• Газеты, часопісы і г.д.
  • Злотніцтва Беларусі. XII - пачатак XX ст. Анатоль Цітоў

    Злотніцтва Беларусі.

    XII - пачатак XX ст.
    Анатоль Цітоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 271с.
    Мінск 2020
    88.49 МБ
    1.1.66.	ВІТЭМБЕРГ Мікалай (Mikolaj Wittemberg), злотнік і мешчанін нясвіжскі; 02.09.1616 прадаў палову пляца «ў нясвіжскім рынку» за 80 коп грошаў літоўскіх злотніку П. Матысану (AGAD, AR, dz. XV, t. 5, s. 1).
    Адбітак земскай пячаткі Новагародскага пав. XVII ст.
    I. 1. 67. ВОСІПАЎ Якаў (Осмпов Яков), «іншаземец», вучань у Залатой палаце Маскоўскага Крамля; у 1655 г. скардзіцца ў сваёй чалабітнай аб непрымальных умовах жыцця, піша, што служыць у палаце 5 г. (Тронцкнй, вып. 2, с. 91).
    I. 1. 68. ВОЎЧЫК Афанасі, злотнік і мешчанін магілёўскі; у 50—70-я гг. XVIII ст. з'яўляецца выканаўцам шатаў для абразоў у магілёўскіх цэрквах, у тым ліку шатаў да абраза Збавіцеля ў 1749 г. у «малой мураванай царкве» (Дембовецкмй, кн. 2, с. 20).
    I. 1. 69. ВОЎЧЫК Габрыэль [Гаўрыла Афанасьеў], сын злотніка магілёўскага; 19.02.1770 запісаны вучнем на тэрмін у 4 г. да віленскага злотніка Я. К. Банка (L—V, № 1.1274).
    1.1.70.	ВЫШЫНСКІ (БЫК) Андрэй (Андрей Вышынскнй Бык), злотнік віленскі; у 1600 г. абвінавачваецца разам са сваёй жонкай Ганнай Казлоўскай у схіленні кравецкай служэбніцы Кацярыны да прастытуцыі (АВАК, т. 20, с. 162).
    I. 1. 71. ГАБЯТА Ян (Jan Gobiata), паходзіць з Новагародка; у 1674 г. запісаны ў вучні на тэрмін у 2 г. да віленскага злотніка М. Грэйтэра (L—V, № 1.326).
    I.	1. 72. ГАЙДЭРЭР Крыштаф (Heiderer Krzysztof), паходзіў з Менска; у 1690 г. запісаны вучнем на тэрмін у 4,5 г. да віленскага злотніка Д. Плята (L—V, № 1.382).
    1.1.73.	ГАЛІНСКІ Матыяс (Mathias Golin­ski), паходзіў з Міра; у 1668 г. запісаны вучнем на тэрмін у 3 г. да віленскага злотніка М. Грэйтэра, у 1674 г. на тэрмін у 2 г. на атэстацыю на званне майстры да таго ж злотніка; у 1676 г. атрымаў званне майстры, прыняў вілен-
    скае падданства і быў узяты ў віленскі злотніцкі цэх, ажаніўся з Крысцінай Рабой; у 1681 г. праводзіў майстроўскую атэстацыю А. Шостаку (L-V, № 1.330).
    I. 1. 74. ГАЛІНСКІ Юрэй (Jerzy Golinski), паходзіў з Міра; у 1668 г. запісаны вучнем на тэрмін у 7 г. да віленскага злотніка Д. Віта', памёр у 1672 г. (L-V, №1.329).
    I. 1. 75. ГАЛЬКЕВІЧ Адам (Adam Halkewicz), паходзіў са Мсцібава; у 1686 г. запісаны вучнем на тэрмін у 2 г. да віленскага злотніка Я. Александровіча, па заканчэнні вучобы — падмайстрам (МЭ, с. 202; L-V, № 1.366).
    I. 1.76. ГАЛЬШАВЕР Ян (Jan Halszewer), паходзіў з Новагародка; у 1680 г. запісаны ў вучні да віленскага злотніка Я. Рагацэвіча (L-V, № 1.367).
    1.1.77.	ГАН Гонест Ганусум (Honest Напnussum Han), злотнік і юбілер (factor corund) віленскі; у 1635 г. выступае з іскам супраць віленскага лаўніка Ф. Більдзюкевіча (КМФ-18, спр. 312, арк. 1 зв., 21 зв.).
    I. 1. 78. ГАНОРСКІ Антон (Antoni Honor­ski), злотнік (jubiler) віленскі; у 1747 г. да яго ў вучні запісаны Ю. Сапежка; у 1755 г. А. Ганорскі згадваецца ў якасці таксатара (ацэншчыка) каштоўнасцей, што засталіся пасля смерці «рускага» купца г. Кацельніцкага (АВАК, т. 13, с. 381).
    I. 1. 79. ГАНЦЭВІЧ Тэадор, паходзіў з Любчы; у 1699 г. запісаны вучнем на тэрмін у 5 г. да віленскага майстры М. Жэгалінскага, пасля заканчэння вучобы запісаны падмайстрам (МЭ, С. 204; L-V, №1.371).
    I. 1. 80. ГАРДЗІЕЎСКІ Станіслаў (Sta­nislaw Gordiewski), злотнік пастаўскі; згадваецца ў 1740 г. (L—V, № 1.335).
    Пячатка Церабяжоўскай царквы Св. Прарока Іллі (павялічана)
    I. 1. 81. ГАРТМАН Якоб, паходзіў са Слуцка; у 1736 г. запісаны на тэрмін у 8,5 г. вучнем да віленскага злотніка А. Эерлі (L-V, № 1.375).
    I. 1. 82. ГАРУСОВІЧ Тэадор (Theador Harusowicz), паходзіў з Новагародка; у 1667 г. запісаны ў вучні на тэрмін у 6 г. да віленскага злотніка К. Дзялтовіча (L—V, № 1.376).
    I. 1. 83. ГАСЦІЛОВІЧ Міхал (Michal Hoscilowicz), паходзіў з Менска; у 1729 г. запісаны вучнем на тэрмін у 6 г. да віленскага злотніка М. Крысціяна; 30.07.1729 абакраў свайго майстру, далейшы лёс невядомы (Lopacinski, № 671 '675; L-V’ N9 1 -423)-
    I. 1. 84. ГАЎРЫЛАЎ Сяргей (Гаврмлов Сергей), паходзіў з Дуброўны Аршанскага пав.; у 1660 г. вучань (у свайго дзядзькі I. Красільнікава') срэбранай справы ў Маскоўскай срэбранай палаце; у 1663 г. разам з дзядзькам даў падпіску аб нявыездзе з Масквы (Тронц-
    Адбітак пячаткі каптуровага суда Пінскага пав. 7 733 г.
    кнй, вып. 1, с. 27; Абецедарскпй, таб. 5, № 23).
    I. 1. 85. ГАЎСІУС Аляксандр (Аляксандар (Wawrynec) Hausius), таварыш берасцейскага злотніцкага цэха і майстры М. Гранастайскага; у 1624 г. згадваецца па справе апошняга, нанёс майстру шкоду ў 3 тыс. коп грошаў літоўскіх (КМФ-18, спр. 305, арк. 1 зв., 4зв. 15).
    I. 1. 86. ГЕЕР Ёган Крыштаф (Jahan Сгіstop Gejer), злотнік нясвіжскі; у 1739 г. працаваў пры нясвіжскім двары князёў Радзівілаў (L—V, № 1.301).
    I. 1. 87. ГЕНЗЕР Стэфан (Stephan Gienzer), злотнік віленскі; у 1584 г. згадваецца ў справе паміж злотнікамі і віленскім біскупам (КМФ-18, спр. 276, арк. 52 зв. -54).
    I. 1. 88. ГЕС Юры (Гес Юрей), «залатарчык» менскі, «таварыш Станіславаў»; згадваецца ў 1600 г. у скарзе Л. Бальцэровіча, што «наполннвше ся волп, зле своее... словымн неучтнвымм... соромотнл» Раіну, яго жонку (НГАБ у Мінску,ф. 1727, воп. 1, спр. 1,арк. 309-310); магчыма, тая ж асоба, што і Е. Эс.
    I. 1. 89. ГІРШОВІЧ Левін (Lewin Girszowicz), злотнік нясвіжскі; у 1757 г. працаваў пры нясвіжскім двары князёў Радзівілаў (L—V, № 1.404).
    1.1.90.	ГЛАЗЕР Піліп (Philip Glazer), злотнік віленскі; згадваецца ў 1584 г. у справе паміж злотнікамі і віленскім біскупам (КМФ-18, спр. 276, арк. 52 зв. 54) і ў 1586 г. у іску віленскага абывацеля Я. Лемпінскага (КМФ-18, спр. 280, арк. 70 71 зв., 74 75 зв.).
    1.1.91.	ГОРВАТ Ян (Jan Horwat), менскі злотнік; у 1634 г. згадваецца ў канфірмацыйным прывілеі злотніцкага цэха (БА,т. 3, с. 144).
    I. 1. 92. ГОРН Андрэй Ежы (Andrzej Erzy de Horn), фактор (вытворца); упамінаецца ў 1663 г. у «дыпломе» Віленскага біскупа Юрыя Белазора аб дазваленні яму выбіваць на віленскай мінцы «орты, шэлягі, патройныя і пулторакі, і грошы так, яко до того в Короне Польской біто» (КМФ-18, спр. 132, арк. 173 зв. 178).
    I.	1. 93. ГОТФРЫД Габрыэль (Gabryel Gotfrid), злотнік і мешчанін віленскі; у 1774 г. згадваецца ў дадатковых артыкулах парадку цэхавага як старшы цэха (АВАК, т. 10, с. 61).
    I. 1. 94. ГРАКОВІЧ Самуэль, злотнік слуцкі; згадваецца ў 1687 г. у квітацыйным лісце на імя пана Станіслава Бавойны аб адсутнасці да апошняга прэтэнзій за «зраненне» С. Граковіча ў доме слуцкага яўрэя-злотніка Міхеля (НГАБ у Мінску, ф. 694, воп. 4, спр. 1231, арк. 38 зв.).
    1.1.95.	ГРАКОВІЧ Ян (Joanes Grekowisz; Grekonic; Gregonic), злотнік віленскі; у 1634 г. згадваецца ў іску да спадкаемцаў Я. Магрэ (КМФ-18, спр. 312, арк. 62 зв. 63 зв.), у 1650 г. у іску да злотніка П. Рэчынскага і іншых (КМФ-18, спр. 342, арк. 4 зв.).
    I. 1. 96. ГРАНАСТАЙСКІ Міхал (Michal Gronostayski), злотнік берасцейскі; у 1599 г. згадваецца ў прывілеі на цэх (КМФ-18, спр. 106, арк. 93); у 1623 г. ад’язджае ў Гданьск (L—V, № 1.356); 09.09.1624 фігуруе ў дэкрэце суда апеляцыйнага як «актор» (ісцец) па справе супраць берасцейскіх злотнікаў і яго таварыша падмайстры А. Гаўсіуса, які нанёс яму шкоду ў 3 тыс. коп грошаў літоўскіх, што прывяло майстру да нястачы (КМФ-18, спр. 305, арк. 1 зв. — 4 зв., 15).
    1.1.97.	ГРОНМАН Крыштаф (Christophori Gronmann), злотнік віленскі, старшы цэхмістр; у 1744 г. згадваецца ў дадатковых артыкулах да цэхавага статута (АВАК,т. 10, с. 60-61).
    1.1.98.	ГРУШЧЫНСКІ Пётра (Piotr Gruszczynski), злотнік віленскі; у 1749 г. запісаны ў вучні да злотніка Г. Сніткі; згадваецца ў 1755 г. як таксатар каштоўнасцей, што засталіся пасля смерці «рускага» купца Г Кацельніцкага (АВАК, т. 13, с. 383).
    I.	1. 99. ГРЫГОР’ЕЎ Абакум, «роднной с лнтовскнх городов», срэбранік маскоўскі; у 1684 г. мае сына Касцюшку і дачку Ларку, жыве ў завулку Мяшчанскай слабады, «ідучы ад гандлёвых лазняў да ракі Негліне» (Матерналы... купечества, т. 1, прнл. 2, с. 103).
    I. 1. 100. ГРЫГОР'ЕЎ Васіль (Грпгорьев Васнлнй), паходзіўса Шклова, названы «нноземец-поляк», жалаваны майстра Срэбранай палаты, знаменшчык; у 1660 г. у гонар нараджэння вялікай княгіні Марыі Аляксееўны яму пажалаваны 4 аршыны сукна; у 1663 г. пажар знішчыў дом майстры, у сувязі з чым яму дадзена «на построенье н платье» 50 рублёў; у 1668-1689 гг. атрымаў жалаванне ў 12 рублёў на год і «6 денег кормовых» штодня (Тронцкнй, вып. 1, с. 33; Абецедарскпй, таб. 5, № 25).
    I. 1. 101. ГРЫГОР'ЕЎ Васіль, «поляк» з Полацка, срэбраных спраў майстра; у 1660—1661 гг. працаваў у Масковіі (Железнов, с. 15).
    I. 1. 102. ГРЫГОР'ЕЎ Іван, паходзіў з Дуброўны, срэбранік маскоўскі; у 1676 г. жыў у Мяшчанскай слабадзе (Матерналы... купечества, т. 1, прнл. 2, с. 12, 42; Абецедарскнй, с. 35).
    I. 1. 103. ГРЫГОР’ЕЎ Івашка, паходзіў з Менскага пав., срэбранік маскоўскі; у 1656 г. вывезены ў Маскву і прададзены ў Срэбраную палату; у 1667 г. атрымаў вольную і жыў на царкоўных землях, што за Цвярской брамай; з 1672— 1676 гг. жыў у Мяшчанскай слабадзе г. Масквы (Матерналы... купечества, т. 1, прнл. 2, с. 62).
    I. 1. 104. ГРЫГОР'ЕЎ Фекліст, паходзіў з Полацка, маскоўскі майстра сусальнай справы; спачатку жыў 17 г. у майстры сусальнай справы Срэбранай палаты А. Кандрацьева; у 1672 г. пайшоў у наймы да маскоўскага майстры сусальных спраў В. Васільева; у 1676 г. жыў у Мяшчанскай слабадзе, меў сына Васку (Матермалы... купечества, т. 1, прнл. 2, с. 10).
    I. 1. 105. ГРЭГАРОВІЧ Лукаш (Lukasz Hregorowicz), паходзіў са Слоніма; у 1678 г. запісаны ў вучні на тэрмін у 4,5 г. да віленскага злотніка Станіслава Даніловіча (МЭ, с. 203; L-V, № 1.426).
    Адбітак пячаткі Ф. I. Яраславіча, князя Пінскага. 7 515 г.
    I. 1. 106. ГУЗОЎСКІ Сымон (Symon Guzowski), паходзіўса Слоніма; 30.08.1725 запісаны ў вучні на тэрмін у 6 г. да віленскага злотніка Г. Сніткі (L-V, № 1.363).
    I. 1. 107. ГУРГІНОВІЧ Сымон (Samson Gurginowicz), паходзіў са Мсцібава; у 1683 г. запісаны вучнем на тэрмін у 2 г. да віленскага злотніка Я. Александровіча, па заканчэнні вучобы — падмайстрам (МЭ, с. 202; L-V, № 1.360).
    1.1.108.	ГУТРОЎСКІ Станіслаў (Stanislaw Gutrowski), злотнік берасцейскі; у 1624 г. згадваецца ў справе М. Гранастайскага супраць тамтэйшага злотніцкага цэха (АВАК, т. 6, с. 256-257).
    1.1.109.	ДАБРАБОРСКІ Андрэй (Jendzey Dobroborski), паходзіў са Слоніма; у 1669 г. запісаны ў вучні на тэрмін у 2 г. да віленскага злотніка Я. Андрэеўскага, атрымаў мясцовае грамадзянства; у 1672 г. запісаны [у падмайстры] на тэрмін у 2 г. да віленскага злотніка К. Дзялтовіча (L-V, № 1.207).