзеі каралеўскага служэбніка В. Заройскага (ЛМ, т. 4, с. 353).
    I. 1. 154. ІНТОФЕР Ленарт (Ленарт І4нтофер), злотнік; у 1559 г. згадваецца ў «інвентары рэчаў, пасланых у інфлянц-
    кія замкі», накіраваны ў замак Розітэн (КМФ-18, спр. 37, арк. 399).
    1.1.155.	ІСАКАЎ Багдан (Нсаков Богдан), месца паходжання не высветлена, названы «поляк», срэбраных спраў майстра, працаваў у Срэбранай палаце; у 1655 г. на выраб царскай пячаткі атрымаў 1,5 фунта срэбра; у 1656 г. за выраб 2-х «государевых» пячатак атрымаў узнагароду — 9 рублёў і «ангельскае» сукно (Тромцкмй, вып. 1, с. 51; Абецедарскмй, таб. 5, № 69).
    I.	1. 156. КАЗЫРСКІ Лука Грыгораў (Козырскнй Лучка Грнгорьев), са Смаленска, срэбраных спраў майстра; у 1659 г. названы «поляк»; у снежні прывезены ў Маскву, стаў прасіць дазвол на вяртанне, у красавіку маі 1660 г. яго атрымаў (Трокцкмй, вып. 1, с. 60).
    1.	1.157. КАЛБЕКА Ян, злотнік менскі; у снежні 1679 г. набыў у «малжонкаў» Ба-
    Пячатка земскага суда Новагародскага пав. 1565 г.
    лазевічаў пляц з будынкам «іх отчызны» за 800 злотых польскіх у Менску «над берегам» на вул. Вялікай (вул. «Троіцкай, альбо на Троіцкай гары»), паміж камяніцай яўрэя Чортка і пляцам Абрама Варпуховіча (НГАБ у Мінску, ф. 1816, воп.J, спр. 54, арк. 974—976 зв.).
    I.	1. 158. КАЛІКЕВІЧ Канстанцін, паходзіў з Гародні; у 1683 г. запісаны вучнем да віленскага майстры Я. Рагацэвіча на тэрмін у 4 г., вучобу не скончыў (МЭ, с. 204).
    I. 1. 159. КАЛМАЧЭЎСКІ Андрэй, мешчанін і злотнік полацкі; 02.03.1650 страціў за даўгі на карысць полацкага бурмістра Б. Рашэўскага свой дом на вул. Вялікай (І4ЮМ, вып. 5, с. 149); 5 жніўня прыцягнуты да суда Ю. Сапрановічам за [фальша]ванне золата падчас вырабу пярсцёнка на заказ (тамсама, с. 38).
    1.1.	160. КАЛПАЧЭЎСКІ Вацлаў (Waclaw Kolpaczewski), паходзіў з Олыкі; у 1677 г. запісаны ў вучні на тэрмін у 4 г. да віленскага злотніка К. Дзялтовіча, пасля заканчэння вучобы — падмайстрам (L—V, № 1.592).
    I. 1. 161. КАМЛАШЭЎСКІ Ян (Jan Коmlaszewski), паходзіў з Паставаў; у 1715 г. запісаны вучнем на тэрмін у 7 г. да віленскага злотніка Дамадорфа Крыштафа, вучэнне не вытрымаў (Lopacihski, № 597; L-V, № 1.595).
    I. 1. 162. КАНДРАЦЬЕЎ Сенька, паходзіў з мяст. Халопенічы Аршанскага пав., срэбранік маскоўскі; у 1656 г. забраны ў Маскву; у 1672—1676 гг. жыў у Мяшчанскай слабадзе г. Масквы (Матермалы... купечества, т. 1, прмл. 2, с. 1-2).
    I.	1. 163. КАНЕНБЕРГ Петэр (Peter Капnenberg), злотнік віленскі; у 1634 г. згад-
    ваецца ў іску да спадкаемцаў Я. Магрэ (КМФ-18, спр. 312, арк. 63 зв.).
    I. 1. 164. КАРДЗЯНЕЎСКІ Тамаш (Korzanewski Thomas), паходзіў з Полацка; у 1719 г. запісаны вучнем да віленскага майстры В. Траянскага на тэрмін у 4 г. (МЭ, с. 206; L-V, № 1.613).
    1.1.165.	КАРНІЛОВІЧ Ян, паходзіў з Полацка; у 1718 г. запісаны да віленскага майстры В. Траянскага вучнем на тэрмін у 4,5 г. (МЭ, с. 206).
    I. 1. 166. КАРПАЎ Анікей (Карпов Аннкей), месца паходжання не высветлена, жалаваны майстра Маскоўскай срэбранай палаты; у 1660 — сакавіку 1662 г. названы «поляк», на «дзень Ангела цара» атрымаў 31 алтын; у 1663 г. адхілены ад пасады па палітычных меркаваннях (Железнов, с. 26; Тромцкнй, вып. 1, с. 53; Абецедарскмй, таб. 5, № 73).
    I. 1. 167. КАРПОВІЧ Лявон (Leon Кагроwicz), паходзіў з Полацка; у 1697 г. запісаны ў вучні на тэрмін у 4 г. да віленскага злотніка Станіслава Даніловіча, але вучобы не скончыў (МЭ, с. 204; L—V, № 1.552).
    I. 1. 168. КАРПОВІЧ Фелікс (Felix Каграwicz, Karpowicz), паходзіў з Ружанаў; у 1703 г. запісаны ў вучні на тэрмін у 6 г. да віленскага злотніка П. Ракуты (L-V, № 1.550).
    I. 1. 169. КАРПОЎСКІ Станіслаў (Sta­nislaw Karpowski), паходзіў са Слоніма; у 1676 г. запісаны ў вучні на тэрмін у 2,5 г. да віленскага злотніка Я. Рагацэвіча; пасля заканчэння вучобы запісаны ў падмайстры (МЭ, с. 205; L—V, № 1.553).
    I. 1. 170. КАТКОВІЧ Міхась (Michal Kotkowicz), паходзіў з Ракава; у 1664 г. запісаны ў вучні на тэрмін у 2 г. да
    віленскага злотніка М. Шнэйдэра (L—V, №1.612).
    I. 1. 171. КАЎЗАНОЎСКІ Георг (Georg Kolzanowski), злотнік віленскі; згадваецца ў 1639 г. у маёмасных спадчынных прэтэнзіях шаўца Д. Мінкоўскага (КМФ-18, спр. 316, арк. 308-309).
    1.1.172.	КАЎШЭВІЧ Стэфан (Stefan Kowszewicz), паходзіў з Полацка; у 1684 г. запісаны вучнем на тэрмін у 4 г. да віленскага злотніка М. Грэйтэра; вучэнне не скончыў (Lopacinski, № 404).
    1.1.173.	КАХАНОВІЧ Ян, злотнік новагародскі; згадваецца ў 1663 г. у прывілеі на цэх (КМФ-18, спр. 111, арк. 616).
    I. 1. 174. КАХЛЕЎСКІ Казімір (Kazimierz Kochlewski), паходзіў з Геранёнаў; у 1663 г. запісаны вучнем на тэрмін у 4 г. да віленскага злотніка 0. Петэрсана, пасля заканчэння вучобы запісаны падмайстрам (Lopacinski, № 194; L—V, № 1.586).
    I. 1. 175. КАХЛЕЎСКІ Павел, паходзіў з Геранёнаў Ашмянскага пав.; у 1663 г. запісаны вучнем да віленскага майстры 0. Петэрсана на тэрмін у 4 г. (МЭ, с. 204).
    1.1.176.	КВАШНІЧ Іван Рыгоравіч (Квашннч І4ван Грнгорьевмч), злотнік і слуга каралеўскі; 20.02.1599 згадваецца ў консэнсе аб наданні яму і яго жонцы Любе Альшанічанцы «ў дажывотнае трыманне» с. Яцовічы Долгаўскага староства Троцкага ваяв., с. Пакоршы Прэлайскай вол. і воз. Солія (КМФ-18, спр. 86, арк. 9).
    I. 1. 177. КЕРСНОЎСКІ Геранім, паходзіў з Камянца Берасцейскага ваяв.; у 1664 г. запісаны вучнем на тэрмін у 5 г. да віленскага майстры Я. Рагацэвіча, пасля заканчэння вучобы запісаны падмайстрам (Lopacinski, № 219; МЭ, с. 205; L—V, № 1.562).
    I.	1.178. КЕЧНЕРСКІ Юзаф (Jozef Kiecznierski), мешчанін і злотнік берасцейскі; у 1673 г. абвінавачваецца М. Лейбовічам у нападзе 23.06.1673 на яго дом на вул. Кавальскай (НГАБ у Мінску, ф. 1786, воп. 1, спр. 4, с. 125).
    I. 1. 179. КІКЕНАП Георг Людвіг (Georg Ludwig Kikenap), злотнік віленскі; 26.06.1779 прыняў яго на службу Караль Станіслаў, князь Радзівіл; у 1785— 1806 гг. працаваў у Нясвіжы; у 17911794 гг. меў вучня К. Насулевіча, які быў запісаны ў віленскія падмайстроўскія рэестры ў 1797 г. (L—V, № 1.563).
    I. 1. 180. КЛІНОЎСКІ Ян (Jan Klinowski), паходзіў з Ашмянскага пав.; у 1683 г. запісаны ў вучні на 6 г. да віленскага злотніцкага майстры А. Скіндэровіча; у сувязі з тым, што ім раней былі адпрацаваны 4 вучнёўскія гады, у 1685 г. запісаны ў падмайстры (Lopacinski, № 394; МЭ с. 205; L-V, № 1.583).
    1.1.	181. КНЯЗІКОВІЧ Павел Міхайлавіч (Павел; Pawel Michalowicz Knezikowicz), злотнік менскі; у 1592 г. згадваецца ў прывілеі Жыгімонта III як старшы аб'яднанага цэха (БА, т. 3, с. 69,213); у 1599 г. меў дом на вул. Замкавай, «ідучы к рынку па правай старане» (КМФ-18, спр. 86, арк. 69); у 1600 г. ладаў скаргу ў Менскі гарадскі суд на зямяніна мяст. Кіявец Я. Адыхоўскага, які пазычыў і не вярнуў срэбраны посуд (НГАБу Мінску, ф. 1727, воп. 1, спр. 1, арк. 1 зв. 24 зв. — 126); у 1626 г. меў ва ўтрыманні «Басалаеўскі» дом (СДГМнГ с. 151).