• Газеты, часопісы і г.д.
  • Злотніцтва Беларусі. XII - пачатак XX ст. Анатоль Цітоў

    Злотніцтва Беларусі.

    XII - пачатак XX ст.
    Анатоль Цітоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 271с.
    Мінск 2020
    88.49 МБ
    I. 1. 32. БАНЕВІЧ Тамаш, паходзіў з Радуні Лідскага пав.; у 1692 г. запісаны вучнем да віленскага майстры М. Жэгалінскага на тэрмін у 6 г., адукацыі не атрымаў (МЭ, с. 204).
    I.	1. 33. БАРКОЎСКАЯ Ядвіга (Jadwiga Borkowska), злотнічка гарадзенская; 10.09.1628 запісана ў кнігу сяброў стралецкага брацтва Св. Антонія пры гарадзенскай Фары (Lopacihski, № 131).
    I.	1. 34. БАРТАШЭВІЧ Ян (Jan Bartoszewicz), злотнік неаселы; 01.10.1652 абвінавачваецца ўдавой К. Гелебрантавай і мастаком С. Ясінскім у забойстве 20.09.1652 жыровіцкага войта Я. Ге-
    лебранта ў Жыровіцах на вул. Шыдлоўскай (НГАБ у Мінску, ф. 1737, воп. 1, спр. 24, арк. 706-707).
    I. 1. 35. БАРЧЫНСКІ Юзэф (Jozeph Barczynski), злотнік віленскі; у 1675 г. удзельнічаў у бойцы злотнікаў з краўцамі (АВАК, т. 10, с. 415); у 1677 г. разам са сваім падмайстрам Прыстэрам абвінавачваецца калегамі ў парушэнні статута (АВАК, т. 10, с. 418); у 1684 г. меў вучня К. Жывецкага і падмайстра А. Туркевіча; у 1705 г. згадваецца як старшы цэха (АВАК, т. 10, с. 61).
    1.1.36.	БАРЫСОВІЧ Андрэй (Andrzey Воrysowicz), нарадзіўся ў Гародні; у 1697 г. запісаны вучнем да віленскага злотніцкага майстры Я. Рагацэвіча (L—V, № 1.113).
    I. 1. 37. БЕМ Іоў (Job Beem, Jop), злотнік і мешчанін віленскі; фігуруе ў 1645— 1650 гг. у іску да яго з боку Матыса Аўлашэўскага (КМФ-18, спр. 342, арк. 1 зв., 38 зв.); у 1658 г. згадваецца як нябожчык і былы ўладальнік камяніцы на вул. Шкляной (КМФ-18, спр. 130, арк. 438 зв. — 439).
    1.1.38.	БЕРГЕЛЬ Аўгусцін (Augustin Вегgel), злотнік берасцейскі; у 1585 г. згадваецца ў судовым працэсе з іншым злотнікам, П. Туровічам (КМФ-18, спр. 276, арк. 20 20 зв.).
    I. 1.39. БЕСЯКІРСКІ Піліп (Бесекнрскнй Фнлнпп), паходзіў са Смаленска, жалаваны майстра Срэбранай палаты чарнёнай срэбранай справы; у студзені 1681 г. выкліканы ў Маскву, дзе атрымаў жалаванне 10 рублёў на год (Тропцкнй, вып. 1, с. 20).
    I. 1.40. БОГША Лазар, залатар полацкі; у 1161 г. стварыў крыж для беларускай праваслаўнай святой — князёўны
    Еўфрасінні Полацкай3, які знік з сейфа Магілёўскага абкама ВКП(б) у 1941 г. (бібліяграфію па тэме гл.: Высоцкая, с. 227-228).
    I. 1. 41. БОТЭ Ян Готліб Фрыдэрык (Bothe [Botta] Jan Gotlieb [Theofil] Fryderyk), дрэздэнскі надворны злотнік; 13.03.1771 пісаў князям Радзівілам пра тое, што ні ён, ні яго родзічы не атрымлівалі ніякага ўзнагароджання; 05.06.1778 выставіў ім рахунак за выкананую работу на 80 злотых, 07.02.1782 на 108 дукатаў, 15.10.1784 рахунак на 408 дукатаў і 17 фларынаў, складзены ў Нясвіжы, 13.06.1785 рахунак на 325 дукатаў,
    3 3 гэтай нашай святой звязана страта рэчавых помнікаў — не толькі крыжа, але і ракі, дзе захоўваліся яе мошчы з 1910 г. Як сведчаць дакументалыныя крыніцы, рака была зроблена ў тым жа годзе на добраахвотныя ахвяраванні праваслаўных вернікаў Беларусі. Агульная сума затрачаных грошай — 12 000 руб. (у коштах 1910 г.). Рака была выканана з кіпарысавага дрэва і аздоблена срэбрам. На ўпрыгожанне пайшло 8 пудоў срэбра (128 кг) 84-йпробы. Вырабіўракумаскоўскіфабрыкант Мяшкоў адпаведна з праектам і дэтальнымі чарцяжамі мастака П. А. Зыкава. Кожны бок ракі быў упрыгожаны барэльефам: адзін бок прадстаўляў сцэну пераносу мошчаў з Іерусаліма ў Кіеў (быў яшчэ на старадаўняй труне Е. Полацкай), другі (адваротны) барэльеф паводле эскіза П. А. Зыкава, на якім адлюстраваны момант закладкі Е. Полацкай Спаскай царквы. На кароткай сценцы ля галавы — выява славутага крыжа, ля ног — панарама Полацка ў старадаўнія часы. На версе замацаваны абраз у старажытным грэчаскім стылі, што быў напісаны пецярбургскім мастаком Ягоравым. Шаты на персях у Еўфрасінні ў выглядзе крыжа Л. Богшы зроблены са срэбра (Довгяло Д. П. Перенесенме св. моідей препод. Евфроспнпп пз Кнева в Полоцк. Вмльна, 1910). Рака была адноўлена ў 2007 г.
    складзены там жа; 21.06.1785 напісаў распіску ў летняй рэзідэнцыі Альбе на імя Гераніма Вінцэнта, князя Радзівіла, аб сваім адмаўленні ад усіх фінансавых прэтэнзій да княжацкага скарба (AGAD, AR, dz. XXI, b 155, s. 11,14, 22, 24, 26).
    1.1.42.	БРАНЕВІЧ Міхась, паходзіў з Радуні Лідскага пав. (у МЭ Ашмянскага); у 1696 г. запісаны вучнем на тэрмін у 4 г. да віленскага майстры В. Дольфуса (МЭ, с. 204).
    I. 1. 43. БРАТАШЭВІЧ Сцяпан (Stefan Brateszewicz), нарадзіўся ў Новагародку; у 1684 г. запісаны ў вучні на тэрмін у 6 г. да віленскага злотніка М. Грэйтэра (L-V, № 1.119).
    I. 1. 44. БРЭЙ Ганус Юры (Hanus Jergi Вгеу), злотнік віленскі; згадваецца ў 1634 г. у іску да спадкаемцаў Я. Магрэ, у 1636 г. у іску да ўдавы Катарыны Магрэ (КМФ-18, спр. 312, арк. 63 зв.).
    I. 1.45. БРЭЙТШНЭЙДЭР Міхал (Брейтшнейдер Мнхал, Michal Breytsneyder), злотнік I мешчанін віленскі; 12.08.1612 набыў у пісара ВКЛ Яўстафія Валовіча камяніцу на вул. Свята-Духавай насупраць касцёла Св. Тройцы каля дома цівуна троцкага Барташа Стравінскага з аднаго боку, а з другога — катляра Грыгора Станіславовіча (КМФ-18, спр. 292, арк. 426); у 1630 г. фігуруе як уладальнік той жа камяніцы (тамсама, спр. 306, арк. 1 зв., 30 зв. — 131).
    I. 1. 46. БРЭТЛЕР Эразмус, віленскі злотнік, згадваецца ў 1541 г. (Бершадскнй, с. 282).
    I. 1. 47. БРЭЧНАЙДЭР Якуб, злотнік віленскі; згадваецца ў 1541 г. (Бершадскнй, с. 282).
    I. 1.48. БУЙНІЦКІ Ян, паходзіў з Ашмян; у 1668 г. запісаны да віленскага май-
    стры М. Фроса вучнем на тэрмін у 7 г., адукацыі не меў (МЭ, с. 206).
    I. 1. 49. БУНЕВІЧ Мікалай (Mikolaj Bunewich), злотніцкі цэхмістр, мешчанін пінскі; згадваецца ў 1639-1640 гг. у прывілеі на стварэнне аб'яднанага злотніцка-кавальска-катлярска-мечніцкага цэха (СДГМнГ) с. 221 —223).
    1.1.50.	БУРНАЦКІ Якуб (Jakub Burnacki), паходзіў з Кобрына; у 1676 г. запісаны вучнем на тэрмін у 5 г. да віленскага майстры Станіслава Даніловіча, пасля заканчэння вучобы запісаны падмайстрам (МЭ, с. 203; L-V, № 1.143).
    I. 1. 51. БУРХАРД Міхал (Michael Burhard), старшы цэха юбілераў і злотнікаў віленскіх у 1775 г.; згадваецца ў дэкрэце 1793 г. па справе цэхаў з віленскімі яўрэямі аб парушэнні апошнімі правілаў гандлю (АВАК, т. 29, с. 488).
    БЫК, гл. ВЫШЫНСКІ
    I. 1. 52. БЯЛЕВІЧ Міхал (Белевнч Мнханл), паходзіў з Віцебска, названы ў маскоўскіх дакументах «нноземец», срэбраных спраў майстра; у 1664 г. працаваў у Маскоўскім казённым прыказе: «учмл по медм серебрмть всякне медные дела», навучыў таксама «водку крэпкую составлять нз травы ведошы», за што быў узнагароджаны (Тромцкнй, вып. 1, с. 18; Абецедарскмй, таб. 5, № 13).
    I. 1. 53. ВАЙЦІЦКІ Язэп (Jozef Wojcicki), паходзіў са Слоніма; у 1677 г. запісаны да віленскага майстры Станіслава Даніловіча вучнем на тэрмін у 6 г., пасля заканчэння вучобы запісаны ў падмайстры (МЭ, с. 203; L—V, № 1.1272).
    I. 1. 54. ВАСІЛЬЕЎ Ганка, месца паходжання не высветлена, маскоўскі срэбраных спраў майстра; у 1676 г. жыў у Мяшчанскай слабадзе (Матерналы...
    купечества, т. 1, прнл. 2, с. 12, 42; Абецедарскмй, с. 57).
    I. 1. 55. ВАСІЛЬЕЎ Мацюшка (Мацвей), паходзіў з Барысава («барысавец»); вывезены ў Маскву «служылымі людзямі і прададзены А. Львову», праз 12 г. атрымаў волю; у 1673 г. жыве ў Мяшчанскай слабадзе ў Маскве; у 1676 г. прамышляе срэбраніцкім майстэрствам, мае сына Івашку; у 1684 г. плаціць цягла 2 грыўны (Матерналы... купечества, т. 1, прнл. 2, с. 58,108).
    I. 1. 56. ВАСІЛЬЕЎ Павел, месца паходжання не высветлена, маскоўскі срэбраных спраў майстра; жыў у Мяшчанскай слабадзе (Матермалы... купечества, т. 1, прйіл. 2, с. 171).
    I. 1. 57. ВЕНГРЫН Мікалай (Nicolaum Wengrzyn, Ungaro), злотнік і мешчанін віленскі; згадваецца ў 1579 г. у іску Дароты і Георгія Дрынчавічоў на суму ў 675 фларынаў (КМФ-18, спр. 273, арк. 1 зв., 99 зв., 200 зв.; тамсама, спр. 276, арк. 88 — 88 зв.); фігуруе ў 1584 г. у справе паміж злотнікамі і віленскім біскупам (тамсама, спр. 276, арк. 52 зв. 54).
    I. 1. 58. ВІБЕР Эрнэст (Ernest Weber), злотнік і мешчанін віленскі; 14.06.1757 атрымаў узнагароджанне ў памеры 22 талераў за работу на князёў Радзівілаў (AGAD, AR, dz. XXI, w 61); у 1766 г. старшы цэха, згадваецца ў супольнай скарзе цэхаў на Віленскі магістрат (АВАК, т. 10, с. 525-527).
    I. 1. 59. ВІДЗІЕВІЧ Ян (Jan Widziewicz), паходзіў з Ліпнішак; у 1717 г. запісаны вучнем на тэрмін у 5 г. да віленскага майстры-злотніка В. Траянскага (МЭ, с. 206), пасля заканчэння вучобы запісаны падмайстрам, ахвяраваў на цэхавую капліцу срэбраную пласціну (L-V, № 1.1250).
    I. 1. 60. ВІЛАТЭ Лорэнс (Willate; Willatesteyn; Wilans Lorens), злотнік віленскі; y 1677 г. згадваецца як «рочны» старшы цэха ў скарзе цэха на злотніка Ю. Барчынскага (АВАК, т. 10, с. 417—419); у 1687 г. упамінаецца як старшы цэха ў дадатковых артыкулах магістрата да цэхавага статута (АВАК, т. 10, с. 95); у 1691 г. адзначаецца, што меў калісьці вучня Яна Вольсана, які стаў злотнікам у Любліне (БА, т. 3, с. 254); у 1705 г. старшы цэха, паводле дадатковых артыкулаў караля Аўгуста II да цэхавага статута віленскіх злотнікаў (АВАК, т. 10, с. 61); меў вучня М. Нядзведскага (1688).
    I. 1. 61. ВІЛЬГЕМОВІЧ Міхаіл (Michael Wilhemowicz), унук Сымона Вільгельма, сын М. С. Вільгемовіча, паходзіў з Новагародка; у 1671 г. запісаны ў вучні на тэрмін у 5 г. да віленскага злотніка П. Жэглінскага, пасля заканчэння вучобы запісаны падмайстрам (L—V, № 1.1257).
    I. 1. 62. ВІЛЬГЕМОВІЧ Міхал Сямён (Mi­chael Semein Wilhemowicz), сын Сымона Вільгельма і бацька М. Вільгемовіча, злотнік і бурмістр новагародскі; у 1636 г. згадваецца ў прывілеі на цэх (КМФ-18, спр. 111, арк. 616); у 1644 г. упамінаецца як нябожчык у грашовым іску да спадкаемцаў (КМФ-18, спр. 320, арк. 553—555).
    I. 1.63. ВІЛЬКОЎСКІ Якуб (Внльковскнй Якуб), злотнік каралеўскі; у 1607 г. згадваецца ў наданні яму ва ўтрыманне 3-х валокаў зямлі ў «сяле Трэйботах» у «дзяржаве Волкініцкой» Троцкага пав. каралём Жыгімонтам III Вазай (КМФ-18, спр. 289, арк. 338).
    I. 1. 64. ВІЛЬЧКАЎ Себасцьян (Sebestyian Wilczkow), злотнік берасцей-
    скі; памёр каля 1665 г.; згадваецца ў «квіце», які ўнесла 25 мая таго ж года ў берасцейскі гродскі суд яго жонка, «блізкая памочніца Марыяна», на «жыда берасцейскага» Якуба Ельяшэвіча Копыля, які прысвоіў сабе частку рухомасці нябожчыка (НГАБ у Мінску, ф. 1705, воп. 1, спр. 13, арк. 1 зв., 86 — 186 зв.).
    I. 1.65. BIT Дзітрых (Dytrych Witt), злотнік віленскі; у 1671 —1682 гг. — уладальнік камяніцы каля царквы Св. Іллі (АВАК, т. 9, с. 225; тамсама, т. 20, с. 431, 462); згадваецца таксама ў 1674— 1685 гг. (ОУМ, т. 2, с. 336, 337-338, 363, 415); меў вучня Ю. Галінскага ў 1668 г.