Злотніцтва Беларусі.
XII - пачатак XX ст.
Анатоль Цітоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 271с.
Мінск 2020
I. 1. 182. КОЛБЕК Ян (Jan Kolbek), паходзіў з Лепеля; у 1688 г. запісаны ў вучні на тэрмін у 1 г. да віленскага злотніка М. Шнэйдэра, пасля заканчэння вучобы запісаны ў падмайстры (L—V, № 1.587).
I. 1. 183. КОЛС Іона (Jonas Kols, Cols), злотнік віленскі; згадваецца ў 1634 г. у іску да спадкаемцаў Я. Магрэ (КМФ-18, спр. 312, арк. 63 зв. — 64 зв.).
I. 1. 184. КОЛС4 Ян Тэадор (Jan Teodor Kols), злотнік і ювелір гарадзенскі; 31.01.1756 запісаны вучнем на тэрмін у 5 г. да віленскага майстры Э. Вібера; 19.08.1760 атрымаў званне падмайстры і пераехаў у Гародню, але плаціў падаткі ўвесь час на віленскі злотніцкі цэх, сябрам якога ён быў з 1768 да 1810 г.; «ювелір Яго Каралеўскай міласці»; 03.06.1796 ацаніў брыльянтавы пярсцёнак доктара пана Міхельсона ў 50 чырвоных злотых (НГАБ у Мін-ску, ф. 1711, воп. 1, спр. 74, арк. 975—976 зв.); меў вучняў і падмайстраў у Гародні, сярод якіх былі В. Бродскі (1774), Я. Кузін (1791), К. Позер (1793), Л. Дыманскі, сын Саламона (1801), Я. Эберт (1807); у 1811 г. пасля смерці майстры яго справу працягвала ўдава, з якой працаваў падмайстра М.Лафо (L-V, № 1.569).
I. 1. 185. КОРСАКАЎ Рыгор Тарасаў (Корсаков Грнгорнй Тарасов), названы «поляк, мяшчанскі сын з Магілёва», нарадзіўся ў 1696 г.; фігуруе ў спісе майстраў залатых і срэбраных спраў «рускага» злотніцкага цэха ў Санкт-Пецярбургу; пасля 1764 г. звесткі пра яго адсутнічаюць (РІ4Б, т. 2, с. 276).
1.1.186. КРАЙЦЭНС Мацей (Maciej Krajcensis), злотнік, езуіт, нарадзіўся ў Польшчы каля 1563 г., вырабляў «касцёльнае срэбра»; у 1593—1596 гг. працаваў у Нясвіжы, потым ад'ехаў у Рыгу; у 1598—
4 Э. Лапацінскі называе гэтага злотніка Koss Teodor (№ 987), а ў L—V яго прозвішча падаецца як Kioss (№ 1.569).
1600 гг. зноў у Нясвіжы; пасля 1603 г. працаваў у Вільні і Львове; памёр у 1634 г. у Кракаве (SJA, s. 141—142).
I. 1. 187. КРАСІЛЬНІКАЎ Іван (Красмльннков Нван), названы «поляк с Внтебска», срэбраных спраў майстра; у 1660 г. прыбыў у Маскву з дачкой і пляменнікам; працаваў у Срэбранай палаце, меў вучня свайго пляменніка С. Гаўрылава; атрымліваў жалаванне 8 рублёў на год і «6 денег» штодзённа; у 1663 г. адхілены ад пасады па палітычных матывах, разам з пляменнікам даў падпіску аб нявыездзе з Масквы (Тронцкнй, вып. 1, с. 27, 63; Абецедарскнй, таб. 5, № 23, 81 )5.
1.1.188. КРАСОЎСКІ Пётра (Красовскнй Петр), паходзіў з Віцебска, названы «поляк», срэбраных спраў майстра; у 1660 г. прыбыў у Маскву, працаваў у Срэбранай палаце, меў жалаванне 10 рублёў на год, хлеба — аўса і жыта — 24 «чэці»; у 1663 г. адхілены ад пасады па палітычных меркаваннях (Тронцкнй, вып. 1, с. 63; тамсама, вып. 2, с. 77; Абецедарскнй, таб. 5, № 82).
I. 1. 189. КРУМ Ёган (Johan Krumm), сын Яна, нарадзіўся ў Гародні ў 1773 г.; 05.07.1790 запісаны вучнем на тэрмін у 6 г. да віленскага злотніцкага майстры Я. Ф. Гёрыца; 09.02.1795 атрымаў званне падмайстры; у 1795 г. працаваў у Вільні; 13.09.1805 атрымаў званне майстры і быў прыняты ў віленскі злотніцкі цэх; быў двойчы жанаты; у 1807 г. меў падмайстра Р. Вольфа, у 1808 г. -
5 Абодва аўтары налічваюць двух I. Красільнікавых з амаль аднолькавымі біяграфіямі і месцамі паходжання. Магчыма, у дакуменце няправільна ўнесена пляменніца, калі гэта пляменнік — усё становіцца на сваё месца.
вучня Б. Матэйсена; памёр 01.12.1809 (L-V, № 2.529).
I. 1. 190. КРЫЖАНОЎСКІ Габрыэль Базыль (Gabriel Bazyli Krzyzanowski), паходзіў зТалочына, яўрэй; у 1704 г. прыняў у Вільні хрысціянства; у 1707 г. запісаны вучнем на тэрмін у 4 г. да віленскага майстры Я. Зейдэля', атрымаў званне падмайстры, запісаны таварышам на 4 г. да таго ж злотніка, пасля гэтага працаваў [меў атэстацыю] у віленскіх майстраў Я. Славаковіча і В. Траянскага; у 1715 г. атрымаў званне майстры і быў прыняты ў віленскі злотніцкі цэх; у 1719 г. абраны цэхавым старшынёй; меў падмайстраў і вучняў (сярод апошніх былі: П. Свяцкі (1721), С. Баганоўскі (1724)); прысутнічае ў цэхавых спісах да 1726 г. (МЭ, с. 205; L—V, № 2.656).
I. 1. 191. КУЗБОРСКІ Станіслаў (Stanislaw Kuzborsky), старшы злотнік (аіternum Aurificer) віленскі; згадваецца ў 1584 г. у прывілеі Стэфана Баторыя цэху (КМФ-18, спр. 280, арк. 54—56 зв.). 1.1.192. КУЗЬМІЧ Ян (Jan Kuzmicz), паходзіў з Полацка; у 1668 г. запісаны ў вучні на тэрмін у 5 г. да віленскага злотніцкага майстры А. Жаланкевіча (L-V, № 1.653).
I. 1. 193. КУРЫЛОВІЧ Самуэль (Samuel Kurylowicz), паходзіў з Друі; у 1688 г. запісаны на 5 г. да віленскага злотніцкага майстры А. Жаланкевіча, пасля заканчэння вучобы запісаны ў падмайстры (L-V № 1.650).
I. 1. 194. КУХНАРОЎ Грыгорый, месца паходжання не высветлена, названы «поляк», срэбраных спраў майстра; у 1662 г. працаваў у Масковіі (Железнов, с. 32).
I. 1. 195. КУЦАР Беньямін (Beniaminus Kucer), злотнік віленскі, старшыня цэха;
згадваецца ў 1774 г. у дадатковых артыкулах да цэхавага статута (АВАК, т. 10, с. 60-61).
I. 1. 196. КУЦЕНЬ Максім Сямёнаў, нарадзіўся ў Капылі, маскоўскі срэбраных спраўмайстра.у 1655г. вывезены разам з маткай у Маскву; у 1668 г. адпушчаны «ў сваю старану»; у 1670 г. вярнуўся назад; у 1676 г. жыў у Мяшчанскай слабадзе, меў трох сыноў, «прамышляў срэбным майстэрствам»; у 1684 г. узяты майстрам у Срэбраную палату (Матерналы... купечества, т. 1, прнл. 2, с. 27; Абецедарскнй, 1955, с. 35, 88).
I. 1. 197. КУШНАРОЎ Аніка (Кужнаров Аннка), вучань у Маскоўскай срэбранай палаце; у 1660 г. названы «поляк» з Віцебска (Тронцкнй, вып. 1, с. 63).
1.1.198. ЛАЗОЎСКІ Лукаш, паходзіў з Сядзельнікаў Ваўкавыскага пав.; у 1674 г. запісаны вучнем на тэрмін у 2,5 г. да віленскага злотніка Станіслава Даніловіча, паспяхова скончыў вучобу (Lopacinski, № 337; МЭ, с. 203; L-V, № 1.675).
I. 1. 199. ЛАНГРЫН Даніэль (Daniel Longryn), злотнік гарадзенскі; у 1793 г. разам са сваім калегам, гарадзенскім ювелірам Я. К. Рабе, выступае ў судовым працэсе аб залатой табакерцы (L-V, № 1.721).
I. 1. 200. ЛАПАЦІНСЖІ Васіль (Bazyli Lopacinski), паходзіў з Полацка, злотнік віленскі; у 1697 г. запісаны ў вучні на тэрмін у 2 г. да віленскага злотніка П. Данілевіча, пасля заканчэння вучобы — у падмайстры; у 1699 г. запісаны да віленскага злотніка А. Туркевіча' у 1700 г. прыняў да сябе вучня на тэрмін у 5 г.; апошні раз згадваецца ў 1704 г., калі ўзняў да сябе вучня А. Мацкевіча;
меў жонку Тэрэзу і двух сыноў: Юзэфа і Ігната (L—V, № 1.722).
1.1.201. ЛАРЫ Іван (Joannes Lari), злотнік віленскі, старшыня цэха; у 1748 г. меў вучня М. Паўловіча;у 1774 г. I. Лары згадваецца ў дадатковых артыкулах да цэхавага статута (АВАК, т. 10, с. 60).
I. 1. 202. ЛАТКЕВІЧ Юрый (Jerzy Lotkewicz), паходзіў з Гародні; у 1669 г. запісаны вучнем на тэрмін у 2 г. да віленскага злотніка К. Дудзінскага, пасля заканчэння вучобы запісаны падмайстрам (L—V, № 1.726).
I. 1. 203. ЛАЎРЫКАЎ Гаўрыла (Лаврнков Гаврннл), майстра ў Маскоўскай срэбранай палаце; у 1660 г. названы «поляк» з Віцебска, фігуруе сярод 9 майстраў-злотнікаў, вывезеных у Маскву (Тронцкнй, вып. 1, с. 68).
1.1.204. ЛАЎРЫНОВІЧ Апанас (Aphanas Lawrynowicz), злотнік і мешчанін магілёўскі; згадваецца ў 1629 г. у пастанове аб стварэнні цэха (НЮМ, т. 8, с. 426).
1.1.205. ЛЕНЯРОВІЧ Ян (Jan Lenerowicz), паходзіў са Слоніма; у 1679 г. запісаны ў вучні на тэрмін у 2 г. да віленскага злотніка Станіслава Даніловіча', пасля заканчэння вучобы запісаны ў падмайстрьі (МЭ, с. 203; L-V, № 1.690).
I. 1. 206. ЛІНГ Ян (Jan Ling), злотнік віленскі, юрысдычанін [гродскі?]; у 1717 г. страціў камяніцу на вул. Замкавай за нявыплату арэнды (АВАК, т. 20, с. 541).
I. 1. 207. ЛІШНІ Антон (Антон Лншннй), злотнік і мешчанін віленскі; 05.05.1593 разам зжонкай Даротай Кграбаўшанкай пазычылі 40 коп грошаў «манеты літоўскай» Гені Кашыцкай і яе сыну Матэвушу Кашыцкаму (КМФ-32, арк. 115 116 зв.); у тым жа годзе атрымалі ад Я. Чычкі ў заставу дом па вул. Вілен-
скай, каля Вялейскай брамы (АВАК, т. 20, с. 88).
I. 1. 208. ЛОГВІНАЎ Мікола (Логвннов Ннколай), паходзіў з Магілёва, залатых спраў майстра; у 1654 г. працаваў у Залатой палаце г. Масквы, атрымаў загад зрабіць 100 напрастольных крыжоў, 15 чаканеных крыжоў і столькі ж разных, а таксама аклады на 36 Евангелляў і засцібкі да 31 кнігі (Тронцкнй, вып. 1, с. 70—71; Абецедарскмй, таб. 5, № 89).
1.1.209. ЛУКАШЭВІЧ Масей (Mojzesz), у 1742 г. згадваецца як мешчанін і злотнік полацкі; меў жонку Яўфімію, разам з якой прадаў полацкім злотнікам мужу і жонцы Аніскевічам — дамок з «грунтам пад ім» на вул. Ілынскай, «ідучы з места за паркан па правай старане». Гэты продаж зафіксаваны ў актавых кнігах «места Яго Каралеўскае Міласці Полацака» (НГАБ у Мінску, ф. 1823, воп. 1, спр. 27, арк. 111-112).
I. 1. 210. ЛУКАШЭВІЧ Мацей (Macej Lukaszewicz), паходзіў з Полацка; у 1680 г. запісаны ў вучні на тэрмін у 2 г. да віленскага злотніка М. Грэйтэра, пасля заканчэння вучобы запісаны ў падмайстры; у 1686 г. мясцовыя ўлады запісалі яго [падмайстрам?] на тэрмін у 4 г. да Станіслава Даніловіча (L-V, № 1.730).
I. 1. 211. ЛУКАШЭВІЧ Тэадор (Theador Lukaszewicz), паходзіў з Полацка; у 1718 г. запісаны ў вучні на тэрмін у 5 г. да віленскага злотніка Г. Сніткі, пасля заканчэння вучобы запісаны ў падмайстры; 02.07.1724 атрымаў званне майстры віленскага злотніцкага цэха (L-V, №1.731).
I. 1. 212. ЛУКАШЭВІЧ Цярэшка (Лукашевнч Терешко), злотнік шклоўскі;
у 1579 г. скардзіцца ў Магілёўскі магістрат на Герасіма Максімовіча, што той паводле «закладу, таляра не отдавнт над то еьце п мой талер подхватнвшн до себе... отда™ не хочет» (АВАК, т. 39, с. 482).
I. 1. 213. ЛУК’ЯНАЎ Ян (Лукьянов Ян), паходзіў з Вільні, «іншаземец-паляк», вучань у Срэбранай палаце г. Масквы; згадваецца ў 1660 г. у імянным роспісе срэбранай справы як старшы вучань (Тромцкнй, вып. 2, с. 72).
I. 1. 214. ЛУНЕЎСКІ Томаш (Tomasz Luniewski), мешчанін і злотнік гарадзенскі; згадваецца ў 1637 г. як старшы гарадзенскага злотніцкага цэха ў прывілеі на наданне цэха (КМФ-18, спр. 113, арк. 1 зв.); упамінаецца ў 1641 г. у маёмасных прэтэнзіях да яго збоку зямяніна Гарадзенскага пав. В. Абрэмскага (НГАБ у Мінску, ф. 1761, воп. 1, спр. 1, арк. 68 зв.).
I. 1. 215. ЛЮБАШЭЎСКІ Казімір (Kazimerz Lubaszewski), паходзіў з Пружан; у 1716 г. запісаны ў вучні на тэрмін у 3 г. да віленскага злотніка В. Траяноўскага, пасля заканчэння вучобы запісаны ў падмайстры (L-V, № 1.727).