• Газеты, часопісы і г.д.
  • Злотніцтва Беларусі. XII - пачатак XX ст. Анатоль Цітоў

    Злотніцтва Беларусі.

    XII - пачатак XX ст.
    Анатоль Цітоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 271с.
    Мінск 2020
    88.49 МБ
    I. 1. 10. АЛЯКСЕЕЎ Пашка, паходзіў з Дуброўны, маскоўскі срэбраных спраў майстра; у 1655 г. жыў разам з братам у Пушкарскай слабадзе; у 1676 г. пачалі будавацца ў Мяшчанскай слабадзе; у 1684 г. служыў у прыказе «Большыя казны», меў сына Алёшку (Матерналы... купечества,т. 1, прнл. 2, с. 12,42,79; Абецедарскнй, с. 12).
    1.	1.11. АМАЗІКОВІЧ Іван (Омазнковнч), залатар менскі; «меў гасподу ў рынку»; у 1600 г. згадваецца ў скарзе Я. Лібаровіча, які спыніўся ў яго доме і, пасля набыцця ў Менску каштоўных рэчаў, быў «паграблены» шляхціцам Станіславам Драніцкім (НГАБ у Мінску, ф. 1724, воп. 1, спр. 1, арк. 489 зв.).
    I. 1. 12. АНДРЭЕВІЧ Фяско (Андреевнч Феско), злотнік магілёўскі; у 1641 г. рабіў «пакутне рамесло»; не ўпісаны ў цэх, таму што не адбыў вандроўку; судовым рашэннем вызвалены ад пакарання «для малостм лет его» з папярэджаннем ад падобных учынкаў (І/ІЮМ, т. 9, с. 413-416).
    I. 1. 13. АНДРЭЕЎ Іван (Андреев Нван, Нванка), месца паходжання не высветлена, маскоўскі срэбраных спраў майстра, працаваў у Срэбранай палаце; у 1659 г. атрымаў загад прыбыць у Маскву разам з вучнем Амелькам і май-
    страм Л. Казырскім', у 1660 г. прыбыў у Маскву, прасіў дазволу на вяртанне, у красавіку маі 1660 г. быццам бы атрымаў дазвол; у 1662 г. меў пастаянны «кармлівы аклад у 6 денег» штодзённа; у 1679 г. памёр (Абецедарскі/ій, таб. 5, № 6; Тронцкмй2, вып. 1, с. 10, 60).
    I. 1. 14. АНДРЭЕЎ Іван, «іншаземец, узяты з Полацака», маскоўскі срэбраных спраў майстра; у 1660-1669 гг. працаваў у Масковіі (Железнов, т. 3, с. 3, 32).
    I. 1. 15. АНДРЭЕЎ Івашка, паходзіў з Дубровенскага пав.; узяты ў палон царскімі рэйтарамі і прададзены ў Маскве Навуму — «срэбранаму плавільшчыку», у якога пражыў 3 г. і атрымаў вольнасць; у 1674-1676 гг. жыў у Мяшчанскай слабадзе, меў траіх дзяцей (Матерналы... купечества, т. 1, прнл. 2, с. 6).
    I. 1. 16. АНДРЭЕЎ Мікула (Андреев Мнкула), месца паходжання не высветлена, «нноземец», жалаваны майстра каніцельнай справы; 07.06.1677 паступіў у Срэбраную палату вучнем да Ф. Мікулаева, атрымаў на кармленне 6 рублёў на год; у маі 1680 г. пераведзены з вучняўу майстры, меўуласную каніцельную майстэрню (Тронцкнй, вып. 1, с. 11).
    I. 1. 17. АНДРЭЕЎСКІ Ян (Jan Andrzejwski), паходзіў з Менска; даследчыкі адзначаюць, што вучыўся ў Вільні; у 1664 г. запісаны на атэстацыю на тэрмін у 2 г. да віленскага майстры; 20.12.1664 прыняў віленскае грамадзянства, актыўна ўдзельнічаў у рэлігійных сутыч-
    2 Троіцкі называе двух Андрэевых Іванаў, але мы мяркуем, што гэта адна і тая ж асоба.
    ках на баку каталікоў; у 1665 г. атрымаў дазвол ад віленскіх улад працаваць самастойна злотніцкім майстрам; меў вучняў: П. Дубіцкага (1665), А. Дабраборскага (1669; Lopacinski, № 214, 228, 241,296; L-V, № 1.22).
    I. 1. 18. АНІСКЕВІЧ Лаўрэн (Wawrynec), у 1742 г. полацкі мешчанін, злотнік; меў жонку Мар’яну (Mariana), разам з якой купіў дамок з «грунтам пад ім» на вул. Ілы'нскай, «ідучы з места за паркан па правай старане», у полацкіх злотнікаў — мужа і жонкі Лукашэвічаў. Гэты продаж зафіксаваны ў актавых кнігах «места Яго Каралеўскае Міласці Полацка» (НГАБ у Мінску, ф. 1823, воп. 1, спр. 27, арк. 111-112).
    I. 1. 19. АПАНАСОВІЧ Мікіта (Мнкмта Опанасовнч), вучань залатарскі магілёўскі; згадваецца ў 1579 г. у скарзе залатара У Багдановіча, што хлопец, не даслужыўшы ўмоўленага тэрміну, «начннья [прылады] ремесла золотарского н серебро... што на руках свомх мел, того всего не давнш», уцёк 29 чэрвеня (АВАК, т. 39, с. 275).
    | 1. 20. АПАНОВІЧ Мацей (Macej Ароnowicz), сын Тэадора, нарадзіўся ў Новагародку; у 1676 г. запісаны ў вучні да віленскага злотніка Я. Рагацэвіча, пасля заканчэння вучобы запісаны ў падмайстры (L-V, № 1.29).
    I. 1. 21. АРЛОЎ Ларыён (Орлов Ларнон), паходзіў з Віцебска, вучань у Срэбранай палаце; у 1660 г. фігуруе ў спісе майстраў і вучняў «поляков» з Полацка, «Внленска» і Віцебска (Тромцкнй, вып. 2, с. 91).
    I. 1. 22. АСТАФЕНКА Мікалай (Mikolaj Astaf^ka), нарадзіўся ў Полацку; у 1730 г. запісаны ў вучні на тэрмін 6 г.
    Адбітак пячаткі пінскіх францысканцаў з датай «1396», зафіксаваны на дакуменце 1839 г. (павялічаны)
    да віленскага злотніка Г. Сніткі (L—V, №1.34).
    I. 1. 23. АСТАФ'ЕЎ Сцяпан (Остафьев Степан), паходзіў з Полацка, срэбраных спраў майстра; у 1660 г. працаваў у Маскоўскай срэбранай палаце, меўжалаванне 10 рублёў на год і двух вучняў: адзін з іх — пляменнік Іван, а другі — Антон (Тронцкмй, вып. 1, с. 12; Абецедарскмй, таб. 5, № 121).
    1.1.24.	АТРАШКОВІЧ Іван (Отрошковнч Нван), злотнік і мешчанін магілёўскі; у 1629 г. адзін з ініцыятараў прашэння аб стварэнні цэха (І/ІЮМ, т. 8, с. 495); у 1636 г. жыў на 2-м паверсе дома, дзе была карчма «Гдаля шыкара», у тым жа годзе абвінавачаны ў смяротным зраненні Мацюшкі Багдановіча, узяты на парукі і пасля «ўчынення прысягі» звольнены ад падазрэнняў (НЮМ, т. 8, с. 522—530); у 1641 г. цэхмістр, выступаў са скаргай на партачоў, якія пярэчылі, што ён таксама «вандроўку не справовал» і таму не можа быць майстрам (МЮМ, т. 9, с. 412—415); у 1643 г. выступаў адказчыкам па абвінавачванні ксяндзом Янам Змальскім магілёўскіх рамеснікаў у невыкананні імі воскавай павіннасці на карысць Фарнага касцёла (КМФ-18, спр. 320, арк. 743-744 зв.); у 1646 г. цэхмістр выступаў са скаргай на меднікаў і алавянічнікаў, што далучыліся да цэха, але статут не выконваюць (НЮМ, т. 9, с. 512).
    I. 1. 25. БАБУТЫ Караль (Karol Babuty), злотнік нясвіжскі; у 1722-1776 гг. працаваў пры двары князёў Радзівілаў (L-V, № 1.44).
    I. 1. 26. БАГАНОЎСКІ Сымон (Symon Baganowski), нарадзіўся ў Навадвор-
    скай парафіі Новагародскага ваяв.; 30.07.1724 запісаны ў вучні на тэрмін у 4 г. да віленскага злотніка Г. Б. Крыжаноўскага (L—V, № 1.45).
    1.1.27.	БАГАРЭВІЧ Ян (Jan Bohorewicz), злотнік віленскі; у 1671 г. меў камяніцу насупраць Уваскрасенскай царквы, «у рыбным канцы», недалёка ад вул. Шкляной (A3R т. 2, с. 208).
    I. 1. 28. БАГДАНОВІЧ Улас (Богдановнч Улас), залатар і мешчанін магілёўскі; у чэрвені 1577 г. абвінавачваўся ў тым, што «напнл» на 50 грошаў у шынкаркі Аўдоцці, а грошай аддаваць не хоча (НЮМ, т. 30, отд. 3, с. 97); у ліпені 1577 г. скардзіўся на К. Яцковіча, што той назваў яго «фальшарам», а ён «чловек добре оселый» (тамсама, с. 108—110); у снежні 1578 г. шляхціц Ф. Бяляўскі запісаў у кнізе магістрата, што залатар «добре учнннл н заплатмл» пазыку і «становіцца вольным ад доўгу» (АВАК, т. 39, с. 147-148); у маі запісаў свой дом у Магілёве на вул. Княжыцкай, «ндучы к рынку по правой стороне», мешчаніну В. Прудніку за даўгі (МЮМ, т. 32, с. 161—162); у жніўні на яго скардзіўся мешчанін П. Васілевіч за тое, што злотнік напіў капу грошаў, а аддаваць не хоча (АВАК, т. 39, с. 51); у верасні скардзіўся на таго ж мешчаніна, за якога ўнёс залог за вызваленне з вязніцы ў 11 коп грошаў, а той не жадае вярнуць іх яму (АВАК, т. 39, с. 63-64); у 1579 г. заяўляе ў магістрат, што яго вучань М. Апанасовіч, «не дослужывшы року омовёного», уцёк (АВАК, т. 39, с. 275); у 1580 г. млынар В. Ескавіч запісаў у магістрацкай кнізе, што на доўг у 15 коп злотнік «досыть учыннл н заплатнл готовымм грошыма» (АВАК, т. 39, с. 538).
    1.1.29.	БАГДАНОВІЧ Юры (Jerzy Bohdanowicz), злотнік i мешчанін магілёўскі; згадваецца ў 1629 г. у пастанове на стварэнне цэха (І4ЮМ, т. 8, с. 426).
    I. 1.30. БАЛЫДЭРОВІЧ Людвік (Бальцеровмч Людвнк, Ледвнк), бацька М. Бальцэровіча, злотнік і мешчанін менскі; у 1600 г. падаў скаргу на «залатарчыка» Ю. Геса ў Менскі гарадскі суд за абразу Людвікавай жонкі (НГАБ у Мінску, ф. 1727, воп. 1, спр. 1, арк. 309-310); набыў разам з жонкай Раінай палову дома «пад прысудам замкавым — дзве светліцы і піўніца» ў аптэкара Марціна Чаховіча за 30 коп грошаў літоўскіх (тамсама, арк. 1340); у 1626 г. атрымаў у заставу (залог) «жупан... фалендышовай козацкой, у того жупану гузнков срэбных двадцать семь» (СДМнГ с. 152).
    1.1.31.	БАЛЬЦЭРОВІЧ Мацяш (Matyasz Balcerowicz), сын Л. Бальцэровіча, злотнік менскі; у 1634 г. згадваецца як радца і мешчанін менскі, які прадаў свой будынак на вул. Савіцкай над р. Свіслаччу за 2 тыс. злотых (БА, т. 3, с. 136); фігуруе ў каралеўскім дэкрэце асэсарскага суда па абвінавачанні яго, М. Бальцэровіча, менскім шляхціцам Еўдакімам Вітальдам, які не хацеў плаціць грошы за выкананую злотнікам новую «форму» (шаты) са срэбра, золата і камянёў, замест старой меднай, у «папсаванні» і знявазе «абраза Прэчыстай Багародзіцы». Пастаноўлена: аддаць майстру «слушную плату і поўнае шкод узнагароджанне», кантроль за выкананнем пастановы ўскласці на Менскі ўрад (КМФ-18, спр. 312, арк. 99 зв. 100 зв.); у 1635 г. згадваецца як радца ў прэамбуле да прывілея на цэх цырульнікаў
    Адбітак пячаткі Менскага Свята-Петрапаўлаўскага манастыра. 7698—7699 гг.
    (БА, т. 3, с. 149); 29.07.1645 атрымаў прывілей на права вольнага гандлю ў Кароне і ВКЛ, за «ўмеетнасць» прыняты ў лік каралеўскіх слуг, тут жа названы «райцам» (БА, т. 3, с. 166-167); у 1646 г. скардзіцца на бурмістра Філіпа Зэмбінскага за тое, што той «учыніл похвалку на здороуе» яго і інш. (КМФ-18, спр. 330, арк. 1 зв., 73 — 174 зв.), абвінавачвае ў каралеўскім асэсарскім судзе менскага ландвойта С. Супруновіча ў тым, што «на ратушу публічне райцу словамі надто брыдкімі ўроджэння яго датычлівымі ілжыў і сароміў» (КМФ-18, спр. 334, арк. 45 зв.), названы «райцам Аўсбурскай канфесіі» (КМФ-18, спр. 334, арк. 96 зв.); у 1647 г. абвінавачваецца сваімі калегамі па магістраце, што без іх ведама «на свой прыбытак абрацаў даходы мескія» (КМФ-18, спр. 330, арк. 262 зв. — 264 зв.); у 1649 г. выступае
    з іскам супраць менскага войта Тэадора ДруцкагаТорскага і ўсяго магістрата ў справе па адхіленні яго ад выканання абавязкаў радцы, адпаведна каралеўскаму дэкрэту ўзноўлены ў сваіх правах (КМФ-18, спр. 342, арк. 79 зв. — 83 зв.); у 1653 г. бурмістр менскі разам з братам Лукашам фігуруе ў справе аб правах на спадчыну пасля Жыкмунта Фелера супраць зводнага брата віленскага купца Крыштафа Горна (КМФ-18, с. 342, арк. 508 509 зв ); у 1655 г. упамінаецца як адзін з «екзекутараў» па выкананні «тэстамента Багушэвіча» па адкрыцці шпіталя для бедных пры Койданаўскай браме ў Менску (БА, т. 3, с. 18); у 1658 г. бурмістр вяртаецца з Краляўца ў Менск з сям'ёй пасля ўцёкаў ад Маскоўскай акупацыі (БА, т. 3, с. 211); у 1669 г. менскі бурмістр (КМФ-18, спр. 375, арк. 5 зв.); у 1671 г. згадваецца як радца менскі і старшы злотніцкага цэха ў лісце караля Міхала ў сувязі са скаргай менскіх злотнікаў на віленскіх, тут жа названы Mathias Ludovicus Balcerowicz (АВАК, т. 10, ч. 2, с. 380).